Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай
Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
Цікавая і карысная вельмі любімая дзецьмі гульня “Пузыр”, якая суправаджаецца словамі:
Раздувайся, пузырь, Раздувайся большой, Оставайся такой, Да не лопайся,
Раздзімайся, пузыр Раздзімайся ўшыр, Заставайся такім, Ды не лопайся,
Пераклад Л. Забалоцкай а таксама рухамі рук дзяцей.
Аналагічна ў музычнай дзейнасці дзеці сумесна з дарослымі паказваюць “вышыню”, “ніжыню” і г.д. каравая, тупаюць “вялікімі” і “маленькімі” ножкамі. У выяўленчай дзейнасці (канструяванне, аплікацыя) дзіця трэба навучыць самастойна падбіраць вялікія і маленькія будаўнічыя дэталі (элемент аплікацыі), зыходзячы з таго, якой велічыні яму трэба пабудаваць (ці адлюстраваць) прадмет. Спачатку пакажыце яму практычнае прымерванне, а потым ён зможа зрабіць гэтае дзеянне на вока. Калі параўнанне на вока ў яго не атрымліваецца, яму неабходна дапамагчы, звярнуўшы ўвагу на папярэднюю ступень — да шляху прыкладання ці накладання.
У азнаямленні з велічынёй вам дапамогуць казкі і апавяданні, прадугледжаныя для чытання і расказвання дзецям-малятам (напрыклад, “Тры мядзведзі”, “Курачка-раба” і інш.).
У бытавой дзейнасці дзіця заўсёды сутыкаецца з неабходнасцю рашэння задач практычнага параўноўвання прадметаў па велічыні (яму трэба ўзяць вялікую ці маленькую лыжку, абуць на сва'ю нагу не вялікі і не маленькі, а па свайму памеру чаравік, надзець сукенку і г.д.). Таму трэба не ўпускаць момант, а кожны раз дапамагаць дзіцяці не толькі дзеяннем, але і словам, тлумачэннем. Цярплівасць і пяшчота ў гэты момант вам вельмі дапамогуць.
Практычная пабудова серыяцыйнага раду, у які ўваходзіць некалькі прадметаў. “Маляты” могуць будаваць серыяцыйны рад у парадку ўзрастання на падставе ўзору (ці пачне выхавальнік) толькі пад кантролем дарослага. Станоўчая ацэнка будзе стымуляваць дзіцячую дзейнасць.
“Маляты” павінны засвоіць алгарытм падбору прадметаў:
1) з усіх прадметаў выбіраем самы вялікі (ці самы малы ў залежнасці ад устаноўкі);
2) адкладваем (ці надзяваем на стрыжань, калі дзіця дзейнічае з пірамідкай);
3) з астатніх зноў выбіраем самы вялікі (ці самы малы);
4) адкладваем і г.д.
Колькасць прадметаў у радзе можа вар’іравацца ад 3 да 5 — 7 у сувязі з індывідуальнымі магчымасцямі. Выбар ажыццяўляецца практычным прымерваннем (прыём прыкладання ці накладання), а на наступных ступенях развіцця на вока.
Для пабудовы серыяцыйных радоў можна выкарыстоўваць лялькі-матрошкі, пірамідкі, кубікі, яйкі-ўкладышы, шклянкі для сыпучых рэчаў. Можна стварыць сітуацыі па знаёмых дзецям казках (“Тры мядзведзі”).
Рашэнне дадзенай задачы ажыццяўляецца пераважна ў пазнавальна-практычнай дзейнасці.
Фарміраванне пачатковых ведаў аб форме і геаметрычных фігурах
Знаёмства з геаметрычнымі плоскаснымі фігурамі і аб’ёмнымі формамі. Пазнаючы навакольны свет, дзіця засвойвае вялікую колькасць слоў, не думаючы аб іх утварэнні, ступені навуковасці і г.д. Яно іх чуе і запамінае, суадносіць з тым ці іншым прадметам. Таму не трэба баяцца называць геаметрычныя формы і фігуры сваімі навуковымі імёнамі. Гэта дапаможа дзіцяці ў будучыні паволі аперыраваць навуковымі назвамі прадметаў, якімі яны будуць карыстацца пры канструяванні, даследаванні, навучанні.
Маляты павінны пазнаваць, маніпуліраваць наступнымі плоскаснымі геаметрычнымі фігурамі: круг, квадрат, трохвугольнік, прамавугольнік, авал, трапецыя, ромб; аб’ёмнымі формамі: шар, куб, цыліндр, прызма, конус, пласціна, авоід,
Знаёмству з геаметрычнымі фігурамі і формамі найболып спрыяе пазнавальна-практычная дзейнасць (заданні “Адшукай такі ж”, “Зрабі з пяску рознай формы кулічыкі”, “Складзі разам” — пакласці ў адзін кошык кубікі, у другі — шарыкі і г.д.) і мастацкая дзейнасць — канструяванне і аплікацыя (заданні: “Аздоб міску”, “Упрыгож рукавіцу” і інш.).
