Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
У пятніцу ў сталовай нашай частаваўся голуб кашай.
А ў суботу на пірог прыляцелі сем сарок.
У нядзелю, у нядзелю прыляцеў к нам госць вясенні: Падарожнік-шпак.
Сапраўды, усё было так.
Спытаць у дзяцей, якія дні тыдня яны ведаюць, які дзень за якім ідзе. Нагадаць, якія птушкі ў які дзень тыдня прыляцелі ў госці. Прапанаваць дзецям вызначыць пры дапамозе трохвугольнікаў назвы дзён тыдня і іх паслядоўнасць:
панядзелак
аўторак серада
чацвер і г.б.—►
6. “Воблакі”
7. “Сонейка і хмарка”.
Выхавальнік кажа: “Птушкі вельмі любяць лётаць высока ў небе. Некаторыя з іх падымаюцца так высока, што крыллямі дакранаюцца да воблака. Калі ўважліва паглядзець, некаторыя воблакі могуць нагадаць розных жывёл або прадметы”. Прапанаваць дзецям вызначыць, на што падобны сілуэты воблакаў, якія намаляваны ў выхавальніка.
Прапанаваць дзецям перадаць рухамі стан прыроды ў той час, калі свеціць сонейка, спакой, цішыня і калі па небу плывуць хмаркі (вецер, напружанасць). Калі свеціць сонейка, дзеці ціха ляжаць пад гукі музыкі 1 — 2 хвіліны.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
30. “Цырк”
1.	“На якім месцы па лічэнню сядзяць звяры”
2.	“Складзі букет”
3.	“Дрэсіраваны сабачка”
4.	“Зачараваныя прадметы”
5.	“Дапамажы коніку”
6.	“Выяві артыстаў”
7.	“Клоуны”
1.	Памяць, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Уяўленне, увага
5.	Мысленне
6.	Мысленне, уяўленне
7.	Уяўленне
1.	Замацоўваць навыкі парадкавага лічэння, веданне лічбаў да 10
2.	Пазнаёміць дзяцей са складам лікаў 5 і 6 з двух меншых лікаў
3.	Вучыць дзяцей складаць мноствы з двух меншых і адлюстроўваць гэта пры дапамозе графа
4.	Замацоўваць веды аб асаблівасцях знешняй формы розных прадметаў
5.	Замацоўваць уменне карыстацца ўмоўнай меркай пры вымярэнні шырыні прадметаў
6.	Замацоўваць веды аб уласцівасцях знешняй формы некаторых жывёл і веды аб геаметрычных фігурах
7.	Вучыць расслабляць мышцы цела
1.	“На якім месцы па лічэнню сядзяць звяры?”
2.	“Складзі букет”
3.	“Дрэсіраваны сабачка”
4.	“Зачараваныя прадметы”
Выхавальнік выстаўляе звяроў у радок (8 штук) і прапануе дзецям назваць, якія звяры выступаюць сёння ў цырку і хто на якім месцы па лічэнню сядзіць.
Потым прапанаваць дзецям заплюшчыць вочы, а ў гэты час памяняць двух звяроў месцамі. Зноў спытаць, што змянілася і хто на якім месцы па лічэнню сядзіць зараз. (Гэтак 4 — 5 разоў.)
Прапанаваць дзецям скласці букет з 5, а потым 6 кветак, але так, каб у склад кожнага букета ўваходзілі 2 віды кветак. Напрыклад, 2 ружы і 3 гваздзікі, 3 рамонкі і 3 васількі.
Разгледзець усе выпадкі. Можна прапанаваць падзяліць кветкі на палявыя і садовыя.
Сказаць дзецям, што ў цырку ёсць дрэсіраваны сабачка, які ўмее .складаць лікі — 5 і 6 з двух меншых лікаў. Высветліць з дапамогай дзяцей, якія гэта могуць быць мноствы. Напрыклад, лік 5 сабачка складаў з рознакаляровых мячоў. Дзеці павінны прапанаваць варыянты складання: 3 чырвоных і 2 жоўтых мячы і г.д. А лік 6 сабачка складаў з вялікіх і маленькіх шарыкаў. Дзеці прапануюць варыянты складання: 1 маленькі і 5 вялікіх і г.д.
Пасля гэтага прапанаваць дзецям выявіць пры дапамозе графа ўсе магчымыя варыянты ўтварэння лікаў 5 і 6 з двух меншых лікаў (гл. каляровую ўклейку, мал. 13).
