Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
7. “Бура і штыль”
Прапанаваць перадаць рухамі з’явы прыроды: моцны вецер, бура і зацішша, спакой, штыль. Жыхары ў сваіх трывалых кватэрах не баяцца буры і непагадзі. У іх кватэрах ціха і спакойна. (Падабраць неабходную музыку.)
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
33. “Кірмаш”
1.	“Угадай, што я загадаў” (17)
2.	“Салодкія пачастункі”
3.	“Розныя пакупкі”
4.	“Куды пойдзеш — тое знойдзеш” (6, 11)
5.	“Адчыні куфэрак”
6.	“Што гэта такое?” (5)
7.	“Цеста”
1.	Мысленне, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Памяць, увага
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Замацоўваць веды аб уласцівасцях прадметаў і з’яў наваколля
2.	Пазнаёміць са спосабамі ўтварэння лікаў 9 і 10 з двух меншых лікаў
3.	Вучыць складаць лікі 9 і 10
з двух меншых лікаў
4.	Вучыць арыентавацца ў прасторы, рухацца ў зададзеным напрамку
5.	Замацоўваць веды аб якасцях геаметрычных фігур
6.	Пашыраць веды аб уласцівасцях і якасцях прадметаў
7.	Вучыць расслабляць мышцы цела
1.	“Угадай, што я загадаў”
2.	“Салодкія пачастункі”
3.	“Розныя пакупкі”
4.	“Куды пойдзеш — тое знойдзеш”
5.	"Адчыні куфэрак”
Прапанаваць дзецям пры дапамозе пытанняў, якія раскрываюць уласцівасці прадметаў, адгадаць, аб якім прадмеце ідзе размова. Выхавальнік кажа: “Аднойчы я пайшоў на кірмаш. Там было шмат розных рэчаў: і адзенне, і цацкі, і посуд, і пачастункі, і жывёла. I раптам я ўбачыў... А што я ўбачыў, вы здагадаецеся, калі будзеце задаваць мне пытанні”. Растлумачыць дзецям, што спачатку трэба задаваць пытанні найбольш агульныя (гэта жывёла, рэч, ежа? і г.д.), а потым больш падрабязныя (яно круглае, салодкае, мае 4 нагі? і г.д.).
Навучанне праводзіцца таксама, як і пры вывучэнні складу лікаў 7 і 8, але дзецям прапаноўваецца разгледзець іншыя мноствы (пачастункі):
9 — гэта 1 пернік і 8 цукерак,
2 абаранкі і 7 піражкоў,
3 яблыкі і 6 груш і г.д.
Выхавальнік прапануе дзецям намаляваць графы, выконваючы наступныя ўмовы. “Розныя звяры пайшлі на кірмаш. Казёл купіў усяго 9 рэчаў: капусту і моркву. Намалюйце, паколькі ён купіў рознай гародніны. А ліса купіла 10 пацерак: чырвоныя і ружовыя. Намалюйце, паколькі пацерак якога колеру магла купіць ліса”.
Па загаду выхавальніка дзеці рухаюцца ў зададзеным напрамку (направа, уперад, налева і г.д.), каб знайсці чароўную рэч. Можна выклікаць адразу 4 — 5 дзяцей.
Выхавальнік кажа, што чароўны куфэрак з падарункамі можна адчыніць толькі тады, калі правільна запоўніць картачку. На картачцы кожнае дзіця павінна намаляваць геаметрычныя фігуры, якія менш за ўсё падобныя на тыя, што намаляваны побач (гл. каляр. ўкл., мал. 14).
6.	“Што гэта такое?” Выхавальнік дастае з куфэрка розныя рэчы: пірамідку, скакалку, мяч, талерку, парасон і г.д. і прапануе дзецям уявіць сабе, што ўсе яны зачараваныя: на самой справе, гэта зусім іншыя рэчы. Дзеці павінны здагадацца, на што падобныя гэтыя рэчы і чым яны маглі быць да таго, як іх зачаравалі. Напрыклад, выхавальнік бярэ лінейку, водзіць ёю па валасах і пытаецца ў дзяцей: “Што гэта такое?” Потым трасе яе як градуснік і ставіць пад паху і г.д. Затым прапаноўвае кожнаму дзіцяці самастойна прыдумаць і паказаць, чым гэты прадмет быў раней.
7.	“Цеста”	Прапанаваць дзецям паказаць рухамі, як разбухае цеста і расце
пірог у печы.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
34. “Круглы год”
1.	“Трык-трак — гэта не так”
2.	“Круглы год"
3.	“Што за чым?”
