Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
Гульню можна прадоўжыць прапановай навесці парадак у кожным доміку. Для гэтага трэба ўзяць палоскі ў адным з домікаў і раскласці іх ад самай кароткай да самай доўгай ці ад самай шырокай да самай вузкай і г.д. у залежнасці ад тых прыкмет, па якіх ішла класіфікацыя. Алгарытм пабудовы серыяцыйнага раду дзеці засвоілі яшчэ ў групе “малят”, таму мы можам ім толькі напомніць (гл. с. 12). Мы можам і ўдакладніць заданне: папрасіць
пабудаваць рад ад самай вузкай і кароткай палоскі да самай шырокай і доўгай. Такім чынам, дзеці будуюць серыяцыйны рад па дзвюх прыкметах адначасова.
Пра сваю працу кожны павінен расказаць, ужываючы ў сваёй мове выразы: “Самая кароткая, потым даўжэйшая, яшчэ даўжэйшая і самая доўгая палоскі”. Трэба сачыць, каб дзеці не ўжывалі слова сярэдняя.
Дапаможа зразумець памерныя суадносіны і пабудову серыяцыйнага раду казка “Тры мядзведзі”, музычныя гульні “Ступенькі”, “Звонка — ціха запяем”, “Музычны калабок”, “Адшукай шчаня”, “Званочак”, мастацкая дзейнасць, разгляд твораў розных мастакоў.
Навучанне сувымярэнню прадметаў пры дапамозе трэцяга, які выступае ў ролі ўмоўнай меркі (5-ы год жыцця). Пазнавальна-практычная дзейнасць дае магчымасць
Умоўныя
Мама-свінка і сынок-парсючок знайшлі жалуды. Мама — белы, а сынок — жолуд з кропачкамі. У каго жолуд большы? У каго жолуд меншы?
Прыпыніўся Мішутка і не ведае,куды яму рухацца далей. Ён памятае,што звярнуць трэба туды, куды паказвае большы знак.
Дапамажы Мішутку: адшукай большы знак.
Якога ён колеру?
Якога колеру меншы знак?
дзіцяці навучыцца сувымяраць прадметы пры дапамозе трэцяга, г. зн. дзіця павінна навучыцца вырашаць праблему вызначэння таго, які з двух прадметаў большы ці меншы ( вышэйшы — ніжэйшы, таўсцейшы — танчэйшы, шырэйшы — вузейшы, даўжэйшы — карацейшы), калі гэтыя прадметы немагчыма прыставіць адзін да аднаго, накласці адзін на другі, г. зн. прымяніць практычны шлях параўнання. Дзіця павінна правесці параўнанне апасродкавана (праз трэці прадмет, які выступае ў ролі ўмоўнай меркі).
Выхавальнік можа для гэтага выкарыстаць выяўленчую нагляднасць (карціну, адлюстраванне), дзе абодва сувымяральныя прадметы адлюстраваны на адным лісце (мал. 8,9).
Калі мы рыхтуем нагляднасць, то важна памятаць, што адлюстраваныя прадметы павінны адрознівацца па колеру і па вызначанай прыкмеце велічыні. Памерная розніца павінна складаць 1/10 ад болыпага памеру. Напрыклад, на карціне намаляваны ў розных кутках 2 дамы, якія адрозніваюцца памерам сцяны (квадрат), даху (трохвугольнік). Ля дамоў намаляваны елкі, якія адрозніваюцца вышынёй і таўшчынёй ствала; агароджа, якая адрозніваецца шырынёй штакецін. Да доміка вядуць 2 дарожкі, якія адрозніваюцца даўжынёй. Рыхтуюцца і ўмоўныя меркі. Для сувымярэння па даўжыні, шырыні, вышыні, таўшчыні — палоскі з кардону ці паперы, для сувымярэння па велічыні ў цэлым — геаметрычныя фігуры. На кожны параметр велічыні павінны быць падрыхтаваны па 3 меркі, большая з якіх роўная з меншым адлюстраваннем. Кожная мерка павінна быць рознага колеру і адрознівацца ад колеру адлюстраванага прадмета.
Перад дзецьмі ставіцца праблема знайсці большую ці меншую велічыню. Напрыклад: “Кацянятка доўга гуляла па лесе, а калі вярнулася ў родную вёску, не змагло знайсці свой домік. Яно памятае толькі, што жыло ў меншым доміку. Дапамажыце, дзеці, кацянятку адшукаць яго домік”. Каб вырашыць праблему, дзецям прапаноўваецца выкарыстаць як мерку якую-небудзь геаметрычную фігуру. Дзеці выбіраюць тую, што падыходзіць па канфігурацыі і памеры да адлюстравання (квадрат), і прыкладаюць яе да аднаго і другога домікаў. Так выбіраецца мерка, роўная з меншым адлюстраваннем. Потым яна пераносіцца
на большае адлюстраванне і дзіця робіць вывад аб памерных суадносінах намаляваных прадметаў і знаходзіць той прадмет, які яму патрэбны.
