Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
Выхавальнік: Калі 1 л малака каштуе 5 рублёў, то якімі грашыма можна за яго заплаціць? (Дзеці паказваюць картачкі з лічбамі, якія ў суме складаюць 5.) А колькі будуць каштаваць 2 л? Вось зараз можна будзе пячы смачныя бліны з мёдам і маслам. (Муку аддаюць на кухню.)
3. “Катанне на санках”
4. “Смачныя ледзянцы”
5. “Сувеніры”
6. “Сюрпрыз”
7. “Карагод”
Выхавальнік паведамляе, што на гэтае свята заўжды любілі катацца на санках. “Аленка, Васілёк, Андрэйка і Наста таксама вырашылі пакатацца, але ў адных санках могуць адначасова ехаць толькі 2 чалавекі. Давайце дапаможам ім утварыць пары так, каб па чарзе ўсе змаглі пакатацца”, — кажа выхавальнік. (Дзяцей адзначаюць геаметрычнымі фігурамі.)
Выхавальнік тлумачыць дзецям, як можна ўтварыць пары такім чынам, каб кожны з дзяцей мог пакатацца па чарзе з усімі (гл. каляровую ўклейку, мал. 24).
Потым выхавальнік прапануе дзецям самастойна “рассадзіць” сяброў у санкі, але такім чынам, каб адразу маглі ехаць 3 чалавекі (гл. каляровую ўклейку, мал. 25).
Праводзіцца як гульня-эстафета. Дзеці ўтвараюць 2 каманды. Насупраць кожнай каманды табліца-галаваломка, якую трэба запоўніць (размясціць у пустых клетках падыходзячыя па форме і колеру ледзянцы). Патрэбныя картачкі ляжаць побач. Па чарзе кожнае дзіця падбягае да табліцы, знаходзіць адзначаную картачку і кладзе яе ў патрэбную клетку (гл. каляровую ўклейку, мал. 26). Гульню можна праводзіць пад гукі беларускай музыкі (У. Купрыяненка. Урыўкі з сюіты “Народная музыка Іванаўскага раёна” ў выкананні ансамбля “Свята”).
Выхавальнік прапануе выкласці з дэталяў гульні “Танграм” сувеніры, якія можна набыць у лаўцы. Разгледзець, якую форму мае кожная дэталь. Разгледзець узоры сувеніраў, якія дзеці будуць складаць. Выкарыстаць гадзіннік для вызначэння часу працы дзяцей. Адзначыць, хто склаў хутчэй за ўсіх (за колькі хвілін) той ці іншы сувенір.
Выхавальнік паведамляе дзецям, што на масленіцу арганізоўвалі розныя спаборніцтвы, каб вызначыць, хто самы спрытны і дужы. Напрыклад, трэба было дастаць цацку, якая вісела на шасце высока ад зямлі. Выхавальнік прапаноўвае дзецям уявіць сабе, што можа ляжаць у торбе, якая прыладжана да кола на шасце. Інакш кажучы, дзеці па контуру ўяўляюць сабе прадмет. (Торба павінна быць завязана так, каб добра выступалі часткі прадмета.)
Калі дзеці здагадаюцца, што знаходзіцца ў торбе, прадмет дастаюць і на заканчэнне свята водзяць развітальны карагод. Гучыць беларускі народны карагод “А сёння ў нас масленка-маслянка”.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
25. “Жаночы дзень”
1.	“Святочныя пачастункі”
2.	“Расставім посуд”
(14. С. 30)
3.	“Хто каго віншуе?”
4.	“Парная гульня”
5.	“Хто самы-самы?”
6.	“Падарунак маме”
7.	“Вышываем узор”
1.	Мысленне, памяць, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Тое ж
5.	Тое ж
6.	Успрыманне, уяўленне
7.	Уяўленне
1.	Замацоўваць уменне арыентавацца ў двухмернай прасторы
2.	Пазнаёміць з аперацыяй перакрыжавання мностваў
3.	Вучыць паэлементнаму суаднясенню двух мностваў
4.	Практыкаваць у вы.значэнні формы прадметаў, суаднясенні яе з геаметрычнымі эталонамі
5.	Развіваць вокамер пры параўнанні прадметаў па велічыні 6. Пашыраць веды аб наваколлі
7. Тое ж
1.	“Святочныя пачастункі”
2.	“Расставім посуд”
Выхавальнік прапануе дзецям уявіць сабе, што магнітная дошка або фланелеграф — гэта стол, на якім мама расставіла святочныя пачастункі. Дзеці павінны вызначыць, якія пачастункі дзе знаходзяцца. Напрыклад, цукар — у правым верхнім кутку, яблыкі — на сярэдзіне правага боку і г.д.
