Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
Самае галоўнае — развіваць цікавасць да матэматыкі. Дзеля гэтага ставім перад дзецьмі практычна значныя для іх (ці для персанажу заняткаў, героя казкі, апавядання) задачы. Важна памятаць, што вырашыць азначаныя праблемы дзеці павінны абавязкова самастойна (спачатку з дапамогай дарослага).
Выкарыстанне розных відаў дзейнасці
ў працэсе матэматычнага развіцця дзіцяці. Алгарытмы навучання
Ва ўзросце “фантазёраў” па-ранейшаму надзённай у плане знаёмства з матэматыкай застаецца пазнавальна-практычная дзейнасць. У працэсе даследавання, эксперыментавання дзіця пазнае новыя звесткі аб ліку (лік — вынік вымярэння — знаходзіцца ў залежнасці ад велічыні меркі), зможа замацаваць атрыманыя раней веды аб суадносінах паміж цэлым і часткамі. Прыцягваючы дзяцей да выканання практычных заданняў па вымярэнню лінейных працягласцей (даўжыні, шырыні, вышыні), аб’ёму вадкіх і сыпкіх цел, выхавальнік можа сфарміраваць у дзіцяці паняцце ўмоўная мерка, пазнаёміць з эталонамі даўжыні (сантыметр, метр), вагі (грам, кілаграм), пазнаёміць з рознымі меркамі вартасці.
Напрыклад, выхавальніку трэба падрыхтаваць для хадзьбы па шнуру дзяцей дзве вяроўкі. Ён стварае спецыяльную сітуацыю: адну вяроўку кладзе ўздоўж пакою, другую — скручвае колам. Пытаецца ў дзяцей: “Якая з дзвюх вяровак даўжэйшая? Што трэба зрабіць, каб гэта высветліць?” Пасля вымярэння можна папрасіць дзяцей пакласці адну з вяровак змейкай, а другую звярнуць многа разоў колам і спытаць: “Ці змянілася іх даўжыня?”
Можна нагадаць дзецям мультфільм-казку “38 папугаяў” і спытацца ў іх: “Чаму кожны раз пры вымярэнні даўжыні ўдава атрымліваўся розны лік?” А потым прапанаваць памераць даўжыню пакоя, ці дарожкі, ці стала, ці стужкі, ці шафы рознымі меркамі. Можна прапанаваць дзецям памераць даўжыню пакоя крокамі розных дзяцей.
Пазнавальна-практычная дзейнасць дае магчымасць практыкаваць дзяцей у групаванні прадметаў па трох — чатырох прыкметах, ва ўстанаўленні ўзаемаадназначнай адпаведнасці шляхам практычнага спарвання, у лічэнні пры дапамозе дотыку, у дзяленні цэлага на часткі, трансфігурацыі, арыентаванні ў прасторы.
У гульнявой дзейнасці старэйшых дашкольнікаў усё большае месца займаюць дыдактычныя гульні, накіраваныя не на замацаванне якіх-небудзь ведаў, уменняў і навыкаў, а на развіццё ўяўленняў, фантазіі (“Спазнай прадмет”, “Гэта не лічба, а...” і інш.), мыслення (“Адшукай лішнюю фігуру”, “Пастаў лічбу, якой не хапае” і г.д.), памяці (“Што змянілася?”), умення прытрымлівацца інструкцыі дарослага (“Дайдзі да сцяжка”, “Пайдзі туды... прынясі тое...” і г.д.), умення арыентавацца на лісце паперы, прытрымліваючыся да 9 арыенціраў: правы і левы верхнія вуглы, правы і левы ніжнія вуглы, цэнтр ліста, сярэдзіны старон (“Хакей”, “Падарожжа”, графічныя дыктоўкі і інш.).
Сюжэтна-ролевыя гульні, звязаныя з купляй-продажам, аплатай (“Магазін”, “Атэлье”, “Цырульня” і інш.), дапамогуць дзіцяці замацаваць навыкі лічэння, веды аб ліках і лічбах, навыкі вылічальнай дзейнасці, навыкі вымярэння, веданне эталонаў вартасці, вагі. Рухавыя гульні з выкручваннем. бегам і іншымі рухамі будуць працягваць вучыць дзіця арыентавацца ад сябе, ад іншых аб’ектаў, уменню выконваць рухі ў зададзеным напрамку, змяняць напрамак па ўмове.