Азнаямленне з прасторай
Арыентаванне на сябе і ад сябе. Пры ажыццяўленні прасторавага арыентавання дзіця суадносіць усе акаляючыя яго прадметы, таму ўсведамленне ўласнага цела — падстава фарміравання ўменняў арыентавацца ў прасторы. Дзіця павінна называць і паказваць свае рукі, свае ногі, галаву, вочы, нос, вушы, рот, ведаць, якую функцыю яны выконваюць.
Працэс уласнага пазнання ажыццяўляецца з дапамогай дарослага, у зносінах з ім. Выхавальнік паказвае і называе часткі цела. Каб зносіны былі больш эмацыянальнымі, a пазнанне — цікавым, даступным, можна выкарыстаць пацешкі, вершы.
У меня
Мама взяла мыло, Рукн дочурке помыла. А рот сказал:
— Постойте, Вы н меня помойте. Я весь в простокваше Н в манной каше! A hoc сказал:
— П меня, н меня, Я грязный еіде Co вчерашнего дня. Закрнчал подбородок: — He хочу быть уродом! Я весь чумазый, Землей перемазан... А глазкп в печалп Сначала помолчалн, А потом спроснлн:
— Что же нас не помылн? Мама взяла мыло, Лнцо дочурке помыла. Теперь нос чнстый. Теперь рот чмстый. Н подбородок чнстый. А глазкн блестят — Весело глядят!
У мяне
Мама ўзяла мыла, Рукі дачушцы памыла. А рот сказаў: — Чакайце, Мяне не пакідайце. Я ўвесь у сыраквашы I ў маннай кашы!
A hoc сказаў: — А мяне? Як я? Я брудны яшчэ 3 учарашняга дня. Закрычаў падбародак: — Я брудней за ўрода! Я ўвесь у зямліцы, Хачу памыцца...
А вочкі сумавалі, Спачатку памаўчалі, А потым спыталі: — А нас не ўлічвалі? Мама ўзяла мыла, Тварык дачушцы памыла. Цяпер нос чысты. Цяпер рот чысты.
I падбародак чысты. А вочкі блішчаць — Весела глядзяць!
С. Капуцікян. Пераклад Л. Забалоцкай
Воднчка, воднчка, Умой мое лнчнко, Чтобы глазкн блестелн, Чтобы іцечкп краснелн, Чтоб смеялся роток, Чтоб кусался зубок.
Вушкі
— Вушкі, вушкі, што вы чулі? — Чулі песеньку Ганулі: "Гулі-гулі, гулі-гулі".
— Вушкі, вушкі, што вы чулі? — Нам нічога не чуваць, Прыйшлі козы начаваць, Танцаваць ды напяваць: "He хоча Гануля Вушкі свае мыць, Будзем з казлянятамі Тут, у вушках, жыць".
Н. Тулупава
Вадзіца, вадзіца, Дай мне памыцца, Каб вочкі блішчэлі, Шчочкі чырванелі, Каб смяяўся раток, Каб кусаўся зубок.
Н. Тулупава
Сняжок
Закружыліся сняжынкі, Ну, нібыта матылькі.
Надзя — шустрая дзяўчынка — Ловіць іх у дзве рукі.
А ў самой сняжок На вейках, На плячах, На каўняры — Нібы гэта не Надзейка, А снягурка на двары.
I. Шуцько
Одна дана нам голова, А глаза два, н уха два, П два внска, п две ідекп, П две ногн, н две рукн. Зато однн н нос, н рот. А будь у нас наоборот, Одна рука, одна нога, Зато два рта, два языка, — Мы только бы п зналн, Что елп да болталн.
Адна ў нас толькі галава, А вочак — два, і вушак — два, I скроні дзве, і дзве шчакі, I дзве нагі, і дзве рукі. Але адзін і нос, і рот. Ну, а калі б наадварот, Адна рука, адна нага, Язык і рот былі б па два, Мы толькі б паспявалі — Што елі, балбаталі.
С. Маршак. Пераклад Л. Забалоцкай
У паўсядзённым жыцці дзіця выконвае розныя дзеянні, якія патрабуюць умення рухацца ўперад, назад, ад сябе, падымаць(цца) уверх, апускаць(цца) уніз. Дзіця павінна засвоіць, што ўперад — гэта спераду ад сябе, там, дзе твар; назад — там, дзе спіна; уверсе — там, дзе галава; унгзе — там, дзе ногі.
