Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Гуляем, навучаем, развіваем, ці знаёмім дзяцей з матэматыкай

Для дашкольнага ўзросту
Выдавец:
Памер: 184с.
Мінск 1998
115.65 МБ
Папярэдне пазнанне ліста паперы можа праходзіць у дыдактычных гульнях. Напрыклад, гульня “Прагулка матрошкі”. Вы можаце расказаць дзецям казку аб тым, як матрошка гуляла. Яна выйшла на палянку (зялёны ліст паперы), прыпынілася ў сярэдзіне яе (ставіце матрошку на сярэдзіну ліста), да яе прыскакаў зайчык і стаў побач (ставіце побач зайчыка), а з другога боку прыбегла і стала лісічка (ставіце ліску). Потым яны ўсе разам схаваліся тут, у куточку, таму што спалохаліся вялікага мядзведзя (ставіце фігуркі жывёл і матрошку ў адзін з вуглоў ліста паперы). Вось ён які вялікі, гэты мядзведзь. Ён выйшаў на паляну. Давайце яго паставім вось сюды: унізе ліста, і г.д. Можна расказваць пра розныя дзеянні ўдзельнікаў вашай казкі і перамяшчаць іх на лісце паперы.
Мы ўпэўнены: вашы гісторыі зацікавяць дзетак і вельмі ім спадабаюцца. А потым і яны змогуць расказаць для вас добрыя казкі.
Першапачатковае знаёмства з часам
Азнаямленне з часткамі сутак на падставе арыентавання на ўласную, найбольш характэрную для дадзенага адрэзку часу дзейнасць. Першае ўсведамленне сябе не толькі ў прасторы, але і ў часе — як гэта важна для дзіцяці. Яму хочацца і яно павінна ведаць, што адбываецца тады, калі мы гаворым яму раніца (ён устае, ідзе ў дзіцячы сад, снедае), дзень (ён гуляе, абедае), вечар (яго забіраюць дамоў, ён вячэрае), ноч (ён спіць).
Асэнсаванне часавых адрэзкаў у большасці адбываецца ў бытавой дзейнасці і зносінах з дарослымі. Бясконцыя пытанні дзіцяці, якія пачынаюцца са слова калг?, павінны знайсці водгук у выхавальніка, стаць магчымасцю для апісання дзейнасці дзіцяці ў той перыяд, аб якім ідзе гаворка. Дапамагчы даросламу можа мастацкае слова і творы выяўленчага мастацтва (карціны, адлюстраванні).
Вот м людм спят	Вось і людзі спяць
Вот н людп спят,	Вось і людзі спяць,
Вот я птмцы спят,	Вось і птушкі спяць,
Зайцы спят на травушке,	Зайкі спяць на травачцы,
Уткм — на муравушке,	Качкі — на муравачцы,
Ребяткн — по коечкам,	Дзетачкі — у ложачках,
Спят-поспят,	Спяць ды спяць,
Всему мчру спать велят.	Цэлы свет, як сонны сад.
Пераклад Л. Забалоцкай
Травка-муравка
Травка-муравка Co сна поднялась, Птнца-смннца За зерно взялась, Зайка — за капусту, Мышкм — за корку, Деткн — за молоко.
Слон
Спать пора! Уснул бычок, Лег в кроватку на бочок. Сонный мншка лег в кровать. Только слон не хочет спать. Головой кмвает слон, Он слоннхе шлет поклон.
Рано-рано поутру
Рано-рано поутру Пастушок: "Ту-ру-ру-ру!"
А коровкн в лад ему Затянулн: "Му-му-му!" Ты, Буренушка, ступай В чнсто поле погуляй. А вернешься вечерком, Нас напоншь молочком. ■
Траўка-мураўка
Траўка-мураўка Ад сну паднялася, Птушка-сініца За зерне ўзялася, Зайчык — за капусту, Мышкі — за скарынку, Дзеткі — за малачко.
Пераклад Л. Забалоцкай Слон
Час заснуть! Заснуў бычок, Лёг у ложак на бачок. Мішка лёг, каб спачываць. Толькі слон не хоча спаць. Галавой ківае слон, Ен сланісе шле паклон.
А. Барто. Пераклад Л. Забалоцкай
Рана
Над лугамі ў зару
Пастушок: "Ту-ру-ру-ру!" А кароўкі ў лад яму Зацягнулі: "Му-му-му!" Ты, Буронка, паспяшай, Ды ў полі пагуляй.
Прыйдзеш познім вечарком, Нас напоіш малачком.
