Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
крок зайца
(। крок пеўня
У кожнага дзіцяці на стале стужка з паперы — дарожка да доміка шчаня. Нагадаць, што ў папярэдняй гульні па дарожцы крочылі пеўнік і зайчык. Каб шчаня змагло дайсці да доміка, трэба памераць дарожку і сказаць яму, колькі крокаў трэба зрабіць. Крок роўны мерцы.
4. “Знайдзі сваю хатку”
5. “Знайдзі суседзяў”
У дзяцей картачкі з відарысам геаметрычнай фігуры якога-небудзь колеру. У групавым пакоі размешчаны “хаткі”, на кожнай з якіх мадэль — умоўнае абазначэнне формы і колеру якой-небудзь геаметрычнай фігуры.
Дзеці павінны па сігналу выхавальніка знайсці ўмоўнае абазначэнне, якое адпавядае фігуры, што трымае дзіця, і стаць ля сваёй “хаткі”. Потым дзеці мяняюцца картачкамі.
Гл. комплекс 4, гульня 2.
6.	“Ану, намалюй” Прапанаваць дзецям з заплюшчанымі вачыма намаляваць на лісце паперы квадрат, трохвугольнік, круг, домік, кураня, кветку і г.д.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
12. Бессюжэтны
1.	“Колькі гукаў?”
2.	“Сем братоў”
3.	“Тыдзень”
4.	“Назаві правільна”
5.	“Пабудуем дом" (17)
6.	“Складзі гародніну"
7.	“Кацяня, якое спіць”
(18)
1.	Успрыманне, памяць, увага
2.	Мысленне
3.	Мысленне, памяць
4.	Мысленне
5.	Мысленне, увага
6.	Уяўленне, памяць, увага
7.	Уяўленне
1.	Вучыць лічыць на слых, замацоўваць веданне лічбаў
2.	Замацоўваць веды аб частках сутак, пазнаёміць з назвамі дзён тыдня і іх паслядоўнаецю
3.	Замацоўваць всданне дзён тыдня і іх паслядоўнаець
4.	Пашыраць змест абагульненых паняццяў (посуд, жывёла і г.д.). Падводзіць да разумення колькаснага складу ліку з адзінак 5. Замацоўваць уменне вызначаць велічыню на вока, параўноўваць прадметы па велічыні 6. Замацоўваць веды аб характэрных прыкметах гародніны. Пашыраць веды аб формах прадметаў
7. Замацоўваць веды аб паводзінах жывёл

1. “Колькі гукаў?”
Прапанаваць дзецям палічыць, колькі разоў ударыць малаточак за шырмай і паказаць адпаведную лічбу.
2. “Сем братоў”
Нагадаць дзецям, што такое суткг, спытаць, якія яны ведаюць часткі сутак. Растлумачыць, што 7 сутак — гэта тыдзень. Можна абазначыць суткі лічбамі: 1 — панядзелак і г.д. або пазнаёміць з нагляднай мадэллю тыдня. Загадаць загадку: “Нас 7 братоў, мы ўсе роўныя, а імя рознае”.
3. “Тыдзень”
Прапанаваць дзецям падзяліцца на 2 каманды (тыдні), кожны чалавек у якой — дзень тыдня. Дні ідуць па парадку. Дзеці бегаюць па групе, а па сігналу выхавальніка кожная каманда павінна пабудаваць тыдзень. Перамагае тая каманда, якая пабудуе хутчэй і без памылак.
4. “Назаві правільна”
Выхавальнік кідае дзіцяці мяч і называе слова, якое абазначае нейкае паняцце (посуд, жывёла, птушка, адзенне). Дзіця, якое зловіць мяч, называе 2 — 5 рэчаў, якія ўваходзяць у гэтае паняцце (талерка, відэлец, сподак — гэта посуд).
6. “Складзі гародніну”
Прапанаваць дзецям вызначыць, на якую гародніну падобныя фігуры, разрэзаць іх па лініях, а потым скласці зноў з атрыманых частак:

Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
13. “Навядзём парадак”
1.	“Што якім бывае?”(1)
2.	“Пачастуем матрошак яблыкамі”
3.	Тое ж
4.	“Спрытны яздок" (18)
5.	“Складзі квадраты"
6.	“Перавёртышы” (5)
7.	“Пылінкі і пыласос” (18)
1.	Памяць, мысленне, уяўленне
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Увага
5.	Мысленне, памяць, уяўленне
6.	Уяўленне, мысленне
7.	Уяўленне
1.	Замацоўваць веды аб велічыні
2.	Пазнаёміць з утварэннем ліку 8. Працягваць вучыць параўноўваць мноствы. Замацоўваць уменне параўноўваць прадметы па велічыні
3.	Замацоўваць уменне адлюстроўваць і параўноўваць мноствы пры дапамозе графаў 4. Замацоўваць сувязі і адносіны паміж сумежнымі лікамі
5.	Замацоўваць веды аб уласцівасцях квадрата
6.	Пашыраць веды
аб варыянтах адлюстравання істотных прыкмет прадметаў
7.	Вучыць паслабляць мышцы цела
1.	“Што якім бывае?”
2.	“Пачастуем матрошак яблыкамі”
Спытаць у дзяцей, што бывае доўгім, кароткім, вузкім, круглым, тоўстым, шырокім, глыбокім і г.д. Той, хто назаве больш адпаведных рэчаў, атрымлівае фішку.
Намаляваць графы, у якіх па 7 кропак, потым суаднесці кожную кропку розных графаў пры дапамозе стрэлак:
Задаць пытанні: “Колькі яблык? Колькі матрошак? Чаго больш? Чаго менш? Пароўну, па колькі?”
Потым дамаляваць адну кропку ў першым графе і спытацца ў дзяцей: “Чаго цяпер больш? Чаго менш? Які лік большы? Які лік меншы? На колькі? Што трэба зрабіць, каб і матрошак і яблыкаў было пароўну?”
Дамаляваць яшчэ адну кропку ў другім графе, спытацца: “Па колькі кропак у кожным графе?”
3. Toe ж
4. “Спрытны яздок”
Дзеці самастойна малююць графы на сваіх лістах паперы. Выхавальнік задае пытанні, як у другой частцы гульні 2.
Гульня праводзіцца так, як прапануецца ў (18), але можна спытаць: “Больш ці менш стала крэслаў? На колькі менш? Чаго (каго) больш, крэслаў або ездакоў? Што трэба зрабіць, каб было пароўну?” Калі колькасць крэслаў будзе не больш за 8, можна спытаць: “Які лік большы — 7 ці 8” і г.д.
5. “Складзі квадраты”
Прапанаваць кожнаму дзіцяці часткі аднаго квадрата. Дзіця павінна скласці квадрат як мага хутчэй. (У кожнага дзіцяці квадрат складаецца па-рознаму.) Пераможа той, хто складзе квадрат хутчэй.
Перад тым, як складаць, можна разгледзець часткі:
магчымыя
варыянты

Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя
задачы
14. Бессюжэтны
1.	“Знайдзі памылкі” (17)
2.	“Падарожжа ў геаметрычны горад”
3.	Тое ж
4.	“Назаві суседзяў” (6)
5.	“Складзі квадраты’’
6.	“Адгадай!”
7.	‘Тульня з шалікам” (18)
1.	Мысленне, увага
2.	Мысленне
3.	Мысленне, увага
4.	Памяць
5.	Мысленне, намяць, уяўленне
6.	Мысленне
7.	Уяўленне
1.	Пашыраць веды аб навакольным свеце
2.	Замацоўваць веды аб уласціваецях геаметрычных фігур. Пазнаёміць з чатырохвугольнікам. Фарміраваць абагульненае паняцце чатырохвугольнік. Пазнаёміць з лічбай 8
3.	Навучыць знаходзіць чатырохвугольнік сярод мноства фігур Лічэнне
4.	Замацоўваць веды аб паслядоўнасці дзён тыдня
5.	Замацоўваць веды аб улаецівасцях квадрата
6.	Замацоўваць веды аб наваколлі 7. Вучыць паслабляць мышцы цела
1. “Знайдзі памылкі”
2. “Падарожжа ў геаметрычны горад”
Прапанаваць дзецям разгледзець малюнак, на якім намаляваны неіснуючыя рэчы (у цягніка колы толькі з аднаго боку, сабака на дрэве і г.д.). Дзеці павінны знайсці памылкі. Імкнуцца да таго, каб дзеці ў сваіх адказах называлі прасторавыя паняцці, ужывалі адпаведныя прыназоўнікі (за, над, псрад і інш.), назвы частак сутак, пораў года, лічэбнікі (у машыны павінна быць па 2 колы з правага і левага бакоў).
Загадаць загадку:
Вугал кожны ў ім прамы, I чатыры стараны
У ім аднолькавай даўжыні. Паказаць яго вам рады, Бо яго завуць... (квадратам).
3.	Toe ж
4.	“Назаві суседзяў”
5.	“Складзі квадраты”
6.	“Адгадай!”
Параўнаць квадрат з прамавугольнікам. Пазнаёміць дзяцей з чатырохвугольнікам. Пазнаёміць з лічбай 8. Прапанаваць дзецям знайсці ў групавым пакоі 3 мноствы, кожнае з якіх складаецца з 8 прадметаў.
У дзяцей на лісце паперы намаляваны трохвугольнікі, квадраты, чатырохвугольнікі (трапецыі, ромбы і інш.). Прапанаваць дзецям абвесці сінім алоўкам “сям’ю” квадратаў, потым чырвоным алоўкам — “сям’ю” трохвугольнікаў, жоўтым алоўкам — “сям’ю” чатырохвугольнікаў. Такім чынам, растлумачыць дзецям, што квадраты таксама ўваходзяць у “сям’ю” чатырохвугольнікаў, але не ўсе чатырохвугольнікі можна назваць квадратамі (гл. каляр. ўкл., мал. 5).
Прапанаваць дзецям разгледзець картачку, на якой намаляваны геаметрычныя фігуры розных памераў і рознага колеру. Дзеці павінны падлічыць і паказаць лічбай, колькі квадратаў, кругоў, трохвугольнікаў, чатырохвугольнікаў (квадраты ўваходзяць у лік чатырохвугольнікаў — гл. каляр. ўкл., мал. 6).
Выхавальнік кідае дзіцяці мяч і называе які-небудзь дзень тыдня. Дзіця, якое зловіць мяч, павінна назваць папярэдні і наступны дні. Напрыклад, аўторак — панядзелак і серада.
Гульня праводзіцца так, як і ў папярэдні час. Імкнуцца, каб кожнаму дзіцяці дастаўся квадрат, разрэзаны па-іншаму, чым на папярэдніх занятках (гл. комплекс 13, гульня 5).
Загадаць дзецям загадкі: “Адзін гаворыць, двое глядзяць, двое слухаюць” (pom, вочы, вушы); “дзве рукі, два зубы маюць, цвік за капялюш трымаюць” (абцугі); “кругленькі, маленькі, а за хвост не падняць” (клубок)', “на адной гары сто ям” (напёрстак); “два канцы, два кальцы, пасярэдзіне цвік” (нажніцы); “тры браты на адным кані па белым полі едуць” ( пальцы, аловак, сшытак); “чатыры нагі мае, а хадзіць не ўмее” (стол); “у двух матак па 5 сыноў, ва ўсіх адно імя” (рукг, пальцы); “два брушкі, чатыры вушкі” (падушка). Прапанаваць дзецям самім прыдумаць загадкі і загадаць усім.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
15. “А ў нас парадак"
1.	“Розныя дамы” (5)
2.	“Знойдзем пару чаравікам”
3.	Тое ж
4.	“Складзі малюнак”
5.	“Склад.зі квадраты’’
6.	“Намалюй і запомні"
7.	“Вінт” (18)
1.	Мысленне, увага, уяўленне
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Мысленне, увага
5.	Мысленне, памяць, уяўленне
6.	Мысленне, памяць
7.	Уяўленне
1.	Замацоўваць веды аб геаметрычных фігурах
2.	Пазнаёміць з утварэннсм ліку 9, вучыць параўноўваць мноствы
3.	Замацоўваць уменне адлюстроўваць і параўноўваць мноствы пры дапамозе графаў
4.	Замацоўваць веды аб уласціваецях геаметрычных фігур
5.	Замацоўваць веды аб уласціваецях квадрата
6.	Замацоўваць уменне вы.значыць форму прадмета
7.	Вучыць паслабляць мышцы ўласнага цела
2. “Знойдзем пару Алгарытм навучання той жа, што і пры правядзенні комплексу чаравікам”	13. Пытанні да дзяцей пры аналізе графаў:
— Колькі правых чаравікаў7
— Колькі левых?
— Якіх больш, правых ці левых? Пароўну, па колькі?
Пасля дамалявання адной кропкі ў адным з графаў:
— Якіх цяпер больш, правых ці левых?
Выхавальнік бярэ на сябе падлік большай колькасці чаравікаў.
Задае пытанні:
7 Зак. 1738
73
— Які лік большы: 8 ці 9?
— На колькі?
— Які меншы?
— На колькі?
— Што трэба зрабіць, каб было пароўну, каб у кожнага чаравіка была пара?
Пасля дамалявання адной кропкі ў другім графе, выхавальнік прапануе дзецям падлічыць колькасць кропак у ім, задае пытанні: