Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
26. “Блакітны экран”
1.	“Праграма перадач”
2.	“Што? Дзе? Калі?”
3.	“Спартыўная карусель” (8)
4.	“Музычная перадача”
5.	“Там-там-навіны”
6.	“Мульці-пульці”
7.	“Калыханка”
1.	Увага, мысленне
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Успрыманне, мысленне, памяць
5.	Мысленне
6.	Мысленне, уяўленне
7.	Уяўленне
1.	Замацоўваць уменне вызначаць час па механічных гадзінніках
2.	Працягваць вучыць рашаць задачы, дзе другое лікавае дадзенае 2 і 3
3.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур
4.	Замацоўваць склад ліку з двух меншых лікаў (у межах 10), веданне музычных інструментаў 5. Пашыраць веды аб наваколлі, вучыць вызначаць, па якой прыкмеце складзена мноства 6. Замацоўваць навыкі лічэння, вучыць бачыць форму ў прадмеце 7. Пашыраць веды аб наваколлі
1.	“Праграма	Перад пачаткам гучаць у запісе пазыўныя Беларускага тэлебачання.
перадач”	Выхавальнік бярэ на сябе ролю дыктара. Вітаецца з гледачамі і паведамляе,
што зараз пазнаёміць з праграмай перадач. Ён аб’яўляе час і перадачу, якую можна паглядзець у гэты час. Дзеці адзначаюць на сваіх гадзінніках (макетах) час, які толькі што назваў “дыктар”, і паказваюць выхавальніку.
2.	“Што? Дзе? Калі?”
3.	“Спартыўная карусель”
4.	“Музычная перадача”
5. “Там-тамнавіны”
Выхавальнік прапануе дзецям з дапамогай рознай нагляднасці скласці і рашыць задачы.у якіх другі дадзены 2 і 3. Адказ дзеці паказваюць лічбай.
Пры дапамозе пытанняў выхавальніка дзеці разглядваюць галаваломку “Футбалісты” і вызначаюць, якога футбаліста не хапае (8. С. 29). Звярнуць увагу дзяцей на тое, чым адрозніваюцца футбалісты.
Пакуль гучыць музыка (Д. Смольскі “Кацілася чорна галка”), дзеці скачуць па групавым пакоі. Калі музыка сціхае, выхавальнік за шырмай выдае некалькі асобных гукаў (ад 2 да 10) на якім-небудзь знаёмым дзецям музычным інструменце. Дзеці павінны вызначыць, які інструмент гучаў, і ў пары з сябрам паказаць на пальцах, колькі разоў ён прагучаў. Напрыклад: выхавальнік 6 разоў ударыў па клавішах ксілафона. Дзеці адгадваюць інструмент, потым складаюць лік 6 (адно дзіця з пары падымае 4 пальцы, а другое — 2).
Выхавальнік тлумачыць: “Па тэлевізары заўсёды паказваюць “навіны” — перадачу, у якой паведамляюць пра галоўныя навіны, што адбываюцца ў розных краінах. Усе навіны расказваюць па парадку. Мы зараз з вамі складзём перадачу аб навінах, але для гэтага трэба вызначыць, аб чым расказваць, каб нічога не пераблытаць”.
Выхавальнік называе некалькі паняццяў, а дзеці вызначаюць, якое з іх не падыходзіць да гэтай групы. Напрыклад, выхавальнік пытае: “Навіны з якой краіны зараз будуць гучаць?” Называе: “Бяроза, мядзведзь, жыраф, воўк”. Дзеці вызначаюць, што навіны будуць гучаць з краіны “жывёл”. Якое слова лішняе? (Бяроза. Яна з краіны “раслін”)
Гульня праводзіцца па тыпу гульні “Што лішняе?”:
1)	варона, курыца, голуб, страказа;
2)	верабей, муха, жук, страказа;
3)	аса, жабка, муравей, жук;
4)	страказа, смоўж, майскі жук, конік;
5)	акунь, шчупак, гусь, карась;
6)	курыца, певень, каршун, гусь, індык;
7)	стол, дыван, крэсла, ложак, стул;
8)	дуб, бяроза, ляшчына, ліпа, асіна;
9)	лялька, скакалка, пясок, мяч, ваўчок;
10)	рака, возера, мора, мост, акіян;
11)	ружа, боб, фіялка, рамонак;
12)	трохвугольнік, пяцівугольнік, авал, квадрат.