На мал. 10 мы бачым двух вясёлых звяркоў: Мішку і Зайку. Яны сядзяць у сваіх лодачках і размаўляюць. Зайка гаворыць, што яго лодачка вельмі прыгожая і яна большая за Мішкаву. Але Мішка не згаджаецца.
Можна прапанаваць дзецям дапамагчы звяркам вырашыць іх спрэчку: параўнаць лодачкі па велічыні і вызначыць, чыя лодачка болылая, а чыя — меншая. Пры адказах дзяцей трэба сачыць за тым, каб яны не проста (рукой) указвалі на большы ці меншы прадмет, а вынікі параўнання прагаворвалі: “Жоўтая лодачка меншая за белую” ці “Зайкава лодачка меншая, а Мішкава — большая”.
Таксама па велічыні ў цэлым параўноўваем домікі (квадраты), дахі домікаў (трохвугольнікі), акенцы (прамавугольнікі); па даўжыні параўноўваем “рэчкі”, іх жа параўноўваем па шырыні; па вышыні і таўшчыні параўноўваем ствалы дрэў.
Можна сувымяраць акаляючыя прадметы, якія дзіця не можа прыхіліць, прыставіць адзін да аднаго (шафа і стол, стол і ложак і г.д).
Пры сувымярэнні натуральных прадметаў можна выкарыстоўваць у якасці ўмоўнай меркі вяроўку, шнур, нітку, стужку, палоскі паперы.
Навучанне сувымярэнню пры дапамозе трэцяга прадмета падводзіць дзяцей да разумення ў будучым дзеяння вымярэння спачатку ўмоўнай, а потым і абсалютнай меркамі, разумення такой уласцівасці велічыні, як транзітыўнасць.
Фарміраванне ўяўленняў аб форме і фігуры
“Маляты” знаёміліся з геаметрычнымі формамі і фігурамі на ўзроўні пазнавання. “Чамучкі” (4-ы год жыцця) пазнаюць фігуры і формы на больш высокім узроўні: дзіця даследуе іх адчувальна-рухальным шляхам пад кантролем зроку. У абследаванне ўключаюцца наступныя дзеянні:
1)	абвесці пальцам па контуры;
2)	пагладзіць далонню, схаваць у далоні;
3)	праверыць на ўстойлівасць, на магчымасць пракатвання;
4)	параўнаць з ужо знаёмымі фігурамі і формамі шляхам накладання, прыкладання. Пры гэтым вока павінна накіроўваць і суправаджаць рухі рук.
На 5-м годзе жыцця дзіця павінна навучыцца характарызаваць фігуру па наступных параметрах:
— колькасць і характар вуглоў;
— колькасць і характар суадносін старон;
— магчымасць трансфігурацыі (з якіх фігур можна скласці дадзеную, на якія фігуры яна дзеліцца).
Такім чынам, колькасць фігур і форм для вывучэння застаецца той жа, што і ў групе “малят”, а вось напрамак і характар вывучэння іх змяняюцца.
Для таго каб навучыць суадносіць кожную фігуру з акаляючымі дзіця прадметамі, каб развіць дзейнасць іх уяўлення, памяці, фантазіі, трэба не проста паказваць дзецям фігуру і адразу яе абследаваць, а ствараць з гэтай фігуры вобраз, расказваць дзецям гісторыі, казкі, якія маглі адбыцца з гэтай фігурай-вобразам. А абследавальніцкія дзеянні павінны арганічна ўвайсці ў вашу казку.
Напрыклад, паказваем дзецям сіні круг. Пытаемся: “Як называецца гэтая фігура? На што яна падобна?” (На сіні мяч, на маланкавае воблака, на возера, на ягаду-чарніцу і г.д ) Спыняем сваю ўвагу, напрыклад, на апошнім параўнанні. Сапраўды цікавы вобраз! Расказваем дзецям казку пра тое, як у адным цёмным далёкім лесе выраслі ягадкі-чарніцы. Прапаноўваем дзецям узяць такія ж сінія кругі. “Прыляцеў да яе камарык (вось мой пальчык будзе камарыкам) і сеў на яе. Як чарніца добра пахла! Якая яна была круглая! Камарык вырашыў аббегчы яе, каб даведацца, ці сапраўды яна круглая. Вось ён пачаў свой бег. Давайце будзем сачыць за камарыкам, каб ён не зваліўся (выхавальнік абводзіць пальцам круг і вачыма сочыць за пальцам). А да іншых ягадак таксама прыляцелі камарыкі. Вашы, дзеці, пальчыкі будуць камарыкамі. Пастаўце іх на свае ягадкі-чарніцы. Дапамажыце камарыкам аббегчы ягадкі. Але падняўся ў лесе вецер, — расказваеце вы, — раскачаў ягадкі, яны адарваліся і ўпалі”. Выхавальнік кладзе свой круг на стол, а дзеці кладуць на стол свае “ягадкі”. “Давайце возьмем ягадкі ў далоні, пагладзім, паспрабуем схаваць іх у далонях. Яны вам ручкі не колюць? He, а чаму9 Канешне, у іх няма вуглоў. Круг круглы, у яго няма вуглоў.
