Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
Колькасць адзначыць лічбай. Потым раскласці карцінкі па парадку і пры дапамозе пытанняў вызначыць сувязі і адносіны лікаў у лікавым радзе ад 13 да 15. Спытаць у дзяцей, як атрымаць паслядоўны або папярэдні лік.
Па падлозе групавога пакоя раскіданы каштаны. Выхавальнік пры дапамозе гадзінніка вызначае, хто больш збярэ “бульбы” (каштанаў) за 5 с, 10 с, 15 с. За гадзіннікам могуць сачыць самі дзеці, вызначаць пройдзены час. Па сігналу выхавальніка падлічваюць вынікі. Перамагае той, хто больш збярэ.
Прапанаваць дзецям разгледзець геаметрычныя фігуры, што ляжаць у іх на сталах і ўявіць сабе, што гэта — гародніна і садавіна. Напрыклад, вялікі чырвоны круг — памідор, маленькі — вішня, вялікі жоўты — бульба, вялікі зялёны — яблык і гд. Прапанаваць дзецям класіфікаваць мноства рэчаў (сабраны ўраджай) па розных якасцях (падзяліць мноства на часткі): круглыя, чырвоныя, зялёныя, вялікія, якія вырошчваюць на градцы, якія растуць на дрэвах, якія ўжываюць у ежу сырымі, якія — прыгатаванымі і гд. У кожнага дзіцяці 3 табліцы з кругамі (гл. каляр. ўкл., мал. 18).
Прапанаваць дзецям паказаць пры дапамозе мімікі і рухаў, што чалавек адчувае — прыемны або непрыемны пах; есць кіслае; горкае; салодкае; салёнае: назваць прадметы, якія адпавядаюць гэтым якасцям. Чалавек дакрануўся да нечага гарачага; халоднага; трымае нешта круглае; цяжкае. Прапанаваць заплюшчыць вочы і дакрануцца да картачкі, якая ляжыць у канверце. Уявіць сабе, да чаго дакрануліся. Потым дзеці мяняюцца канвертамі з картачкамі. На картачках наклеены: фальга; наждачная папера; запалкі; крупы; шнур; футра; байка; кляёнка; павелічальнае шкло; гумка і інш.
Дзеці прысядаюць, а выхавальнік называе якія-небудзь рэчы (напрыклад, кавун, морква, дрэва, кветка, дом, кацяня і інш.). Калі названая рэч адпавядае ўмове “расце”, дзеці перадаюць рухамі (кавун расце ўшыр, кветка — угару і гд.). Непалітыя расліны вянуць. Пад музыку дзеці адпачываюць. Для “адпачынку” можна выкарыстаць музыку П. I. Чайкоўскага (струнны квартэт №1, ч. 2 Andante cantabile).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
6. “Запрашаем на кірмаш”
1.	“Вось дык кірмаіп!”
2.	“Гандлёвыя рады” (16)
3.	“Пакупкі”
4.	“Пераўтварыліся самі”
5.	“Карусель”
6.	“Гандляр"
7.	“Адпачынак”
1.	Памяць, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Уяўленне
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Вучыць дзяцей арыентавацца па плану, замацоўваць колькаснае лічэнне
2.	Замацоўваць колькаснае лічэнне да 15, вучыць лічыць групы
3.	Замацоўваць склад лікаў да 10 з двух менпіых
4.	Пашыраць веды
аб уласцівасцях наваколля
5.	Замацоўваць уменне параўноўваць прадметы па даўжыні, развіваць вокамер
6.	Пашыраць веды аб уласцівасцях наваколля
1.	“Вось дык кірмаш!”
2.	“Гандлёвыя рады”
Пад гукі музыкі дзеці ўваходзяць у залу (на кірмаш). Суправаджэнне можа быць наступным: грамзапіс фальклорнага ансамбля “Свята” (мастацкі кіраўнік У. Купрыяненка). Па дарозе яны бачылі 4 грыбы, 1 елку, 3 рамонкі, 2 зайчыкаў. “Гандляр” пытаецца ў дзяцей, адкуль яны прыехалі, што бачылі па дарозе. Потым ён дае ім карту, па якой госці змогуць арыентавацца на кірмашы. Па карце дзеці вызначаюць, што справа ад увахода знаходзяцца гандлёвыя рады, злева — батлейка і г.д. Гучыць “Чэшка і Смешка”.
Пад гукі музыкі (“Галоп”) дзеці падыходзяць да гандлёвых радоў. Выхавальнік задае пытанні, якія тычацца вызначэння колькасці розных прадметаў:
— Колькі талерак у правым і левым слупках?
— Колькі кубкаў у кожным радзе? Колькі радоў? Пакажыце слупкі, у якіх па 3 кубкі. Колькі такіх слупкоў? Колькі ўсяго кубкаў? і г. д.
3. “Пакупкі”
Выхавальнік прапануе дзецям зрабіць пакупкі. Але спачатку трэба разгледзець, якія ў іх ёсць грошы. (У кожнага дзіцяці — “разліковыя білеты” (несапраўдныя) вартасцю 1, 3, 5, 10 рублёў.) Гандляр паказвае дзецям тавар (цацкі, падзелкі, сувеніры і інш.) і кажа яго кошт (да 10 рублёў). Дзеці павінны выкласці кошт гэтага прадмета, карыстаючыся “білетамі”. Хто першы правільна складзе, атрымлівае пакупку. Усе дзеці павінны нешта атрымаць.
4. “Пераўтварыліся самі”
5. “Карусель”
Дзеці ўтвараюць 2 групы. Потым дзеці адной з груп уяўляюць сабе, які тавар можа прадавацца, напрыклад, у лаўцы з посудам (міскі, лыжкі, кубкі, вазы і інш.) і “пераўтвараюцца” (выяўляюць сабой) у гэтыя рэчы. Дзеці другой групы адгадваюць. Потым групы мяняюцца месцамі і іншыя дзеці “пераўтвараюцца” ў іншыя рэчы (жывёл, гародніну, цацкі і інш.). Адзін прадмет могуць паказваць некалькі дзяцей.
На стале па колькасці дзяцей раскладзены стужачкі рознай даўжыні. Выхавальнік кажа, што для таго, каб зрабіць карусель, трэба на кола пачапіць рознакаляровыя стужачкі па парадку ад самай доўгай да самай кароткай. Дзеці на вока знаходзяць патрэбную стужачку і чапляюць яе на кола. Калі ўсе стужачкі яны пачэпяць, становяцца ў круг, бяруцца адной рукой за канец стужкі, ходзяць па кругу і спяваюць (гл. каляровую ўклейку, мал. 19).
6. “Гандляр”
У дзяцей лісты паперы, на якіх намалявана некалькі неадзначаных асобных дэталей. Дзеці павінны ўявіць сабе які-небудзь прадмет, які прадаецца на кірмашы, і намаляваць яго так, каб усе дэталі ўвайшлі ў склад аднаго прадмета:
Гульню можна суправаджаць музыкай: у выкананні ансамбля “Свята” сюіта “Народная музыка Іванаўскага раёна”.
7. “Адпачынак”
Да вечара ўсе вельмі стаміліся і ляглі адпачыць. Пад гукі музыкі дзеці ляжаць на дыване з расслабленымі мышцамі.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
7. “У свеце
1. “He зявай!” (7)
1. Памяць, увага
1. Замацоўваць веданне лікаў і
казак"
2. “Казачны карнавал”
2. Мысленне
лічбаў, веды дзяцей аб характэрных з’явах прыроды на працягу года 2. Пазнаёміць з утварэннем лікаў

