• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    ты іх пазіцыю ці не, ім быў важны сам факт нейкай зразумелай толькі ім адным «барацьбы». Ім было важна скарыць цябе, паставіць на калені. I ўсё гэта яны рабілі толькі дзеля аднаго — самасцвярджэння. Самае прыкрае схавана ў тым, што гэтыя людзі ў сваіх думках насамрэч згаджаліся са мной у многім, але яны ніколі не маглі прызнаць сваё паражэнне. Для іх спрэчка была сродкам для дасягнення сваіх мэт. Вось і ўсё. Людзям не важна, што адмаўляць, ім важна адмаўляць. I калі ты з імі не згаджаешся — табе кранты, да пабачэння. Меў рацыю Канфуцый, калі сцвярджаў: «Калі табе плююць у спіну, значыць, ты першы». Але ці так важна быць першым? — ён задумаўся і адказаў: — Так, быць першым — важна. Хаця б дзеля таго, што вам стануць пляваць у спіну, а не ў твар. I тады я памяняў сваю тактыку. Я зразумеў: быць чалавекам станоўчым можна толькі ў ідэальным грамадстве. Я перасіліў сябе і перастаў саромецца сваіх здольнасцей, я пайшоў па галовах, як гэта могуць назваць некаторыя чыстаплюі, каб дасягнуць таго, чаго дасягнуў. А я абараніўся, я атрымаў кватэру, я, я, я... Спіс можна доўжыць доўга. У мяне ёсць усё неабходнае для жыцця: грошы, кар’ера. Што яшчэ мне патрэбна? Галоўнае, не распускаць соплі. Усе гэтыя сюсю-мусю нікога, акрамя цябе самога, не цікавяць. Свет жорсткі. I слабакам у ім няма месца. Зразумеў?
    Ён моўчкі кіўнуў галавой.
    — Вось і малайчына, — лагодна паляпаў выкладчык яго па плячы. — А цяпер мы з табой пойдзем у цір, і я навучу цябе, як утаймоўваць свае эмоцыі.
    — Вы што, — зірнуў ён недаўменна на Хініча. — Я ж сляпы... Амаль сляпы.
    — Нікому такога не гавары больш, — не хаваючы сваёй незадаволенасці, сказаў Хініч. — Я навучу цябе таму, чаго не могуць яны. Я навучу цябе таму, што ім нават не
    снілася. Паглядзі на іх! — загадаў яму жорстка Хініч, кіўнуўшы галавой у бок вірлівай гарадской вуліцы. — Чым ты горшы за іх, чым? Я навучу цябе страляць. Ты станеш адным з лепшых. Чуеш?.. Чым ты горшы за іх?
    — Нічым, — адказаў ён ціха.
    — Вось так яно лепей, — спагадліва ўсміхнуўся Хініч. — Пайшлі...
    Рэшту дня яны правялі ў ціры. Калі ён вяртаўся дахаты, ля пад’езда дарогу зноў яму пераступіла вар’ятка.
    — Усё роўна цябе пацалую! Ляля!.. — усміхнулася яна нейкай штучнай несапраўднай усмешкай.
    — Сволач! — не стрымаўся ён на гэты раз. — Пайшла прэч!.. Прэч!.. Прэч!..
    15
    Зачасцілі дажджы. Гарадская стракатасць ужо з цяжкасцю маскіруе навакольную шэрасць. Бачна, што лета сыходзіць. Я бязвылазна сяджу дома. Адна. У бессаромна-цесным пакоі, які даўно ўжо не памятае свежага паветра. 3 тых пор, як я ледзь не папала пад машыну, мама зноў адну мяне на вуліцу не выпускае. I цяпер у мяне няма магчымасці сачыць за Ім. Усё, што мне цяпер засталося, гэта зноў і зноў уяўляць Цябе, маляваць у сваіх думках. Але чым настойлівей я Цябе шукаю, тым меншая верагоднасць таго, што я некалі знайду Цябе. Гэта — ісціна, ад якой нікуды мне не дзецца. Я адчуваю, як б’юцца ўва мне два сэрцы: маё і Тваё. Аказваецца, я здольная несці не толькі чужыя грахі, але і нечыя жыцці. Я разумею, што абцяжарваю Цябе сваімі думкамі, напаўняю Цябе сваімі пакутамі. Але ёсць выключэнні з правілаў. Дом на мяжы адзіноты — цяпер не толькі мой дом. Так, я даўно жыву навобмацак, чужою прысутнасцю, Тваёю даверлівай паслухмянасцю. Так, я доўжу чаканне, але ў гэтым чаканні, якое я гадую ў пячоры сваёй адзіноты, роднае мне, назапашанае з неймавернай цяжкасцю. Усё гэта я аддам Ta66, маё любінятка! Усе мае думкі, усе мае словы толькі для аднаго Цябе. Іх многа. Гэтых слоў павінна хапіць, каб расказаць Табе ўсю нашу праўду: і пра Прыгажосць, і пра Абсурднасць Свету, у якім нас даўно ўжо няма.