Прапанаваць дзецям стаць фокуснікамі. Для гэтага ім трэба расчараваць прадметы (знайсці ў групавым пакоі прадметы, якія адпавядаюць графічным плямам на лісце паперы). Напрыклад,
5.	“Дапамажы коніку”
6.	“Выяві артыстаў”
— вядро, кубак і г.д. У кожнага дзіцяці па адной картачцы. Потым дзеці мяняюцца картачкамі і знаходзяць іншыя рэчы, падобныя на адпаведны контур.
Сказаць дзецям, што дрэсіраваны конік умее скакаць праз ручай. Але шырыня гэтага ручая павінна быць не больш за 5 мерак. Прапанаваць дзецям знайсці тыя ручаі (блакітныя палоскі паперы) для цацачнага коніка, праз якія ён можа пераскочыць. Для гэтага дзеці павінны адабраць палоскі, якія маюць шырыню, адпаведную 5 і менш меркам. (Палоска, шырыня якой пяць з паловай мерак, лічыцца памылкай.)
Прапанаваць дзецям скласці з набора геаметрычных фігур або намаляваць на паперы, або скласці з запалак ці палачак “артыстаў”. Напрыклад, мышаня:
7. “Клоуны”
Прапанаваць дзецям уявіць, як скачуць клоуны, калі іграе вясёлая музыка, і як яны могуць прыкінуцца, што моцна спяць.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
31. “Гуканне вясны”
1.	“Партрэт звяроў”
2.	“Веснавы карагод”
3.	“Веснавыя кветкі”
4.	“Якой формы прадмет?”
5.	“Малюем план”
6.	“Кубік сома” (8)
7.	“Навальніца”
1.	Мысленне, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Мысленне, памяць
5.	Увага, памяць
6.	Мысленне, уяўленне, памяць
7.	Уяўленне
1.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур
2.	Пазнаёміць дзяцей са складам лікаў 7 і 8 з двух меншых лікаў
3.	Вучыць дзяцей складаць лікі 7 і 8 з двух меншых пры дапамозе графа
4.	Замацоўваць уменне бачыць геаметрычную форму ў прадметах
5.	Вучыць арыентавацца на лісце паперы
6.	Вучыць самастойна канструяваць прадмет па схеме 7. Пашыраць веды аб з’явах прыроды
1. “Партрэт звяроў”.
Прапанаваць дзецям разгледзець партрэт зайчыка і параўнаць яго з наборам геаметрычных фігур, якія намаляваны побач. Дзеці павінны высветліць, ці хопіць гэтых геаметрычных фігур, каб скласці партрэт зайкі. Таксама разгледзець партрэты мішкі, вавёркі, лісы, ваўка:
2.	“Веснавы	Прыгадаць з дзецьмі знаёмыя веснавыя кветкі і прапанаваць
кветкавы карагод” скласці букеты з гэтых кветак. Разгледзець усе магчымыя варыянты складання лікаў 7 і 8.
3. “Веснавыя
Прапанаваць дзецям перадаць пры дапамозе графа, якія букеты
кветкі”
яны склалі.
4. “Якой формы прадмет?”
Выхавальнік кідае дзіцяці мяч і адначасова называе які-небудзь прадмет. Дзіця, якое зловіць мяч, павінна назваць форму гэтага прадмета (талерка — круглая, акно — прамавугольнае і г.д.). Можна наадварот: выхавальнік называе геаметрычную фігуру, а дзіця — прадмет, які мае гэтую форму. Той, хто правільна адкажа, атрымлівае фішку. Перамагае той, хто набярэ больш фішак.
5. “Малюем план”
Выхавальнік прапануе дзецям уявіць сабе, што ліст паперы, які ляжыць перад кожным з дзяцей, — гэта паляна. Зараз дзеці намалююць план паляны, на якой жывуць звяры. Пад дыктоўку выхавальніка дзеці малююць аб’екты: “У сярэдзіне ліста паперы намалюйце дрэва, справа ад яго — хатку, у якой будуць жыць звяры” і г.д.
6. “Кубік сома”
Прапанаваць прыдумаць і самастойна пабудаваць з дэталяў кубіка домік для звяроў. Потым паказаць прыём складання цэлага кубіка: скласці 2 “змейкі” і “бот” такім чынам, каб атрымалася “канапа”. Потым на сядзенне “канапы” пакласці “маланку”. У куток паставіць “трыбуну”, насупраць — “машыну”.
7. “Навальніца”
Прапанаваць дзецям пры дапамозе рухаў перадаць, як раптоўна ўзнікае навальніца, асляпляе і зноў знікае.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
32. “Вясёлыя суседзі”
1.	“Што змянілася?”
