• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    — Зможаш, — упэўнена сказаў Хініч. — Галоўнае, нарабіць грукату. А там час пакажа. Хочаш па шчырасці? Я павінен заняць яго пасаду. Ты мяне разумееш? Глядзіш — потым і табе падшукаем цёплае месца. Абаронішся, застанешся на факультэце. Але пра дэталі крыху пазней. Тут трэба абмазгаваць усё як след, каб камар носа не падтачыў.
    Ён прамаўчаў. Падняўся з канапы, падышоў да паліц з кніжкамі.
    «Ён выкарыстоўвае мяне!» — не давала разняволіцца яму надакучлівая думка.
    — О, у вас такая багатая бібліятэка! — здзівіўся ён шчыра, імкнучыся перавесці гаворку на іншую тэму.
    — Так, — адказаў Хініч. — Большасць гэтых кніжак мне дасталася ад маіх бацькоў.
    — А хто яны ў вас? Раскажыце пра іх, калі ласка, — папрасіў ён.
    — Музыканты... Маці — скрыпачка. Бацька — дырыжор. Аб’ехаў палову свету са сваім аркестрам, — патлумачыў ахвотна ён. — Знаёмы быў з рознымі знакамітасцямі. Дарэчы, бацькі сабралі выдатную фанатэку. Калі ёсць жаданне, можам нешта паслухаць. Напрыклад... — Хініч не дагаварыў, падняўся з-за стала і накіраваўся да шафы.
    — А ці ёсць у вас Пярт? — заспяшаўся ён.
    — Пярт? Безумоўна, ёсць, — азірнуўся Хініч. На яго твары застыла здзіўленне. — Ты слухаеш Пярта?
    — Так, гэта мой любімы кампазітар, — прызнаўся ён.
    — Што ж, тады калі ласка, — сказаў Хініч.
    — Калі гэта магчыма, пастаўце «ТЕ DEUM».
    — He уповай, душа моя, на телесное здравне н на скоромнмоходяіцую красоту, вндншн бо, яко снльным н младым умнрают, но возопнй: помнлуй н мя, Хрнсте Боже, недостойного, — задаволена ўсміхнуўся Хініч.
    — Так, гэта канон пакаяння...
    Рэшту вечара яны бавілі пад музыку Пярта. Пляшка была дапіта. Віно п’яніла і разнявольвала. Размова павольна перацякала з аднаго рэчышча ў іншае, і ён не заўважыў, як мінуў час. Яму даўно трэба было збірацца дахаты. Ён заспяшаўся.
    — He думаю, што ёсць сэнс цягнуцца праз горад такой непагаддзю, — спыніў яго нечакана Хініч і зірнуў з нейкай непрыхаванай пяшчотай. — Заставайся... Канапа шырокая, месца хопіць.
    — Ведаеце, я не прывык спаць на чужым ложку, — паспрабаваў ён адмовіцца. — Я не змагу заснуць.
    — Усе мы іншы раз робім тое, чаго раней не рабілі, — сказаў ён загадкава і паспяшаўся раскласці KaHany. Ён лёг і затаіўся ў чаканні. He вымавіў ніводнага слова нават тады, калі адчуў на сваіх плячах цёплыя мужчынскія рукі Хініча...
    17
    Ён цягне мяне за сабой. Уніз па сходнях. Ён абражае мяне і груба штурхае ў плечы. Мне варта крычаць, не падпарадкоўвацца ягонаму гвалту, а я маўчу. Я ўсміхаюся і маўчу. Відаць, гэта яго раздражняе. Я ведаю, я перакананая, людзей раздражняе пакорлівасць іншых. Што дрэннага я зрабіла яму? За што ён мяне б’е?..
    Мне страшна. Божа! Каб вы толькі ведалі, як мне страшна!
    — Ляля!.. — шапчу я ад безвыходнасці.
    Ён абыякавы і непрабівальны. Ён падобны да маёй мамы. Яна была такой жа непрадказальнай, калі глумілася над маёй лялькай.
    — Ляля! — ледзь чутна паўтараю я.
    Вакол ні душы. Толькі я і ён. Цёмна і душна. Недзе блізка зусім пабліскваюць шкельцамі яго акуляры.
    — Ляля!..
    — Заткніся!.. Заткніся!.. Заткніся!..
    Знадворку праз разбітыя шыбіны ў памяшканне сочыцца скупое вечаровае святло. Разам са скразнякамі прарываюцца і павольныя невыразныя гукі скрыпкі. I здаецца, няма ў гэтым свеце нічога больш пяшчотнага і прыгожага...
    — Ляля!.. Ляля!.. Ля...