Мастацкая дзейнасць дае магчымасць найбольш поўна і глыбока пазнаёміць дзяцей з формай і фігурай, навучыць вызначаць агульную форму прадметаў, форму асобных дэталяў. Пры стварэнні ўзораў, разглядванні жывапісных і графічных твораў мастакоў-
майстраў, саміх дзяцей можна падкрэсліць прасторавае размяшчэнне персанажаў карцін, дэталяў узораў суадносна да плоскасці ліста паперы. Пейзажныя творы розных аўтараў (Ф. Васільеў, В. Бялыніцкі-Біруля, К. Юон, П. Масленнікаў і інш.) можна выкарыстоўваць пры тлумачэнні дзецям асаблівасцей змяненняў у прыродзе, якія адбываюцца ў розныя адрэзкі сутак, у розныя поры года (світанак, змрок, захад і інш.). (Гл. прыкладны спіс карцін, якія можна выкарыстоўваць, на с. і на каляровай уклейцы.)
Навыкі арыентавання ў прасторы (на сябе, ад сябе, ад іншых аб’ектаў)', прадаўжэнне знаёмства з часткамі сутак, паняццямі тыдзень, месяц, пара года, год і іх суадносінамі; знаёмства з прыборамі вымярэння часу (гадзіннгк, секундамер)', фарміраванне ўмення вызначаць час па розных гадзінніках з дакладнасцю да чвэрці часу; фарміраванне адчування часу мэтазгодна, на наш погляд, развіваць у бытавой і працоўнай дзейнасці дзіцяці. Дзеля гэтага можна выкарыстоўваць сітуацыі апранання ці распранання, дзяжурства, знаёмства з дзейнасцю дарослых, працы ў прыродзе. Стымуляванне пазнаваўчай актыўнасці ў бытавых абставінах найлепшым чынам садзейнічае развіццю мыслення, цікаўнасці, так як прымушае дзіця задумвацца над наваколлем у любы час, a не толькі ва ўмовах заняткаў, калі выхавальнік прымушае дзіця думаць аб тым, што, магчыма, у дадзены момант дзіця не цікавіць.
Элемент зацікаўленасці ў навучанні адыгрывае вялікую ролю ў сувязі з узроставымі асаблівасцямі дзяцей. Акрамя таго, у бытавой дзейнасці дзіця можа выкарыстаць свае веды, уменні, зразумець, што матэматычныя веды — гэта веды аб акаляючых прадметах і з’явах. Чым актыўней будзе дзіця, тым больш цікавага і новага, неабходнага пазнае яно аб прыродзе, чалавеку і яго дзейнасці, мастацтве, тэхніцы.
Складанасць і абстрактнасць матэматычнага матэрыялу дыктуюць неабходнасць увядзення ў жыццё дзяцей спецыяльна арганізаванай вучэбнай дзейнасці. Заняткі не абавязкова могуць быць пабудаваны ў класічнай класна-ўрочнай форме. Гэта могуць быць і навучальныя гульні, і комплексы розных напрамкаў вучэбнай дзейнасці, аб’яднаных вызначэннем адных задач ці аднолькавай тэмай і г.д.
Навучанне дзяцей 6 — 7 гадоў набывае пошукавы характар. Пытанні колькі?, што гэта?, заданні зрабі так,як я, пералгчы так,як я і г.дзамяняюцца пытаннямі што адбудзецца, калі...?, чаму?, заданнямі вазьмі тое, што належыць..., зрабг так, каб..., падумай і аднімі лішняе..., раскажы аб тым, што ты будзеш рабіць, каб..., раскажы, чаму ты зрабгў так, а што было б, калг б ты зрабіў гнакш. Такое навучанне дае магчымасць развіць у дзіцяці дзейнасць кантролю і самакантролю, творчую актыўнасць, самастойнасць, уменні дзейнічаць згодна з інструкцыяй дарослага, але ісці да вырашэння асабістым шляхам.
Для абавязковага ўключэння ў вучэбную дзейнасць прапануецца навучанне вылічальнай дзейнасці (складанне і адыманне) на матэрыяле рашэння простых арыфметычных задач, знаёмства са знакавай сістэмай; знаёмства з мноствам і яго графічным адлюстраваннем; фарміраванне абагульняючых паняццяў чатырохвугольнік, многавугольнік, знаёмства з утварэннем фігуры на падставе ведаў дзяцей аб мностве (геаметрычная фігура як мноства кропак на плоскасці); фарміраванне навыкаў (у групе “Чамучкі” — уменняў) параўнання мностваў практычным шляхам і апасродкавана (праз лік у межах 20), замацаванне ведаў аб лічбах ад 0 да 9, вызначэнне сувязяў і адносін паміж сумежнымі лікамі, вывучэнне складу ліку з адзінак (5) і двух меншых лікаў (10); азнаямленне і навучанне вымярэнню.
Дзеянні выхавальніка пажадана будаваць так, каб максімальна ўцягваць дзіця ў розныя віды актыўнасці, як мага больш заахвочваючы яго моўную актыўнасць, абстрактны матэматычны матэрыял набліжаць да дзіцячага вопыту. Вельмі цікавым, на наш погляд, з’яўляецца ў дадзеным выпадку вопыт бельгійскіх метадыстаў-матэматыкаў Ж. і Ф. Папі (гл. кнігу Ж. і Ф. Папі “Дзеці і графы”).
Уключэнне дашкрльніка ў даступную яго ўзросту матэматычную дзейнасць забяспечвае навучанне дзяцей розным алгарытмам дзеянняў.
Трэба памятаць, што веданне алгарытмаў дае магчымасць дзіцяці зразумець залежнасць чарговага дзеяння ад выніку папярэдняга (вынік параўнання прадметаў па велічыні залежыць ад правільнасці выдзялення параметраў велічыні; вынік апасродкаванага лікам колькаснага параўнання мностваў — ад правільнасці пераліку і г. д.); залежнасць канчатковага выніку ад правільнасці паслядоўнасці выканання дзеянняў (каб высветліць, колькі прадметаў схавана пад сурвэткай, трэба іх пералічыць пры дапамозе дотыку. A для гэтага неабходна дзейнічаць двумя рукамі так: знайсці адзін прадмет, “схаваць” яго пад левай далонню і сказаць: “Адзін”. Затым правай рукой знайсці наступны прадмет, “схаваць” яго пад левай далонню і сказаць: “Два” і г.д.).
У папярэдніх групах дзеці засвоілі алгарытмы ўстанаўлення колькасных адносін паміж рознымі мноствамі практычным шляхам (накладаннем, прыкладаннем) і праз лік (пера-
лічыць і суаднесці атрыманыя вынікі лічэння); вызначэння памерных суадносін паміж двумя ці некалькімі прадметамі (параўнанне па велічыні накладаннем, прыкладаннем, пры дапамозе ўмоўнай меркі); навучыліся алгарытму абследавальніцкіх дзеянняў пры знаёмстве з геаметрычнымі фігурамі; алгарытму арыентавання на сябе, ад сябе, ад іншых аб’ектаў.	।
Старэйшыя дашкольнікі замацоўваюць атрыманыя веды, уменні, навыкі, актывізуюць іх скарыстанне для вырашэння практычных задач і ў той самы час знаёмяцца з новымі відамі матэматычнай дзейнасці, новымі спосабамі пазнання матэматычных характарыстык свету. Фарміруючы схільнасць чалавека знаходзіць лагічны сэнс у розных з’явах рэчаіснасці, бачыць іх матэматычны аспект, мы закладваем падмурак так званага матэматычнага складу розуму.
Спецыяльна арганізаванага навучання патрабуе пазнанне дзіцём наступных алгарытмаў: устанаўлення ўзаемаадваротных сувязей і адносін паміж сумежнымі лікамі натуральнага раду; вывучэння складу ліку з двух меншых лікаў; дзеянняў вылічэння; складання мностваў, параўнання іх, устанаўлення адносін паміж элементамі мностваў; дзеянняў вымярэння, устанаўлення функцыянальнай залежнасці ліку ад велічыні меркі; спосабу арыентавання на лісце паперы (плане, схеме, адлюстраванні, карціне і г.д.).
Пашыраючы пазнанне “фантазёраў” у галіне колькасных уяўленняў, навучым іх устанаўліваць узаемаадваротныя сувязі і адносіны паміж сумежнымі лікамі натуральнага раду. У папярэдняй узроставай групе дзеці гэтыя дзеянні выконвалі з двума лікамі і засвоілі, што, напрыклад, лік 4 меншы за лік 5 на 1, а лік 5 большы за лік 4 на 1. На 6 — 7-м гадах жыцця вучым дзяцей устанаўліваць азначаныя залежнасці паміж трыма паслядоўна ідучымі лікамі натуральнага раду (напрыклад, 3, 4, 5). Вучым іх наступнай паслядоўнасці дзеянняў: