Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай
Памер: 184с.
Мінск 1998
4. Вучыць бачыць геаметрычную форму ў прадметах
5. Замацоўваць веды аб наваколлі
6. Тое ж
7. Тое ж
1. “Што змянілася?”
Спытаць у дзяцей, якія рэчы ёсць на выставе (павінна быць 16 рэчаў). Задаць пытанні: “Колькі рэчаў у адным радзе? (2, 3) Колькі рэчаў у правым (левым, сярэднім) слупку? (Дзеці павінны паказваць лічбай.) Што знаходзіцца ў ніжнім радзе правага слупка? Што знаходзіцца ў другім радзе левага слупка? Што знаходзіцца ў верхнім радзе сярэдняга слупка? і г.д. Вызначыць, па якой прыкмеце раскладзены рэчы”. Потым выхавальнік убірае або мяняе месцамі якую-небудзь карцінку, а дзеці вызначаюць, што змянілася.
2. "Цікавыя рэчы” На дошцы вывешаны выявы розных прадметаў. Дзецям трэба іх разгледзець і вызначыць, па якой прыкмеце іх можна раскласці (пасажырскі траспарт; бытавая тэхніка; машыны, якія дапамагаюць у працы; інструменты для працы людзей розных прафесій; спартыўны інвентар; рэчы, што патрабуюцца вучням; мэбля; сувеніры; што пабудавана чалавекам (дамы, масты, дарогі); прырода (зоркі, лес, возера, рака, сонца, воблака) і г.д. Колькасць рэчаў кожнага віду павінна павялічвацца на 1 так, каб атрымалася лікавая лесвічка. Напрыклад, бытавая тэхніка (тэлевізар, пыласос, лямпа, тэлефон) — 4; машыны, якія дапамагаюць людзям будаваць (бульдозер, ЭВМ, экскаватар, пад’ёмны кран, грузавік), — 5 і г.д. Вызначыць лічбамі колькасць рэчаў і аб’ектаў у кожным з выдзеленых відаў (да 10). Пры дапамозе пытанняў выявіць сувязі і адносіны паміж лікамі ў лікавым радзе.
Паведаміць дзецям, што ў склад формы кожнай машыны ўваходзяць кругі і прамавутольнікі (корпус, кузаў, кабіна). Прапанаваць параўнаць мноствы прамавугольнікаў і кругоў, намаляваных у двух графах (у адным — прамавугольнікі, у другім — кругі). Растумачыць утварэнне ліка 18.
(Алгарытм пытанняў гл. на с. 58-59). Пазнаёміць з лічбамі 16, 17.
3. “Параўнай”
“Шмат на выставе розных цудаў. Давайце зараз параўнаем лікі, каб даведацца, чаго больш, а чаго менш”. Напомніць знакі: <, >, =. Прапанаваць паставіць гэтыя знакі паміж лікамі (Лікі загадзя напісаны ў сшытках.)
2<3<4, 5>3<6
Ускладненне: правесці стрэлкі ад меншага ліку да большага:
4. “Прыгадай і назаві”
6. “Чаго ў свеце не бывае”
Выхавальнік кідае дзіцяці мяч і называе якую-небудзь геаметрычную фігуру, а дзіця — прадмет гэтай формы. Потым наадварот. Можна назваць прадмет або з’яву, а дзіця павінна назваць 5 яго якасцей і ўласцівасцей.
Выхавальнік называе якую-небудзь рэч або з’яву, а дзеці адказваюць, бывае гэта сапраўды ці не. Потым прапаноўвае дзецям намаляваць што-небудзь такое, што сапраўды не існуе.
7. “Самае лёгкае — Прапанаваць дзецям перадаць рухамі што-небудзь самае лёгкае самае цяжкае” (павольныя рухі) і самае цяжкае (рухі рэзкія, як у робата, цяжка валяцца на падлогу, адчуваюць цяжкасць ва ўсім целе). Выкарыстаць адпаведную музыку (Д. Ла-Рокк “Тайчэр Рэг”).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
9. “Цудоўнае падарожжа’
1. “Што справа?"
2. “Розныя мясціны”
3. “Што мы бачылі”
4. “Доўгае падарожжа"
5. “Вузельчыкі”
6. “Перавёртышы"(5)
7. “Паветраны іпар"
1. Увага, памяць
2. Мысленне
3. Тое ж
4. Увага, памяць, мысленне
5. Мысленне, памяць
6. Уяўленне
7. Тое ж
1. Замацоўваць уменне арыентавацца а<Э сябе
2. Замацоўваць веданне з’яў прыроды ў розныя поры года. Пазнаёміць з картай Беларусі. Замацоўваць уменне арыентавацца ад гншых аб'ектаі 3. Вучыць правільна ўжываць прыназоўнікі для вызначэння становішча ў прасторы
4 Замацоўваць веданне дзён тыдня, парадкавае лічэнне, веданне лічбаў
5. Пашыраць веды аб наваколлі, веданне лічбаў
6. Замацоўваць веды аб наваколлі 7. Тое ж
1. “Што справа?”
