Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай
Памер: 184с.
Мінск 1998
Трэці дом таксама меў іншую форму. Давайце яго намалюем. Ад кропкі правядзіце ўніз прамую лінію на 3 клетачкі, потым управа на 7 клетачак, потым угару зноў на 3 клетачкі. Першую і апошнюю кропкі злучыце. Якая фігура атрымалася?
4. ‘Тульня
з адрэзкамі”
5. “Цудоўныя машыны”
I яіігчэ адзін дом стаяў на вуліцы. Пабудуем і яго. Ад кропкі ўправа правядзіце прамую лінію на 5 клетачак, потым уніз таксама на 5 клетачак. Ад гэтай кропкі ўлева правядзіце прамую лінію на 7 клетачак. Першую і апошнюю лініі злучыце. Якой формы дом атрымаўся?
А зараз намалюйце кропку і круг. Вось так:
Побач з ім пастаўце кропку і ад яе намалюйце авал:
У кожнага дзіцяці стужачка даўжынёй 50 см. Пакуль гучыць музыка, дзеці скачуць. Калі музыка сціхае, выхавальнік падымае картачку, на якой намаляваны востры (тупы, прамы) вугал, або трохвугольнік, квадрат, або ломаная ці хвалістая лінія. Дзеці павінны аб’яднацца ў групу патрэбнай колькасці і скласці са сваіх стужачак фігуру, якую паказаў выхавальнік. У канцы гульні дзеці злучаць канцы сваіх стужачак так, каб атрымалася прамая лінія.
‘^У Матэматычным горадзе было шмат розных машын. Кожная з іх умела нешта рабіць (16, с. 7, 8, 11 — 17 па выбару выхавальніка).
Дапамагчы пазбавіцца ад свавольніцы гумкі маглі толькі такія машыны. Падумайце, якую машыну трэба зрабіць, каб справіцца з гумкай. (Дзеці прапануюць машыну, якая памяншае памеры або мае на кнопачцы лічбу “0”.) Намалюйце такую машыну”.
6. “Жыхары збіраюцца ў падарожжа”
“Жыхары былі вельмі задаволены, што яны пазбавіліся зладзейкі гумкі. Яны вырашылі адправіцца ў падарожжа. Для гэтага ім трэба было пабудаваць машыны, на якіх яны паедуць. Паколькі жыхары былі незвычайнымі, то і транспарт у іх быў асаблівы”. (Прапанаваць дзецям аднаго раду намаляваць верталёт толькі з кругоў і авалаў, дзецям другога раду — параход толькі з прамавугольнікаў, дзецям, якія сядзяць на трэцім радзе, — самалёт толькі з трохвугольнікаў.)
7. “Падарожжа Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што яны плывуць па моры. па моры” Спачатку быў моцны вецер, шторм, вялікія хвалі. Потым вецер сціх,
хваляў не стала, мора ціхае, спакойнае, ласкавае. Пад адпаведную музыку дзеці рухамі перадаюць стан мора. У канцы гульні ляжаць на дыване, расслабіўшы мышцы цела. Суправаджае музыка М. А. Рымскага-Корсакава “Шахаразада” №1 — “Мора”.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
4. “Час — справе, гадзіна — забаве”
1. “Цік-так”
2. “У сонейка ў гасцях”
3. “Хто хутчэй складзе” (4)
4. “Усяму свой час”
5. “Раскладзі па парадку’' (5, 14)
6. “Задам наперад” (17)
7. “Дзень надыходзіць — усё ажывае, ноч надыходзіць — усё замірае”
1. Мысленне, увага
2. Мысленне
3. Мысленне, увага
4. Уяўленне
5. Мысленне
6. Уяўленне, мысленне
7. Уяўленне, памяць
1. Замацоўваць парадкавае лічэнне, практыкаваць у высвятленні адносін паміж сумежнымі лікамі 2. Знаёміць з рознымі гадзіннікамі, вучыць вызначаць час па гадзінніку 3. Фарміраваць пачуццё часу, вучыць выкладаць узор з палачак 4. Замацоўваць веданне характэрных прыкмет розных частак сутак і розных пораў года 5. Замацоўваць веды аб наваколлі, практыкаваць у арыенціроўцы ў сагітальным напрамку
6. Замацоўваць веды аб наваколлі
7. Замацоўваць веды аб наваколлі, з’явах прыроды ў розныя часіны сутак
1. “Цік-так”
2. “У сонейка ў гасцях”
Спачатку ўключыць запіс музычнай застаўкі перадачы “Спакойнай ночы, малышы” (імітацыя хода гадзінніка). Пазнаёміць дзяцей з цыферблатам гадзінніка, спытаць, якой ён формы, што на ім намалявана, назваць лічбы. Калі лічбы стаяць няправільна, расставіць іх па парадку. Потым вялікая стрэлка макета гадзінніка паказвае якую-небудзь лічбу, a дзеці кладуць перад сабой столькі ж фішак або на адну больш ці менш. Потым выхавальнік прапануе вызначыць, на якой лічбе стаіць стрэлка, калі вядома, што гэты лік большы за 5, але меншы за 7. Хто першы адгадае, атрымае фішку. Падобнае заданне паўтарыць некалькі разоў.
