Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай
Памер: 184с.
Мінск 1998
7. “Святло гасне, музыка сціхае”
Прапанаваць дзецям уявіць і адлюстраваць пры дапамозе рухаў, што адбываецца ў тэатры, калі гучыць вясёлая святочная музыка, гучная, грозная, рэзкая або ціхая, зусім не чуваць музыкі.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
36. “КВЗ”
1. Што якім бывае?” (1)
2. “Загадкі-жарты”
3. “Пакажы адказ лічбай”
4. “Назаві суседзяў”
5. “Лікі, якія размаўляюць” •
6. "Кубік сома” (8)
7. “Кветка”
1. Памяць, увага
2. Мысленне, увага, памяць
3. Мысленне, увага
4. Памяць, увага
5. Мысленне.
6. Мысленне, памяць, уяўленне
7. Уяўленне
1. Пашыраць веды аб наваколлі, уласцівасцях розных прадметаў 2. Вучыць адгадваць загадкі-жарты, заўважаць адносіны паміж з’явамі.
3. Замацоўваць уменне лічыць, веданне складу лікаў з двух меншых, веданне лічбаў
4. Замацоўваць веданне назваў месяцаў і іх паслядоўнасці
5. Замацоўваць веды аб сувязях і адносінах паміж лікамі натуральнага раду
6. Замацоўваць уменне складаць кубік з асобных дэталяў
7. Замацоўваць веды аб наваколлі. Вучыць валодаць мышцамі цела
1. “Што бывае?” Падзяліць дзяцей на 2 каманды. Далей гульня праводзіцца так, як апісана ў дапаможніку. Тая каманда, якая назаве больш слоў, атрымлівае фішку.
2. “Загадкі-жарты” Дзеці таксама падзелены на 2 каманды. Кожнай з каманд прапануецца адгадаць загадкі-жарты. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае фішку.
Загадкі для 1-й каманды:
1. У 7 братоў па адной сястрыцы. Колькі ўсіх?
(Калі дзецям незразумела, паказаць пры дапамозе графа.)
3. “Пакажы адказ лічбай”
4. “Назаві суседзяў”
5. “Лікі, якія размаўляюць”
2. Колькі вушэй у трох мышэй?
3. 7 хлопчыкаў расчысцілі па адной дарожцы ў садзе.. Колькі дарожак расчысцілі хлопчыкі?
4. У жывёлы 2 правыя нагі, 2 левыя нагі, 2 спераду, 2 ззаду. Колькі ног у жывёлы?
5. Як у сіце вады прынесці?
Загадкі для 2-й каманды:
1. У пакоі 4 куткі, у кожным кутку сядзіць кошка. Насупраць кожнай кошкі 3 кошкі. Колькі кошак у пакоі?
(Калі дзецям незразумела, паказаць пры дапамозе графа.)
2. Колькі лап у двух медзведзянят?
3. 3 дупла выглядалі 8 вавёрчыных хвастоў. Колькі вавёрак сядзела ў дупле?
4. Надышоў студзень. Спачатку зацвіла яблыня, а потым яшчэ 3 слівы. Колькі дрэў зацвіло?
5. Колькі арэхаў у пустой шклянцы?
Калі адна каманда адказвае няправільна, на гэтае ж пытанне прапануецца адказаць другой камандзе. Той, хто дае правільны адказ, атрымлівае фішку.
Прапанаваць дзецям рашыць задачы, расказаныя ў вершаванай форме. У якасці адказа на пытанне дзеці павінны падняць патрэбную лічбу. За правільны адказ каманда атрымлівае фішку.
Задачы для 1-й каманды:
1. Вожык па лесу ішоў,
На абед грыбы знайшоў,
Два — пад бярозай, адзін — пры дарозе.
Колькі грыбоў прынёс ён дамоў?
2. Трое куранят сядзяць, на шкарлупкі глядзяць. А два яйкі ў гняздзе пад квахтухай ляжаць.
Падлічыце самі, колькі будзе куранят у квахтухі-мамы?
3. У садзе яблыкі паспелі, мы сарваць іх усе паспелі. Пяць чырвоных, наліўных, пяць з кіслінкай. Колькі ўсіх? Задачы для 2-й каманды:
1. Колькі дзетак у двары весела гуляе?
Трое ў саначках сядзяць, адзін іх чакае.
2. Падарыла бабуля-лісіца тром унукам рукавіцы. ‘Тэта вам на зіму, унукі, рукавічак па дзве штукі. Рукавіцы беражыце, колькі іх, пералічыце.
