Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
— Па колькі правых і левых чаравікаў?
3. Тое ж.
4. “Складзі карцінку”
5.”Складзі квадрат”
6. “Намалюй і запомні”
Дзеці самастойна малююць графы на ўласных лістах паперы. Выхавальнік задае пытанні, аналагічныя пытанням часткі 2 папярэдняй гульні.
Праводзіцца як гульня-эстафета. Дзеці ствараюць 2 каманды. У кожнага дзіцяці-картачка, на адным баку якой каляровая геаметрычная фігура, на другім — частка агульнай карцінкі, якую трэба скласці. На адлегласці начэрчана схема, па якой трэба скласці карцінку. На схеме патрэбныя клеткі маюць умоўнае абазначэнне 2 уласцівасцей (форма і колер) геаметрычных фігур (гл. каляр. ўкл., мал. 7).
Па сігналу выхавальніка дзеці з кожнай каманды па чарзе падбягаюць да схемы і кладуць сваю картачку ў патрэбную клетку. Калі ўсе клеткі будуць запоўнены, павінна атрымацца адна вялікая карціна. Перамагае тая каманда, якая зрабіла менш памылак.
Прапанаваць дзецям скласці квадрат, які разрэзаны на некалькі частак. Імкнуцца, каб кожнаму дзіцяці дастаўся квадрат, разрэзаны інакш, чым на папярэднім занятку.
У кожнага дзіцяці картачка, расчэрчаная на 8 частак:
Прапанаваць дзецям намаляваць у клетках прадметы адной формы: яблык, кола, шар, талерку, сонейка, мяч, памідор, апельсін, пярсцёнак. Заўважыць, што трэба маляваць так, каб было зразумела, што намалявана. Праз некалькі хвілін прапанаваць дзецям успомніць, што ў якой клетачцы намалявана. Растлумачыць, што хутчэй і больш за ўсіх успомфў той, у каго намаляваны якія-небудзь характэрныя прыкметы (пярсцёнак з камнем, сонейка з праменьчыкамі і г.д.).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
16. “Горад майстроў”
1. “Парамантуй тэлефон” (2)
1. Увага
1. Замацоўваць веданне лічбаў і іх паслядоўнасць. Пазнаёміць з лічбай 9

2. “Вымяраем дамы”
2. Мысленне
2 Вучыць вымяраць вышыню нрадметаў пры дапамозе ўмоўнай меркі

3. “Пабудуем дамы”
3. Тое ж
3. Вучыць карыстацца ўмоўнай меркай пры вымярэнні вышыні прадметаў

4. “Дзе мы былі — не раскажам, што рабілі — мы пакажам” (1)
4. Уяўленне
4. Удакладніць веды аб характэрных уласціваецях прадметаў і з’яў навакольнай рэчаіснаеці
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
16. ‘Торад майстроў"
5.	“Зафарбуй пацеркі”
6.	“Намалюй і запомні”
7.	“Конкурс лодыраў” (18)
5.	Мысленне
6.	Мысленне, памяць
7.	Уяўленне
5.	Замацоўваць веданне рытмічных законаў узораў
6.	Вучыць вызначаць форму прадмета, яго характэрныя дэталі
7.	Вучыць расслабляць мыівцы цела