    Цемра ненароджанага... Цішыня нявымаўленага...
    16
    Канікулы праляцелі імгненна. He паспеў ён азірнуцца, як вярнуўся з Егіпта Буся. Як заўжды, шматслоўны і задаволены жыццём, ён лез з недарэчнымі пытаннямі, імкнуўся расказваць пра сваю нядаўнюю паездку, выхваляўся. Але ўсё гэта было яму нецікава. I ён выкарыстоўваў любую магчымасць, каб збегчы куды-небудзь ад гэтага чалавека і застацца аднаму. Пацяклі шэрыя, аднастайныя дні. Вучоба, дом, вучоба. Але, нягледзячы ні на што, ён па-ранейшаму знаходзіў час і наведваў цір. Захапленне стральбой паступова ператварылася для яго з дзіцячай забаўкі ў карысны і неабходны для душы занятак, набыло новы, сакральны сэнс. Ва ўсякім разе, гэта была дадатковая магчымасць сустракацца з Хінічам, да якога ён прывязваўся з кожным днём усё болей і болей. Той, як і абяцаў, навучыў яго страляць. У нечым ён нават ужо апярэджваў свайго настаўніка. Усе свае выхадныя цяпер ён бавіў тут, у ціры, разам з любімым выкладчыкам. Пасля заняткаў стральбой яны падоўгу бавілі час у бары. Ён піў чай, Хініч — піва. Размаўлялі на розныя тэмы, філасафавалі. Нягледзячы на розніцу ва ўзросце, яны шмат чаго знаходзілі адзін у адным агульнага. Буся неяк пацікавіўся:
    — Білі, ты дзе гэта прападаеш апошнім часам? Няўжо кралю сабе завёў?
    — Якая краля? — зрабіў ён недаўменны, абыякавы выгляд. — Залікі, іспыты... Сам ведаеш. Галава кругам ідзе.
    — Заняўся б ты лепей Марынкай. Што? He хочаш? Ну ты і чуча, Білі!..
    — Знайшоў пра каго гаварыць, — адмахнуўся ён.
    — Лаві момант, Білі! — іранічна скрывіў вусны Буся. — Дзеўкі самі да цябе лезуць, а ты ў шапку спіш.
    Доля праўды ў яго словах была. Дзяўчына сапраўды праяўляла да яго цікавасць, і ён тое заўважаў, але кожную яе такую спробу цынічна спыняў і ў сабе гасіў любыя жаданні. «Не для мяне гэтыя сюсіпусі», — пераконваў ён сябе. I як толькі выпадаў вольны час, нёсся ў гарадскі парк. Там яго чакаў Хініч. Потым яны стралялі і доўга сядзелі ў бары. Іх незвычайнае сяброўства цягнулася некалькі год ужо, пачынаючы з таго недарэчнага выпадку ў гандлёвым цэнтры. Лістоў ад сваёй незнаёмкі ён больш не атрымліваў. I пакрыху стаў забываць пра яе існаванне. У яго цяпер быў дарадца і сябар Хініч. А тое, што гэты чалавек нашмат старэйшы за яго, не бяда. У яго ёсць чаму павучыцца. Цяпер ён ужо быў на чацвёртым курсе і актыўна выступаў у мясцовым друку. 3 вострымі палемічнымі артыкуламі. Такое «чытво» было запатрабавана ў краіне. Людзі спадзяваліся на перамены. Людзі прагнулі праўды, не жадаючы верыць у тое, што іх зноў падманваюць. Захмялелыя ад нечаканай свабоды, яны не зналі, што рабіць з ёю. Кожны цягнуў коўдру на сябе. А краіна крок за крокам кацілася ў бездань.
    Неяк пад вясну Хініч запрасіў яго да сябе ў госці. Упершыню за той час, што яны сябравалі.
    — За што табе падабаецца Сартр? — нечакана спытаў у яго Хініч. Яны сядзелі ў зале і пілі чай. — Хацеў спытаць у цябе даўно, і ўсё неяк аддаляў гэтае пытанне. He заходзіла размова, — доўжыў ён. — He думаю,
    што ты захапляешся ім толькі з-за таго, што ён, як і ты, рос без бацькі.
    Ён заружавеўся, завагаўся — гаварыць ці не гаварыць.