Нагадаць казку “У сонейка ў гасцях”. Спытаць, што здарылася, калі аднойчы хмарка закрыла сонейка? (Жывёлы не ведалі, калі прыйдзе раніца, поўдзень.) Вось прыйшлі звяры ў госці да сонейка. I ведаеце, што яно зрабіла? Сонейка падарыла сябрам сапраўдны гадзіннік і расказала вельмі цікавую гісторыю: “Некалі даўнымдаўно не было ніякіх гадзіннікаў. Сачыць за часам людзям дапамагала толькі сонца. Людзі заўважылі, што ад прадметаў, на якія свеціць сонца, падае цень. Калі сонца знаходзіцца нізка ад зямлі і свеціць збоку, то цень вельмі доўгі. А чым вышэй падымаецца сонейка, тым менш становіцца цень. (Паказаць дослед з лямпай.) Кожны дзень сонейка павольна падымалася над зямлёй, а цень ад прадметаў паказваў, колькі часу засталося да поўдня, вечара, ночы”.
Паведаміць дзецям аб тым, што потым людзі прыдумалі прыбор для вымярэння часу — пясочны гадзіннік. Растлумачыць, чаму ён так завецца, асаблівасці яго работы.
Расказаць, што існаваў таксама вогненны гадзіннік.
Па вогненнаму і пясочнаму гадзіннікам можна было сачыць за часам нават тады, калі сонца не было відаць.
“Прайшло шмат гадоў, пакуль людзі прыдумалі і вынайшлі механічны, больш дакладны гадзіннік”. (Калі ёсць магчымасць, трэба паказаць дзіцячы гадзіннік, на якім можна бачыць работу шэсцярняў.)
Методыку знаёмства дзяцей з адрэзкамі часу (секунда, хвгліна) гл. у дапаможніку Т. Д. Рыхтэрман “Формнрованме представленяй о временм у детей дошкольного возраста”.
Пазнаёміць з паняццямі цыферблат, лгчбы, стрэлка.
Прачытаць урывак з верша М. Чарняўскага “Дзівосны гадзіннік”:
Беглі сцежачкай Секунды, Шчабяталі сёстры ўслых, — Выхваляліся Секунды: "Мы — хутчэйшыя за ўсіх. He паспееш "А-а" сказаць — Нас ужо і не дагнаць!.. Фу-ты ну-ты, фу-ты ну-ты! — Спакваля ішлі Мінуты.
Сталі думаць ды гадаць:
"Як Секунды нам дагнаць?..'' Следам кінуліся тут — Але бег які ў Мінут?!
Спахапіліся Мінуты:
''Даганяць — адны пакуты..." Сапраўды, каб шпарка топаць, Трэба ім старання шмат: Толькі крок Мінута зробіць, А Секунда — ШЭСЦЬ-ДЗЕ-СЯТ!
3. “Хто хутчэй складзе”
Прапанаваць дзецям разгледзець узоры, якія намаляваны на дошцы выхавальніка:
Потым ён прапануе скласці па чарзе кожны з узораў, вызначаючы пры гэтым, колькі секунд патрабавалася, каб скласці той ці іншы ўзор. Пераможцам будзе той, хто складзе першым.
4. “Усяму свой час”
5. “Раскладзі па парадку”
6. “Задам наперад”
7. “Дзень надыходзіць...”
Прапанаваць дзецям падзяліцца на 2 каманды. Дзеці 1-й каманды пад музыку ўтвараюць рухамі вобраз якой-небудзь пары года, дзеці 2й каманды адгадваюць. Потым дзеці 2-й каманды ўтвараюць кампазіцыю, якая адпавядае якой-небудзь частцы сутак, а дзеці 1-й — адгадваюць.
Прапанаваць дзецям разгледзець наборы карцінак (у кожнага па 5 — 6 і раскласці іх па парадку злева направа. (Вызначыць, што цяжэй, што даўжэй, хто хутчэй, і г.д.).