2. “Вымяраем дамы”
Прапанаваць дзецям уявіць сябе будаўнікамі. Нагадаць, што перад тым, як будаваць, будаўнікі разглядаюць чарцёж, на якім намаляваны дом. Мы таксама можам разгледзець наш чарцёж і вымераць вышыню намаляванага дома. Нагадаць правілы вымярэння.
3. “Пабудуем дамы”
Прапанаваць дзецям на сваіх чарцяжах-малюнках самастойна вымераць вышыню намаляваных дамоў, карыстаючыся ўмоўнай меркай.
4. “Дзе мы былі...”
Гульня праводзіцца такім чынам, як расказана ў дапаможніку. Але дзеці павінны перадаць рухі людзей розных прафесій у час працы.
5. “Зафарбуй пацеркі”
6. “Намалюй і запомні”
У кожнага дзіцяці ліст паперы, на якім намаляваны рознакаляровыя пацеркі, чаргаванне колеру якіх строга адпавядае аднаму правілу (напрыклад, 1:1, 1:2, 2:2 і г.д.). Дзеці павінны выявіць правілы паслядоўнасці пацерак і прадоўжыць “нанізваць іх на нітку”. Напрыклад: на мал. 8 каляровай уклейкі.
Калі дзецям адразу будзе незразумела, трэба ім растлумачыць. Потым яны павінны зрабіць аналагічна.
Правесці, як у комплексе 5, толькі ўсе прапанаваныя прадметы павінны быць іншай формы (напрыклад, квадратнай). Карысна правесці гэтую гульню перад гульнёй 5. Пасля заканчэння спытаць, якія прадметы намалявалі дзеці.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
17. “Новы год”
1.	“У што апранугы твой сябар”
2.	“Навагоднія падарункі”
3.	Тое ж
4.	“Пластылін”
5.	“Памерай етужачку”
6.	“Складзі з геаметрычных фігур"
7.	“Фея сну" (18)
1.	Успрыманне, увага, памяць
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Уяўленне
5.	Успрыманне, увага
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Пашыраць веды аб навакольным свеце
2.	Пазнаёміць дзяцей з утварэннем ліку 10. Вучыць лічыць да 10. Вучыць параўноўваць мноствы 3. Замацоўваць уменне адлюстроўваць і параўноўваць мноствы пры дапамозе графаў 4. Замацоўваць і ўдакладняць веды аб з’явах навакольнага свету 5. Замацоўваць уменне карыстацца ўмоўнай меркай, навыкі лічэння 6. Замацоўваць веданне геаметрычных фігур. Вучыць вызначаць форму прадметаў
7. Вучыць расслабляць мышцы цела
Гл. комплекс 3.
1. “У што апрануты твой сябар”
2, 3. “Навагоднія падарункі”
Гл. апісанне работы з графамі ў комплексах 13 і 15 (параўнаць мноства дзяцей і мноства падарункаў).
4.	“Пластылін”
5.	“Памерай стужачку”
6.	“Складзі
з геаметрычных фігур”
Гл. комплекс 9.
Гл. комплекс 11, гульня 3.
Прапанаваць дзецям набор геаметрычных фігур і контуры якіхнебудзь прадметаў. Напрыклад:

Дзеці павінны прааналізаваць выявы і скласці прапануемыя рэчы пры дапамозе геаметрычных фігур.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
18. “Упрыгожваем елку”
1.	“Чаго не стала?” (6)
2.	“Рознакаляровыя шары”
3.	. “Пацеркі на гірлянду”
4.	“Расчаруем цацкі”
5.	“Складзі лесвічку”
6.	"Мазаіка”
7.	"Штанга” (18)
1.	Памяць, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Увага
5.	Мысленне
6.	Уяўленне, мысленне
7.	Уяўленне
1.	Замацоўваць уменне арыентавацца ад іншых аб'ектаў 2. Пазнаёміць з колькасным складам ліку 3 з адзінак
3.	Навучыць утвараць мноства, якое ствараецца з 3 адзінак і выдзяляць элементы мноства
4.	Замацоўваць веданне лічбаў і іх паслядоўнасць
5.	Пазнаёміць з лічбай 10, замацоўваць навык лічэння да 10
6.	Замацоўваць веды аб уласцівасцях геаметрычных фігур. Вучыць вызначаць форму прадметаў
7.	Пашыраць веды аб навакольным свеце
2.	“Рознакаляровыя шары”
3.	“Пацеркі на гірлянду”
Прапанаваць дзецям разгледзець куфэрак з рознакаляровымі шарамі. Запытацца, якога колеру шары ёсць у куфэрку. Потым расказаць, што, напрыклад, Таня павесіла на елку вось такія шары: і зялёны, і жоўты, і чырвоны. Запытацца:
— Колькі шароў?
— Якога колеру шары?
— Колькі шароў чырвонага колеру?
— Колькі шароў зялёнага колеру?
— Колькі шароў жоўтага колеру?
Можна над кожным шарыкам паставіць лічбу 1. Потым, выдзяляючы голасам, выхавальнік робіць абагульненне: “Так, Таня павесіла 3 шары: 1 жоўты, 1 чырвоны і 1 зялёны, значыць 3 — гэта 1, 1 і яшчэ 1”. Магчыма не аднароднае мноства, а разнароднае, але аб’яднанае адным відавым паняццем. Напрыклад, цацкі (1 зайка, 1 шарык, 1 шышка).
Прапанаваць зрабіць гірлянду для елкі з рознакаляровых кругоў, флажкоў, трохвугольнікаў, квадратаў і г.д. Кожны з дзяцей павінен
4.	“Расчаруем цацку”
5.	“Складзі лесвічку”
пакласці ў агульную гірлянду 3 прадметы, але кожны з іх павінен адрознівацца па колеру.
Прапанаваць дзецям пастроіцца ў 2 каманды. На адлегласці, насупраць кожнай каманды, на дошках намаляваны лічбы, якія дапамогуць расчараваць” выяву, калі іх аб’яднаць у строгай паслядоўнасці. Па чарзе дзеці з кожнай каманды падбягаюць да дошкі і крэйдай праводзяць чарговую лінію ад кропкі з адной лічбай да кропкі з другой (2 — 3 або 3 — 4). Потым адбягаюць і становяцца ў канцы каманды.
Увага: калі дзеці не знаёмыя з такім спосабам выяўлення прадметаў, перад заняткам або непасрэдна перад гульнёй трэба ім растлумачыць прынцып. Фігуры, якія можна прапанаваць для малявання:
10
ю
7
4 3
9
1
3	4
□ X	кіо
?8
7
ю
6
10к

