Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
5.	Знаёміць з некаторымі дарожнымі знакамі
6.	Замацоўваць колькаснае лічэнне, вучыць бачыць геаметрычную форму прадметаў, складаць выявы з дэталяў кубіка сома
7.	Замацоўваць веды аб наваколлі
1.	“3 купіны	Гульня праводзіцца так, як прапанавана ў дапаможніку (4. С. 59),
на купіну”	але ў дзяцей лічбы ад 1 да 20.
2.	“Дарожны рух” Нагадаць твор С. Міхалкова “Дзядзя Сцёпа”. Спытаць у дзяцей, што здарылася на дарозе, калі сапсаваўся светлафор (усе машыны сталі і не маглі ехаць). Спытаць, што азначаюць агні светлафора. Растлумачыць, што дзеля таго, каб людзі і машыны не перашкаджалі адзін аднаму на сваім шляху, былі прыдуманы правілы дарожнага руху. Нагадаць вядомыя дзецям правілы. Пры дапамозе макета або малюнка нагадаць, што дарога падзяляецца на 2 часткі: тратуар, па якім ходзяць людзі, і праезную частку, па якой ходзяць машыны. Праезная частка падзяляецца яшчэ на 2 часткі: правую і левую. Па правай машыны ідуць у адзін бок, па левай — у другі. Спытаць, як можа пешаход перайсці дарогу. Паказаць, як павінен вадзіцель паварочваць на скрыжаванні дарог.
Прапанаваць дзецям пагуляць у гульню “Дарожны рух”: 2 да-
3. “Гаражы”
школьнікі маюць эмблемы “чырвоныя” машыны, 1 — “зялёная”, 3 — “жоўтыя”, 1 — “чорная” і г.д. Сітуацыі, якія ўзнікаюць у ходзе гульні, выкарыстоўваем, каб скласці задачы. Напрыклад, па зялёнаму сігналу светлафора паехалі 3 “жоўтыя” машыны, потым — 1 “чорная”. Выхавальнік пытаецца: “Колькі ўсяго машын паехала на зялёны сігнал светлафора?” Тлумачыць, што яна ім задала задачу. У задачы ёсць умова — гэта тое, што нам вядома. Ва ўмове заўсёды ёсць вядомыя нам лікі і расказваецца аб тым, больш ці менш стала прадметаў. У задачы ёсць і другая частка — гэта пытанне. Пытанне ў задачы заўсёды звязана з неабходнасцю знайсці які-небудзь лік. Яно пачынаецца са слоў “Колькі?” ці “На колькі?” Выхавальнік прапануе ў вызначанай задачы адшукаць і паўтарыць толькі ўмову, запомніць і назваць лікі ўмовы, паўтарыць толькі пытанне задачы, адзначыць, больш ці менш машын стала рухацца, калі загарэўся зялёны сігнал. Тлумачыць, што калі прадметаў (машын) стала больш, то мы павінны карыстацца складаннем і да аднаго ліку дадаць (прыбавіць) другі. Калі стала менш — ад большага ліку трэба адняць меншы, г.зн. вылічыць. Прапануе рашыць дадзеную задачу.
Дзеці гуляюць далей і складаюцца іншыя сітуацыі, па якіх яны з дапамогай выхавальніка ствараюць задачы і рашаюць іх.
Прапанаваць дзецям класіфікаваць машыны, напрыклад, сельскагаспадарчыя, грузавыя, легкавыя; водны, наземны, паветраны транспарт. Скласці задачы пры дапамозе малюнка, графа. Напрыклад: “У гаражы стаялі 3 грузавыя машыны і 1 легкавая. Колькі ўсяго машын стаяла ў гаражы?”; “У гаражы стаяла 5 трактароў. 1 трактар паехаў у поле. Колькі трактароў засталося ў гаражы?”; “У гаражы стаяў 1 камбайн. Яшчэ 4 працавалі ў полі. Колькі было ўсяго камбайнаў?” і г.д.
4. “Праедзь праз вароты”
5.	“Угадай, што прыдумалі дарослыя”
6.	“Што бачылі па дарозе”
7.	“Хто на чым ехаў”
Выхавальнік кажа, што кожная машына абавязкова мае свой нумар. “Праз нашы вароты можа праехаць толькі тая машына, нумар якой адпавядае ліку, які я пакажу”. Дзіця знаходзіць сабе пару так, каб у складзе лікаў атрымаўся патрэбны. Кожнае дзіця мае картачку з лічбай. Гульня праводзіцца так, як у дапаможніку (15. С. 104).