    — Неяк, пасля вядомага вам здарэння, — наважыўся ён, — у мяне з Бусем, а гэта мой колішні сябар, адбылася адна размова. Ён тады пажартаваў і сказаў, што я нібыта заўважаны цяпер самім Богам... Як сапраўдныя Вялікія. I я прыняў гэта за чыстую манету. Пачаў цікавіцца жыццём Вялікіх Памерлых, шукаць падабенства з імі. Я разумею, гучыць гэта смешна, але так было. Зразумейце мяне правільна, на той час для мяне гэта было вельмі прынцыпова. — Ён на хвілінку задумаўся. — Напалеон?.. He... Гэты чалавек не мог мяне зацікавіць. У яго біяграфіі я не знайшоў нічога захапляльнага. Мяне вабіла слова. I та~ ды я адкрыў для сябе Сартра. Спачатку я даведаўся, што ён, як і я, быў аднавокім. Гэта толькі ўзмацніла маю цікавасць да яго. А потым я перачытаў усе яго творы. Амаль усе... I ведаеце, калі шчыра, то я знайшоў там шмат чаго карыснага для сабе.
    Хініч загадкава ўсміхнуўся.
    — Разумею, — сказаў ён. — На людзей трэба глядзець з вышыні. Так?.. Ці: пекла — гэта іншыя!
    — Магчыма, — адказаў ён. — Але тут я ўдакладніў бы: адно другога не выключае. Безумоўна, я прачытаў і яго Герастрата, і яго п’есу «Пад замком», але... — ціха сказаў ён, здзіўляючыся абсалютнаму спакою.
    — Што «але»?
    Ад адказу ён ухіліўся. Паспрабаваў перавесці размову ў іншае рэчышча:
    — А памятаеце, што вы сказалі мне пасля той першай вашай лекцыі, калі мы толькі пазнаёміліся? — нечакана спытаў ён.
    — Безумоўна, — кіўнуў Хініч.
    — Дарэчы, чаму вы тады вырашылі, што я не чытаў Музіля?
    — Я засумняваўся ў табе. Хаця нешта і падказвала, што ты не той чалавек, які мог бы захапіцца Ульрыхам, — адказаў ён. — Ульрых — чалавек без уласцівасцей. А мне падалося, што ты не да гэтага імкнешся ў жыцці. I ўсё ж я вырашыў пачакаць, не спяшацца з высновамі.
    I?
    — Я не памыліўся.
    — Ведаеце, вы мелі рацыю, — прызнаўся ён. — Гэтая кніга не захапіла мяне. Некалькі разоў я спрабаваў яе чытаць і столькі ж разоў адкладваў. Мяне цікавіла іншае.
    — Ты хацеў сказаць: мяне цікавіць іншае? — удакладніў Хініч.
    — Няхай будзе так, — пагадзіўся ён. — Хаця якая розніца.
    — He скажы... Сяргей, у мяне да цябе прапанова, — нечакана сказаў ён і адкрыў дзверцы шафы. — Ёсць пляшка выдатнага французскага віна.
    — Я не п’ю віно, — заспяшаўся ён адмовіцца.
    — Разумею. Але мы толькі па кілішку. He думаю, што гэта зашкодзіць нашай далейшай размове.
    Хініч разліў віно і зірнуў неяк загадкава:
    — Між іншым, даўно хацеў спытаць у цябе, ты знаёмы з нашым дэканам?
    Ён насцярожыўся.
    — Чыста візуальна. Па-мойму, ён чытаў курс лекцый па старажытнай літаратуры.
    — Так. I як ён табе? Што скажаш?
    — Інтэлігентны, культурны чалавек.
    — Сяргей, не смяшы мяне. Якая культура? Спусціся на грэшную зямлю, — іранічна ўсміхнуўся Хініч. — Хочаш даведацца пра культуру, наведай грамадскую прыбіральню.
    — Пры чым тут прыбіральні, — пакрыўдзіўся ён. Успрыняў яго словы як намёк на сваю колішнюю гісторыю.
    — Пры чым?.. Ты што, не бачыш, што адбываецца ў краіне?.. Культурным чалавекам, Сяргей, можна быць толькі ў культурным грамадстве. А вакол нас адны злодзеі і хабарнікі. Ты не глядзі на яго інтэлігентнасць. Гэта толькі маска. Ён — хабарнік. Такім людзям не месца ў нашым універсітэце. Варта мне агучыць тое, што я ведаю пра яго, і яму крышка, і заўтра ён не дэкан. — Хініч счакаў хвілінку, потым дадаў: — Ты павінен напісаць артыкул. Пра яго.
    — Я?.. — здзівіўся ён і засумняваўся: — He... Я не ведаю яго... Баюся, што не змагу.