Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
1. “Па якой дарожцы?”
2. “Шашачная краіна”
“У панядзелак пачаліся канікулы. Увесь тыдзень з намі будзе свята і казка. Першы дзень дзеці каталіся на санках, лыжах. Здагадайцеся, па якой дарожцы ехаў хлопчык”, — кажа выхавальнік і прапануе разгледзець табліцы з малюнкамі (14. С. 39, 40, 43).
Спытаць, які дзень ідзе пасля панядзелка. “У аўторак усе з задавальненнем слухалі казкі”. У казачнай форме пазнаёміць дзяцей з правіламі гульні ў шашкі. Разгледзець разметку шашачнай дошкі. Растлумачыць расстаноўку шашак, асаблівасці іх хадоў (казку гл. у дадатку).
3.	“Шашкі”	Вызначыць, які дзень ідзе пасля аўторка, і паведаміць, што ў
сераду дзеці будуць гуляць у шашкі.
У выхавальніка на магнітнай дошцы размечаны клеткі і расстаўлены выявы шашак. Прапанаваць дзецям пагуляць у шашкі супраць выхавальніка. Выхавальнік ходзіць белымі, а дзеці па чарзе робяць хады чорнымі шашкамі. У ходзе гульні выхавальнік павінен тлумачыць, чаму ён ідзе так, а не інакш.
4.	“Сляпы кот” Спытаць, які дзень тыдня надыходзіць пасля серады, і прапанаваць пагуляць у гульню “Сляпы кот”. Па лічылцы выбіраюць сляпога ката і завязваюць яму вочы:
Раз, два, тры, чатыры, Кошку грамаце вучылі: He чытаць, не пісаць, А за мышкамі скакаць.
5.	“Умелыя рукі” Вызначыць, што пасля чацвярга надыходзіць пятніца, і прапанаваць заняцца добрымі і карыснымі справамі. Дзеці рамантуюць кніжкі, скрынкі, цацкі. Дзеля гэтага яны павінны пры дапамозе лінейкі вымераць даўжыню, шырыню, вышыню прадмета, які трэба парамантаваць. Спытаць, якой даўжыні (шырыні) стужку трэба адрэзаць і г.д.
6.	“Ледзяныя	У суботу дзеці ляпілі з ільду і снегу розныя фігуры. “Паглядзіце,
фігуры”	— кажа выхавальнік, — на што яны падобныя, і складзіце з кубікаў
сома такія ж”. Разам з дзецьмі вызначыць, з якіх дэталяў складзены фігуры, скласці самастойна такія ж, а потым прыдумаць і скласці самастойна якія-небудзь выявы:
7.	“Фея Дражэ” Прапанаваць дзецям уявіць сабе, што ў нядзелю яны хадзілі ў тэатр і слухалі музыку, якая называецца “Танец Феі Дражэ” (П. I. Чайкоўскі “Шчаўкунчык”). Пад гукі музыкі дзеці адпачываюць на дыване і ўяўляюць сабе вобраз Феі, яе танец, дом.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
18. “Каляды”
1.	“Палічы ўважліва”
2.	“Калядоўшчыкі”
3.	“Чарадзеі"
4.	“Зайцы на гары стаялі”
5.	“Калядныя падарункі”
6.	“Расфарбуй сурвэткі”
7.	“Зоркі на небе”
1.	Увага, успрыманне
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Мысленне, увага
5.	Мысленне, успрыманне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1. Замацоўваць навык лічэння пры дапамозе ўспрымання 2. Практыкаваць у рашэнні арыфметычных задач.
Растлумачыць, чым адрозніваюцца задачы ад загадак 3. Вучыць дзяліць круг на 8 роўных частак пры дапамозе лінейкі. Практыкаваць у вызначэнні адносін паміж цэлым і часткай. Пазнаёміць з выразамі 1/8, 2/8, 3/8 і г.д. Вучыць разумець гэтыя выразы, суадносіць выраз 8/8 і цэлае 4. Замацоўваць склад ліку да 10 з двух меншых лікаў 5. Практыкаваць у вызначэнні формы прадметаў, вучыць класіфікаваць па велічыні і форме (адначасова) 6. Замацоўваць веданне геаметрычных фігур
7. Пашыраць веды аб наваколлі
1.	“Палічы	Выхавальнік кажа, што на каляды адбываюцца розныя цуды:
ўважліва”	“Людзі заўсёды старанна рыхтаваліся да каляд і чакалі гасцей.
Аднойчы ў гаспадыні пагасла святло. Напэўна, гэта падуў вецер, a можа... Трэба хутчэй адшукаць запалкі”.