3. “Вясёлы танец”
3. Тое ж
16, 17, замацоўваць колькаснае лічэнне да 17, вучыць параўноўваць мноствы пры дапамозе графаў 3. Вучыць складаць мноствы,

4. “Усё наадварот"
4. Тое ж
параўноўваць іх пры дапамозе графаў
4. Практыкаваць у называнні

5. “Сквапныя
5. Тое ж
супрацьлеглых паняццяў
5. Вучыць падзяляць прадметы

медзведзяняты"
6. “Дапамажы сябрам”
6. Уяўленне
на часткі і параўноўваць іх 6. Вучыць падзяляць

7. “Жывая і мёртвая вада”
7. Тое ж
геаметрычныя фігуры на часткі і складаць з іх прадметы
1. "He зявай!”
2. “Казачны карнавал”
3. “Вясёлы танец”
Спытаць дзяцей, у якую пару года адбываюцца падзеі ў казках “Тры парсючкі”, “Дванаццаць месяцаў”, “Зайкава хатка”, “Снягурачка”, “Марозка”, "Рукавічка”, “Сіўка-бурка”, “Зімоўе звяроў” і інш. Потым выхавальнік пачынае расказваць казку, ужываючы пры гэтым лікі для вызначэння памераў, колькасці, вагі і інш. Пачуўшы які-небудзь лік, дзеці павінны знайсці і паказаць картачку з адпаведнай лічбай. Напрыклад: “Сабраліся аднойчы героі з усіх казак і пабудавалі дом у 12 паверхаў. У кватэры № 5 жылі героі казкі “Тры парсючкі”. На 3-м паверсе — героі казкі “Воўк і сямёра казлянят”. Раней за ўсіх, у 6 гадзін раніцы, прачынаўся пеўнік. Сарокаварона варыла для ўсіх кашу. Для гэтага яна брала 9 кг круп, а Курачка Раба пякла аладкі, для якіх ёй патрабавалася 12 кг мукі” і гд.
“Аднойчы ўсе героі сабраліся на казачны карнавал. Ва ўсіх былі розныя маскі і ніхто нікога не мог пазнаць. Усе сябравалі, ніхто нікога не пужаў. Зайчык скакаў з Нязнайкам, Ліса — з Карабасам-Барабасам, Воўк — з Мальвінай, Мядзведзь — з Чырвонай Шапачкай і гд. Пры дапамозе графа параўнайце мноства герояў-звяроў і мноства герояў-лялек, растлумачце ўтварэнне лікаў 16 і 17”. (Алгарытм пытанняў гл. на с. 58-59).
Прапанаваць вырашыць праблемныя сітуацыі: 2 стрэлкі ідуць да адной кропкі — што гэта азначае? (2 героі з мноства звяроў скачуць з адным героем з мноства лялек і наадварот).
Прапанаваць дзецям самастойна намаляваць граф, які б
адлюстроўваў, як кожны з 7 гномаў скача з 2 зайчыкамі:
Потым прапанаваць адзначыць 3 парсючкоў рознакаляровымі кружкамі, а Ката, Пеўня і Лісу — геаметрычнымі фігурамі. Дзеці павінны скласці пары для танцаў так, каб яны кожны раз былі розныя.
4.	“Усё наадварот” Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што яны трапілі разам з Алісай у Залюстроўе, дзе ўсё наадварот. Выхавальнік кідае дзіцяці мяч і называе прадмет або якасць, а дзіця, якое зловіць мяч, называе супрацьлеглае паняцце.
5.	“Сквапныя	“А ў гэты час сквапныя медзведзяняты, як заўсёды, не маглі
медзведзяняты” падзяліць падарункі і пачастункі. Ім на дапамогу прыйшлі Нязнайка і Бураціна. Але яны таксама не ведалі, як падзяліць пачастункі пароўну. Давайце ім дапаможам”.
Прапанаваць дзецям падзяліць круг (торт) на 4 часткі і параўнаць іх, а потым палоску (цукерку) пры дапамозе меркі падзяліць таксама на 4 роўныя часткі. (Аб неабходнасці выкарыстання меркі пры дзяленні “цукеркі” дзеці павінны здагадацца самі. Алгарытм пытанняў гл. на с. 64).
6. “Дапамажы сябрам”
Прапанаваць дзецям разгледзець казачных герояў, намаляваных на дошцы, і назваць, якія геаметрычныя фігуры, лініі яны бачаць. Выхавальнік кажа, што казачныя героі сабраліся падарожнічаць, але ім няма на чым ехаць. Прапанаваць дзецям узяць лісты паперы і пры дапамозе нажніц выразаць розныя геаметрычныя фігуры і скласці з іх розны транспарт:
7. “Жывая
і мёртвая вада”
Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што яны трапілі ў казку і выпілі мёртвай вады. Пад гукі музыкі дзеці ляжаць, расслабіўшы мышцы, Але чараўнік папырскаў на іх жывой вады. I ўсе ажылі. (Музычнае суправаджэнне: а) беларуская народная песня “Рэчанька”; б) Р. Пукст “Полька”.)
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
8. “Выстава цудаў”
1.	“Што змянілася?”
2.	“Цікавыя рэчы”
3.	“Параўнай”
4.	“Прыгадай і назаві”
5.	“Падобны — не падобны” (1)
6.	“Чаго ў свеце не бывае”(17)
7.	“Самае лёгкае — самае цяжкае”
1.	Увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Памяць, мысленне
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Замацоўваць колькаснае лічэнне да 16, уменне арыентавацца на лісце паперы 2. Замацоўваць веданне сувязей і адносін паміж лікамі натуральнага рада да 10.
Пазнаёміць з утварэннем ліку 18, Пазнаёміць з лічбамі 16, 17 3. Вучыць параўноўваць сумежныя лікі да 10. Практыкаваць у карыстанні знакамі:<, >, =