Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
Спытаць, на колькі галоў больш забіла тая ці іншая каманда. Што трэба зрабіць, каб лік стаў роўным?
4.
Адгадай,
хто гэта?”
У гульні прымаюць удзел усе дзеці. Той, каго выберуць па лічылцы, выходзіць у іншы пакой, а дзеці дамаўляюцца, якога спартсмена яны будуць выяўляць. Той, хто быў у іншым пакоі, павінен адгадаць, які від спорту ён бачыць. Можна задаваць пытанні: “Калі адбываюцца спаборніцтвы: летам ці зімой? Гэта скакун у даўжыню ці ў вышыню?”
5. “Вызначы вышыню, даўжыню”
Прапанаваць дзецям пры дапамозе ўмоўнай меркі вызначыць, хто далей скокнуў і параўнаць вынікі; хто вышэй скокнуў і таксама параўнаць вынікі.
6.	“Кубік сома” Прапанаваць дзецям разгледзець фігуры, якія намаляваны на картачках, і высветліць, з якіх дэталяў яны складзены. Потым дзеці павінны самастойна скласці намаляваныя фігуры, прыдумаць назвы ім:
7.	“Я так стаміўся” Прапанаваць уявіць сабе, як моцна стаміўся спартсмен і лёг адпачываць. Нагадаць, што мышцы павінны быць расслаблены.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
27. “У звярынцы”
1.	“Вясёлыя звяркі”
2.	“Дапамажы малпам навесці парадак”
3.	“Калі гэта бывае?”
4.	“Дзе мы былі — не раскажам, а што бачылі — мы пакажам” (1)
5.	“Мы дзялілі апельсін...”
6.	“Кубік сома” (8)
7.	“Хто як спіць”
1.	Увага, памяць, мысленне
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Уяўленне, памяць
5.	Мысленне
6.	Мысленне, памяць, уяўленне
7.	Уяўленне
1. Замацоўваць навыкі лічэння, веданне геаметрычных фігур 2. Вучыць дзяцей бачыць геаметрычную форму ў прадметах 3. Нагадаць дзецям поры года і іх прыкметы. Замацоўваць назвы дзён тыдня, месяцаў 4. Пашыраць веды аб асаблівасцях паводзін, знешняга выгляду розных жывёл 5. Замацоўваць навыкі колькаснага лічэння, уменне дзяліць круг на адзначаную колькасць частак, параўноўваць мноствы, а таксама часткі і цэлае 6. Вучыць канструяваць прадметы з частак кубіка сома
7. Вучыць адвольна расслабляць мышцы цела, замацоўваць веды аб асаблівасцях паводзін розных жывёл
1. “Вясёлыя	Прапанаваць дзецям разгледзець звяроў — жыхароў звярынца,
звяркі”	якія намаляваны на дошцы. Потым выхавальнік называе геаметрычныя
фігуры, з якіх складзена тая ці іншая жывёла. Дзеці павінны ўважліва паглядзець і адгадаць, аб кім ідзе размова. Напрыклад, 3 трохвугольнікі і авал (мыш). Потым прапанаваць дзецям запомніць, якая жывёла з якіх геаметрычных фігур складзена, не гледзячы на яе, расказаць:
8 Зак. 1738
89
2. “Дапамажы малпам навесці парадак”
Растлумачыць дзецям, што кожны прадмет мае якую-небудзь геаметрычную форму (талерка падобная на круг, дзверы — на прамавугольнік і г.д.). Малпы, якія жывуць у звярынцы, аднойчы раскідалі ўсе рэчы і зараз ніяк не могуць навесці парадак. Трэба ім дапамагчы. Трэба кожны прадмет пакласці да той геаметрычнай фігуры, на якую ён больш за ўсё падобны (дзеці пры дапамозе выхавальніка класіфікуюць прадметы па форме, раскладваючы іх асобна).
3. “Калі гэта бывае?”
Выхавальнік кажа: “Жывучы ў звярынцы, звяры і птушкі пераблыталі, якая пара года калі надыходзіць, бо ў іх заўсёды ёсць ежа, ім заўсёды цёпла. Давайце ім нагадаем”. Пры дапамозе мадэляў высветліць сувязь паміж днямі тыдня, порамі года. Нагадаць назвы дзён тыдня, пораў года. Потым выхавальнік называе прыкметы восені, зімы, вясны, лета, а дзеці гавораць, якой пары года яны адпавядаюць. Потым наадварот: выхавальнік называе пару года, а дзеці — яе прыкметы. Дзецям, якія прымаюць удзел у гульні і не памыляюцца, выхавальнік дае фішкі. Перамагае той, хто набярэ больш за ўсіх фішак.
4. “Дзе мы былі...”
Гульня праводзіцца так, як прапанавана ў дапаможніку, але дзеці перадаюць дзеянні і рухі, уласцівыя той ці іншай жывёле або птушцы. Той, хто павінен адгадаць, каго бачылі дзеці, можа задаваць пытанні: “Дзе жыве жывёла? Што есць? Што робіць летам, зімой?” і інш.
5. “Мы дзялілі апельсін...”
Выхавальнік чытае верш:
Мы дзялілі апельсін,
Нас усіх шмат, а ён адзін.
Гэта долька — вожыку,
Гэта долька — чыжыку,
Гэта долька — качанятам,
Гэта долька — кацянятам,
Гэта долька — для бабра, А для воўка — кажура.
Спытаць у дзяцей, колькі было ўсяго звяроў (6). А колькі долек меў апельсін? (5). Чаго больш (менш)? На колькі? Прапанаваць падзяліць апельсін (круг на паперы) на 6 частак (на вока), каб усім звярам хапіла. Параўнаць цэлае і часткі. Пазнаёміць дзяцей з назвай кожнай часткі: 1/6. Калі мы захочам зноў скласці цэлае, нам трэба ўзяць 6 такіх частак.
6. “Кубік сома”
Прапанаваць дзецям разгледзець картачкі, на якіх намаляваны розныя фігуры, і высветліць, з якіх дэталяў яны складзеныя. Потым дзеці павінны самасточна скласці прапанаваныя фігуры:
Прапанаваць дзецям самім прыдумаць і скласці фігуры якіхнебудзь жывёл з дэталяў кубіка.
7.	“Хто як спіць” Прапанаваць дзецям уявіць і паказаць, як спіць мядзведзь, птушка, кацяня і іншыя жывёлы (хто звярнуўся ў клубок, хто выцягнуўся ўздоўж І Г.Д.).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
28. “Мішкавы госці”
1,"Што справа?"
1. Увага
1. Замацоўваць уменне арыентавацца ў прасторы ад іншых аб’ектаў

2. "Пірог"
2. Мысленне, увага
2. Пазнаёміць дзяцей з правіламі вымярэння аб’ёмаў сыпучых цел

3. Тое ж
3. Мысленне, увага
3. Замацоўваць правілы карыстання ўмоўнай меркай пры вызначэнні аб’ёму сыпучых цел

4. "He прамачы ногі"
4, Памяць, увага
4. Замацоўваць уменне лічыць, веданне лічбаў да 10

5. "Падзялі пірог"
5. Мысленне
5. Замацоўваць уменне дзяліць круг на адзначаную колькасць частак, параўноўваць цэлае і часткі

6. "Падарунак"
6. Уяўленне
6. Па сілуэту, складзенаму з некалькіх розных геаметрычных фігур, вызначыць жывёлу. Вучыць выкладаць з геаметрычных фігур выявы розных жывёл. Замацоўваць веды аб знешніх формах некаторых жывёл

7. Калыханка для мядзведзяняці"
7. Тое ж
7. Вучыць расслабляць мышцы цела

1. “Што справа?”
Мішка рыхтаваўся да сустрэчы гасцей. Ён уважліва аглядаў, ці парадак у яго пакоі. Выхавальнік прапануе дзецям таксама агледзець групавы пакой. Спытаць у дзяцей, што знаходзіцца справа ад акна, ад акварыума, ад стала і г.д. Што знаходзіцца злева ад дошкі? і г.д.
2. “Пірог”
Прачытаць верш:
Падаў снег на парог, Кот зляпіў сабе пірог. А пакуль ляпіў і пёк, Ручайком пірог пацёк. Пірагі сабе пячы, He са снегу, а з мукі.
Растлумачыць дзецям на прыкладзе вымярэнне аб’ёму сыпучых цел.
З.Тое ж
Замацаваць веданне дзецьмі правіл вымярэння аб’ёму сыпучых цел.
4. “He прамачы ногі”
Выхавальнік кажа: “Каб патрапіць да Мі.шкі ў госці, гасцям трэба было прайсці праз балота”. Далей гульня праводзіцца так, як прапанавана ў дапаможніку.
5. “Падзялі пірог”
Прачытаць верш:
Неяк вечарам к мядзведзю
На пірог прыйшлі суседзі: Барсук, вожык, чорны кот. А мядзведзь ніяк не мог Падзяліць на ўсіх пірог.
Прапанаваць дзецям падлічыць, колькі ўсяго звяроў (4) і падзяліць пірог (круг з паперы, на якім намаляваны геаметрычны ўзор) на ўсіх. Прапанаваць даказаць, што часткі роўныя (накладваннем адной часткі на другую або шляхам параўнання ўзораў кожнай
часткі). Пазнаёміць з назвай кожнай часткі: 1/4. Запытацца ў дзяцей: “Колькі такіх 1/4-х частак патрэбна, каб зноў зрабіць цэлае? Што больш: 1/4 ці цэлае? 2/4 ці цэлае? 3/4 ці цэлае? 4/4 ці цэлае?”
6.	“Падарунак” Вызначыць па сілуэту, якая жывёла складзена:
Прапанаваць дзецям скласці з геаметрычных фігур партрэт кожнага са звяроў, якія прыйшлі ў госці да Мішкі. Гэта будзе падарункам для Мішкі.
7.	“Калыханка	Прапанаваць дзецям уявіць і перадаць, як адпачывае маленькі
для медзведзяняці” Мішка. Музычнае суправаджэнне — песня “Калыханка мядзведзіцы” на музыку У. Шаінскага.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
