Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
5.	Замацоўваць веды аб ліках
6.	Вучыць складаць дэталі кубіка для атрымання нейкай фігуры
1.	“Лічы далей”
2.	“Пачастуем трох мядзведзяў”
Выхавальнік кідае мяч дзіцяці, называе які-небудзь лік. Дзіця, якое ловіць мяч, лічыць далей або ў адваротным парадку.
Растлумачыць і паказаць, што чым больш вады, тым больш аднолькавых умоўных мерак патрабуецца. Так, у Міхаіла Іваныча — 3 меркі, у Настассі Пятроўны — 2 меркі, у Мішуткі — 1 мерка.
3.	“Напоім мішак гарбатай”
Прыгадаць з дзецьмі правілы вымярэння аб’ёму вадкасці і прапанаваць ім адмераць ваду для гарбаты Міхаілу Іванычу, Настассі Пятроўне і Мішутку.
4.	“Складзі ланцужок”
У гульні прымаюць удзел усе дзеці. Яны падзяляюцца на 2 каманды. Праводзіцца як гульня-эстафета. На адлегласці насупраць кожнай каманды раскладзены геаметрычныя фігуры розных колераў і аднолькавых памераў. Акрамя гэтага для кожнай каманды на дошцы намаляваны ланцужок з мадэляў (гл. каляровую ўклейку, мал. 9).
Дзеці, падбягаючы па чарзе да геаметрычных фігур, павінны выкласці на фланелеграфе ланцужок (гл. каляровую ўклейку, мал. 9).
Перамагае тая каманда, якая хутчэй складзе ланцужок і зробіць менш памылак.
5.	“Лікі, якія размаўляюць”
Прапанаваць дзецям картачкі, на якіх намаляваны 2 лічбы. Дзеці павінны правесці стрэлку ад лічбы, якая абазначае меншы лік, да лічбы, якая абазначае большы лік:
6.	“Кубік сома”
Прапанаваць дзецям разгледзець фігуры, якія намаляваны на картачках, і высветліць, з якіх дэталяў яны складзены. Потым дзеці павінны самастойна скласці намаляваныя фігуры, прыдумаць ім назвы:
7. “Фея сну”
Увечары мядзведзі вельмі стаміліся і ляглі спаць. Да іх прыйшла фея сну, і яны ўбачылі цудоўныя сны. Выхавальнік сочыць, каб мышцы дзяцей былі расслабленыя.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
24. Бессюжэтны
1.	“У што апрануты твой сябар”
2.	“Пачастуем лялек”
3,	Тое ж
4.	Знайдзі памылку (6)
5.	“Дзе мы былі — не раскажам, што рабілі — мы пакажам” (1)
6.	“Кубік сома” (8)
7.	“Кацяня, якое спіць’’ (18)
1.	Памяць, увага
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Мысленне, увага, памяць
5.	Уяўленне
6.	Мысленне, памяць, уяўленне
7.	Уяўленне
1.	Вучыць арыентавацца на ўласным целе і целе іншага. Пашыраць веды аб навакольным свеце
2.	Працягваць замацоўваць правілы карыстання ўмоўнай меркай. Паказаць дзецям закон захавання колькасці вадкасці
3.	Абагульніць паняцце “ўмоўная мерка”
4.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур і іх уласцівасцей
5.	Удакладніць веды аб характэрных уласцівасцях прадметаў і з’яў навакольнай рэчаіснасці
6.	Вучыць канструяваць выяву са стацыянарных дэталяў кубіка 7. Замацоўваць веды аб паводзінах жывёл
1. “У што апрануты Гл. комплекс 3 твой сябар”
2. “Пачастуем лялек”.
Пры дапамозе ўмоўнай меркі паказаць дзецям закон захавання колькасці вадкасці. Для гэтага выкарыстаць посуд рознай формы.
Сфарміраваць паняцце “ўмоўная мерка” — усе прадметы, якімі мы вымяраем. Для гэтага трэба даць розныя меркі, якімі ўвогуле раней мералі (палоска, стужачка, шклянка, лыжка і інш.).
3.	Тое ж	Нагадаць правілы карыстання ўмоўнай меркай пры вымярэнні аб’ёму
вадкасці. Дзеці самастойна вымяраюць колькасць вадкасці ў слоіку.
4.	“Знайдзі	Прапанаваць дзецям разгледзець выявы геаметрычных фігур,
памылку”	знайсці памылку і растлумачыць:
Калі дзеці памыляюцца, выхавальнік павінен сам растлумачыць,
а потым прапанаваць іншыя (аналагічныя) варыянты:
5.	“Дзе мы былі... ” Можна прапанаваць дзецям перадаць з’явы прыроды, якія адбываюцца ў розныя часткі сутак (ноч, вечар, раніца, дзень). Дзіця павінна здагадацца, у які час сутак адбываліся гэтыя з’явы.
