Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
7.	“Парасон"
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Мысленне, памяць
5.	Тое ж
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
2.	Пашыраць веды аб наваколлі, вучыць выдзяляць часткі мностваў, пазнаёміць з утварэннем ліку 13, з лічбамі 11,12.
3.	Замацоўваць веданне сувязей і адносін лікаў да 13 у натуральным радзе.
Пазнаёміць са знакамі <, >, = 4. Пашыраць веды аб наваколлі, сезонных зменах у прыродзе 5. Замацоўваць веданне месяцаў, іх паслядоўнасць, парадкавае і колькаснае лічэнне 6. Пашыраць веды аб навакольным свеце 7. Замацоўваць веды аб з’явах прыроды
1. “Зачараваныя лісточкі”
Пачаць занятак можна з праслухоўвання песні А. Рэмізоўскай “Восень” ці ў запісе “Асенняй песні” П. I. Чайкоўскага. Прапанаваць дзецям разгледзець малюнак. Уявіць сабе, што чараўнік ператварыў лісточкі ў геаметрычныя фігуры. Спытаць, чым адрозніваюцца фігуры, прапанаваць здагадацца, як можна назваць фігуру, якая мае 5 вуглоў і 5 старон, 6 вуглоў і 6 старон. Прапанаваць уявіць сабе, лісточкам з якога дрэва можа быць тая ці іншая фігура. (Прамавугольнік — рабіна, жоўты квадрат — бяроза, пяцівугольнік — клён і гд.). Задаць пытанні: “Колькі трохвугольнікаў у верхнім радзе? Колькі пяцівугольнікаў у другім слупку злева? Колькі ўсяго трохвугольнікаў? Чатырохвугольнікаў? Пяцівугольнікаў?” Дзеці павінны паказаць лічбамі. Колькі лічбаў у 3-м? 4-м? 1-м? 2-м радках? У якім слупку больш? Дзе пароўну? Колькі ўсяго фігур?
2.	“Залатая восень” Прапанаваць дзецям падзяліць мноства асенніх лістоў на часткі. Дзеці самі вызначаюць прыкметы, па якіх будуць дзяліць: форма, колер, памер, прыналежнасць таму ці іншаму дрэву. Намаляваць граф:
Пытанні: “Чаго больш: усіх лістоў або толькі жоўтых? Усіх лістоў або толькі кляновых?” Растлумачыць, што частка мноства менш цэлага мноства. Намаляваць 2 мноствы, у якіх па 11 кляновых і бярозавых лістоў. Прапанаваць пералічыць іх. Пры дапамозе пытанняў параўнаць іх. Пазнаёміць з лічбай 11. Дамаляваць у мноствах па адной кропцы. Пазнаёміць з лічбай 12. Растлумачыць, што ў лічбах, якія адзначаюць лікі большыя за 10, першая лічба азначае дзесятак, а другая — адзінкі, якія паказваюць, на колькі лік большы за 10. Пры дапамозе пытанняў параўнаць мноствы кляновых і бярозавых лістоў, выяўленых на графе кропкамі, пазнаёміць з утварэннем ліку 13. (Алгарытм пытанняў гл. на с. 58-59)
3. “Асенні букет”
Прапанаваць знайсці ў групе 3 мноствы, складзеныя з 11 адзінак, і 3 мноствы, складзеныя з 12 адзінак (12 сталоў, 11 жалудоў, 11 кветак, 12 цацак і інш.). Прапанаваць разгледзець лікавую лесвічку, якая складзена з асенніх раслін (на першай прыступачцы 1 гладыёлус, на другой — 2 астры, на трэцяй — 3 шышкі, на чацвёртай — 4 грыбы і

г.д.). Пры дапамозе пытанняў устанавіць сувязі і адносіны ў лікавым радзе ад 11 да 13. Пазнаёміць са знакамі >, <, =. Прапанаваць расставіць знакі паміж лічбамі ў асабістых сшытках: 4 < 5, 5 = 5, 6 > 5, 9 < 10.
4. “Адкажы хутка”
Выхавальнік кідае дзіцяці мяч і задае пытанне. Дзіця павінна злавіць мяч і хутка адказаць:
1.	Што бывае ў верасні (кастрычніку, лістападзе)?
2.	Што бывае летам (зімой, вясной)?
3.	Што бывае зялёным (круглым, спелым)?
4.	Які бывае стол (ліст, елка, дрэва)?
5.	Што бяжыць? і г.д.
5. “He памыліся”
Прапанаваць дзецям выкласці картачкі па парадку назваў месяцаў года (адценні колераў — месяцы: жоўты -— верасень, аранжавы — кастрычнік, карычневы — лістапад, белы — снежань, блакітны — студзень, сіні — люты і г.д.). Пытанні да дзяцей:
1.	Якія 4 пары года вы ведаеце? Назавіце месяцы, якія ведаеце.
2.	Як завецца трэці месяц года? Чацвёрты месяц года?
3.	Як завецца другі месяц восені?
4.	Алена была ў бабулі ўсё лета, а Коля — увесь год. Хто больш прабыў у бабулі?
5.	Які з названых месяцаў лішні: верасень, снежань, студзень, люты?
6.	У студзені мама сказала, што праз 8 месяцаў Саша пойдзе ў школу. У якім месяцы пойдзе Саша ў школу?
7.	Назавіце месяц, у якім святкуеце Новы год.
8.	У Вовы дзень нараджэння праз 5 месяцаў. У якім месяцы? У Дзімы — праз 3 месяцы. У каго раней?
6. “Зачараваны лес (парк)”
Прапанаваць дзецям лісты паперы, на якіх намаляваны “зачараваны” лес. “Расчараваць” яго дапаможа музыка (“Асенняя песня” П. I. Чайкоўскага).
7. “Парасон”
Прапанаваць дзецям пры дапамозе музыкі ўявіць сабе, што пайшоў дождж, усе раскрылі парасоны. Потым дождж пачаў сціхаць, кропелькі падалі ўсё радзей, у паветры стала ціха, прырода адпачывае. Пад гукі музыкі дзеці ляжаць на дыване з расслабленымі мышцамі (музыка Б. Бакарах “Дажджавыя кроплі”).

Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
3. “Прыгоды кропачкі ў Матэматычным горадзе”
1.	“Жыла-была кропачка”
2.	“Неверагоднае здарэнне”
3.	“Геаметрычная вуліца”
4.	‘Тульня з адрэзкамі”
5.	“Цудоўныя машыны" (16)
6.	"Жыхары збіраюцца ў падарожжа”
7.	"Падарожжа па моры”
1.	Увага, успрыманне, мысленне
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Мысленне, увага
5.	Мысленне
6.	Уяўленне, мысленне
7.	Уяўленне
1.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур. Вызначаць лічбы надотык
2.	Фарміраваць паняцці лінгя, прамень, адрэзак, вугал, старана, вяршыня. Пазнаёміць з утварэннем геаметрычных фігур 3. Вучыць маляваць геаметрычныя фігуры на лісце паперы ў клетку. Замацоўваць парадкавае лічэнне, уменне арыентавацца на лісце паперы
4.	Замацоўваць веданне геаметрычных паняццяў, уменне будаваць геаметрычныя фігуры.
5.	Замацоўваць уменне колькаснага лічэння, веданне якасцей і ўласцівасцей прадметаў
6.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур
7.	Замацоўваць веданне з’яў прыроды
1. “Жыла-была кропачка”
Выхавальнік кажа: “Жыла-была на свеце маленькая кропачка. Вось такая (малюе на дошцы). Намалюйце і вы ў сваіх сшытках такую ж. Аднойчы яна трапіла ў Матэматычны горад. Вось што яна ўбачыла” (паказаць малюнак):
2. “Неверагоднае здарэнне”
“Горад кропачцы спадабаўся. А вам ён падабаецца?” Спытаць у дзяцей, што яны ўбачылі, як можна назваць хлопчыка і дзяўчынку (напрыклад, хлопчык-прамавугольнік і дзяўчынка-кружочак). “У горадзе ёсць жыхарылічбы, але яны схаваліся. Каб іх знайсці, трэба дакрануцца да картачкі, якая ляжыць у канверце”.У дзяцей у канвертах ляжаць картачкі, на якіх пры дапамозе шнура або запалак наклеены контуры лічбаў. Дзеці павінны на дотык вызначыць лічбу на картачцы і назваць яе выхавальніку.
“Пасябравала нашая кропачка з іншымі кропачкамі, якія жылі ў Матэматычным горадзе. Аднойчы ў горадзе з’явілася каварная гумка. Як толькі надыходзіла ноч, яна з’яўлялася і пачынала ўсё сціраць: назвы вуліц, нумары дамоў, кватэр і г.д. А раніцай, калі ўсе прачыналіся, пачыналася такая блытаніна... Усе клікалі на дапамогу кропачку і яе сябровак, і яны хутка прыводзілі ўсё ў парадак. Як вы думаеце, чаму толькі кропачкі маглі дапамагчы?” Таму, што калі намаляваць побач шмат кропак, атрымаецца лінія (выхавальнік малюе кропкі побач адна ля адной так, каб атрымалася лінія. Дзеці таксама малююць лінію з кропак	). “Лініі бываюць рознымі: прамымі і крывымі. А крывыя таксама розныя: хвалістыя і ломаныя”. (Дзеці малююць па ўзору выхавальніка прамую, хвалістую, ломаную лініі.) “Так кропачкі працавалі ўвесь дзень, будавалі і дамалёўвалі ўсё, што сапсавала гумка”. (Выхавальнік паказвае дзецям малюнак і прапануе знайсці хвалістыя, ломаныя і прамыя лініі.)
“Аднойчы кропачкі ўбачылі шмат іншых кропачак (сонечных), якія беглі ад сонейка ў Матэматычны горад.
Яны ішлі роўнымі прамымі лініямі. I наша кропачка здагадалася,
што яны завуцца прамянямі. Намалюйце ў сваіх сшытках такія прамяні.
Пайшлі кропачкі гуляць і знайшлі доўгую роўную стужачку, з якой вырашылі зрабіць сабе скакалкі. Яны выцягнулі яе ў лінію, падзялілі на часткі і назвалі іх адрэзкамі. Падзяліце і вы сваю лінію на адрэзкі: ।—।—і—।—і—і—( . А зараз намалюйце ў сшытках адрэзкі даўжынёй 2, 3, 4, 5, 8 клетачак.
Дзве кропачкі паклалі свае адрэзкі вось так:	Атрымаўся
вугал. Гэта востры вугал. Складзіце з палачак такі вугал. А другія 2 кропачкі склалі вось такі вугал	(тупы), і вось такі ву-
гал: I	(прамы). Калі наша кропачка паклала свой адрэзак да вострага вугла, атрымалася такая геаметрычная фігурах^^ Колькі ў яе вуглоў? Як завецца гэтая фігура? А калі кропачкі склалі 4 адрэзкі, то атрымалася вось такая фігура: | | . Колькі вуглоў у гэтай фігуры? Як яна завецца? Складзіце са сваіх палачак такія фігуры. Гэтая гульня вельмі спадабалася кропачкам. Яны сталі складаць розныя фігуры з розных колькасцей адрэзкаў (з трох, чатырох, пяці, шасці). Складзіце і вы з палачак такія фігуры”. (Выхавальнік малюе на дошцы трохвугольнік, які мае стораны рознага колеру, і тлумачыць, што кожны адрэзак у геаметрычнай фігуры мае назву старана, а кропачка, у якой яны датыкаюцца, — гэта вяршыня. Гл. каляровую ўклейку, мал. 15).
“Колькі старон? Якога колеру кожная? Колькі чырвоных? Колькі жоўтых? Колькі зялёных? Так, 3 — гэта 1, 1 і яшчэ 1. Колькі вяршынь? Якога колеру кожная? Колькі сініх? Колькі чорных? Колькі карычневых? Так, 3 — гэта 1, 1 і 1.
А адна кропачка не знайшла, з кім ёй скласці адрэзкі, і яна аб’яднала яго канцы. I раптам атрымалася новая фігура. Вось такая: О ■ Стужачкай яна зрабіла акружнасць. Астатаім кропачкам гэта спадабалася. Адна сагнула свой адрэзак вось так:^"\ і атрымалася дуга, другая таксама так зрабіла і паклала сваю дугу вось так:	• Калі
іншыя кропачкі прадоўжылі дугі, атрымалася крывая хвалістая лінія:	• А вы складзіце са сваіх палачак крывую ломаную лі-
нію”. (Дзеці складаюць самастойна А/\/\/\А-)
3. ‘Теаметрычная вуліца”
“У Матэматычным горадзе была вуліца геаметрычных фігур і форм. Аднойчы каварная гумка сцёрла дамы, і ніхто не мог знайсці патрэбны. Давайце дапаможам жыхарам. Я буду расказваць, а вы — маляваць адпаведную фігуру.
Зараз мы намалюем першы дом. (Выхавальнік у сшытках дзяцей ставіць кропку.) Ад кропкі ўніз правесці прамую лінію на 5 клетачак. Потым управа зноў правесці лінію на 5 клетачак. Першую і апошнюю кропкі аб’яднаць прамой лініяй. Якой формы дом атрымаўся?
А зараз намалюем другі дом. Ад кропкі ўніз правядзіце лінію на 6 клетачак, потым управа зноў на 6 клетачак, потым угару зноў на 6 клетачак. Першую і апошнюю клетачкі злучыце прамой лініяй. Якой формы дом атрымаўся?