6.	“Мульці-пульці” Растлумачыць дзецям, што кіно і мультфільмы стварае многа людзей. Сцэнарыст піша сцэнарый, мастак малюе дэкарацыі, касцюмы герояў, аператар здымае падзеі, кампазітар піша музыку, рэжысёр кіруе дзеяннямі акцёраў, лялек.
Прапанаваць дзецям самім прыдумаць сюжэт для мультфільма, героі якога — фігуркі з кубіка сома. На дошцы намаляваны фігуркі ў адзначанай паслядоўнасці. Дзеці вызначаюць, з якіх дэталяў складзены фігуры, называюць, на што яны падобныя, складаюць кожную фігуру па парадку, аб’ядноўваюць іх адным сюжэтам (складаюць апавяданне).
Напрыклад: “Жыў-быў сабачка. Пабудаваў ён сабе трохпавярховы дом з вежай. Да яго ў госці прыйшоў сябар — конік. Селі яны ў машыну і паехалі падарожнічаць” і г.д.
7.	“Калыханка” Пад гукі “Калыханкі” дзеці адпачываюць на дыване (В. Раінчык “Калыханка”).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
27. “Горад будучага”
1.	“Набіраем шыфр”
2.	“Машына часу”
3.	“У мінулае”
4.	“Сёння і раней”
5.	“Разумныя машыны” (16)
6.	“Горад будучага”
7.	“Сапсаваны гадзіннік”
1.	Увага, мысленне
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Тое ж
5	Тое ж
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Замацоўваць веданне лікаў і лічбаў, адносін і сувязей паміж лікамі натуральнага рада
2.	Замацоўваць веды аб розных адрэзках часу, спосабах вымярэння часу. Фарміраваць паняцце год, напаўняючы яго матэматычнымі характарыстыкамі 3. Практыкаваць у прамым і адваротным лічэнні
4.	Вучыць разумець паняцці раней, пазней. Пашыраць веды аб наваколлі, фарміраваць разуменне адносін часавай паслядоўнасці
5.	Замацоўваць уменне лічыць групы
6.	Вучыць бачыць форму ў прадметах
7.	Пашыраць веды аб наваколлі
1.	“Набіраем шыфр”
2.	“Машына часу”
Выхавальнік кажа, што час заўсёды бяжыць уперад і спыніць яго нельга. 3 бегам часу ў свеце і ў жыцці людзей адбываюцца розныя падзеі: людзі і жывёлы нараджаюцца, растуць, старэюць, паміраюць; людзі будуюць гарады, ствараюць новыя машыны. Як можна даведацца, што было раней, калі нас яшчэ не было? (Па карцінах, кнігах, рэчах, якія засталіся з таго часу.)
Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што “мы прыдумалі і зрабілі такую машыну, якая можа перанесці нас у мінулае або ў будучыню і паказаць нам, што было раней, да таго, як мы з’явіліся на свет, або будзе праз шмат-шмат гадоў, у будучыні. Для гэтага нам трэба спачатку ўключыць машыну. (Перад дзецьмі ляжаць лічбы ад 1 да 10.) Будзем націскаць на клавішы з лічбамі. Вам трэба ўбіраць лічбу, пра якую я буду расказваць”. Выхавальнік апісвае па чарзе лічбы, а дзеці ўбіраюць патрэбную. Напрыклад: ‘Тэтая лічба падобная на абаранак. Лік, які яна азначае, меншы за 1. (0) Лік, які азначае гэтая лічба, меншы за 7 на 2 і г.д. Лік, які азначае гэтая лічба, большы за 6, але меншы за 8” і г.д.
“Вось націснулі мы на ўсе клавішы і раптам на экране хуткахутка забегалі лічбы. Гэта каляндар, які паказвае, як бяжыць час.

(Паказаць адрыўны каляндар і нагадаць, як ім карыстацца. Разгледзець насценны каляндар.) Давайце прыгадаем, якія бываюць гадзіннікі. Якімі словамі можна абазначыць розныя адрэзкі часу?” (Тыдзень, месяц, хвіліна і інш.) Нагадаць, што дзень, ноч, раніца, вечар разам складаюць суткі.
Выхавальнік чытае ўрывак з верша М. Чарняўскага:
Стрэлкі дзень і ноч хадзілі, За сабою іх вадзілі. Як зрабілі круг цалюткі — Падраслі мы ўсе на суткі.