Дзеці па чарзе падымаюцца і апісваюць тое, што знаходзіцца ў іх справа (злева, спераду, ззаду). Калі дзіця паварочваецца, арыенціры мяняюцца.
2. “Розныя мясціны”
Прапанаваць дзецям разгледзець некалькі карцін-пейзажаў з выявай мясцовасцей Беларусі.
Выхавальнік кажа, што людзі заўсёды вельмі любілі падарожнічаць, а потым малявалі тыя мясціны, якія ім больш за ўсё спадабаліся. Прапанаваць разгледзець карціны і спытаць, якія аб’екты намаляваны (лес, луг, возера, вёска). Вызначыць, у якіх адносінах адзін да аднаго яны знаходзяцца (вёска за возерам і г.д.). Потым дзеці вызначаюць пару года і раскладваюць карціны ў рад у паслядоўнасці змены пораў года. Разгляд карцін суправаджае беларуская музыка.
Растлумачыць дзецям, што для таго, каб не заблудзіцца, падарожнікі заўсёды бралі з .сабой план-карту мясцовасці, на якой адзначаны ўсе
аб’екты, якія можна бачыць, калі глядзець зверху, напрыклад з самалёта.
Паказаць дзецям прасцейшую карту якой-небудзь мясцовасці, растлумачыць, як вызначыць дамы, дарогі, рэкі, возера.
Прапанаваць паглядзець на карту нашай краіны, растлумачыць, як пазначаны гарады (круг), Мінск, рэкі, азёры.
3.”Што мы бачылі”
“Падарожнікі вельмі любяць расказваць аб тым, што яны бачылі”, — кажа выхавальнік.
Растлумачыць дзецям, як ужываюцца розныя прыназоўнікі. Прапанаваць прыдумаць сказы па малюнку з розным ужываннем аднаго і таго ж прыназоўніка:
1) Кубак стаіць на...
Карціна вісіць на...
Мы пойдзем гуляць на...
2) Мы прайшлі пад...
Мышка жыве пад...
Ад дажджу мы схаваемся пад...
3) Посуд мы ставім у...
Хораша гуляць у...
Дзеці любяць купацца у...
Мама ўпляла Машы стужку ў...
Мы хутка пойдзем у...
Коля ўзяў сцяжок у...
4) Мы дайшлі да...
Машыны едуць па...
Воблака плыве па...
Дом стаіць над...
Карціну павесілі над...
4. “Доўгае падарожжа”
Спытаць: “Колькі часу можна падарожнічаць? (Дзень, тыдзень, месяц, год.) Як вызначыць, колькі часу былі ў падарожжы? (Па календары.)” Дзеці падзяляюцца на 2 каманды, кожны член якой — “дзень тыдня”. Дні тыдня абазначыць лічбамі або лікавымі картачкамі. Па камандзе выхавальніка дзеці строяцца па парадку дзён тыдня: 1) ад серады; 2) ад пятніцы; 3) ад панядзелка і гд. Спытаць: “Які першы (трэці, чацвёрты, сёмы) дзень тыдня? Колькі дзён ад аўторка да нядзелі? Па Беларусі мы падарожнічалі 3 дні. Выехалі ў панядзелак. Калі скончылі падарожжа? і гд.”
5. “Вузельчыкі”
Выхавальнік прапануе прыгадаць падарожнікам усё, што яны бачылі ў падарожжы па Беларусі. Для гэтага дзеці ўтвараюць “вузельчыкі” (сувязь) паміж 2 карцінкамі і лічбамі, якія паказвае выхавальнік. Адзін з малюнкаў — з выявай рэчаў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Напрыклад, малюнкі “куфэрак”, “дзяўчынка”, лічба 12. Вузельчык: “Калі дзяўчынцы споўнілася 12 гадоў, ёй падарылі куфэрак”. Пасля таго як дзеці складуць 5 — 8 “вузельчыкаў” па розных малюнках, выхавальнік прапануе прыгадаць па аднаму малюнку або па лічбе 2 астатнія малюнкі, аб’яднаныя адным “вузельчыкам”.