6.	“Кубік сома” Прапанаваць дзецям разгледзець фігуры, якія намаляваны на дошцы або на картачках, і высветліць, з якіх дэталяў яны складзеныя. Потым дзеці павінны самастойна скласці намаляваныя фігуры і прыдумаць да іх назвы:

Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
25. "Казка”
1.	“Пакажы лічбай”
2.	“У свеце казак”
3.	“Намалюй білет у краіну казак”
4.	“Дарога ў краіну казак”
5.	“Дапамажы казляняці падзяліць 5 яблыкаў на 10 сяброў”
6.	“Цудоўныя пераўтварэнні”(5)
7.	“Хітрая ліса”
1.	Мысленне, увага, памяць
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Увага
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Замацоўваць навыкі колькаснага і парадкавага лічэння да 10, веданне лічбаў да 10
2.	Вучыць практычна праводзіць аперацыі над мноствамі (перакрыжаванне, аб’яднанне). Фарміраваць дзеянне класіфікацыі. Замацоўваць веды аб складзе ліку 5 з адзінак
3.	Вучыць дзяцей складаць мноствы з 5 розных прадметаў 4. Замацоўваць уменне рухацца ў зададзеным напрамку
5.	Замацоўваць уменне лічыць па парадку, уменне дзяліць круг на 2 роўныя часткі
6.	Замацоўваць веды аб героях розных казак, вучыць заўважаць характэрныя асаблівасці наваколля
7.	Замацоўваць веды аб паводзінах герояў казкі, вучыць перадаваць іх асаблівасці, пераўтварацца
1.	“Пакажы	Прапанаваць дзецям разгледзець мноствы казачных герояў,
лічбай”	размешчаныя на фланелеграфе. Паказаць лічбай, колькі ўсяго герояў.
Вызначыць, з якіх казак намаляваны героі, колькі герояў з якой казкі. Дзеці знаходзяць аднолькавых герояў у некалькіх казках. Напрыклад, заяц ёсць у казцы “Калабок”, “Церамок” і інш.
Выхавальнік выкладвае ў рад 10 выяў казачных герояў і пытае: “Якой па лічэнню стаіць Чырвоная Шапачка?” і г.д. Потым па адной забірае выявы і пытаецца: “Колькі засталося?” Пасля гэтага выхавальнік кажа: “Я буду называць лікі, а вы вызначайце, які лік я прапусціла” Называе лікі: 2, 3, 5 або 1, 2, 4 і г.д. Можна называць лікі ў адваротным парадку: 6, 4, 3, 2.
2.	“У свеце казак” Нагадаць з дзецьмі казкі, у якіх ёсць 5 герояў. Прапанаваць спыніцца на адной з іх. На дошцы (ці фланелеграфе) пакласці адлюстраванні гэтых герояў. Напрыклад, ліса, заяц, карова, ваўчыца, мядзведзіца. Гэта героі казкі “Айбаліт”, якія прыходзілі лячыцца да доктара. Зрабіць аналіз колькаснага складу ліку 5 па алгарытму. Потым дадаць да іх яшчэ
некалькіх герояў з іншых казак: пеўнік, коцік(гл. каляр. ўкл., мал. 11).
Прапанаваць дзецям гульнявое поле з трох рознакаляровых палос (чырвоная, жоўтая, зялёная) і запрасіць дзяцей раскласці герояў на розныя палосы: на чырвоную — тых, якія дзейнічаюць толькі ў казцы “Айбаліт”, на зялёную — толькі ў казцы “Коцік, пеўнік і лісіца”, на жоўтую — тых, якія дзейнічаюць і ў казцы “Айбаліт”, і ў казцы “Коцік, пеўнік і лісіца”. Спытацца ў дзяцей: “Колькі ўсяго герояў казак? Колькі герояў дзейнічаюць толькі ў казцы “Айбаліт”? Колькі герояў дзейнічаюць толькі ў казцы “Коцік, пеўнік і лісіца”? Колькі герояў і ў адной, і ў другой казках адначасова?”
3. “Білет
у краіну казак” з 5 розных прадметаў:
Прапанаваць дзецям запоўніць картачку так, каб лік 5 складаўся
4.	“Дарога	Прапанаваць дзецям раздзяліцца на 2 каманды, насупраць кож-
ў краіну казак” най каманды — дарога, намаляваная крэйдай на падлозе:
ПРЫЗ —>■ О
і	ооооо лзеці
ПРЫЗ —► о
ООООО ДЗЕЦІ
Аднаму члену каманды завязваюць вочы, а другі ідзе побач з ім і называе напрамак: прама, улева, управа, назад. Калі дзіця прайшло ўвесь шлях, яно атрымлівае прыз. Перамагае тая каманда, члены якой першымі прайшлі ўвесь шлях і забралі ўсе прызы.
5. “Дапамажы казляняці...”
Прыгадаць з дзецьмі казку пра казляня, якое навучылася лічыць. Спытаць, каго першым палічыла казляня, каго другім і г.д. Прапанаваць дзецям падзяліць 5 яблыкаў на 10 сяброў так, каб усім было пароўну, і намаляваць гэта:
СЯБРЫ
г—і паловы ЯБлыкаў
7. “Хітрая ліса”
Нагадаць дзецям казку “Ліса і воўк”. Прапанаваць ім паказаць,
як хітрая ліса прытварылася мёртвай.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
26. “Спартсмены”
1.	“Загадка”
2.	“Парашутысты”
3.	“Хакей”
4.	“Адгадай, хто гэта”
1.	Мысленне
2.	Мысленне, памяць, увага
3.	Тое ж
4.	Уяўленне, увага
1.	Замацоўваць веды аб наваколлі 2. Вучыць дзяцей арыентавацца на лісце паперы. Замацоўваць веданне лічбаў
3.	Вучыць дзяцей арыентавацца на лісце паперы. Замацоўваць колькаснае лічэнне, уменне параўноўваць мноствы.
4.	Замацоўваць веданне асаблівасцей розных відаў спорту
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
26. “Спартсмены”
5.	“Вызначы вышыню, даўжыню”
6.	“Кубік сома” (8)
7.	“Я так стаміўся”
5.	Мысленне
6.	Уяўленне, мысленне, памяць
7.	Уяўленне
5.	Замацоўваць уменне з дапамогай умоўнай меркі адзначаць вышыню і даўжыню прадметаў
6.	Вучыць канструяваць выявы са стацыянарных дэталяў кубіка сома
7.	Вучыць паслабляць мышцы цела
Загадка”
1.
2.
“Парашутысты”
3.
“Хакей”
“Дзве — у руках, дзве — на нагах. He правалішся ў снягах. A прайдзі туды-сюды — за табою два сляды” (лыжы)', “тры браты па адной дарожцы бягуць. Адзін спераду, а два ззаду: гэтыя два бягуць, але ніяк пярэдняга дагнаць не могуць” (веласіпед)', “гэты конь не есць аўса, замест ног — пара калёс. Верхам сядзь ды імчыся на ім, толькі лепш кіруй рулём” (матацыкл).
Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што дошка або паверхня фланелеграфа — гэта поле для скачкоў парашутыстаў. (Парашутыстаў адзначыць кружкамі з паперы.) Выхавальнік: “Зараз парашутысты будуць прызямляцца на поле, а мы будзем вызначаць, хто дзе прызямліўся. Напрыклад, парашутыст пад №3 прызямліўся ў сярэдзіне поля, а парашутыст пад №5 — у правым ніжнім вуглу”. Потым выхавальнік размяшчае рознакаляровыя кружкі з нумарамі ў розных месцах паверхні дошкі і пытае ў дзяцей: “Дзе прызямліўся парашутыст пад №4? (У сярэдзіне ніжняга боку поля і г.д.)
У кожнага дзіцяці ліст паперы, фішкі, крут (шайба). Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што ліст паперы — хакейнае поле. Намаляваць у сярэдзіне з правага боку ліста адны вароты, у сярэдзіне левага — другія. Прыдумаць назвы камандам, якія абараняюць вароты. У кожнага дзіцяці шайба (круг, выразаны з паперы). Выхавальнік кіруе гульнёй: “Шайба знаходзіцца ў сярэдзіне поля” (Дзеці кладуць шайбу на сярэдзіну поля.) “Пачынаецца гульня, і раптам шайба трапляе ў правы верхні вугал. (Дзеці перасоўваюць круг з сярэдзіны ліста ў правы верхні вугал.) “Раптам адзін з удзельнікаў гульні моцна б’е па шайбе, і яна спыняецца на сярэдзіне левага боку. Дзе апынулася шайба?” (У варотах каманды “Вясёлка”) Кабпотым падлічыцьачкі, дзеціадкладаюцьфішкічырвонага (для адной каманды) і белага (для другой каманды) колераў. Калі гульня скончыцца, выхавальнік прапануе дзецям падлічыць, колькі “галоў забіла” тая ці іншая каманда, а потым перадаць суадносіны пры дапамозе графа. Напрыклад, “Вясёлка” “забіла” 5 галоў, а “Сонейка” — 6: