Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай
Памер: 184с.
Мінск 1998
Абагульняем, што 4 — гэта 1, 1, 1 і яшчэ 1. Потым малюем другі граф і пытаемся, колькі патрэбна ўзяць алоўкаў рознага колеру, каб кожнаму дастаўся адзін.
— Колькі мы ўзялі жоўтых алоўкаў?
— Колькі мы ўзялі чырвоных алоўкаў?
— Колькі мы ўзялі зялёных алоўкаў?
— Колькі мы ўзялі сініх алоўкаў?
Так, 4 — гэта 1, 1, 1 і яшчэ 1.
Задаем пытанні:
— Колькі ўсяго дзяцей?
— Колькі дзяўчынак? (2)
— Колькі хлопчыкаў? (2)
Вывад робіць выхавальнік: “Значыць, 4 — гэта 2 і 2”.
Паказваем пры дапамозе графа:
Потым выхавальнік кажа, што Марынка, Ірынка і Алёша вынеслі на двор санкі, а Сярожа — лыжы.
Задаем пытанні:
— Колькі рэчаў вынеслі дзеці? (4)
— Колькі санак? (3)
— Колькі лыжаў? (1)
Выхавальнік кажа: “Значыць, 4 — гэта 3 і 1”.
Расказваем далей: “Потым Алёша вынес клюшку, а Марынка, Ірына і Сярожа — канькі”.
Задаем пытанні:
— Колькі цяпер рэчаў вынеслі дзеці? (4)
— Колькі клюшак? (1)
— Колькі пар канькоў? (3).
Выхавальнік робіць вывад: “Значыць, 4 — гэта 1 і 3”.
3. “Будзем маляваць”
Прапанаваць дзецям на сваіх лістах паперы паказаць пры дапамозе графаў суадносіны дзяцей і атрыманых імі падарункаў (алоўкаў). (Кропкі, якія на графе абазначаюць алоўкі, можна намаляваць розным колерам.)
4. “Складзі карцінку”
6. “Складзі казку”
Гульня-эстафета. Дзеці пастроеныя ў 2 шарэнгі (каманды). Дзеці кожнай каманды ў руках трымаюць картачкі, на адным баку якіх — частка агульнай карцінкі, на другім — адзначаная колькасць кружкоў. Насупраць кожнай каманды схема з лічбамі, па якой трэба скласці карцінку:
падбягаюць да схемы, кладуць сваю картачку ў патрэбную клетку і становяцца ў канцы каманды. Перамагае тая каманда, якая хутчэй і без памылак складзе сваю карцінку.
У кожнага дзіцяці карцінка з выявай знаёмай казкі. Карцінка разрэзана на 12 частак. Трэба скласці з іх усю карцінку.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
20. “Мухацакатуха”
1. “Гульня з пальчыкамі"
2. “Госці”
3. “Знайдзі карцінку” (лато)
4. “Пайшлі-пайшлі”
5. “Геаметрычнае лато’’
6. “Цягнік” (17)
7. “Сняжынкі”
1. Увага, памяць
2. Мысленне
3. Мысленне, увага
4. Успрыманне, увага
5. Мысленне
6. Тое ж
7. Уяўленне
1. Замацоўваць парадкавае лічэнне
2. Пазнаёміць са складам ліку
з адзінак да 5
3. Замацоўваць склад ліку ад 1 да 5 з адзінак
4. Замацоўваць навыкі лічэння да 10
5. Пазнаёміць з уласцівасцямі геаметрычных фігур
6. Замацоўваць веды аб уласцівасцях і якасцях прадметаў і з’яў
7. Замацоўваць веды аб з’явах прыроды
1. “Гульня
з пальчыкамі”
Пальцы сціснуты ў кулак. Хлопчык выбягае з дому Клічуць як яго? — Ярома.
А за ім выходзіць брат.
Клічуць як яго? — Ігнат. Трэці выбег тут брацішка. Пазнаёмцеся, гэта Мішка!
А чацвёртая — сястрычка. Клічуць як яе? — Марычка
Хутка ў дом усе бяжыце, Дзверы моцна зачыніце.
(Падняць мезенец і паварушыць ім.)
(Падняць безыменны палец
і паварушыць ім.)
(Падняць сярэдні палец
і паварушыць ім.)
(Падняць указальны палец
і паварушыць гм.)
(4 пальцы зноў сціснуць у кулак.)
(Вялікі палец пакласцг зверху.)