Выхавальнік прапануе дзецям заплюшчыць вочы, працягнуць руку, узяць некалькі запалак, што ляжаць на стале перад імі, і палічыць надотык іх колькасць. (Можна прапанаваць палічыць надотык, колькі гароху ўзяла гаспадыня для пірага.)
2.	“Калядоўшчыкі” “Надышоў вечар, і да нас у госці з гоманам і песнямі прыйшлі калядоўшчыкі”. Уваходзяць госці: “Цыган”, “Мядзведзь”, “Музыка”, “Песеннік”, “Каза”, “Важачы”, “Дзед”, “Цыганка” (павінна быць 8 герояў).
“Мядзведзь” загадвае загадкі і задачы-жарты. Звярнуць увагу дзяцей на тое, што задачы-жарты адрозніваюцца ад загадак, і прапанаваць дзецям сказаць, што загадаў “Мядзведзь” — задачу ці загадку. Рашыць іх:
1.	Шесть весёлых медвежат За малнной в лес спешат. Но однн малыш устал, От товаршцей отстал.
А теперь ответ найдн: Сколько мншек впередм?
2.	Семь гусей пустнлнсь в путь. Два решплн отдохнуть.
Сколько чх под облакамн, Сосчнтайте, детн самн!
3.	Трп цыплёнка стоят, На скорлупкн глядят. Два янчка в гнезде У наседкн лежат.
Сосчнтай поверней, Отвечай поскорей: Сколько будет цыплят У наседкм моей?
4.	Подарпл утятам ежнк Восемь кожаных сапожек. Кто ответнт нз ребят, Сколько было всех утят?
Можна карыстацца задачкамі, якія прапанаваны ў сцэнарыі свята “Каляды” (гл. дадатак).
3. “Чарадзеі”
Выхавальнік (гаспадыня) прапануе дзецям паваражыць над сваімі сурвэткамі. Спачатку яны павінны намаляваць у сшытках сурвэткі круглай формы. Потым дзеці загадваюць якое-небудзь жаданне і пры дапамозе лінейкі дзеляць сурвэткі на 2 роўныя часткі. Затым параўноўваюць часткі. Загадваюць яшчэ адно жаданне і дзеляць пры дапамозе лінейкі кожную з частак сурвэткі яшчэ папалам. Выхавальнік задае пытанні, каб вызначыць сувязь паміж цэлым і часткамі. Кожны з дзяцей зноў загадвае пра сябе якое-небудзь жаданне і дзеліць сурвэтку на 8 роўных частак. Выхавальнік тлумачыць, што кожную з 8 частак можна назваць 1/8, 2 такія часткі — 2/8 і г.д.Параўнаць цэлае і часткі:
4.	“Зайцы на гары Выхавальнік вымаўляе словы: “Зайцы на гары стаялі, зайцы стаялі”	пальцы выкідалі”. У гэты час дзеці скачуць пад музыку (“Крыжа-
чок”). Калі музыка сціхае, выхавальнік паказвае дзецям лічбу (да 10), а дзеці павінны падняць столькі ж пальцаў, але так, каб удзельнічалі пальцы абедзьвюх рук. Спытаць: “Колькі пальцаў падняў на правай і левай руцэ? 3 якіх лікаў ён склаў той ці іншы лік?”
5.	“Калядныя падарункі”
6.	“Расфарбуй сурвэткі”
7.	“Зоркі на небе”
Выхавальнік прапануе дзецям адгадаць, чаго накалядавалі госцікалядоўшчыкі. Для гэтага яны павінны знайсці надотык у торбе калядоўшчыкаў прадметы круглай, квадратнай і іншай формы. Калі дзеці дастануць усе прадметы, выхавальнік прапануе вызначыць, па якіх прыкметах можна іх раскласці (па форме, велічыні, ужыванню — цацкі; рэчы для пісьма; прадметы быту — гузікі, запалкі, пацеркі, клубок нітак і г.д.). Для класіфікацыі (выяўлення мностваў) можна карыстацца абручамі або стужкамі.
Потым выхавальнік прапануе раскласці рэчы, улічваючы адначасова 2 прыкметы. Напрыклад, у адзін абруч пакласці вялікія круглыя рэчы, а ў другі — маленькія, але квадратныя.
Выхавальнік прапануе паваражыць над сурвэткамі (расфарбаваць кожную частку розным колерам), якія дзеці дзялілі на часткі. “У калядную ноч збываюцца розныя пажаданні. Калі вы вельмі пастараецеся, магчыма, вашы жаданні таксама збудуцца”, — кажа выхавальнік.
Можна прапанаваць расфарбаваць сурвэткі іншай формы (гл. каляровую ўклейку, мал. 21).
Выхавальнік кажа, што ў калядную ноч зоркі на небе таксама незвычайныя. Яны гараць ярчэй, чым заўсёды. А таму, хто ўбачыць, як міргаюць зоркі, абавязкова пашанцуе. Музыка К. Дэбюсі “Месячнае святло” (“Лунный свет”).
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
19. “Сябры”
1.	“Пачастуемся”
2.	“Цікавы падарунак” (14)
3.	“ЭВМ” (14)
4.	“Хто самы ўважлівы?”
5.	“Вішнёвы кампот”
6.	“Гульня”
7.	“Сябры”
1.	Мысленне
2.	Тое ж
3.	Тое ж
4.	Мысленне, увага
5.	Мысленне
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Замацоўваць веданне складу ліку 10 з двух меншых лікаў 2. Замацоўваць арыфметычныя дзеянні, нагадаць сэнс знакаў: +, 3. Тое ж
4.	Замацоўваць парадкавае лічэнне, уменне лічыць
у адваротным напрамку
5.	Замацоўваць уменне вымяраць вадкасці
6.	Замацоўваць уменне бачыць форму ў прадметах, развіваць пачуццё часу, вучыць вызначаць колькасць хвілін па гадзінніку
1. “Пачастуемся” Выхавальнік кажа: “Сябры вырашылі купіць марожанае, якое каштуе 10 рублёў. Па колькі рублёў трэба ім дабавіць да 10, калі ў кожнага з іх па:
2. “Цікавы падарунак”
Выхавальнік кажа, што аднаму з сяброў падарылі машыну, якая ўмее сама лічыць. Для гэтага трэба толькі націскаць клавішы. Растлумачыць, што клавіша з кругам азначае “ўвод”, а прамавугольнік — гэта клавіша, якая дае каманду выконваць аперацыі. Нагадаць сэнс знакаў +, Напрыклад, каб да 2 дадаць 1, трэба націснуць на клавішу “2” (увесці лік у машыну), а потым — на клавішу “1”. Машына пакажа вынік (яго запішам у ніжнім крузе — гл. 14. С. 53).
3.	“ЭВМ”	Выхавальнік раздае картачкі (гл. 14. С. 53) і прапануе пагуляць з
ЭВМ. Дзеці павінны “запісаць” (намаляваць) патрэбную колькасць кропак — вынікі — у пусты круг ( на картачках загадзя намаляваны “машыны” і лічбы ў іх).
4. “Хто самы ўважлівы?”
5. “Вішнёвы кампот”
Выхавальнік чытае ўрывак з лічылкі і прапануе дзецям падзяліцца на 2 каманды для гульні:
Раз, два, тры, Мы — сябры. Чатыры, пяць, Ідзём гуляць.
Кожная каманда строіцца ў шарэнгу. Па сігналу выхавальніка члены кожнай з каманд па чарзе перадаюць адзін аднаму мяч, называючы пры гэтым па парадку лікі (1, 2, 3,...). Перамагае тая каманда, якая першай скончыць гульню (мяч перададуць апошняму). У наступны раз дзеці называюць лікі ў адваротным парадку (10, 9, 8,...). Потым мяняюцца месцамі і мяч перадаюць праз аднаго, называючы пры гэтым адпаведныя лікі (1, 3, 5,...). Хто-небудзь з удзельнікаў адной каманды кідае мяч члену другой каманды, называючы пры гэтым які-небудзь лік. Той, хто зловіць, называе папярэдні і наступны лікі. Потым наадварот.
Выхавальнік чытае ўрывак з лічылкі I. Крупко:
Раз, два, тры, Мы — сябры. Чатыры, пяць, Ідзём гуляць. Шэсць, сем, восем, Ваду носім.
6. “Гульня”
7. “Сябры”
Дзевяць, дзесяць, Цеста месім.
Каравай на славу ўдаўся.
А кампот вам спадабаўся?
“Перад тым як пачаставацца кампотам, сябры вырашылі вызначыць, ці ўсім хопіць смачнага пачастунку”.
У кожнага дзіцяці на стале стаіць слоік з падфарбаванай вадой. Спытаць: “Як можна вызначыць, ці хопіць “кампоту” сябрам?” (Вымераць.) “Чым будуць вымераць колькасць кампоту?” (Шклянкай.) Нагадаць правілы вымярэння. Прапанаваць вымяраць колькасць “кампоту” ў слоіку спачатку шклянкай, а потым кубкам ад лялечнага сервіза. Удакладніць, што атрыманая колькасць мерак залежыць ад велічыні меркі (чым больш мерка, тым менш іх колькасць і наадварот).