Спытаць, што самае маленькае па даўжыні часу. (Секунда.) “Вось пабеглі секунды. Колькі секунд трэба адлічыць, каб прайшла хвіліна? (60 с, паказаць на макеце.) Вось і хвіліна прайшла. Як можна назваць адрэзак часу ў 15 хвілін? (Чвэрць гадзіны.) У 30 хвілін? (Паўгадзіны.) У 60 хвілін? (Гадзіна.) Прайшло 24 гадзіны. Як можна сказаць інакш? (Суткі.) Колькі сутак павінна прайсці, каб можна было сказаць, што прайшоў тыдзень? (7) Назавіце дні тыдня. Які дзень тыдня стаіць перад нядзеляй? і г.д. Калі пройдзе 4 тыдні, як мы скажам? (Прайшоў месяц.) Колькі месяцаў у годзе? На якія яшчэ часткі можна падзяліць год? (Восень, лета і г.д.)
Вось так секунды складаюцца ў хвіліны, 60 хвілін складаюць гадзіну, a 24 гадзіны складаюць суткі, суткі складаюцца ў тыдзень, тыдні — у месяцы, месяцы — у год. Так складаюцца гады”.
3. “У мінулае”
“А зараз трапім на нашай машыне ў мінулае. Для гэтага трэба адлічваць час наадварот. Было шмат гадоў. Потым іх становіцца ўсё менш, засталося 20 гадоў, потым 19, ... (працягваюць дзеці), 1 год, 11 месяцаў, ..., 1 тыдзень, 6 сутак, ..., 19 гадзін, 18 гадзін, ... (працягваюць дзеці).
4. “Сёння іраней”
Выхавальнік паказвае па парадку малюнкі, пытае, што на іх намалявана, як карыстаюцца гэтым прадметам людзі. Потым раздае дзецям па малюнку. Пакуль гучыць таямнічая музыка, усе “едуць” на “машыне часу” Калі музыка сціхае, дзеці дзеляцца на 2 групы. Адна — з малюнкамі, дзе намалявана тое, што было да нашага часу, другая — з малюнкамі, дзе намалявана тое, што існуе ў наш час. Можна прапанаваць скласці ў кожнай групе серыяцыйны рад (скуры замест адзення, даспехі рыцара і г.д.).
Карцінкі ў розных груп дзяцей:
Свечка — лямпа
шалаш — дом
агонь — газавая пліта
чалавек на кані — цягнік, машына
старажытныя жывёлы — сучасныя жывёлы
Потым дзеці мяняюцца картачкамі і гульня працягваецца.
Музыка: Я. Глебаў “Маленькі прынц”. Адажыо для сінтэз-аркестра.
5. “Разумныя машыны”
“У горадзе будучага ўсё робяць машыны. Здагадайцеся і намалюйце, што ўмеюць рабіць гэтыя машыны (16, па выбары выхавальніка).
6. ‘Торад будучага”
Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што будзе ў будучыні (якія будуць машыны, што яны будуць рабіць, якія з’явяцца новыя рэчы). Уявіць сабе, што герой якой-небудзь казкі трапіў у горад будучага. Дамаляваць малюнак, на якім ёсць толькі асобныя дэталі.
7. “Сапсаваны гадзіннік”
Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што раптам гадзіннік сапсаваўся і падзеі пачалі адбывацца вельмі хутка (рухі дзяцей паскораныя) або, наадварот, час спыніўся (рухі дзяцей павольныя, потым зусім спыняюцца). Музыка У. Высоцкага “Песня об обнженном временн” да дыскаспектакля па казцы Л. Кэрала “Аліса ў краіне цудаў”.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
28. “Мы — артысты”
1.	“Хто будзе выступаць”
2.	“Акцёры і іх героі”
3.	“Тэатр”
4.	“Лялькі-марыянеткі”
5.	“Хто больш запомніць?" (10)
6.	“Танграм” (8)
7.	“Тэатральны аркестр”
1.	Увага, мысленне
2.	Мысленне, памяць
3.	Мысленне
4.	Увага, уяўленне
5.	Мысленне, увага, памяць
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Замацоўваць уменне адлічваць па ўзору
2.	Замацоўваць уменне лічыць да 20, вучыць выконваць аперацыі над мноствамі
3.	Замацоўваць уменне рашаць арыфметычныя задачы
4.	Пашыраць веды аб наваколлі
5.	Вучыць выдзяляць для запамінання грунтоўныя прыкметы прадметаў
6.	Вучыць бачыць форму ў прадметах