2. “Госці”
3. Лато “Знайдзі картачку”
Прыгадаць з дзецьмі, якія госці прыйшлі да Мухі-Цакатухі. Палічыць, колькі іх (5). Растлумачыць дзецям, як утварыўся лік 5 з адзінак(1 матылёк, 1 конік, 1 жук, 1 вусень, 1 таракан). Прапанаваць дзецям прыдумаць, якія падарункі прынеслі госці (5 розных падарункаў). Растлумачыць, як утварыўся лік 5.
На картачках намаляваны розныя прадметы. Да іх трэба падабраць картачку з лічбай, якая паказвае колькасць прадметаў (усе прадметы розныя):
4. “Пайшлі-пайшлі” Дзеці пад лічэнне да 10 выконваюць розныя практыкаванні. Даецца заданне выканаць розныя дзеянні вызначаную колькасць раз (ад 1 да 10).
5. ‘Теаметрычнае лато”
7. “Сняжынкі”
У дзяцей картачкі, падзеленыя на некалькі частак. У кожнай частцы — мадэль геаметрычнай фігуры (гл. каляр. ўкл., мал. 10).
Выхавальнік паказвае картачку з геаметрычнай фігурай і пытае: “У каго такая фігура?” Пераможа той, хто хутчэй закрые ўсе клеткі картачкі.
Прапанаваць дзецям уявіць, як лётаюць у паветры сняжынкі, як павольна падаюць на зямлю і нерухома ляжаць. Сачыць за тым, каб мышцы. былі расслаблены. Дзеці нерухома ляжаць пад гукі музыкі 1 — 2 хвіліны.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
21. “Мастак”
1. “Рассеяны мастак” (2)
1. Увага
1. Замацоўваць навыкі лічэння
2. “Цудоўныя палачкі”(11)
2. Мысленне
2. Замацоўваць веды аб геаметрычных фігурах і іх уласцівасцях
3. Тое ж (6, 8)
3. Тое ж
3. Замацоўваць навыкі лічэння, уменне параўноўваць мноствы
4. “Рэпка”
4. Увага
4. Замацоўваць навыкі парадкавага лічэння
5. “Складзі кветку з 7 пялёсткаў”
5. Мысленне
5. Замацоўваць веды аб ліках, веданне лічбаў
6. “Кубік сома” (8)
6. Мысленне, памяць
6. Па-знаёміць са стацыянарнымі дэталямі кубіка сома. Прыгадаць з дзецьмі характэрныя знешнія прыкметы прадметаў (машына, бот, чаравік, змейка, трыбуна, маланка)
7. “Ледзяшы”
7. Уяўленне
7. Замацоўваць веды аб з’явах прыроды
3. “Цудоўныя палачкі”
Прапанаваць вылажыць 2 дарожкі (з 10 палачак кожная). Адну — роўную, прамую, другую — хвалістую:
Спытаць, якая дарожка карацейшая, якая — даўжэйшая. Чаму
роўныя? (Таму, што аднолькавая колькасць палачак.)
4. “Рэпка”
Гульня-эстафета. Дзеці строяцца ў 2 каманды. Насупраць кожнай каманды — кегля-”рэпка”. Па сігналу выхавальніка вакол “рэпкі” абягаюць першыя члены з кожнай каманды. Аббегшы вакол кеглі, яны вяртаюцца, за іх чапляюцца наступныя члены каманды, усе разам яны аббягаюць вакол кеглі і гд. Калі вакол кеглі аббягаюць, узяўшыся адзін за аднаго, усе члены каманды, тады апошні хапае кеглю-”рэпку”. Тая каманда, якая першай выцягне “рэпку”, перамагае. Спытаць у дзяцей, хто першым цягнуў “рэпку”, другім і гд.