Выхавальнік паказвае дзецям некаторыя дарожныя знакі. Прапаноўвае ім самім растлумачыць, што азначае той ці іншы знак.
Гульня праводзіцца так, як у дапаможніку (5. С. 49 або 17. С. 20).
Выхавальнік прапануе разгледзець выявы прадметаў, сканструяваных з кубіка сома, вызначыць, на што яны падобны, з якіх дэталяў складзены. Просіць дзяцей скласці такія ж рэчы самастойна. Потым дзеці шукаюць шляхі складання рэчаў, якія выхавальнік толькі называе. Напрыклад, вежа, дрэва, птушка і інш. Як і з якіх дэталяў скласці, вырашаюць самі дзеці.
Перадаць рухамі, як ляцелі ў самалёце, плылі на параходзе, ехалі на машыне, кані, цягніку. Потым адпачывалі.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
14. “Смелыя,
1. “На зарадку
1. Увага
1. Замацоўваць уменне
дужыя,
станавіся!” (4)

арыентавацца ад іншых аб'ектаў
умелыя”
2. “He спазніся!”
2. Мысленне
2. Вучыць вызначаць час па гадзінніках
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
14. “Смелыя, дужыя, умелыя”
3.	“Хто пераможца?”
4.	“Спартыўныя каманды”
5.	“Хто хутчэй дабяжыць?”(14)
6.	“Спартсмены”
7.	“Штангіст”
3.	Тое ж
4.	Мысленне, увага
5.	Мысленне
6.	Уяўленне, мысленне, памяць
7.	Уяўленне
3.	Вучыць дзяцей фармуляваць арыфметычныя дзеянні, рашаць арыфметычныя задачы на складанне і адніманне
4.	Замацоўваць веданне лічбаў
і лікаў на 10
5.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур
6.	Вучыць бачыць форму прадметаў, складаць выявы з дэталяў кубіка сома
7.	Замацоўваць веды аб наваколлі

1. “На зарадку станавіся!”
Перад пачаткам гучыць музыка М. Блантара “Футбольны марш”. Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што фланелеграф — гэта спартыўная пляцоўка, на якой лясныя звяры займаюцца зарадкай. Пытанні: “Хто злева ад Мішкі?”; “Хто падняў рукі?”; “Які па лічэнню ў калоне зайка?” і г.д.
2. “He спазніся!”
Спытаць у дзяцей, як можна вызначыць, хто хутчэй прыбег, даскакаў, даехаў, даплыў да фінішу. (Пры дапамозе гадзінніка.) “Суддзя заўсёды глядзіць на гадзіннік”.
Растлумачыць, што акрамя секунды і хвіліны час можна лічыць гадзінамі: 1 гадзіна — гэта 60 (6 дзесяткаў) хвілін. Гадзіны па гадзінніку паказвае маленькая стрэлка. Лічбы на гадзінніку адзначаюць гадзіны. Пройдзе 60 хвілін, інакш можна сказаць, што прайшла 1 гадзіна. Можна прачытаць урывак з верша М. Чарняўскага “Дзівосны гадзіннік”:
Hi дажджы, ні сівер люты He прымусяць збавіць ход: Водзяць з года ў год мінуты Свой дзівосны карагод. Без прынукі і дакукі, Без ніякай сумятні, Моцна ўзяўшыся за рукі, Ходзяць колам дзень пры дні. Падлічыў іх — акурат Шэсць дзесяткаў — ШЭСЦЬ-ДЗЕ-СЯТ.
Фу-ты ну-ты, фу-ты ну-ты!
Дзіва-дзіўнае — мінуты: Як сышліся ў круг адзіны, Сталі ўраз яны — ГАДЗІНАЙ!
Растлумачыць, што шлях гадзін пачынаецца з лічбы 12. Выхавальнік перасоўвае маленькую стрэлачку па цыферблаце і прапануе дзецям вызначыць, колькі гадзін і хвілін паказваюць стрэлкі. (Калі вялікая стрэлка абыдзе круг цыферблата.1 раз, то маленькая перамесціцца на другую гадзіну.)
3. “Хто пераможца?”
Выхавальнік прапануе прыдапамозе гадзінніка адказаць на пытанні:
1)	Адзін бягун дабег да фінішу за 10 хвілін, а другі — за 15 хвілін. Хто дабег хутчэй?
2)	Адзін матацыкліст даехаў да фінішу за 1 хвіліну, а другі — за 60 секунд. Хто даехаў хутчэй?
3)	Адзін плывец плыў 5 хвілін, а другі — на 1 хвіліну больш. Колькі хвілін плыў другі плывец?