Выхавальнік кажа, што дзяўчынка Алена і хлопчык Андрэйка вырашылі дапамагчы маме расставіць на стол посуд. (Паверхня стала — магнітная дошка або фланелеграф.) Ён прапануе дзецям пералічыць прадметы і адказаць, колькі іх усяго. (Прадметы — заварнік, сподак, кубак, сталовая талерка, відэлец, вялікая лыжка, чайная лыжка.)
Выхавальнік паведамляе дзецям, што Алена і Андрэйка вырашылі на чырвоную сурвэтку паставіць чайны посуд, а на сінюю — сталовы. Сурвэткі адзначаны акружнасцямі рознага колеру. Прапануе дзецям дапамагчы Алене і Андрэйку:
Выхавальнік бярэ заварнік і пытае: “Як завецца прадмет? Да якога посуду яго трэба аднесці, чайнага або сталовага? Калі мы ім карыстаемся?” (Ставіць заварнік на чырвоную сурвэтку.)
Потым бярэ сподак і задае пытанні: “Да якога посуду яго трэба аднесці, чайнага або сталовага? Калі мы ім карыстаемся?” (Ставіць сподак на чырвоную сурвэтку).
Выхавальнік бярэ кубак: “Як завецца гэты прадмет? Да якога посуду яго трэба аднесці, чайнага або сталовага? Калі мы ім карыстаемся? Так, кубак можна аднесці і да чайнага і да сталовага посуду. Ім можна карыстацца і ў час снедання, і за абедам. Што нам зрабіць? На якую сурвэтку паставіць? (Накласці сурвэткі адна на адну так, каб атрымалася агульная частка — гл. каляр. укл., мал 29.)
Выхавальнік выклікае дзіця да дошкі паказаць агульную частку. “На гэтую агульную частку мы паставім кубак, бо ён адносіцца і да сталовага і да чайнага посуду”.
Такім жа чынам можна высветліць, што чайную лыжку трэба таксама аднесці да чайнага і сталовага посуду, і пакласці на агульную частку (14. С. 30).
Потым выхавальнік такім жа чынам высвятляе, што вялікую лыжку, відэлец, сталовую талерку трэба аднесці да сталовага посуду і пакласці на сінюю сурвэтку.
— Давайце дадзім агульную назву прадметам, што стаяць на сіняй сурвэтцы. (Сталовы посуд.)
— Колькі іх? (5)
— А зараз назавіце агульнай назвай прадметы, што на чырвонай сурвэтцы? (Чайны посуд.)
— Колькі іх? (4)
— Да якога посуду можна аднесці кубак і маленькую лыжку? (I да чайнага, і да сталовага.)
— Колькі прадметаў мы аднеслі і да чайнага, і да сталовага посуду? (2)
— А што можна сказаць аб сподку і заварніку?
(Калі яны стаяць толькг на чырвонай сурвэтцы, мы скажам, што гэта — толькг чайны посуд.)
— Колькі прадметаў мы аднеслі толькі да чайнага посуду? (2)
— Колькі прадметаў мы аднеслі і да чайнага, і да сталовага посуду адначасова? (2)
— А што можна сказаць пра вялікую лыжку, відэлец, глыбокую талерку? (Калі яны стаяць толькг на сіняй сурвэтцы, мы скажам, што гэта толькг сталовы посуд.)
— Колькі прадметаў мы аднеслі толькі да сталовага посуду? (3)
— Колькі ўсяго прадметаў мы аднеслі да чайнага посуду (паставілі на чырвоную сурвэтку)? (5)
— Колькі ўсяго прадметаў мы аднеслі да сталовага посуду (паставілі на сінюю сурвэтку)? (4)
— Ну вось, нарэшце, мы і дапамаглі Алене і Андрэйку паставіць посуд на стол. (Можна правесці работу па схеме (14. С. 30).)
3. “Хто каго віншуе?”
Выхавальнік прапануе дзецям адзначыць мужчын, якія ёсць у сям’і, вугольнымі фігурамі: дзядуля — прамавугольнік, тата —
квадрат, Андрэйка (сын) — трохвугольнік; жанчын адзначыць круглымі фігурамі: бабуля — авал, мама — круг, Аленка (дачка) — кропка. Выхавальнік выяўляе пры дапамозе фігур на дошцы ўсіх членаў сям’і і прапаноўвае пералічыць іх.