    18
    Вярнуўшыся ад Хініча, ён адразу ж палез у ванную. Доўга мыўся. Здавалася, што змывае з сябе нейкі векавы зямны бруд. Другі раз у сваім жыцці ён адчуваў сябе абражаным і зняважаным. Разуменне нікчэмнасці, бессэнсоўнасць свайго існавання наводзіла яго толькі на адну думку. 3 гэтым жыццём трэба было нешта рабіць. I яму захацелася памерці. Ён знайшоў невялічкую вяроўку ў шафе і завязаў на ёй вузел. Але на большае ў яго не хапіла рашучасці. Ён пастаяў некалькі хвілін у роздуме і выкінуў вяроўку ў сметніцу. Зноў палез пад душ. Жаданне мыцца па некалькі разоў на дзень стане для яго з гэтага дня неабходнасцю. I ўсё ж, нягледзячы ні на што, ад сустрэч з Хінічам ён не адмовіўся. Хутчэй наадварот, цяпер яны сталі бачыцца яшчэ часцей. Страх перад тым, што студэнты западозраць іх сувязь, вымушаў ісці яго на розныя хітрыкі, ён, як мог, стаў хаваць ад іх гэтае сваё сяброўства.
    — Білі, а ты, гляджу, далёка пойдзеш! — сказаў яму неяк пры сустрэчы Буся. Ён быў, як заўжды, прамалінейны і беспрынцыпна жорсткі. — А я ўжо, прызнацца, палічыў цябе за размазню.
    — Ты гэта пра што? — спытаў ён, зрабіўшы недаўменны выгляд.
    — Я, Білі, пра твой артыкул, — усміхнуўся загадкава Буся. — Ты, пэўна, не ў курсе яшчэ. У Мамонькі інфаркт.
    — Інфаркт? — здзівіўся ён.
    — Так, Білі, інфаркт. Пасля твайго артыкула, — удакладніў Буся.
    — Я тут пры чым?.. Я напісаў тое, што лічыў патрэбным, — паспрабаваў ён апраўдацца.
    — Безумоўна, Білі, безумоўна! — усміхнуўся ён. — Ты ў нас спецыяліст па праўдзе. Але цяпер табе, Білі, пажадана ахову мець. Глядзіш, замочаць у пад’ездзе, як Лісцева. За праўду, Білі, — недарэчна пажартаваў ён.
    Ён сумна ўсміхнуўся.
    — Ну, а калі без жартаў, — дадаў Буся пасля непрацяглай паўзы, — то ёсць адна прапанова ў мяне да цябе. Адзін мой сябар прадае «Макарава». Шукае пакупніка. He хацеў бы набыць? Калі што, магу пагаварыць з ім.
    — Навошта мне пісталет? — здзівіўся ён.
    — Ну, мала на што... Раптам спатрэбіцца. Ты ж, кажуць, стральбой займаешся. Глядзіш, аднойчы як знойдзеш. Час цяпер такі — жорсткі, небяспечны. Падумай.
    — Ладна, падумаю, — паабяцаў ён.
    Яны развіталіся. Ён адразу ж патэлефанаваў Хінічу.
    — Ты чаго замітусіўся? — асадзіў яго той. — Ты тут пры чым?
    — Як жа, — выціснуў ён заікаючыся. — Студэнты пляткараць, што нібыта ўсё гэта з-за мяне, з-за майго артыкула.
    — Выкіні з галавы, — супакоіў яго Хініч. — Ведаеш, колькі такіх артыкулаў зараз строчаць? I што, кожны, каго гэта тычыцца, інфаркты атрымлівае? He дуры, Сяргей!
    Ён задумаўся.
    — Скажы лепей, чым займаешся? — спытаў Хініч.
    — Ды нічым, — адказаў ён.
    — Прыязджай тады, пастраляем.
    — Можна, — пагадзіўся ён.
    — Адзін мой знаёмы адкрыў зал ігральных аўтаматаў. Там столькі розных «стралялак». I бар ёсць, дарэчы. Можна потым там будзе пасядзець, — прапанаваў Хініч.
    — Можна, — пагадзіўся ён.
    Рэшту дня яны прабавілі ў ігральным зале. «Стралялкі» сапраўды захаплялі. Яму падалося нават, што ад іх можна атрымліваць больш асалоды, чым ад стральбы ў ціры. Ва ўсякім разе, яму спадабалася.
    Вечарам патэлефанаваў Буся і сказаў, што Мамонька памёр.
    — Схадзі ў царкву, Білі, — пажартаваў ён. — Пастаў свечку.
    Ён сціснуў вусны ад пагарды. Успомніўся момант, калі Буся прымацоўваў да яго параненага вока мамін абразок з выявай Божай Маці.
    — Я атэіст, — выціснуў ён праз сілу, не хаваючы свайго раздражнення. — Яшчэ ў дзяцінстве, там, ля рампы, я зразумеў, што верыць і давяраць можна толькі ў свае сілы і сабе. Памятаеш, як ты...
    Ён не дагаварыў.
    — Ды памятаю я ўсё, — заспяшаўся Буся і зноў засмяяўся.
    Ён уявіў нават гэты яго скажоны, вар’яцкі твар.
    — Буся, я тут падумаў, — сказаў ён пасля непрацяглай паўзы.
    — Ты пра што? — не зразумеў яго Буся.
    — Ну, я наконт тваёй нядаўняй прапановы.