5. “Складзі Прапанаваць скласці па парадку кветкі, у якіх розная колькасць
кветку пялёсткаў. Спытаць, які лік меншы, большы. Прапанаваць паказаць
з 7 пялёсткаў” кветку, у якой на адзін пялёстак менш (больш), чым цацак у выхавальніка:
6. Кубік сома Пазнаёміць дзяцей з дэталямі кубіка сома. Прапанаваць ім разгледзець па
парадку кожную дэталь, прыдумаць, на што яна падобная, і даць ёй назву:
7. “Ледзяшы”
машына бот чаравік змейка трыбуна маланка змейка
Прапанаваць дзецям уявіць, як растае пад сонейкам лядзяш, становіцца маленькай лужынай і расцякаецца па падлозе. Сачыць, каб мышцы дзяцей былі расслабленыя. Дзеці ляжаць пад гукі музыкі на працягу 2 — 3 хвілін.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
22. “Мышкінарушкі”
1. “Зоркі на небе” (5)
2. “Мышаняты абедаюць”
3. “Напоім мышанят малаком”
4. “Жывыя лікі”
'5. “Расчаруем фігуры”
6. “Кубік сома” (8)
7. “Сняжынкі”
1. Увага, уяўленне, успрыманне
2. Мысленне, успрыманне
3. Тое ж
4. Увага, памяць
5. Мысленне, увага
6. Успрыманне, памяць, мысленне, уяўленне
7. Уяўленне
1. Пазнаёміць з найбольш характэрнымі выявамі некаторых сузор’яў
2. Пазнаёміць з правіламі вымярэння вадкасці
3. Вучыць вызначаць аб’ём вадкасці пры дапамозе ўмоўнай меркі
4. Замацоўваць веды аб ліках і іх паслядоўнасці
5. Замацоўваць веды аб геаметрычных фігурах і іх уласцівасцях
6. Замацоўваць веды аб уласцівасцях дэталяў. Вучыць канструяваць адлюстраванне са стацыянарных дэталяў кубіка сома 7. Замацоўваць веды аб з’явах нежывой прыроды
2. “Мышаняты абедаюць”
3. “Напоім мышанят малаком”
Аб’яднаць з гульнёй 3.
Прачытаць верш:
Мышка ў кубачку зялёным Наварыла кашы пшоннай.
Прывяла з сабою мышанятак двое Усім па лыжцы дасталося, Кашы больш не засталося.
Прапанаваць адказаць на пытанні:
4. “Жывыя лікі
5. “Расчаруем фігуры”
— Па колькі кашы дасталося мышанятам? (Па лыжцы.)
— Каб напаіць мышанят малаком, трэба даведацца, колькі ўсяго малака ў слоіку. Чым вымяраць? (Меркамі.)
Знаёмім з правіламі вымярэння па алгарытму.
Выхавальнік раздзяляе малако ў слоіку на 2 часткі (2 шклянкі).
— А калі мышанят будзе 4, на колькі частак трэба падзяліць усё малако? (На 4.)
Растлумачыць дзецям залежнасць колькасці мерак ад памераў іх.
Дзеці пастроены ў 2 каманды. Члены каманды — гэта “лічбы , якія азначаюць лікі і стаяць адзін за адным. Па сігналу выхавальніка кожная каманда павінна скласці лікавы радок.
Прапанаваць дзецям па кропках з лічбамі намаляваць геаметрычныя фігуры (расчараваць) і назваць, якія фігуры атрымаліся:
На другой старонцы ліста намаляваны кропкі. Прапанаваць дзецям правесці лініі так, каб атрымаліся: трохвугольнік, квадрат, прамавугольнік, чатырохвугольнік.
6. “Кубік сома”
Нагадаць дзецям назвы частак кубіка сома. Прапанаваць заплюшчыць вочы, знайсці дэталь, якую назаве выхавальнік, і паказаць яе. Потым прапанаваць, заплюшчыўшы вочы, адгадаць, якая дэталь у руках. Прапанаваць дзецям узяць дэталь: бот, чаравік і скласці фігуры (па чарзе):
Прыдумайце назвы фігурам, што атрымаліся! Выхавальнік паказвае ўжо складзеную фігуру, а дзеці павінны самі вызначыць, якім чынам яна складзена. Па чарзе дзеці складаюць кожную з прапанаваных фігур.
Потым можна прапанаваць узяць астатнія дэталі, таксама скласці фігуры і прыдумаць ім назвы.
7. "Сняжынкі" Прапанаваць дзецям уявіць, як з неба падаюць сняжынкі, як іх
падхоплівае ветрык і яны вельмі хутка кружацца. Потым ветрык сціхае і сняжынкі павольна апускаюцца на зямлю.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
23. “Тры мядзведзі”
1. “Лічы далей”
2. “Пачастуем трох мядзведзяў”
3. “Напоім мішак гарбатай”
1. Успрыманне. увага
2. Мысленне
3. Тое ж
1. Замацоўваць колькаснае лічэнне 2. Пазнаёміць з функцыянальнай залежнасцю колькасці мерак ад колькасці вымяральнай вадкасці 3. Вучыць дзяцей самастойна карыстацца ўмоўнай меркай пры вымярэнні пэўнага аб’ёму вадкасці
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
23. “Тры мядзведзі”
4. “Складзі ланцужок”
5. “Лікі, якія размаўляюць’’
6. “Кубік сома” (8)
7. “Фея сну”
4. Мысленне, увага
5. Тое ж
6. Мысленне, памяць
7. Уяўленне
4. Замацоўваць веды аб уласцівасцях геаметрычных фігур