Пераклад Л. Забалоцкай
ГРУПА “ЧАМУЧКГ’ (4 — 5 гадоў жыцця)
Асноўныя задачы азнаямлення “чамучак” з матэматыкай
У 4 — 5 гадоў дзіця можа засвоіць колькасныя характарыстыкі (многа, адзін, лік, лічба, больш, менш, пароўну, палова і г.д.); велічынныя (даўжыня, вышыня, даўжэйшы, карацейшы, вышэйшы, ніжэйшы, таўсцейшы, танчэйшы, шырэйшы, вузейшы, большы, меншы); прасторавыя (фігура, форма); прасторавыя напрамкі — ад сябе, на сябе, ад іншых аб’ектаў); часавыя (раніца, дзень, ноч, вечар, суткі, учора, заўтра, дні тыдня, поры года). Матэматычны матэрыял дапаможа развіць у дзіцяці мысліцельныя аперацыі класіфікацыі і серыяцыі на падставе параўнання мностваў прадметаў і з’яў па 1 :— 2 прыкметах (велічыні, форме, колеру, зместу, ліку). Дзіця вучылася гэтаму і ў папярэдняй групе, але ўскладненне працы ў групе “Чамучак” праяўляецца ў тым, што дзеці параўноўваюць мноства па двух прыкметах адначасова, і ў тым, што ўводзіцца апасродкаваны спосаб параўнання (праз лік).
Задачы
У галіне колькасных уяўленняў:
1)	знаходжанне многа і адзін прадметаў і з’яў у акаляючым асяроддзі;
2)	навучанне практычнаму шляху параўнання мностваў па колькасці ўваходзячых у іх элементаў (прыёмы накладання і прыкладання);
3)	навучанне апасродкаванаму параўнанню мностваў (шляхам колькаснага пераліку элементаў мностваў і параўнання атрыманых лікаў) у межах 10;
4)	азнаямленне з лічбамі ад 0 да 9;
5)	вызначэнне сувязяў і адносін паміж лікамі ў натуральным радзе;
6)	фарміраванне наступных уяўленняў аб ліку: лік — гэта паказчык магутнасці мноства (вынік пераліку), не залежыць ад напрамку лічэння;
лік — гэта паказчык таго, якое па лічэнню месца ў радзе займае аб’ект; залежыць ад напрамку лічэння (у межах 10);
лік — гэта паказчык раўнамагутнасці мностваў (абстрактнае паняцце; не залежыць ад якасных і прасторавых прыкмет прадметаў);
наступны лік у натуральным радзе можна атрымаць шляхам дабаўлення адзінкі да папярэдняга ліку;
лік складаецца з адзінак (у межах трох);
7)	падзел прадмета на 2 часткі з мэтаю фарміравання паняцця палова і высвятлення суадносін паміж часткамі і цэлым.
У галіне ведаў аб велічыні:
1)	вычляненне асобных параметраў велічыні (даўжыня, шырыня, таўшчыня, вышыня). Параўнанне па гэтых параметрах практычным шляхам і на вока;
2)	параўнанне двух прадметаў адначасова па двух параметрах: даўжыні і шырыні, шырыні і вышыні і г.д.;
3)	пабудова серыяцыйнага раду па ўзору і па правілу па аднаму і двух прыкметах адначасова (колеру і велічыні, велічыні і форме, зместу і колеру і г.д.) з 3 — 5 прадметаў;
4)	сувымярэнне прадметаў пры дапамозе трэцяга, які выступае ў ролі ўмоўнай меркі.
У галіне ведаў аб форме прадметаў:
1)	знаёмства з геаметрычнымі фігурамі пры дапамозе абследавання пачуццёварухальным шляхам пад кантролем зроку;
2)	аналіз пабудовы фігур (наяўнасць і падлік вяршынь, старон, вуглоў; выяўленне характару суадносін вуглоў; магчымасці трансфігурацыі; адносіны да ўжо вядомых фігур);
3)	фарміраванне ўяўленняў аб лініі як мностве кропак (прамая, крывая, ломаная, дуга і паўдуга як часткі крывых ліній);
4)	вызначэнне формы прадметаў.
У	галіне арыентавання ў прасторы:
1)	вызначэнне становішча прадметаў справа і злева ад сябе;
2 Зак. 1738
2)	вызначэнне становішча прадметаў зверху, знізу, уперадзе і ззаду ад іншых прадметаў;
3)	выкананне рухаў у зададзеным напрамку ад сябе і ад іншых аб’ектаў.