4.	“Ha 1 менш”
5.	“Разгадай галаваломку”
6.	“Цені”
7.	“Паўночны Полюс — Афрыка”
1.	Памяць, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Памяць, увага
5.	Мысленне, увага
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Замацоўваць веды аб наваколлі, аб адноснасці памераў розных прадметаў
2.	Растлумачыць дзецям, што год складаецца з 12 месяцаў
3.	Замацоўваць веданне назваў месяцаў і іх паслядоўнаець
4.	Замацоўваць уменне лічыць, разуменне еувязі паміж лікамі натуральнага раду ў межах 10
5.	Замацоўваць веданне ўласціваецей геаметрычных фігур
6.	Замацоўваць веды аб знешнім выглядзе навакольных прадметаў
7.	Пашыраць веды аб наваколлі
1. “Трык-трак — гэта не так”
Прапанаваць дзецям па памяці і на вока адзначыць адноснасць некаторых памераў і з’яў. Напрыклад, выхавальнік кажа: “Чалавек вышэйшы за дом”, дзіця адказвае: “Трык-трак — гэта не так. Дом вышэйшы за чалавека” (“Бабуля маладзейшая за ўнука”, “Стол вузейшы за кнігу”, “Раніца надыходзіць пасля вечара” і г.д.).
2. “Круглы год”
Загадаць дзецям загадкі аб леце (“Сонейка пячэ, ліпа цвіце, жыта паспявае — калі гэта бывае?”), вясне (“Растае сняжок, ажыў лужок, дзень прыбывае — калі гэта бывае?”), зіме (“Снег на палях, лёд на рэках, завея гуляе — калі гэта бывае?”), восені (“Пуста ў палях, мокне зямля, дождж палівае — калі гэта бывае?”). Растлумачыць дзецям, што кожнай з гэтых пораў года адпавядае 3 месяцы. Усе месяцы маюць сваю назву і ідуць адзін за адным строга па чарзе. Усяго 12 месяцаў, якія разам складаюць год Нагадаць казку “Дванаццаць месяцаў” С. Маршака і цыкл вершаў “Круглы год”. Загадаць загадку: “12 братоў адзін за адным ідуць, адзін аднаго не пераганяюць”. Нагадаць прыкметы пораў года. Неабходна выкарыстаць дыскавую і спіральную мадэлі.
3. “Што за чым?”
Нагадаць дзецям назвы пораў года і месяцаў, якія ім адпавядаюць. Прапанаваць падабраць да кожнай пары года колер, а да кожнага месяца — адценне гэтага колеру. (Восень — жоўты, руды, карычневы, зіма — белы, блакітны, сіні, вясна — салатавы, зялёны, ізумрудны, лета — ружовы, чырвоны, бардовы). Кожнаму адценню даць назву адпаведнага месяца. Можна адзначыць таксама літарай, з якой пачынаецца назва месяца. Спытаць, які месяц ідзе пасля верасня або перад ім і г.д.
4. “Ha 1 менш”
Выхавальнік кідае дзіцяці мяч, называіочы пры гэтым лічбу і месяц, які ёй адпавядае (2 — люты, 3 — сакавік і г.д.). Дзіця, якое зловіць мяч, называе лічбу, на 1 меншую, чым тая, што назваў выхавальнік, і месяц, які ідзе перад названым (1 — студзень і г.д.).
5. “Разгадай галаваломку”
Растлумачыць дзецям прынцып пабудовы галаваломак, прапанаваных 3. А. Міхайлавай і A. А. Столярам, у аснове якіх ляжаць уласцівасці геаметрычных фігур. Потым прапанаваць кожнаму асабіста разгадаць галаваломку (намаляваць патрэбную фігуру), начэрчаную на лісце паперы:
Варыянты:
Прапанаваць падабраць латку:
6. “Цені”
Прапанаваць дзецям адгадаць загадку: “Ад сонца нараджаецца, за ўсімі ён ганяецца. Як толькі сонца зойдзе, яго ніхто не знойдзе” (цень).
Растлумачыць дзецям, што калі сонейка ўзыходзіць або садзіцца, на зямлі можна бачыць доўгія цені ад розных прадметаў, на якія сонца свеціць збоку. Прапанаваць разгледзець некалькі малюнкаў з ценямі і адгадаць, якія прадметы могуць пакідаць такія цені Звязаць з порамі года.
7.	“Паўночны	Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што яны знаходзяцца на Паўноч-
Полюс — Афрыка”ным Полюсе, і перадаць гэта адпаведнымі рухамі (калені самкнуты, мышцы напружаны, рукі прыціснуты). А потым дзеці ўяўляюць сабе, што цудоўная кветка перанесла іх у Афрыку, і перадаюць свой стан адпаведнымі рухамі (мышцы расслаблены, усе ляжаць і загараюць).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
35. “Тэатр”
1.	“Вы паедзеце ў тэатр?”
2.	“Знайдзі сваё месца”
3.	Тое ж
4.	“Бывае — не бывае”
5.	“Што за чым?”
6.	“Сакрэт”
7.	“Святло гасне, музыка сціхае”
1.	Мысленне, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Мысленне, увага, уяўленне
5.	Мысленне, памяць
6.	Мысленне, уяўленне.
7.	Уяўленне
1.	Пашыраць веды аб наваколлі
2.	Замацоўваць веды аб складзе ліку 10 з двух меншых лікаў
3.	Тое ж
4.	Пашыраць веды аб наваколлі
5.	Замацоўваць веданне пораў года, месяцаў і іх паслядоўнасці.
6.	Вучыць дзяцей арыентавацца ў прасторы, разумець план.
7.	Вучыць расслабляць мышцы цела.
1. “Вы паедзеце ў тэатр?”
Прапанаваць дзецям адказаць на пытанні, але прытрымліваючыся ўмовы: не называць колераў — “чорны”, “белы”; слоў — “так”, “не”; лічбаў — 2, 5, 10. Выхавальнік задае пытанні: “Вы паедзеце ў тэатр? Калі вы паедзеце ў тэатр? Што вы будзеце глядзець? Вы любіце балет? Якога колеру будзе сукенка ў балерыны? На чым вы паедзеце ў тэатр? Колькі каштуе білет? Вам больш падабаюцца белыя альбо жоўтыя кветкі? На якім месцы вы будзеце сядзець?” і інш.
Пытанні выхавальнік прапануе ўсім дзецям па чарзе. Дзіця, якое памыляецца, павінна выправіць сваю памылку. Той, хто не памыліўся, атрымлівае фішку.
2. “Знайдзі сваё месца”
Выхавальнік паказвае крэсла, на якім змешчана картачка з лічбай (7), а дзеці павінны падабраць картачкі (палоскі), падзеленыя на часткі, сума якіх складзе лік, які адпавядае лічбе (7):
16	2	5	3	4
3. Тое ж
Выхавальнік раздае дзецям білеты з лічбамі ад 1 да 10. Дзеці павінны падабраць 2 палоскі, сума частак на якіх адпавядае лічбе.
4. “Бывае — не бывае”
Потым дзеці мяняюцца білетамі і зноў падбіраюць палоскі.
Выхавальнік кажа, што ў тэатры адбываюцца розныя цуды. Прапануе дзецям вызначыць, што можа быць толькі ў тэатры, а на самой справе ніколі не бывае. Выхавальнік кідае дзіцяці мяч і называе якую-небудзь з’яву. Напрыклад, снег летам, шкляная сукенка, квадратны мяч, кубак з тканіны, трохвугольнае кола, дом без дзвярэй і г.д. Калі дзіця вырашае, што такое можа быць на самой справе, яно павінна злавіць мяч, калі не згаджаецца з вамі, павінна адкінуць мяч.
5. “Што за чым?”
Выхавальнік прапануе падабраць дэкарацыі да спектакляў, падзеі ў якіх адбываюцца ў розныя поры года (напрыклад, для верасня можна выбраць светла-жоўты колер). Дзеці выкладаюць пры дапамозе рознакаляровых квадратаў (пара года — колер, месяц — яго адценні) паслядоўнасць месяцаў года.
6. “Сакрэт”
На дошцы намаляваны план групавога пакоя. Высветліць з дзецьмі, якія аб’екты дзе знаходзяцца. Потым выхавальнік прапануе дзецям заплюшчыць вочы, а сам у гэты час хавае дзе-небудзь цацку — героя. з нейкай казкі або яго выяву, вызначае на плане месца яе знаходжання, паведамляе дзецям, герой якой казкі схаваўся, і прапануе яго знайсці, кіруючыся планам. Гульню правесці 5 — 6 разоў. Перамагае той, хто першым знойдзе героя казкі. (Можна хаваць не герояў казак, а рэчы, якія ім належаць. Напрыклад, залаты ключык. Паведаміць, што гэтая рэч належыць герою казкі “Прыгоды Бураціна”. Або хрустальны чаравічак, кветка з 7 пялёсткаў і інш.).