Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
7.	Пашыраць веды аб наваколлі
1. “Хто будзе выступаць?”
2. “Акцёры і іх героі”
Выхавальнік паварочваецца да дзяцей спінай, а дзецям паказвае лічбу са словамі: “Сёння выступае столькі артыстаў. Хто будзе выступаць?” Дзеці павінны за кароткі час вырашыць, хто “выступае” і падняцца са сваіх месцаў. Калі выхавальнік павернецца да дзяцей, іх павінна стаяць адпаведная колькасць.
Выхавальнік паведамляе аб тым, што ў лялечным тэатры ішлі розныя спектаклі: “Айбаліт”, “Тры парсючкі”, “Зайкава хатка”, “Муха-Цакатуха”, “Чырвоная Шапачка” і інш.
Прапануе дзецям пералічыць (вусна) усіх герояў, адначасова падлічваючы іх колькасць. Па меры пералічвання выхавальнік выкладае лічбу, адпаведную колькасці герояў у казцы. Потым дзеці складаюць лікі і атрымліваюць, што ўсіх герояў было 20. (Выхавальнік кіруецца спісам казак і іх герояў.)
“Айбаліт”: ліса, заяц, Айбаліт, матылёк, мядзведзь, воўк (6).
“Тры парсючкі”: воўк, Ніф-Ніф, Наф-Наф, Нуф-Нуф (4).
“Зайкава хатка”: ліса, заяц, певень, воўк, мядзведзь (5).
“Муха-Цакатуха”: матылёк, муха, камарык (3).
“Чырвоная Шапачка”: воўк, Чырвоная Шапачка (2).
Потым выхавальнік паведамляе, што аднойчы героі з усіх спектакляў сабраліся разам. Яны размаўлялі, падыходзілі адзін да аднаго і пераблыталіся. Далей выхавальнік карыстаецца выявамі пералічаных герояў казак.
На магнітнай дошцы або фланелеграфе 5 контураў авалаў. Выхавальнік прапануе дзецям у кожны контур пакласці герояў толькі адной казкі. Выявы размяшчаць так, як паказана на схеме (гл. каляр. ўкл., мал. 27).
Спачатку размяшчаць герояў казкі “Айбаліт”, потым — “Зайкава хатка”, “Тры парсючкі”, “Чырвоная Шапачка”, “Муха-Цакатуха”.
Калі будзе паўтарацца адзін і той жа герой, а артыст, які яго іграе, удзельнічае таксама і ў іншай казцы, то дзеці павінны адзначыць, што ў гэтым выпадку неабходна пакласці контуры авалаў так, каб атрымалася агульная частка, у якой і будзе знаходзіцца герой некалькіх казак.
Па заканчэнні размяшчэння герояў выхавальнік задае пытанні: “Колькі ўсяго артыстаў ігралі ў спектаклях? (13) Чаму так атрымалася, што калі мы лічылі герояў, то іх было 20, а калі палічылі артыстаў, іх атрымалася 13? (Таму, што адзін і той жа артыст іграў аднаго і таго ж героя ў розных казках.)
Назавіце мноствы, якія перасякаюцца (мноствы герояў казак: “Айбаліт” і “Зайкава хатка”, “Тры парсючкі” і “Зайкава хатка”, “Айбаліт” і “Тры парсючкі” і г.д.), і мноствы, якія не перасякаюцца (мноствы герояў казак “Зайкава хатка” і “Муха-Цакатуха”, “Чырвоная Шапачка” і “Муха-Цакатуха”, “3 парсючкі” і “Муха-Цакатуха”). Назавіце казкі, у якіх няма аднолькавых герояў. У якіх спектаклях адзін артыст іграў 4 разы? Назавіце яго героя. У якіх спектаклях адзін
артыст іграў 2 разы? (Дзеці называюць герояў і пералічваюць спектаклі.) У якіх спектаклях адзін артыст іграў 3 разы?” (-)
3. “Тэатр”
4. “Лялькімарыянеткі”
5. “Хто больш запомніць?”
Прапанаваць дзецям вырашыць некалькі вусных арыфметычных задач, выкарыстоўваючы ў тэксце тэатральную тэматыку. “Запісаць” гэтыя задачы і іх рашэнне пры дапамозе графаў і арыфметычных кубікаў.
Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што яны — лялькі на нітачках. Выхавальнік маніпуліруе такой лялькай, а дзеці рухамі выконваюць тыя ж дзеянні. Можна карыстацца сапраўднай лялькай-марыянеткай. Музычнае суправаджэнне: У. Залатароў “Музычная табакерка”.