Замацаванне дадзенага арыентавання адбываецца і ў музычнай дзейнасці. Сумесна з дарослым можна выконваць розныя рухі (падымаць рукі, прысядаць, паварочвацца і г.д.) пад музыку, пры выкананні нескладаных песенак, якія прадугледжваюць адначасовае выкананне дзеянняў. Напрыклад, песенькі “Замнька”, “Ходнт Ваня” і інш.
Замнька
Заннька, походн!
Серенькнй, походн!
Вот так, вот так походн!
Заннька, поверннсь!
Серенькнй, повернмсь!
Вот так, вот так поверннсь!
Заннька, попляшн!
Серенькпй, попляшн!
Вот так, вот так попляшн!
Заннька, топнн ножкой!
Серенькнй, топнп ножкой!
Вот так, вот так топнн ножкой!
Запнька, поклонмсь!
Серенькпй, поклоннсь!
Вот так, вот так поклоннсь!
Зайчык мой
Зайчык мой, пахадзі!
Шэранькі, пахадзі!
Вось так, вось так пахадзі!
Ты павярніся, зай!
Ты павярніся, зай!
Вось так, вось так, шэры зай!
Зайчык мой, патанцуй!
Шэранькі, патанцуй!
Вось так, вось так патанцуй!
Зайчык мой, тупні ножкай!
Шэранькі, тупні ножкай!
Вось так, вось так тупні ножкай!
Зайчык мой, дай паклон!
Шэранькі, дай паклон!
Вось так, вось так дай паклон!
Пераклад Л. Забалоцкай
Аналагічную функцыю выконваюць гульні-забавы, пераймальныя гульні,якія патрабуюць ад дзіцяці ведаў аб уласным целе, умення выконваць дзеянні правай ці левай рукой, нагой.
Пры ажыццяўленні педагагічнага працэсу ў бытавой дзейнасці выхавальніку належыць
няўхільна прытрымлівацца аднаго патрабавання: падказваючы правільнае дзеянне, пазбягаць называння правай ці левай рукі або нагі словам іншая. Напрыклад: “Танечка, вазьмі лыжку ў правую руку. Вось твая правая рука” замест: “Танечка, вазьмі лыжку ў другую руку”. Замацаванне правільнага называння правага і левага бакоў цела дапаможа ў будучым асэнсаванню напрамкаў дзеянняў накладання, прыкладання, лічэння (колькаснага і парадкавага), пісьма, чытання злева направа; асэнсаванню арыентавання ад сябе, ад іншых аб’ектаў.
Арыентаванне ў размяшчэнні прадметаў у групавым пакоі. Дзеля адчування камфортнасці, самасцвярджэння дзіцяці яго неабходна пазнаёміць з групавым пакоем (што ёсць у групе, дзе гэтыя прадметы размешчаны; у памяшканні групы ёсць спальны пакой, туалетны пакой, памяшканне для няні, раздзявалка). Знаёмства адбываецца ў асноўным у бытавой дзейнасці.
Асэнсаванню размяшчэння прадметаў у прасторы групавога пакоя спрыяе засваенне прыназоўнікаў на, ва, у, над і інш.
Вельмі карыснымі ў гэтай справе могуць стаць рухавыя гульні “Адшукай цацку”, “Дзе звініць?” Напрыклад, гульня “Дзе звініць?”. Дзеці разам з выхавальнікам знаходзяцца ў адным канцы пакоя. Яны адварочваюцца да сцяны, а ў гэты час няня (ці іншы дарослы) са званочкам (ці бразготкай) у руцэ хаваецца ў другім канцы пакоя. Выхавальнік прапануе дзеткам паслухаць, дзе звініць званочак (ці грыміць бразготка), і знайсці яго. Дзеці ідуць на гукі і адшукваюць яго. Падтрымайце малых, парадуйцеся разам з імі і абавязкова словам адзначце, дзе схаваўся званочак: “Вось здорава! Малайцы, дзеці, знайшлі званочак. А яго, аказваецца, наша няня схавала за шафай!” Гульня можа паўтарацца некалькі разоў.
Арыентаванне на лісце паперы. “Маляты” ўжо прымаюць удзел у маляванні, аплікацыі, і паспяховасць вынікаў гэтай дзейнасці ў большасці залежыць ад умення дзіцяці арыентавацца на лісце паперы як полі яго дзеянняў. Каб дапамагчы дзіцяці адчуць радасць ад працы, паставіць яго ў сітуацыю поспехаў, вельмі важна забяспечыць гэты поспех, навучыўшы малое разумець выраз на лісце і ў сярэдзіне ліста, побач з..., дакладна да..., у вуглах ліста...