4)	Адзін парашутыст прызямліўся ў 2 гадзіны 10 хвілін, а другі — на 1 хвіліну раней. У які час прызямліўся другі парашутыст?
5)	Адзін коннік скакаў да фінішу 8 хвілін, а другі — 10 хвілін. Хто хутчэй даскакаў? На колькі? і інш.
127
Прапанаваць дзецям самім прыдумаць арыфметычныя задачы пра спартсменаў.
5.	“Хто хутчэй Спаборнічаюць лыжнікі. Кожны з іх абазначаны геаметрьгчнай фігудабяжыць?” рай. На іх шляху ўказальныя знакі паказваюць, куды павінен бегчы той ці іншы лыжнік. Дзеці павінны прывесці кожнага лыжніка да свайго фінішу.
У кожнага дзіцяці ў асабістым сшытку намалявана загадзя схема (14. С. 35):
Выкарыстаць гадзіннік, па якім дзеці могуць сачыць за часам і вызначаць, чые “лыжнікі” дабеглі да фінішу хутчэй. Спытаць, колькі хвілін працаваў кожны з дзяцей.
4. “Спартыўныя Спытаць, у якім відзе спорту спаборнічаюць каманды. Па колькі чалакаманды”	век могуць быць каманды? Потым выхавальнік прапануе дзецям сама-
стойна ўтварыць розныя каманды. Пакуль гучыць музыка, дзеці скачуць. Калі музыка сціхне, выхавальнік падымае лічбу (ад 1 да 10), а дзеці павінны ўзяцца за рукі і ўтварыць колы (каманды) з патрэбнай колькасці членаў. (Музычнае суправаджэнне: М. Блантэр “Футбольны марш”)
6.	“Спартсмены” Дзеці выяўляюць з частак кубіка сома спартсмена якога-небудзь віду спорту па загаду выхавальніка.
7.	“Штангіст”	Дзеці перадаюць рухамі, як напружваецца штангіст, калі пады-
мае штангу, і як расслабляе мышцы, калі кідае яе. Дзеці ляжаць на дыване, расслабіўшы мышцы (музыка Д. Гілеспі “Ноч у Тунісе”).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
15. “Зіма надышла”
1.	“Мароз-жартаўнік”
2.	“Зімоўе звяроў”
3.	Тое ж
4.	“Халоднае надвор’е”
5.	“Ільдзінкі Снежнай Каралевы”
6.	“Што пад снегам?”
7.	“Мяцеліца і сонейка"
1.	Увага, памяць, успрыманне
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Мысленне, увага
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Вучыць вызначаць лічбы пры дапамозе адчуванняў
2.	Пазнаёміць са знакамі вылічальнай дзейнасці, вучыць “запісваць” задачы
3.	Вучыць самастойна складаць задачы і “запісваць” іх
4.	Замацоўваць веданне сувязей і адносін паміж сумежнымі лікамі
5.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур. Пазнаёміць з многавугольнікам
6.	Вучыць дзяцей вызначаць прадмет па форме контуру
7.	Замацоўваць веданне з’яў прыроды
1.	“Марозжартаўнік”
2.	“Зімоўе звяроў”
Выхавальнік кажа, што за ноч мароз намаляваў на шкле нейкія ўзоры і лічбы, але ніхто не можа здагадацца якія. Прапанаваць аднаму з дзяцей, якія сядзяць парамі, “напісаць” (абвесці пальцам) у сябра на спіне якую-небудзь лічбу ад 1 да 20. Той, у каго “пісалі”, адгадвае. Потым мяняюцца ролямі.
Прыгадаць з дзецьмі жывёл розных краін (Афрыка — заўсёды цёплая, Антарктыда — заўсёды халодная, Беларусь — краіна, дзе ярка вызначаны прыкметы розных пораў года). Прыгадаць, якія жывёлы ў Беларусі на ўсю зіму засынаюць, а якія — не. (На дошцы — малюнкі.)
Прапанаваць дзецям рашыць задачы: “На елцы вісела 6 шышак. Вавёрка сарвала адну. Колькі засталося шышак на елцы?” Пазнаёміць дзяцей з запісам задачы. Каб “запісаць” задачу і яе рашэнне, трэба ўзяць картачкі з лічбамі і знакамі. “Колькі вісела шышак? (6) Возьмем картачку з лічбай, якая азначае лік 6. Паставім яе на дошку. Потым паставім картачку з лічбай, якая азначае лік 1. Паставім гэтую картачку на некаторай адлегласці ад лічбы 6. Больш ці менш