2.	“Расселім жыхароў”
3.	“Пасадзім агарод”
4.	“Скульптурная група” (18)
5.	“Хованкі”
6.	“Адгадай”
7.	“Бура і штыль”
1.	Памяць, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Уяўленне
5.	Мысленне, увага
6.	Мысленне, уяўленне, памяць
7.	Уяўленне
1.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур, уменне арыентавацца на лісце паперы. Замацоўваць правілы пабудовы арнаменту
2.	Фарміраваць разуменне сувязі і адносін паміж лікамі натуральнага раду ў межах 10
3.	Вучыць дзяцей выкладваць лікавую лесвіцу
4.	Замацоўваць і пашыраць веды аб наваколлі
5.	Замацоўваць уменне арыентавацца на лісце паперы
6.	Замацоўваць веданне характэрных уласцівасцей з’яў, прадметаў, абстрактных паняццяў (сум, музыка, вяселле)
7.	Пашыраць веды
аб асаблівасцях з’яў прыроды. Вучыць кіраваць мышцамі цела
1. “Што змянілася?”
Выхавальнік кажа, што ў новы дом засяліліся жыхары. Яны купілі сабе прыгожыя дываны. Прапануе разгледзець дыван і адказаць на пытанні: “3 якіх фігур складзены ўзор? Як і дзе фігуры размешчаны?” Потым прапануе разгледзець узор другога дывана і адказаць, чым ён адрозніваецца ад узору папярэдняга. Разгледзеўшы трэці дыван, дзеці таксама адшукваюць, што змянілася. (Узоры розных дываноў можна выкладаць на фланелеграфе.)
2.	“Расселім	У выхавальніка на дошцы намаляваны дом, які мае 10 паверхаў.
жыхароў”	Прапанаваць дзецям рассяліць (намаляваць) жыхароў такім чынам, каб
на 1-м паверсе жыло 10 жыхароў, на 2-м — 9, на 3-м — 8 і г.д. Жыхароў маляваць трэба строга адзін пад адным, каб можна было бачыць, на колькі папярэдні лік меншы за наступны. Спытаць, у якіх адносінах знаходзіцца кожны лік з суседнімі лікамі (які з лікаў большы? меншы?).
3. “Пасадзім агарод”
Прапанаваць кожнаму дзіцяці на лісце паперы намаляваць 10 градак і “пасадзіць” на іх гародніну. На першай градцы — 10 качаноў капусты, на другой — бульбу, але на адзін куст менш, чым капусты, на 3-й моркву, але на адзін куст менш, чым бульбы, на 4-й — цыбулю і г.д Кожны куст гародніны павінен быць “пасаджаны” строга адін пад адным. Пры дапамозе пытанняў да дзяцей гграсачыць сувязі і адносіны паміж лікамі натуральнага раду:
629 @1 (ga	c2£
4.	“Скульптурная Выхавальнік кажа дзецям, што ўсе жыхары новага дома маюць група”	розныя прафесіі. Але хто кім працуе, яны павінны здагадацца самі.
Выхавальнік прапануе групе дзяцей выявіць рухі людзей некаторых прафесій, а астатнім дзецям адгадаць, каму яны адпавядаюць. Потым дзеці мяняюцца месцамі. (Адну і тую ж прафесію выяўляюць некалькі дзяцей, як бы ўтвараючы скульптурную групу.)
5.	“Хованкі”	У выхавальніка дошка, а ў дзяцей ліст паперы расчэрчаны на
некалькі клетак. У адной з клетак на дошцы выхавальнік малюе шарык, але так, каб дзеці не бачылі дзе. Потым пад дыктоўку выхавальніка (налева, направа, прама, уніз і г.д.) дзеці “пераходзяць” з адной клеткі на другую. Той, хто ніводнага разу не памыліцца, павінен прыйсці на сваім лісце да той клеткі, у якой схаваны шарык. Выхавальнік адкрывае дошку, і пераможца атрымлівае ўзнагароду. Перад пачаткам гульні растлумачыць дзецям, як трэба хадзіць пад якую каманду:
6. “Адгадай”
Прапанаваць дзецям самастойна прыдумаць і загадаць загадкі адзін аднаму. Пабуджаць дзяцей ужываць не толькі канкрэтныя паняцці, але і абстрактныя. Напрыклад, спытаць: “Якога колеру і якой формы вам уяўляюцца сум, жарт, радасць, музыка?” Можна прапанаваць намаляваць гэтыя паняцці: