Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
Навукова абгрунтаваныя гульнявыя комплексы даюць магчымасць праводзіць навучанне калектыўна, але падысці да кожнага, заўважыць дасягненні і недахопы кожнага. Атрыманыя ва ўмовах гульнявога комплексу матэматычныя веды, сфарміраваныя ўменні і навыкі становяцца больш трывалымі, зразумелымі, становяцца матэрыялам для развіцця ўважлівасці, успрымання, памяці, уяўлення, мыслення, г. зн. дазваляюць дасягнуць развіваючага эфекту.
Кожны комплекс уключае 7 кампанентаў:
1)	гульні і гульнявыя практыкаванні на развіццё ўважлівасці і ўспрымання, актывізацыю памяці;
2)	гульні і гульнявыя заданні на развіццё мыслення, фарміравання пэўных матэматычных уяўленняў;
3)	гульні і гульнявыя практыкаванні, якія дапамагаюць замацаваць атрыманыя веды ў практычнай дзейнасці;
4)	рухавыя гульні, накіраваныя на павышэнне актыўнасці, замацаванне матэматычных уяўленняў, развіццё пазнавальных працэсаў;
5)	гульні і гульнявыя практыкаванні з мэтай фарміравання ў дзяцей уменняў выкарыстоўваць свае веды ў новых умовах, развіцця прадуктыўнага мыслення, элементаў лагічнага мыслення;
6)	гульні і гульнявыя практыкаванні, якія садзейнічаюць праяве творчасці, развіццю ўяўлення, лагічнага мыслення;
7)	гульнявыя практыкаванні на паслабленне, развіццё ўяўлення.
Такім чынам, мы бачым, што комплексы пабудаваны па прынцыпу актывізацыі пазнавальных працэсаў у той паслядоўнасці, якая адбываецца пры пазнанні акаляючага свету.
Mai. 1.
Мал. 5.
Mai. 6.
Ma. i. 2.
Мал. 3.
Ma.i. 10.
5 Зак. 1738
Мал. 13.
Ma. і. 25.
Комплексы бессюжэтныя і аб’яднаныя адной назвай. Яны прадстаўлены ў форме табліцы, дзе пададзены: назва комплексу; змест яго; псіхічныя працэсы, на развіццё якіх накіраваны тыя ці іншыя гульні; адукацыйныя задачы. У другім раздзеле (“Змест гульнявога комплексу”) пералічаны гульні ў той паслядоўнасці, якая патрабуецца структурай комплексу. Пасля некаторых назваў у дужках вы ўбачыце лічбу. Яна адпавядае нумару крыніцы, з якой узята гульня. Спіс літаратурных крыніц размешчаны перад апісаннем першага комплексу.
Пасля кожнай табліцы вы знойдзеце апісанне методыкі правядзення некаторых структурных частак комплексу, якога няма ў літаратуры.
У гульнявыя комплексы для дзяцей 5 — 6-га гадоў жыцця ўключаны 36 комплексаў. Гэты расклад адпавядае патрабаванню ўключэння ў плануемы навучальна-выхаваўчы працэс аднаго комплексу на тыдзень (першая палова дня). Такі падыход тычыцца дзяцей 6 — 7-га гадоў жыцця. Каб карыстацца прапануемай сістэмай комплексаў у навучанні дзяцей ужо з 5-га года жыцця, трэба зрабіць наступнае: уважліва прачытаць плануемыя ў комплексе адукацыйныя задачы і тыя комплексы, задачы ў якіх больш падыходзяць да работы са старэйшымі дзецьмі (праграмны змест адпавядае праграме групы “Фантазёры”), не праводзіць ці мадыфікаваць гульні, скараціўшы аб’ём ведаў і ўменняў. Усяго павінна атрымацца 18 — 20 комплексаў. Напрыклад, комплексы № 9 — 11, 16, 22, 23, 26, 28, 29 звязаны з фарміраваннем у Дзяцей уменняў вымяральнай дзейнасці, што прадугледжана праграмай групы “Фантазёры”. У поўным аб’ёме вы можаце карыстацца імі ў рабоце з дзецьмі 6-га года жыцця. А ў групе “Чамучкі” можна змяніць змест адукацыйнай задачы на “фарміраванне ў дзяцей уменняў параўноўваць (сувымяраць) прадметы пры дапамозе іншага прадмета, які выступае ў ролі ўмоўнай меркі”. Комплексы № 12, 19, 20 — гульнізаданні, накіраваныя на фарміраванне ведаў аб колькасным складзе ліку з адзінак, можна абмежаваць складам ліку 3 (група “Чамучкі”), а не складам лікаў 4, 5 (група “Фантазёры”).
Прапануемая сістэма комплексаў з’яўляецца прыкладнай. Мы жадаем выхаваль’нікам праяў творчага падыходу, самастойнасці і няспыннага пошуку ў карыстанні дадзеным матэрыялам.
Спіс літаратуры
І.Бондаренко A. К. Дндактлческйе нгры в детском саду: Кн. для воспйт. дет. сада.2-е лзд., дораб. -М.: Просвеіценме, 1991.
2.	Давайте понграем /Под ред. A. А. Столяра. -М.: Просвегценме, 1991.
3.	Е р о ф е е в a Т. 14. м др. Математнка для дошкольннков: Кн. для воспмт. дет. сада /Т. 14. Ерофеева, Л. Н. Павлова, В. П. Новнкова. -М/ Просвеіценле, 1992.
4.	І4гры м упражненля в обученнл шестмлеток: Пособне для учмтеля /Под ред. Н. В. Седж. Мн.: Нар. асвета, 1985.
5.	14гры л упражненмя по развмтню умственных способностей у детей дошкольного возраста: Кн. для воспйт. дет. сада /Л. А. Венгер, О. М. Дьяченко, Р. Н. Говорова, Л. 14. Цеханская; Сост. Л. А. Венгер, О. М. Дьяченко. -М.: Просвеіценме, 1989.
6.	Метлнна Л. С. Занятня по математлке в детском саду. -М/ Просвешенне, 1985.
7.	Ммронова Р. М. І4гра в развнтпл актмвностм детей: Кн. для учнтеля. -Мн.: Нар. асвета, 1989.
8.	Ммхайлова 3. А. І4гровые заннмательные задачл для дошкольнмков: Кн. для воспнт. дет. сада. 2-е мзд., дораб. -М.: Просвеіценме, 1990.
9.	Н е с т е р е н к о A. А. Страна загадок. -Ростов н/Д.: І4зд-во Ростовск. ун-та, 1993.
10.	Нмкмтмн Б. П. Ступенькн творчества, плм Развлваютне пгры. 3-е мзд., доп., М.: Просвешенме, 1990.
11.	С а й М. К., У д а л ь ц о в a Е. 14. Математнка в детском саду. -Мн.: Нар. асвета, 1990.
12.	С е р б м н a Е. В. Математмка для малышей (мл. разновозрастная группа): Кн. для воспйт. дет. сада. -М.:'Просвешенме, 1992.
13.	Соболевскмй Р. Ф. Логлческме м математмческме мгры. -Мн.: Нар. асвета, 1977.
14.	С т о л я р A. А. м др. Методлческле указанмя к учебному пособню “Математнка, 0” /A. А. Столяр, Р. Ф. Соболевскйй, Н. К. Рузмн. -Мн.: Нар. асвета, 1982.
15.	Удальцова Е. 14. Длдактлческле мгры в воспнтанпм й обученлл дошкольннков. Мн.: Нар. асвета, 1976.
16.	X о д о в a A. А. Счет группамн. Члсла первого десятка м ноль: Учеб. заданмя по математмке. 1 класс. -Мн.: БелНПН образованмя МНО БССР, 1991.
17.	Чего на свете не бывает?: Занммат. лгры для детей от 3 до 6 лет: Кн. для воспнт. дет. сада м родмтелей /Е. Л. Агаева, В. В. Брофман, О. М. Дьяченко м др. /Под ред. О. М. Дьяченко, Е. Л. Агаевой. -М.: Просвешенме, 1991.
18.	Чястякова М. 14. Пслхогммнастнка. -М.: Просвегценле, 1990.
ГУЛЬНЯВЫЯ КОМПЛЕКСЫ
НАВУЧАЛЬНА-РАЗВІВАЮЧАГА ХАРАКТАРУ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ 5 — 6-ы гады жыцця
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
1. “Лясная казка
1. “Лісічка падслухоўвае”
2 “У асеннім лесе”
3.	“Пакажы столькі ж"
4.	“Замры” (5)
5.	“Стань, дзе скажу” (6)
6.	“Зафарбуй па-рознаму”
7.	“На лясной палянцы’’
1.	Увага, успрыманне
2.	Мысленне
3.	Тое ж
4.	Тое ж
5.	Увага, памяць
6.	Уяўленне, мысленне
7.	Уяўленне
1.	Замацоўваць веды аб навакольным
2.	Паказаць утварэнне ліку 6
3.	Замацоўваць лічэнне да 6
4.	Вучыць разумець схематычную выяву позы чалавека
5.	Замацоўваць уменне арыентавацца ў прасторы
6.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур
7.	Пашыраць веды аб акаляючай прыродзе
1. “Лісічка падслухоўвае”
2. “У асеннім лесе”.
Прапанаваць дзецям уявіць сабе, як падслухоўвае лісічка, аб чым размаўляюць вавёркі на палянцы. Дзеці павінны таксама ўважліва прыслухацца і адказаць, што яны чуюць. Спытаць, адкуль даносяцца гукі і каму яны належаць. (Напрыклад, птушкі спяваюць за акном справа і г. д.)
Намаляваць графы па 5 кропак у кожным. Растлумачыць дзецям, што ў адным крузе кропкамі пазначаны вавёркі (адна кропка — гэта адна вавёрка), а ў другім крузе — грыбы. Задаць пытанне: “Ці хопіць вавёркам грыбоў, калі кожная возьме сабе адзін грыб?”. Растлумачыць, што дзеянні вавёрак мы можам абазначыць стрэлкамі:
Задаць пытанні: “’Колькі вавёрак? Колькі грыбоў? Чаго больш? Чаго менш? Пароўну, па колькі?” Расказаць дзецям, што прыбегла яшчэ адна вавёрка (дамаляваць у мностве вавёрак яшчэ адну кропку):
Задаць наступныя пытанні: “А зараз хопіць вавёркам грыбоў? 58
Чаму? Чаго больш?” Далей выхавальнік лічыць сам: “А вось колькі зараз стала вавёрак, я вам палічу (1, 2, 3,	6, усяго 6 вавёрак). Чаго
больш? Чаго менш? На колькі? Які лік большы? Які лік меншы? На колькі лік 6 большы за лік 5? На колькі лік 5 меншы за лік 6?”
Затым аднаўляем роўнасць: дадаем яшчэ адзін грыб (малюем на графе кропку, якая абазначае грыб). Лічэнне да новага ліку паказвае выхавальнік. Пытанні: “Чаго цяпер больш? Пароўну, па колькі?”
3. “Пакажы столькі ж”
6. "Зафарбуй па-рознаму”
7. “На лясной палянцы”
Выхавальнік паказвае дзецям лічбу (ад 1 да 5), а дзеці — лікавую картачку з такой жа колькасцю “арэшкаў”. Выхавальнік выстаўляе на стале фігуркі звяроў (ад 1 да 6), а дзеці выкладаюць перад сабой столькі ж авалаў (шышак).
У кожнага дзіцяці на лісце паперы намаляваны контуры розных геаметрычных фігур (круг, трохвугольнік, квадрат, авал, прамавугольнік). Прапанаваць дзецям прыдумаць узор і ўпрыгожыць кожную геаметрычную фігуру па-рознаму, але каб узор адпавядаў форме:
Прапанаваць дзецям легчы на дыван і ўявіць сабе, што яны адпачываюць на лясной палянцы. Свеціць сонейка, пяюць птушкі. Заўважыць, што ўсе мышцы павінны быць расслаблены.
Назва гульнявога комплексу
Змест гульнявога комплексу
Развіццё пазнавальных працэсаў
Адукацыйныя задачы
2. “У гасцях”
1.	‘Тульня з пальчыкамі"
2.	“Ставім на стол кубкі, сподкі, кладзем лыжкі”
3.	“Пакажы лічбай” (6)
4.	“Адшукай свой аўтобус” (6)
5.	“Назаві суседзяў”
6.	“Дамалюй”
7.	“Марожанае”
1.	Увага, успрыманне
2.	Мысленне
3.	Мысленне, памяць
4.	Мысленне
5.	Тое ж
6.	Уяўленне
7.	Тое ж
1.	Працягваць вучыць арыентавацца на ўласным целе
2.	Замацоўваць лічэнне да 6, пазнаёміць з лічбай 6
3.	Замацоўваць лічэнне да 6, веданне лічбаў да 6
4.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур
5.	Замацоўваць веданне частак сутак
6.	Замацоўваць веданне геаметрычных фігур
7.	Пашыраць веды аб акаляючых рэчах, іх уласцівасцях
1. “Гульня з пальчыкамі”
Дзеці выстаўляюць указальны і сярэдні пальцы (“вушкі”), астатнія пальцы сціснуты ў кулак. Выконваюць рухі пальцамі і чытаюць верш:
Хлопчыкі-зайчыкі разміналі пальчыкі,
На мезенчык, на мезенчык,
Зггнаць сярэдні і ўказальны пальцы абедзвюх рук.
Дакранацца па чарзе кончыкам вялікага пальца да кончыкаў астатніх пальцаў.
Усе пабеглі ў магазінчык,
Там нічога не купілі,
Бо ўсе грошыкі забылі,
Указальны і сярэднг “бягуць” (уяўляюць сабой ножкі), астатнія пальцы — у кулак.
Кулакі расціснуць, напружаныя пальцы развесці ў бакі, рукі выцягнуць, паказаць пустыя далоні.