Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай
Памер: 184с.
Мінск 1998
Нагадаць, як Заяц і Воўк з мультфільма “Ну, пачакай!” трапілі ў залу смеху з крывымі люстэркамі. Прапанаваць намаляваць штонебудзь вельмі смешнае.
Хто-небудзь з дзяцей стараецца рассмяшыць астатніх. Дзеці павінны ўтрымацца. Перамагае той, каму гэта ўдаецца. Той, хто засмяецца, кладзецца на дыван. Потым усе дзеці адпачываюць. Дзецям дапаможа музыка: a) С. Джоплін “Нядбалыя пераможцы”; б) Ц.-К. Хэндзі “Сэйнт-Луі-Блюз”
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
31. “Цудоўныя гісто-
1. “Што? Калі?”
1. Памяць
1. Замацоўваць веданне дзён тыдня і парадкавае лічэнне
рыі”
2. “Райскі сад” (13, 16)
2. Мысленне
2. Замацоўваць вымяральныя ўменні, арыенціроўку на лісце паперы, лічэнне груп, уменне праводзіць аперацыі са мноствамі
3. “Вялікодны пірог"
3. Тое ж
3. Замацоўваць вымяральныя і вылічальныя ўменні, рашэнне арыфметычных задач
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
31. “Цудоўныя гісторыі”
4. “Трэці лішні”
5. “Святочныя яйкі” (16)
6. “Ноеў каўчэг” (8)
7. “Галубы”
4. Увага, мысленне
5. Мысленне
6. Мысленне, уяўленне
7. Уяўленне
4. Замацоўваць парадкавае лічэнне, паняцце пара
5. Замацоўваць уменне лічыць групы, уменне бачыць якасці прадметаў
6. Вучыць бачыць форму прадметаў
7. Пашыраць веды аб наваколлі
1. “Што? Калі?” Нагадаць дзецям, што многія людзі вераць у тое, што існуе Бог, які стварыў усё, што нас акаляе. Гэтыя “цудоўныя гісторыі” запісаны ў кнізе, якая называецца Біблія. Вось паслухайце першую “цудоўную гісторыю”. (Выхавальнік расказвае гісторыю аб тым, як Бог стварыў свет.) Потым прапапануе пагуляць у гульню “Што? Калі?” Задае пытанні: “У які па лічэнню дзень быў створаны чалавек? Як завецца той дзень? і г.д.
2. “Райскі сад” Выхавальнік прапануе дзецям пасадзіць у райскім садзе дрэвы.
Але для гэтага спачатку трэба зрабіць план. Пры дапамозе лінейкі начарціць на дошцы 3 роўныя лініі. Потым на лініях на адлегласці 20 см паставіць кропкі (месцы, дзе будуць расці дрэвы). Дрэвы адзначыць геаметрычнымі фігурамі:
яблыні —
грушы —
слівы — б"""}
Потым выхавальнік прапануе падлічыць групы розных дрэў: — Колькі радоў яблынь?
— Па колькі яблынь у кожным радзе?
— Колькі радоў груш?
— Па колькі груш у кожным радзе?
— Колькі радоў сліў?
— Па колькі сліў у кожным радзе?
— Чаго больш: 3 рады па 3 яблыні або 3 рады па 2 грушы?
— Чаго менш: 3 рады па 2 грушы або 3 рады па 1 сліве?
Прапанаваць дзецям разгледзець табліцы, што знаходзяцца ў кожнага на стале (гл. каляровую ўклейку, мал. 29).
Растлумачыць, што зараз мы пасадзім дрэвы такім чынам, каб у садзе, абмежаваным чырвоным колам, раслі толькі дрэвы з жоўтымі пладамі (жоўтыя фігуры), а ў садзе, абмежаваным сінім колам, — толькі дрэвы з круглымі пладамі (кругі).
Прапанаваць дзецям узяць кругі і трохвугольнікі чырвонага, жоўтага і зялёнага колеру і размясціць іх у двух кругах (гл. каляровую ўклейку, мал. 30).
Задаць пытанні:
— Назавіце фігуры, якія размешчаны ў двух кругах адначасова, адной агульнай назвай. Чаму жоўтыя кругі трапілі ў агульную частку?
— Назавіце фігуры, якія размешчаны ў чырвоным крузе, але па-за сінім.
— Назавіце фігуры, якія размешчаны ў сінім крузе, але па-за чырвоным, адной агульнай назвай (няжоўтыя кругі).
— Назавіце фігуры, якія размешчаны па-за кругамі. Карыстайцеся адной агульнай назвай (няжоўтыя трохвугольнікі).
— Назавіце фігуры, якія размешчаны ў чырвоным і сінім кругах (рознакаляровыя геаметрычныя фігуры).
— Назавіце адной назвай фігуры, якія размешчаны ў сінім крузе (рознакаляровыя фігуры).
За правільны адказ дзеці атрымліваюць фішкі. Хто больш атрымае фішак, той пераможа.
Потым гульня паўтараецца. Выхавальнік называе некалькі фігур, прапануе дзецям раскласці іх па двух уласцівасцях (колер і форма; колер і памер; памер і форма). Пры дапамозе пытанняў высветліць вынік.
3. "Велікодны пірог"
Рас.казаць дзецям, што існуе шмат рэлігійных свят. Адно з іх — Вялікдзень. Спытаць, хто з дзяцей ведае што-небудзь пра Вялікдзень. Расказаць або прачытаць гісторыю аб уваскрашэнні Хрыста. Растлумачыць, што на Вялікдзень людзі пякуць велікодны пірог, расфарбоўваюць яйкі, віншуюць адзін аднаго.
Прапанаваць дзецям дапамагчы спячы пірог. Для гэтага трэба адмераць мукі. Кожны павінен памераць, колькі лыжак мукі ў яго, падлічыць, колькі лыжак разам у яго і яго суседа. Запісаць гэта пры дапамозе картачак як задачу.
Адмераную муку ссыпаць у адну скрынку і аднесці на кухню.
4. "Трэці лішні"
Нагадаць біблейскую гісторыю аб тым, што калі на зямлі пачаўся вялікі патоп (дождж ішоў 40 дзён і 40 начэй), Бог вырашыў выратаваць усё жывое на Зямлі і таму ён прапанаваў старому Ною ўзяць з сабой на карабель "кожнай твары па пары" — двух сабак, двух мядзведзяў, двух матылькоў, двух жырафаў і г. д. На карабель Ноя прапускалі толькі па парах.
Прапанаваць дзецям зрабіць пары і пагуляць у гульню "Трэці лішні".
5. "Святочныя яйкі"
Прапанаваць дзецям "зварыць" і расфарбаваць яйкі, каб пачаставаць адзін аднаго. Зрабіць гэта дапаможа машына. Дзеці вызначаюць дзеянні машын, якія намаляваны ў асабістых сшытках (16. С. 43 — 46, па выбару выхавальніка).
6. “Ноеў каўчэг”
Прапанаваць дзецям разгледзець гульню “Пентаміна”. Растлумачыць, чаму яна так называецца (кожная дэталь складаецца з 5 (пента) квадратаў). Разгледзець малюнкі-схемы прадметаў, якія можна скласці з дэталяў “Пентаміна”.
Нагадаць, што Ной і тыя, хто з ім ратаваўся, плылі на незвычайным караблі, які называўся “каўчэг”. Прапанаваць зрабіць такі незвычайны карабель з дэталяў “Пентаміна” (8. С. 79).
7. “Галубы”
Нагадаць дзецям, што калі Ной са сваімі сынамі, іх сем’ямі і ўсімі жывёламі плылі, то яны пасылалі галубоў, каб тыя прынеслі ім добрую вестку аб тым, што зямля ўжо блізка. Прапанаваць пад музыку паказаць, як ляцелі галубы, як ім было цяжка. Галубы вельмі стаміліся і, калі прыляцелі, адпачывалі (І.-С. Бах “Французская сюіта №2”. Жыга. Сарабанда).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
32. “Хутка ў школу”
1. “Урок музыкі”
2. “Урок матэматыкі”
3. “Урок роднай мовы”
4. “Урок фізкультуры”
5. “Урок канструявання” (14)
6. “Урок малявання”
7. “Урок прыроды”
1. Увага, памяць
2. Мысленне
3. Мысленне, увага
4. Уяўленне,.
5. Мысленне
6. Уяўленне
7. Тое ж
1. Замацоўваць навыкі колькаснага лічэння 2. Вучыць рашаць арыфметычныя задачы 3. Замацоўваць навыкі колькаснага лічэння. Вучыць бачыць мноствы ў акаляючым асяроддзі 4. Замацоўваць веданне лічбаў 5. Замацоўваць веданне геаметрычных фігур, уменне праводзіць аперацыі з мноствамі
6. Вучыць бачыць форму прадметаў 7. Замацоўваць веданне частак сутак і пораў года
1. “Урок музыкі” Растлумачыць дзецям, што кожная мелодыя мае свой рытм. Рытм можна адстукаць асобнымі ўдарамі ў далоні або палачкай, або малаточкамі. Асаблівасцю рытму з’яўляецца тое, што паміж ударамі праходзіць розны час (удары могуць быць частымі або рэдкімі). Прапанаваць дзецям падлічыць, колькі разоў прастукаў выхавальнік.