Прапанаваць дзецям палоскі рознай даўжыні, падзеленыя на аднолькавыя часткі. Спытаць, на колькі частак падзелена кожная палоска. Прапанаваць дзецям скласці лесвічку з цаглінак. Кожную прыступку абазначыць лічбай.
Прапанаваць дзецям выкласці наступныя лесвічкі:
1)	выхавальнік выкладае на фланелеграфе першую і апошнюю прыступкі, дзеці павінны знайсці ў сябе і пакласці прамежкавыя:
2)	можна выкладаць не ўвесь лікавы рад, а лікі, напрыклад, ад 3 да 10, ад 5 да 9 або адну палоску (напрыклад, 5). У гэтым выпадку дзеці павінны выкладаць лікі, якія стаяць з абодвух бакоў:
6. “Мазаіка”
Па складзеных прыступках праводзім якую-небудзь цацку ўгару, а потым уніз. Дзеці лічаць прыступкі: “1, 2, 3,..., 10”, “10, 9, 8,	1”.
Потым выхавальнік паказвае палоску і просіць дзяцей паказаць прыступку, у якой на 1 цаглінку больш або менш, чым у выхавальніка. Пазнаёміць з лічбай 10. Прапанаваць падлічыць, колькі цаглінак у апошняй прыступцы, колькі пацерак у гірляндзе (павінна быць 10), знайсці, на якім акне намалявана 10 сняжынак.
Прапанаваць дзецям скласці з набора геаметрычньгх фігур якую-небудзь фігуру (цацку на елку або казачнага героя, які прыйдзе на свята).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
19. “Сябры”
1.	“У што апрануты твой сябар”
2.	“На горцы”
3.	“Будзем маляваць"
4.	“Складзі карцінку”
5.	“Хто больш ведае?” (1)
6.	“Складзі казку”
7.	“Шалтай-балтай” (18)
1.	Успрыманне, увага, памяць
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Мысленне, увага
5.	Мысленне, уяўленне
6.	Тое ж
7.	Уяўленне
1.	Пашыраць веды аб наваколлі, вучыць арыентавацца ў прасторы 2. Пазнаёміць з колькасным складам ліку 4 з адзінак і з двух меншых лікаў
3.	Вучыць складаць мноства з чатырох адзінак і выдзяляць яго элементы. Вучыць параўноўваць 2 мноствы.
4.	Замацоўваць веданне лічбаў
5.	Замацоўваць характэрныя асаблівасці прадметаў
6.	Фарміраваць уменне бачыць цэлае па частцы 1 складаць цэлае з асобных частак
7.	Вучыць расслабляць мышцы цела
1.	“У што апрануты Гл. комплекс 3. твой сябар”
2.	“На горцы”	Прачытаць верш:
Паваліўся ў снег Сярожа, А за ім Алёша, А за ім Ірынка, А за ёй Марынка.
Колькі на снезе дзяцей?
Малюем на дошцы граф, у які змяшчаем 4 кропкі і называем іх імёнамі дзяцей. Задаем пытанні:
— Колькі дзяцей?
— Колькі Марынак?
— Колькі Алёшаў?
— Колькі Сярожаў?
“Выявы” дзяцей на графе можна замяніць эквівалентамі — геаметрычнымі фігурамі (Марынка — круг, Алёша — трохвугольнік і г.д.).