3. Сёння мама ў пячы, стала пірагі пячы, Для Наташы, Колі, Вовы пірагі ўжо гатовы, Ды яшчэ адзін пірог кот пад лаўку павалок. Хутка з печы яшчэ пяць трэба маме вынімаць. А ты, калі зможаш, падлічыць іх дапаможаш.
Выхавальнік кідае мяч аднаму з членаў якой-небудзь каманды і называе месяц. Той, хто зловіць мяч, павінен назваць папярэдні і наступны месяцы. Можна карыстацца дапамогай іншых членаў каманды. Кожнай камандзе задаць 5 — 6 пытанняў. За правільны адказ даецца фішка. (Дзеці ў адказах могуць карыстацца мадэллю.)
Заданне выконваюць капітаны каманд. Астатнія члены каманд могуць сачыць і падказваць. На дошцы, насупраць кожнай каманды, намаляваны групы з трох лічбаў, паміж якімі трэба правесці стрэлкі: ад той, якая азначае меншы лік, да той, якая азначае большы лік. Тая каманда, капітан якой хутчэй і без памылак выканае заданне, атрымлівае фішку.
6. “Кубік сома”
У кожнага дзіцяці дэталі кубіка сома. Па сігналу выхавальніка ўсе пачынаюць складаць кубік сома. Перамагае тая каманда, члены якой хутчэй складуць свае кубікі.
7. “Кветка”
Прапанаваць уявіць сабе, як распускаецца раніцай кветка, калышацца ад ветрыка, а потым, калі сонейка заходзіць, складае свае пялёсткі і засынае.
7-ы год жыцця
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
1. “Наш дзіцячы сад”
1. “Хованкі”
2. “Хлопчыкі і дзяўчынкі”
3. “Давайце па.знаёмімся”
4. “Сябры”
5. “Так — не’’ (1, 9)
6. “Вясёлыя цацкі”
7. “Да заўтра”
1. Мысленне, увага, памяць
2. Мысленне, увага
3. Мысленне
4. Тое ж
5. Мысленне, памяць
6. Уяўленне
7. Тое ж
1. Замацоўваць уменне арыентавацца ад гншых аб’ектаў 2. Вучыць параўноўваць мноствы, практыкаваць у колькасным і парадкавым лічэнні, пазнаёміць з утварэннем лікаў 11,12, складам іх з двух меншых лікаў 3. Вучыць падзяляць мноства на часткі. Пазнаёміць з паняццямі мноства, элемент 4. Тое ж
5. Пашыраць веды аб наваколлі 6 Замацоўваць уменне бачыць форму прадмета і яго частак, складаць яе з розных геаметрычных фігур
1. “Хованкі”
Выхавальнік кажа: “У дзіцячым садзе дзеці любяць гуляць у хованкі. Давайце знойдзем, хто куды схаваўся”. На фланелеграфе размешчаны выявы розных прадметаў (дрэва, куст, арэлі, лаўка і інш.). За гэтымі прадметамі “хаваюцца” дзеці (выявы хлопчыкаў і дзяўчынак). Выхавальнік прапануе вызначыць іх месцазнаходжанне ў адносінах адзін да аднаго і да прадметаў, што вакол іх. Пабуджае дзяцей выкарыстоўваць словы: справа, злева, побач, перад, паміж, за, над, пад, вышэй, правей, лявей і інш. Потым мяняе месцамі “дзяцей” і гульня паўтараецца. Можна памяняць месцамі аб’екты і спытаць: “Што змянілася?” Хто знойдзе, атрымлівае фішку.