Потым выхавальнік адстуквае нескладаны рытмічны малюнак з 3 — 10 удараў і прапаноўвае дзецям яго паўтарыць. Затым дзеці працуюць парамі: адзін адстуквае нескладаны рытм, другі — паўтарае.
Вызначаная тэма 1-й часткі гульнявога комплексу (“Урок музыкі”) дае больш шырокія магчымасці выхаванцам пазнаць музыку. Таму магчыма наступнае правядзенне 1-й часткі комплексу.
Дзеянне можа адбывацца ў музычнай зале з удзелам музычнага кіраўніка.
Спачатку дзецям прапаноўваецца праслухаць урыўкі з оперы М. А. Рымскага-Корсакава “Казка пра цара Салтана” — “Тры цуды”. Вось такую цудоўную музыку стварыў кампазітар. Які рытм вы пачулі ў цудзе “Вавёрачка”? Паслухайце, я нагадаю вам:
А вы стварыце свой рытм пра вавёрку (дзеці выконваюць), пра волатаў (выконваюць індывідуальна). Стварыце зараз свой рытм да розных вобразаў, але не называйце іх. Мы па рытму паспрабуем адгадаць, каго паказаў хтосьці з вас. А каб было выразней, можаце выкарыстоўваць музычныя інструменты. (Некалькі паказаў дзяцей індывідуальна.) Што выкарыстоўвае кампазітар, каб запісаць прыдуманую ім музыку? (Ноты.) А колькі нот вы ведаеце? (7) А ці можаце іх назваць? (До, рэ, мі, фа, соль, ля, сі.) Дзе піша ноты кампазітар? (На нотным стане.) Колькі ў ім рысак? (5) Акрамя гукавысотнасці кожная нота яшчэ мае і даўгату — доўгую ці кароткую — альбо рытм. Рытм кожнай песні мы можам адстукаць. Вось паслухайце. (Выхавальнік адстуквае рытм рытмічнымі палачкамі.)
Рытм можна адстукаць на розных музычных інструментах і яго малюнак будзе адгадкай той песні, якую я адстукаю. Адгадайце, рытм якой песні я адстукаю зараз. (Выконваецца добра вядомая дзецям песня. Напрыклад, “Перапёлачка”.)
А зараз хтосьці з вас загадае нам рытмічную загадку, а мы паспрабуем адгадаць. Дзеці па аднаму выстукваюць рытм сваіх мелодый на абраных імі інструментах, а астатнія называюць песні ці папеўкі. Можаце выбраць музычны інструмент на свой густ (металафон, ксілафон, румба, трохвугольнік, маракас, рытмічныя палачкі і г.д.). Колькі ўдарных музычных інструментаў аркестра вы ведаеце, давайце палічым.
(Барабан, бубен, талеркі, лыжкі, кастаньеты і г.д.) Вы называйце і лічыце, а я буду выкладваць відарысы гэтых музычных інструментаў на фланелеграфе (выкладвае музычныя інструменты з улікам знаходжання іх у аркестры). А якія і колькі струнных музычных інструментаў вы ведаеце? (Цымбалы, цытра, арфа, скрыпка.)
Ці ведаеце вы духавыя інструменты? (Дудка, свісток, жалейка.) Вось які аркестр у нас выявіўся. Можа, вы зайграеце ўсім аркестрам найбольш любімую вамі мелодыю? (Дзеці іграюць п’есу альбо песню, якую вывучылі раней на музычных занятках).
Потым дзеці альбо праходзяць у групавы пакой і працягваюць займацца па распрацаванаму плану гульнявога комплексу, альбо займаюцца ў музычнай зале.
2. “Урок матэматыкі”
Дзеці павінны рашыць задачы і выявіць вынікі графам або арыфметычнымі кубікамі.
Задачкі-загадкі
1. Ясік на рыбалцы быў, трошкі рыбы налавіў. Першым трапіў на кручок невялікі шчупачок. Ды праз час кароткі па чарзе чатыры плоткі. А затым на глыбіні клюнулі два акуні.