У галіне ведаў аб часе:
1)	знаёмства з часткамі сутак на падставе характэрнай дзейнасці дарослых у вызначаныя адрэзкі часу;
2)	азнаямленне з паняццем суткі, паслядоўнасцю змены сутак (паняцці сёння, учора, заўтра)',
3)	знаёмства з днямі тыдня;
4)	фарміраванне наступных уяўленняў аб часавым адрэзку год: чатыры поры года, якія паслядоўна змяняюць адна адну; кожная пара года мае характэрныя праяўленні ў прыродзе і дзейнасці дарослых і дзяцей.
Фарміраванне колькасных уяўленняў
Знаходжанне многа і адзін прадметаў і з’яў у акаляючай прасторы. Ва ўзроставай групе “Маляты” мы пазнаёмілі дзяцей з паняццямі многа і адзін, з тым, што яны знаходзяцца ў колькасных адносінах, якім чынам яны пераходзяць адно ў другое. Але нашыя дзеткі падраслі і настаў час замацаваць гэтыя ўяўленні і навучыць дзяцей адшукваць адзінкавыя і шматлікавыя групы прадметаў і з’яў у акаляючай прасторы. Дзейнасць гэта ўскладнена тым, што да колькаснага аналізу дадаецца яшчэ і прасторавы (уперадзе стаіць адзін мядзведзік, а ззаду — многа; на акенцы стаіць адзін вазон з кветкамі, а на паліцы ў кутку прыроды — многа).
У працэсе зносін выхавальнік можа звярнуць увагу дзяцей на тое, што ў акружэнні дзяцей ёсць прадметы, прадстаўленыя па аднаму (шафа для посуду, карціна на сцяне, гадзіннік і г.д.) і па многу (многа відэльцаў, сподкаў, лялек, кветак, раслін, кубкаў і г.д.). Каб дапамагчы дзецям, выхавальнік можа спецыяльна падзяліць акаляючае абсталяванне на зоны (участкі): стол выхавальніка, акно, сцяна, куток для гульняў, куток прыроды і г.д., спецыяльна падрыхтаваць у гэтых зонах прадметы па аднаму і па многу. Разглядаючы гэтыя зоны (іх можна назваць “станцыі” ў падарожжы па групавым пакоі), дзеці называюць прадметы, якіх тут па аднаму і па многу. У далейшым дзеці называюць прадметы, якіх па аднаму і па многу без падзелу групы на ўчасткі, у бліжэйшым наваколлі (музычная зала, пральня, кухня і г.д-)-
Вельмі складаным, але захапляльным гэты працэс стане ў групе “Фантазёры”, калі дзеці будуць працягваць знаходзіць многа і адзін на групавым участку, на вуліцы і г.д.
Гэты пошук і называнне могуць суправаджацца гульнямі “Цягнік”, “Падарожжа”, “Многа і адзін”, “Заапарк”, “Зрабі наадварот” і інш. Усе яны накіраваны і на тое, каб развіць у дзіцяці ўважлівасць, мысленне. Напрыклад, гульня “Зрабі наадварот”. Гуляюць дзеці і вядучы (ім можа быць спачатку выхавальнік, а потым дзіця). Вядучы тлумачыць, што ён будзе рабіць нейкія дзеянні адзін ці многа разоў, а дзеці павінны паўтарыць гэтыя дзеянні, але калі вядучы зрабіў дзеянне адзін раз, то дзеці павінны тое ж дзеянне паўтарыць многа разоў, і наадварот: калі вядучы робіць нешта многа разоў, дзеці — толькі адзін раз. Так, вядучы пляскае ў далоні многа разоў, дзеці — адзін раз; вядучы прысядае адзін раз, дзеці — многа разоў; вядучы спявае гук “ля” адзін раз, дзеці — многа разоў і г.д.
У гульню “Многа і адзін” можна пагуляць з дзецьмі і ў групавым пакоі, і на прагулцы. Дзеці становяцца ў лінію перад вядучым (ці кругам з вядучым у цэнтры). Вядучы кідае мяч аднаму з дзяцей і гаворыць слова адзгн. Дзіця павінна ў адказ кінуць мяч і сказаць назву аднаго з прадметаў, якіх у групе па аднаму. Калі вядучы гаворыць слова многа, дзіця ў адказ называе тыя прадметы, якіх у групе многа, і кідае мяч.
Можна стварыць гульні з выкарыстаннем мастацкага слова. Напрыклад, гульня “Зорачкі і месяц”. Расказваем дзецям верш Л. Саўчук “Адзін”:
Очень грустно Кенгуренку:	Сумна так Кенгураняці:
(Паказваем малюнак,на якім намаяявана Кенгураня.)
Нет нн брата,	Hi сястры ў яго,
Нн сестренкм.	Hi брата.
В небе грустная луна.	Поўня сумная відна,