2. “Хлопчыкі і дзяўчынкі”
Выхавальнік прапануе разгледзець выяву графа на дошцы (мноства хлопчыкаў і дзяўчынак):
оо о оо о о о о
О о >
о О оооо оо оо
Пытае, як можна вызначыць, каго больш, каго менш. (Палічыць або зрабіць пары.) Пры дапамозе пытанняў да дзяцей параўноўвае мноствы і тлумачыць утварэнне лікаў 11, потым 12. (Алгарытм параўнання гл. на с. 58-59). Потым выхавальнік выстаўляе 11 розных цацак, прапануе назваць па парадку месцазнаходжанне кожнай. Пытаецца, на якім па лічэнню месцы знаходзіцца тая ці іншая цацка. Дадае яшчэ адну цацку, мяняе іх месцамі і зноў задае пытанні парадкавага лічэння. Растлумачыць склад лікаў 11 і 12 з двух меншых лікаў. Напрыклад: “Коля ўзяў 5 цацак, Таня — 6; Даша — 4, Маша — 7 і г.д.” (Алгарытм пытанняў гл. на с. 46)
3. “Давайце пазнаёмімся”
Прапанаваць дзецям намаляваць графы з выявай хлопчыкаў і дзяўчынак, параўнаць мноствы пры дапамозе стрэлак. Пазнаёміць
з паняццем мноства. Растлумачыць, што розныя прадметы адрозніваюцца адзін ад другога па розных прыкметах (колеру, форме, памерах і інш.). 3 мноства ўсіх прадметаў можна выдзеліць мноства прадметаў па якой-небудзь адзначанай прыкмеце. Нагадаць некалькі прыкладаў (геаметрычныя фігуры: толькі чырвоныя, толькі маленькія, мноства толькі вугольных фігур). Прадметы, з якіх складаецца мноства, называюцца элементамі мноства. Напрыклад, мноства трохвугольнікаў. Кожны трохвугольнік — гэта элемент мноства трохвугольнікаў. Прапанаваць дзецям самастойна прывесці прыклады мностваў, назваць у іх элементы. “Мноствы можна падзяліць на часткі, — кажа выхавальнік, — усякая частка мноства — гэта таксама мноства. Мы падзялілі ўсіх дзяцей групы на мноствы хлопчыкаў і дзяўчынак. Кожнае з іх можна падзяліць на часткі: мноствы хлоггчыкаў з цёмнымі валасамі і светлымі, мноствы дзяўчынак з цёмнымі валасамі і светлымі”. Спытаць: “На якія часткі можна яшчэ падзяліць дзяцей групы?” (Па ўзросту: каму 5 гадоў і каму 6 гадоў; на тых, хто нарадзіўся зімой, летам і г.д; у каго ёсць брацік або сястрычка; хто любіць цукеркі або пячэнне.)
4. “Сябры”
5. “Так — не”
6. “Вясёлыя цацкі”
Выхавальнік прапануе дзецям падзяліцца і самім утварыць мноствы. Пакуль гучыць музыка, дзеці скачуць. Музыка сціхае, і выхавальнік кажа: “Мноства хлопчыкаў і мноства дзяўчынак”. Дзеці бяруцца за рукі і ўтвараюць 2 колы: хлопчыкі і дзяўчынкі. Потым гульня працягваецца. Можна выкарыстаць беларускую народную музыку “Козачка”:
А 1-я частка: дзеці скачуць. Калі адбываецца змена рэгістра, утвараюць колы;
2-я частка: павольная хадзьба па колу супрацьходам;
Б 1-я частка: дзеці скачуць. Змена рэгістра — бяруцца за рукі, утвараюць колы. Рухаюцца насустрач адзін аднаму. 2-я частка: мерна рухаюцца па колу.
Пры дапамозе пытанняў (спачатку агульнага характару, а потым больш падрабязных) дзеці адгадваюць прадмет, які загадаў выхавальнік. Потым выхавальнік апісвае прадмет, называе толькі яго якасці і ўласцівасці, а дзеці адгадваюць.
Такія заданні можна прапанаваць у выглядзе загадак, утварыць якія вам з дзецьмі дапаможа табліца-апора (9).
Прапанаваць дзецям паслухаць музыку (В. Лаўрушас “У дарогу”, Б. Дварыёнас “Драўляны конік”) і ўявіць сабе якія-небудзь цацкі, якім адпавядае характар музыкі. Потым дзеці выкладаюць іх з набораў геаметрычных фігур.
7. “Да заўтра”
Прапанаваць дзецям уявіць сабе пры дапамозе музыкі, што, калі ў садзе нікога няма, цацкі адпачываюць. Дзеці ляжаць на дыване, расслабіўшы мышцы (Дз. Шастаковіч “Вальс-гарэза”).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
2. “Прывітанне, восень!"
1. “Зачараваныя лісточкі” (14. С. 36)
1. Мысленне, увага, уяўленне
1. Замацоўваць уменне арыентавацца на лісце паперы, замацоўваць веданне геаметрычных фігур, веданне лічбаў Падвесці да разумення ўтварэння назвы геаметрьгчнай фігуры ад колькасці вуглоў у ёй
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
2. “Прывітанне, восень!”
2. “Залатая восень”
3. “Асенні букет"
4. “Адкажы хутка" (1).
5. “He памыліся”.
6. “Зачараваны лес (парк)” (17).