29. “Птушкі”
1.	“Пакажы на 1 менш”
2.	“Сарока-варона кашу варыла”
3.	“Пачастуем птушак”
4.	“Знайдзі свой домік’’
5.	“Госці”
6.	“Воблакі”
7.	“Сонейка і хмарка"
1.	Мысленне, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Памяць, увага
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Вучыць адгадваць загадкі. Замацоўваць уменне лічыць на слых, веданне лічбаў да 10
2.	Замацоўваць уменне адзначаць аб’ём сыпучых цел
3.	Вучыць дзяцей самастойна карыстацца ўмоўнай меркай, падлічваць іх колькасць
4.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур, уменне арыентавацца на лісце паперы. Замацоўваць навыкі лічэння
5.	Замацоўваць веданне дзён тыдня 6. Пашыраць веды аб навакольным свеце. Вучыць вызначаць прадмет па форме
7. Вучыць расслабляць мышцы цела. Пашыраць веды аб навакольным свеце
1. “Пакажы на 1 менш”
Прапанаваць дзецям адгадаць загадку: “Я за дрэвамі гляджу, дзень у працы праводжу. Тук-тук, тук-тук, вы пачуеце мой стук” (дзяцел). Потым прапанаваць дзецям вызначыць на слых, колькі разоў ударыў дзяцел (выхавальнік за шырмай стукае па сталу), і паказаць лічбавую картачку (або лікавую), якая паказвае лічбу на 1 меншую, чым удараў (або кругоў, якіх на 1 менш).
2.	“Сарока-варона Нагадаць дзецям апавяданне М. Носава “Мішкава каша” і спытаць, кашу варыла” чаму каша выбегла з гаршка (таму, што хлопчыкі не палічылі, колькі крупоў трэба ўзяць). Нагадаць пацешку “Сарока-варона...” і прапанаваць дапамагчы сароцы правільна вызначыць, колькі трэба ўзяць крупоў, каб накарміць 5 сыноў.
3.	“Пачастуем птушак”
4.	“Знайдзі свой домік”
5. “Госці”
3 дапамогай дзяцей выхавальнік вымярае, колькі мерак крупоў ўва-
ходзіць у паўлітровую шклянку. Дзеці нагадваюць правілы вымярэння.
У дзяцей — картачкі, на якіх намаляваны рознакаляровыя геаметрычныя фігуры (гл. каляровую ўклейкумалЛ 2)
У розных месцах групавога пакоя развешаны картачкі, на якіх таксама намаляваны рознакаляровыя геаметрычныя фігуры. Пакуль гучыць музыка, дзеці скачуць па групавым пакоі, а калі яна сціхае, яны павінны знайсці свой “домік” (ліст, дзе геаметрычныя фігуры размешчаны так, як на яго 'картачцы, пры гэтым не звяртаючы ўвагі на колер геаметрычных фігур).
Расказаць дзецям верш:
Панядзелак — тыдня першы дзень, Да нас у госці дзяцел прыляцеў. А ў аўторак, паглядзі, прыляцелі снегіры. У сераду былі вароны, яны елі боб вароны.
У чацвер з усіх краёў — шмат вясёлых вераб'ёў.