Выхавальнік кажа, што артысты павінны ўмець вельмі добра запамінаць. У дзяцей ёсць палоскі паперы, расчэрчаныя на 12 клетак. Выхавальнік на некалькі секунд паказвае па адной фігуры. Дзеці запамінаюць, а потым па памяці малююць у клетках. Па заканчэнні выхавальнік паказвае ўсе картачкі, фігуры разглядаюць, параўноўваюць, вызначаюць, што намалявана на кожнай з іх, вызначаюць пераможцу (таго, хто менш зрабіў памылак) (10. С. 100):
• О О •
• о
6. “Танграм”
Прапанаваць дзецям гульню “Танграм”. Нагадаць, што тэксты спектакляў пішуць сцэнарысты-пісьменнікі. Зараз кожны з дзяцей таксама паспрабуе стаць сцэнарыстам-пісьменнікам. Прапанаваць дзецям скласці розныя фігуры па памяці ці ўяўленню і прыдумаць гісторыю пра складзеных герояў.
Пад музыку дзеці паказваюць, як граюць на розных інструментах музыканты”. Музыка Р. Пукста, Сімфонія №6, ч. 3 Вальс.
7. “Тэатральны
аркестр”
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
29. ‘Туканне вясны”
1.	“Хто больш назаве?”
2.	“Елка”
3.	“Веснавы вянок”
4.	“Пераскачы балота” (3)
5.	“Арэлі”
6.	“Жаваранкі”
7.	“Веснавы карагод”
1.	Памяць
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Увага, памяць
5.	Мысленне
6.	Мысленне, уяўленне
7.	Уяўленне
1.	Замацоўваць веданне з’яў прыроды, прыкметы вясны
2.	Замацоўваць навыкі лічэння да 20, уменне лічыць групы
3.	Замацоўваць уменне выконваць арыфметычныя дзеянні 4. Замацоўваць веданне паслядоўнасці лічбаў
5.	Замацоўваць уменне выконваць арыфметычныя дзеянні
6.	Вучыць дзяліць ліст паперы на часткі шляхам складання
7.	Пашыраць веды аб наваколлі
1. “Хто больш назаве?”
Гучыць музыка Л. Шлега “Жавароначкі, прыляціце”. Загадаць загадкі аб вясне, прапанаваць назваць месяцы, якія ствараюць веснавую пару, а потым пагуляць у гульню-спаборніцтва “Хто больш назаве беларускіх прыказак і прымавак аб вясне?” За кожную правільна названую прыказку і прымаўку дзіця атрымлівае папяровага жаваранка. Пералічыць прыкметы вясны.
2. “Елка”	Нагадаць дзецям, што на “Гуканне вясны” дзяўчаты ішлі ў лес, у
якім зелянела маладая трава, зацвілі першыя кветкі. Яны плялі вянкі, упрыгожвалі елку.
3. “Веснавы вянок”
4. “Пераскачы балота”
5. “Арэлі”
Паказаць “елку” (карціна з прарэзамі) і аздабленні (стужкі, колцы, кругі, трохвугольнікі). Усяго 20 штук. Прапанаваць дзецям падлічыць усе аздабленні, падлічыць колькасць груп, потым аздобіць елку, склаўшы цудоўныя рознакаляровыя гірлянды.
Прапанаваць назваць вядомыя першацветы. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі “сплятаюць” вянкі на сваіх лістах. Дзеля гэтага яны павінны расфарбаваць свой вянок па правілах і ён ажыве (гл. каляр. ўкл. мал. 28). Можна выкарыстаць музыку М. Чуркіна — урывак з першай сімфанеты.
“Калі дзяўчаты шукалі першацветы, на шляху ім сустрэлася балота. Але калі пераскокваць з купіны на купіну, то праз яго можна прайсці”.
Дзеці строяцца ў 2 каманды. Насупраць кожнай каманды — лічбы ад 1 да 20. Дзеці па чарзе пераскокваюць з лічбы на лічбу. Перамагае тая каманда, у якой дзеці хутчэй скончаць гульню
Музычнае суправаджэнне: беларуская народная музыка “Кума, мая кумачка”.
“На палянцы стаяць арэлі. Яны чарадзейныя. На іх змогуць пагушкацца толькі тыя, хто іх расчаруе”.
Дзеці павінны паставіць лічбу ў тым парадку, у якім прапануюць ім арэлі. У кожнага дзіцяці ў сшытку гатовыя малюнкі:
6. “Жаваранкі”
Прапанаваць дзецям скласці з паперы жаваранкаў і расфарбаваць іх.
7. “Веснавы карагод”
Музыка “Сонейка, засвяці”, карагод.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
30. “Краіна смеху”
1.	“Знайдзі памылкі” (5)
2.	“Задачы-ўсмешкі”
3.	“Кот Анціпка”
4.	“Вясёлыя мастакі” (7)
5.	“Кошкі ў акенцы” (8)
6.	“Самае вясёлае” (17)
7.	“Хто самы смешны?”
1.	Увага, мысленне
2.	Мысленне
3.	Мысленне, памяць
4.	Уяўленне
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Замацоўваць веды аб наваколлі
2.	Вучыць рашаць задачы-жарты
3.	Вучыць арыентавацца па гадзінніку
4.	Вучыць бачыць форму ў прадмеце
5.	Працягваць фарміраваць элементарныя геаметрычныя паняцці
6.	Пашыраць веды аб наваколлі
1.	“Знайдзі	Перад пачаткам можна даць паслухаць урывак з музыкі С. Джоплі-
памылкі”	на “Беціна” і растлумачыць, што адзін мастак вельмі любіў жарта-
ваць. Аднойчы ён намаляваў жартоўную карцінку. Прапанаваць знайсці памылкі на малюнку. Напрыклад, Дзед Мароз загарае; дрэва на колах; у машын колы квадратнай формы; птушкі большыя за людзей.
2. “Задачыўсмешкі”
1.	Ты ды я, ды мы з табой. Колькі нас усяго?
2.	На стале ляжала 4 яблыкі. Адно разрэзалі папалам. Колькі яблык на стале? (4)
3.	Расло 4 бярозы. На кожнай па 4 галінкі. На кожнай галінцы па
4 яблыкі. Колькі яблык расло? (Ніводнага.)
4.	У трох братоў па адной сястры. Колькі ўсіх? (4)
5.	На стале стаяла 3 шклянкі з ягадамі. Коля з’еў 1 шклянку ягад і паставіў яе на стол. Колькі шклянак на стале? (3)
6.	3 чалавекі чакалі цягнік 3 гадзіны. Колькі чакаў кожны? (3 гадзіны.)
7.	У першай скрыначцы 10 алоўкаў, у другой столькі, колькі ў першай, у трэцяй столькі, колькі ў другой. Колькі алоўкаў у трэцяй скрыначцы? (10)
8.	Надышоў студзень. Зацвіла 1 яблыня, потым 3 слівы. Колькі дрэў зацвіло?
9.	3 якога посуду нельга нічога з’есці? (3 парожняга.)
10.	Несла жанчына ў кошыку 10 яек, а дно ўпала. Колькі яек засталося? (Ніколькі.)
3. “Кот Анціпка”
Прачытаць дзецям лічылку: Наш каток Анціпкам зваўся. У гадзіну прачынаўся, У дзве — на кухні еў сасіскі, У тры — смятану еў ён з міскі. У чатыры — умываўся, У пяць — на дыване качаўся.
У шэсць сялёдак краў ён з бочкі
У сем ён хітра жмурыў вочкі.
У восем — з мышкамі гуляў,
У дзевяць — песенькі спяваў.
У дзесяць хутка клаўся спаць, Бо ў гадзіну зноў уставаць.
Прапанаваць дзецям адзначыць па мадэлях гадзіннікаў часы падзей, што адбыліся з Анціпкам. Пытанні: “Колькі гадзін спаў Анціпка? У колькі гадзін ён краў сасіскі? Праз колькі гадзін пасля таго як прачнуўся, Анціпка гуляў у хованкі з мышамі? і г.д.”
4. “Вясёлыя мастакі”
5. “Кошкі ў вакенцы”
6.	“Самае вясёлае”
7.	“Хто самы смешны?”
Гучыць музыка С. Джопліна “Артыст эстрады” , і дзеці дзеляцца на 2 каманды, становяцца адзін за адным, як для гульні-эстафеты. Насупраць кожнай каманды вісіць ліст паперы і ляжаць васковыя крэйдачкі. Кожная каманда робіць малюнак на якую-небудзь тэму. Напрыклад, “Новы год”, “Канікулы”, “Падарожжа”, “Дзень нараджэння”, “Цырк”. Па чарзе дзеці з кожнай каманды падбягаюць да свайго ліста і малююць дэталь, фігуру, рэч так, каб атрымаўся агульны малюнак. Звярнуць увагу на тое, што малюнак павінен быць “вясёлым”.
Прапанаваць дзецям разгледзець галаваломку і вызначыць, пры дапамозе чаго намаляваны часткі цела кошак (кропкі, лініі і г.д.). Потым дзеці самастойна вызначаюць, якой кошкі не хапае і малююць у сваіх сшытках (8. С. 35).