Прапанаваць дзецям прыдумаць сувязь да малюнкаў, на якіх намаляваны падзеі, што адбываюцца з бегам часу, змяняючы адна адну. Напрыклад, яйка і птушка (“птушка знесла яйка” або “з яйка вылупілася птушка”), дрэва і жалуды (“на дрэве паспелі жалуды” або “з жолуда вырасла дрэва”), малюнак і будынак (“на малюнку намалявалі будынак” або “будынак пабудавалі па малюнку”) і г.д.
Паведаміць дзецям, што не ўсё замірае ўначы. Нагадаць птушак і жывёл, якія не спяць ноччу. Потым пад музыку дзеці рухамі перадаюць характар дня (энергічны, бадзёры) і ночы (таямнічая, павольная). Потым дзеці адпачываюць з расслабленымі мышцамі. Калі дзеці паказваюць “дзень”, гучыць музыка “Полька Янка”, калі “ноч” — беларуская народная музыка “Перапёлачка”.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
5. “Вось які ў нас ураджай, не лянуйся, усё збірай"
1. “Палічы, колькі...” (14)
2. “Гародніна і садавіна”
3. “Пачастуйся, калі ласка”
4. “Хто больш збярэ”
5. “Зробім парадак’’ (14)
6. “Вызнач розныя якасці”
7. “Расце — не расце”
1. Увага, мысленне
2. Мысленне
3. Тое ж
4. Успрыманне
5. Мысленне
6. Уяўленне
7. Тое ж
1. Замацоўваць веданне лічбаў, парадкавае лічэнне да 13 2. Практыкаваць у параўнанні мностваў пры дапамозе графаў, пазнаёміць з утварэннем лікаў 14, 15, пракгыкаваць у колькасным лічэнні. Пазнаёміць з лікамі 14, 15 і з лічбамі, якімі яны абазначаюцца 3. Замацоўваць уменне арыентавацца на лісце паперы, веданне сувязей і адносін лікаў да 15 у натуральным радзе
4. Замацоўваць навыкі лічэння, развіваць пачуццё часу
5. Пашыраць веды аб наваколлі, замацоўваць веданне геаметрычных фігур, вучыць выконваць аперацыі над мноствамі
6. Пашыраць веды аб наваколлі
7. Тое ж
1. “Палічы, колькі...”
2. “Гародніна і садавіна”
3. “Пачастуйся, калі ласка”
Прапанаваць дзецям разгледзець табліцу і назваць, што яны бачаць. Задаць пытанні: “Колькі рэчаў у верхнім радзе? Колькі ў правым слупку? Колькі гародніны ў другім слупку справа? Колькі ўсяго садавіны? Колькі рэчаў усяго? і інш.” У адказ дзеці падымаюць лічбы (14, с. 29).
Прачытаць верш Ю. Тувіма “Гародніна”. Спытаць, якую гародніну купіла гаспадыня. Колькі ўсяго рэчаў? Нагадаць склад ліку 4 з адзінак (садавіна: яблык, груша, сліва, лімон. 4 — гэта 1, 1, 1 і яшчэ 1). “На абед гаспадыня запрасіла ўнукаў Кацю і Машу. Каця прынесла 13 яблык, a Маша — 13 груш. Яны расклалі іх на талерках і вырашылі праверыць, чаго больш”. Пры дапамозе графа параўнаць колькасць яблыкаў і груш, растлумачыць утварэнне лікаў 14, 15. (Алгарьггм пытанняў гл. на с. 58-59). Насупраць мностваў выставіць лічбы 14 і 15. Пазнаёміць дзяцей з імі.
Выхавальнік раскладае карцінкі, на якіх намаляваны грыбы, арэхі, яблыкі і г.д., у розных месцах магнітнай дошкі або фланелеграфа (гл. каляровую ўклейку, мал. 16).
4. “Хто больш збярэ?”
5. “Зробім парадак”
6. “Вызначы розныя якасці”
7. “Расце — не расце”
Прапануе ўявіць сабе, што гэта стол, на якім расставілі пачастункі. Пытанні да дзяцей: “Дзе ляжыць капуста? (У правым верхнім вуглу.) і гд.” Той, хто правільна назаве, атрымлівае карцінку з пачастункам. Потым выхавальнік збірае карцінкі і прапануе раскласці іх па парадку. (На кожным малюнку розная колькасць прадметаў ад 1 да 15.) Дзеці вызначаюць, што для гэтага трэба спачатку падлічыць колькасць розных пачастункаў на кожным з малюнкаў (гл. каляр. ўкл., мал. 17).