    — А... Выдатна. Толькі хачу адразу цябе папярэдзіць, Білі, гэта небяспечна. За гэта пасадзіць могуць. Ты добра падумаў?
    — Так, я падумаў, — сказаў ён упэўнена. — Колькі гэта ўсё будзе каштаваць?
    — Дамовімся...
    19
    Яму ёсць што сказаць мне. Ён — сведка гэтай эпохі. Калі я гляджу на яго ўзнятую, застылую ў паветры руку, мне пачынае здавацца, што ён цягне яе да мяне, каб пагладзіць мяне па галаве. Я ўхіляюся. Я баюся яго. Як і Лялю. Яны аднолькавыя. Людзі без душы. Світальны промень кранаецца маўклівай каменнай постаці, і безжыццёвы мармуровы твар ажывае. Я прыходжу сюды, каб выпытваць у яе таямніцы.
    — Людзі баяцца таго, чаго не ведаюць. Людзі баяцца таго, чаго не могуць разгледзець. Заплюшчы вочы і глядзі. Усё кепскае адбылося ўжо, — нагадвае мне яго векавая, ліслівая ўсмешка. — Проста людзі яшчэ не заўважылі гэтага.
    — Але тое, што засталося, такое ж, што і сышло, — непераканаўча шапчу я і гляджу на яго са здзіўленнем. Вочы расказваюць тое, аб чым маўчыць яго маўчанне. — Ці павінны маўчаць мы аб тым, аб чым не маем магчымасці гаварыць? Кім стану я, калі мяне не стане?
    — Людзі імкнуцца да вечнасці...
    — Але я нават не ведаю, як мне жыць тут, на зямлі. Мне ніхто не гаварыў пра гэта.
    — Раззлуй іх. Быць добрай табе не да твару.
    — Я раблю тое. Несвядома. Але ў мяне ёсць свая гісторыя.
    — Твая гісторыя ганебная ад пачатку і да канца. Ты цягаеш за іх іхні цяжар. Скінь яго з сябе.
    — За каго за іх?
    — За іх...
    — I што далей?..
    — He думаць, а проста быць...
    20
    Хініч заняў месца дэкана. Як і разлічваў. Адразу ж пасля смерці Мамонькі. Бачыліся яны цяпер вельмі рэдка. Прычыну гэтага кожны тлумачыў па-свойму. На носе былі дзяржаўныя іспыты, і ён цэлымі днямі праседжваў у чытальнай зале. Калі выпадаў вольны час, бег у цір, пастраляць. Гэта быў адзіны занятак, які яшчэ прыносіў яму асалоду. Тут, у ціры, хоць і зрэдзь, яны бачыліся з Хінічам. Іспыты ён здаў на выдатна. Атрымаў чырвоны дыплом. Хініч, як і абяцаў, прапанаваў яму пасаду на кафедры, але ён адмовіўся. Папрасіўся на працу ў газету. Хініч дапамог, перагаварыў з кім патрэбна, праўда, за гэта давялося разлічвацца дадаткова.
    — Пакажы гэтым засранцам, як трэба пісаць! — параіў яму Хініч, калі справы ўладзіліся. — Па-першае, гэта дадатковая магчымасць паказаць, на што ты здатны. Па-другое... — Ён завагаўся. — Чалавек, пра якога я хачу, каб ты напісаў, — вельмі патрэбны мне. Ведаеш, ёсць людзі, а ёсць нелюдзі... I гэтыя нелюдзі замінаюць жыць нармальным людзям. Нармальныя людзі заўжды ў меншасці. I іх трэба падтрымліваць. Разумееш?.. Час зараз такі... Па галовах, сукі, ходзяць. Сяргей, вельмі прашу цябе, пастарайся. Разбярыся як след ва ўсім, пранюхай, намацай слабыя месцы. Што мне цябе вучыць...
    Ён пастараўся. Вучыць яго, як гэта робіцца, не мела патрэбы.
    Яны пачалі бачыцца яшчэ радзей. Цяпер нават цір ён наведваў адзін. Пры сустрэчах кожны спасылаўся на занятасць, хаця сапраўдныя прычыны крыліся ў іншым, аб чым можна было толькі здагадвацца. Ён адчуваў нейкую недаказанасць, але ніякіх захадаў, каб палепшыць сітуацыю, не прадпрымаў. Прадчуваў канчатковы разрыў рана ці позна, усё роўна непазбежны. А вырашылася ўсё да агіднасці проста. Ад_ нойчы яму пазванілі з бальніцы і паведамілі, што Хініч у рэанімацыі, што ў яго інсульт, што крызіс, праўда, мінуў, але стан яго па-ранейшаму цяжкі. Гэтая навіна выбіла яго з каляі. Гэта быў сапраўдны шок для яго. Яшчэ ўчора здаровы, жыццяздольны, самаўпэўнены і самадастатковы чалавек сёння стаў не патрэбнай нікому абузай. У гэта было проста немагчыма паверыць. У бальніцу ён не паехаў. He хапіла духу. Толькі праз месяц, калі Хініча выпісалі і калі ён сам аправіўся ад шоку, ён наведаў яго дома.