Вось у лесе нешта зашамацела... Гэта вожык заўважыў ягадкі і захацеў пачаставаць імі маленькіх вожыкаў. А як іх яму данесці да дзетак? Ручак у яго няма. I вырашыў ён
пакаціць перад сабою ягадкі. Давайце і мы паспрабуем дапамагчы вожыку пракаціць ягадкі-кругі. Коцяцца яны? Так, таму што вуглоў у іх няма”.
Казку можна прадоўжыць так: дзеці будуць наклейваць свае ягадкі-кругі на вялізнае блюда — падарунак вожыку.
Праблему вывучэння формы і фігуры паспяхова дапамагае вырашыць мастацкая дзейнасць (канструяванне, аплікацыя, маляванне, лепка), так як ва ўсіх відах выяўленчай і канструктыўнай дзейнасці дзіця мае справу з вызначанымі формамі і фігурамі. Акрамя таго, у маляванні дзіця вельмі часта працуе з лініямі і павінна правільна іх называць: прамая, крывая, ломаная, дуга, паўдуга. Шляхам прымалёўвання адной кропкі да другой (вельмі блізка) магчыма паказаць дзіцяці працэс стварэння любой лініі і такім чынам падвесці дзіця да засваення ў больш старэйшым узросце паняцця лініі з пункту гледжання тэорыі мностваў.
Знаёмства з'творамі беларускага дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва дапаможа дзіцяці наглядна ўбачыць прымяненне атрыманых ведаў у галіне формы і фігуры. Аснову беларускага ўзору складаюць геаметрычныя фігуры, спалучэнне ліній, кропак і г.Д-
Вырабляючы з дзецьмі розныя цацкі для ўпрыгожвання елкі да навагодніх святаў, розныя вырабы з паперы (матрошкі, грыбы і г.д.), можна растлумачыць, што такое конус, куб, цыліндр. Арганічна тут пройдзе і параўнанне гэтых аб’ёмных форм з плоскаснымі геаметрычнымі фігурамі.
Пазнанню формы вельмі дапаможа выкладванне дзецьмі розных фігур, адлюстраванняў з палачак. Дзецям можна параіць стварыць цэлую карціну! Ну і абавязкова гульня. Існуе значная колькасць гульняў на замацаванне ведаў аб форме і фігуры для дзяцей 4 — 5 гадоў. Яны дапамогуць вам развіць дзіця, яго адчуванні, памяць, уяўленні, мысліцельныя аперацыі класіфікацыі і серыяцыі.
У працэсе зносін з дзецьмі вырашаецца і такая важная задача, як вызначэнне формы прадметаў. На падставе ўмення вызначаць розныя формы і фігуры, сфарміраванага ў “малят”, “чамучкі” павінны навучыцца падстаўляць гэтыя формы і фігуры да розных акаляючых прадметаў і спрабаваць называць форму прадметаў, якія не маюць дэталяў (касынка — трохвугольнік, мяч — шар, шклянка — цыліндр і г.д.), выдзяляць форму асноўных дэталяў прадметаў (кабіна ў машыны — куб, кузаў — пласціна, колы — кругі і г.д.; фартух — прамавугольнік, а кішэня на ім — квадрат ці трохвугольнік і г.д.). Гэта ў большасці датычыцца дзяцей 4-га года жыцця. Больш старэйшых “чамучак” трэба навучыць выдзяляць агульную форму любых прадметаў, а потым падзяляць яе на састаўныя часткі і выяўляць іх форму. Для замацавання атрыманых ведаў і ўменняў карыснымі будуць прапановы дзецям пашукаць у групавым пакоі і прынесці розныя прадметы аднолькавай формы, згрупаваць іх, паставіць на адну паліцу, а прадметы другой формы — на другую. Для абазначэння паліц можна выкарыстаць мадэлі — намаляваныя на лісце паперы геаметрычныя формы.