Можна спытаць у дзяцей, па колькі членаў у іх сем’ях. Потым дзеці самастойна вызначаюць стрэлкамі, хто каго віншуе (стрэлка ідзе ад таго, хто віншуе, да таго, каго віншуюць). У дзяцей павінен атрымацца такі малюнак:
Звярнуць'увагу на тое, што віншуюць толькі жанчын і дзяўчынку.
4. “Парная гульня”
Дзеці дзеляцца на 2 групы. Дзеці адной групы маюць картачкі з малюнкамі прадметаў, якія можна падарыць мамам (прадметы маюць
розную форму), дзеці другой групы — картачкі з выявай геаметрычных фігур. Пакуль гучыць музыка В. Цілічэева “Вальс”, дзеці скачуць. Калі музыка змоўкне, знаходзяць пару (дзіця з адпаведнай картачкай). Форма фігуры павінна адпавядаць форме прадмета. Потым дзеці мяняюцца картачкамі і гульня працягваецца.
5. “Хто самы-самы?”
Выхавальнік нагадвае, што пры дапамозе стрэлак дзеці вызначалі, хто каму падарыў падарункі. Потым выстаўляе выявы таты, мамы, дзя-
дулі, бабулі, дзяўчынкі і хлопчыка. (Фігуры павінны адрознівацца па велічыні, акрамя мамы і таты.) Спытаць у дзяцей, ці роўныя па росту члены сям’і. (Тата і мама роўныя паміж сабою. Яны вышэйшыя за ўсіх астатніх. Потым па парадку ідуць дзядуля, бабуля, Андрэйка і Алена.)
Затым выхавальнік малюе граф і тлумачыць, што стрэлкі паказваюць на таго, хто вышэйшы. Спытаць: “Хто самы высокі? Хто самы нізкі? Што можна сказаць пра Андрэйку?” (Ён вышэйшы за Алену, але ніжэйшы за бабулю.)
Выхавальнік малюе другі граф і пытае, як тут можна паставіць стрэлкі. Растлумачыць, чаму не трэба ставіць стрэлкі паміж мамай і татам (яны аднолькавага росту):
Потым выхавальнік з дапамогай дзяцей выяўляе на дошцы ўмоўнымі знакамі ўсіх членаў сям’і ад самага высокага да самага нізкага. Спытаць: “Хто ніжэйшы за бабулю? Хто ніжэйшы за маму? Хто вышэйшы за Андрэйку і ніжэйшы за дзядулю? Што можна сказаць пра дзядулю? I г.д.” Затым адзначае адносіны па вышыні стрэлкамі:
Пасля гэтага выхавальнік паведамляе дзецям, што можна выявіць адносіны паміж членамі сям’і і па ўзросту. Пытанні: “Тата старэйшы за маму? Дзядуля старэйшы за тату? Хто з іх самы стары? Малады?”
Па графу вызначыць, хто самы старэйшы (срэлкі паказваюць на таго, хто старэйшы), хто самы малады, што можна сказаць пра тату. Потым дзеці самастойна расстаўляюць стрэлкі ў сшытках. (Фігуры
загадзя намаляваны ў парадку ўзросту.)
6.	“Падарунак маме”
7.	“Вышываем узор”
Гучыць музыка В.-А.Моцарта: ч. 1, сімфонія №40. Выхавальнік прапануе дзецям заплюшчыць вочы, дакрануцца да картачкі, што ляжыць у кожнага ў канверце, і ўявіць сабе, як гэта “нешта” можа пераўтварыцца ў падарунак маме (сукенка, жывёла, кветка, якаянебудзь рэч і г.д.). Дзеці павінны намаляваць. На картачках наклеены розныя па якасцях тканіны (вельвет, футра, фланель, шоўк, атлас, аксаміт, драп), фальга, запалкі, кляёнка і інш.
Прапанаваць дзецям уявіць сабе, як Аленка вышывае для мамы прыгожы ўзор. Іголка выкладае сцяжкі, а нітка паслухмяна рухаецца за ёй. Хто-небудзь з дзяцей выконвае ролю іголкі, а астатнія выстройваюцца адзін за адным (нітка). Пад гукі музыкі “іголка” павольна ідзе па групе, мяняючы напрамкі, а “нітка” рухаецца ўслед за ёй. Потым “іголка” выкладае “сцяжкі” (па чарзе падыходзіць да кожнага дзіцяці, пасля чаго яно апускаецца на дыван). Дзеці адпачываюць, расслабіўшы мышцы. Гучыць музыка: руская народная мел. “Сударушка”