6. “Перавёртышы”
Прапанаваць дзецям прыдумаць і намаляваць, на чым можна падарожнічаць. У дзяцей лісты паперы, на якіх адна і тая ж фігура размешчана па-рознаму:
7. “Паветраны шар”
Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што яны падарожнічаюць на паветраным шары. У канцы падарожжа шар пачаў здувацца і
павольна апускацца на зямлю. Перадаць рухамі, як здуваецца паветраны шар (М. А. Рымскі-Корсакаў — опера “Сказанне о невнднмом граде Кнтеже м деве Февроннм”. Тэма апускання ў ваду Кіцяжа, 3-я дзея).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
10. “Цырк, цырк, цырк”
1. “Ваш білецік”
2. “Вядомыя артысты”
3. “Дрэсіроўшчыкі”
4. “Адгадай, хто гэта”
5. “Фокуснік”
6. “Клоун-жартаўнік"(9)
7. “Ёгі”
1. Увага, мысленне
2. Мысленне
3. Тое ж
4. Уяўленне
5. Мысленне, уяўленне
6. Уяўленне
7. Тое ж
1. Замацоўваць парадкавае і колькаснае лічэнне, веданне лічбаў, уменне арыентавацца па плану 2. Вучыць параўноўваць мноствы пры дапамозе графаў, пазнаёміць з утварэннем лікаў 19, 20
3. Вучыць параўноўваць мноствы пры дапамозе графаў
4. Пашыраць веды аб наваколлі 5. Вучыць бачыць форму прадмета
6. Пашыраць веды аб наваколлі 7. Тое ж
1. “Ваш білецік”
Перад пачаткам гучыць марш I. Дунаеўскага з кінафільма “Цырк”. У кожнага дзіцяці картачка (білет), на якой чырвоная лічба абазначае рад, сіняя — месца. У выхавальніка на дошцы табліца з планам радоў з месцамі для глядачоў. Дзеці па чарзе падыходзяць да дошкі, называюць свой рад і месца і вызначаюць яго на плане:
2. “Вядомыя артысты”
Пры дапамозе графа параўнаць колькасць жанглёраў і кольцаў, мядзведзяў і веласіпедаў, коней і коннікаў. Пазнаёміць з утварэннем лікаў 19, 20. (Алгарытм пытанняў гл. на с. 58-59).
Пазнаёміць з лічбамі да 20. Знайсці ў групе мноствы, якія складаюцца з 18, 19, 20 адзінак.
Прапанаваць перадаць пры дапамозе графа сітуацыю, калі на адным веласіпедзе едуць 2 мядзведзі; 1 жанглёр трымае 3 колы:
3. “Дрэсіроўшчыкі” . Пры дапамозе стрэлак графа падзяліць паміж звярамі (мядзведзь, малпа, сабака, леў) рэчы (веласіпед, шар, канькі, скакалку) так, каб кожнаму давялося выступіць з рознымі рэчамі. Звяроў і прадметы (па дамоўленасці з дзецьмі) абазначыць кропкамі і геаметрычнымі фігурамі. Мноствы з элементамі павінны быць загадзя намаляваны ў сшытках дзяцей, якія ставяць толькі стрэлкі (гл. каляровую ўклейку, мал. 20).
4. “Адгадай, хто гэта”
5. “Фокуснік”
Дзеці дзеляцца на 2 групы. Дзеці адной групы рухамі паказваюць каго-небудзь з артыстаў (жанглёры, клоуны, дрэсіроўшчыкі, канатаходцы і інш.). Дзеці другой групы адгадваюць. Потым — наадварот.
Дзеці ўяўляюць сябе фокуснікамі і складаюць разбітыя вазы. (У
А. Астаповіч. Вясновы краявід. 1928 г.
У. Кудрэвіч. Раніца вясны. 1924 г.
В. Грамыка. Чырвоныя землі Полаччыны. 1970 г.
3. Літвінава. Blutezeit. 1988 г
Г. Вашчанка. Жнівень. 1975 г.
Л. Шчамялёў. Ліставей. 1977 г.
В. Бялыніцкі-Біруля. Блакітная капліца. 1920 г.
В. Цвірка. Блакітны дзень. 1980 г.
кожнага дзіцяці ў канверце “асколкі” ад адной вазы).
6. “Клоунжаратаўнік”
Прапанаваць дзецям намаляваць артыстаў або жывёл, якія выступаюць у цырку, але так, каб не маляваць саміх герояў. Уявіце, што клоун пажартаваў: ён нечакана схаваў артыста, яга ў гэты час выступаў на арэна Але засталіся нейкія сляды, па якіх мы можам здагадацца, хто ў гэты момант быў на арэне Напрыклад, з-за шторы тырчыць хвост якой-небудзь жывёлы або лапа, або вусы. Гэта можа быць чаравік клоуна, талерка жанглёра, след якой-небудзь жывёлы або адлюстраванне яе вобраза ў шкле ці ў люстэрку. Дзеці павінны самі намаляваць такім чынам, каб атрымалася загадка.