• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    Ён зачыніў акно. Хуценька апрануўся і кінуўся ўніз па лесвіцы да выхаду. На вуліцы было сыра і цёмна. Накрапваў дождж. Ён па дыяганалі перасек бязлюдную вуліцу і подбегам рушыў да ратушы. Цяпер ён дакладна ведаў, скуль бяруцца гэтыя нікчэмныя гукі. Гэта скрыгаціць стрэлкамі гадзіннік. Размотвае час. «Мой час. Я спыню яго! — самаўпэўнена вырашыў ён. — Цяпер я ведаю, як гэта зрабіць». Ён нябачна падкраўся да ратушы, крануўся рукой халоднай, вільготнай клямкі. Дзверы былі замкнёныя. Патрапіць у вежу можна было праз дах суседняга дома. Ён кінуўся туды, але і там яго чакала няўдача. Дом быў пад аховай, і прабрацца на дах у яго не атрымалася. Ён зірнуў безнадзейна на гадзіннік, потым на сцяну з вялізным стракатым плакатам «Мы — народ!», і ад бяссілля заплакаў. Счакаўшы хвіліну, позіркам адшукаў непадалёк лаўку і рушыў да яе. Адчуванне, што за ім нехта сочыць, так і не мінула. Ён азірнуўся. 3 плаката яму нахабна ўсміхаўся шчаслівы малады чалавек...
    23
    Пра жыццё мне расказвае мама. Усё, што я ведаю пра яго, ведаю з яе слоў. Я, так бы мовіць, бачу свет яе вачыма. Мяне як бы няма яшчэ. Я — пакуль яшчэ толькі цень, адгароджаны ад людзей шклом гэтага акна. Мяне яшчэ толькі трэба выдумаць. Бо калі чалавека не ведаюць, хто ён і скуль, пра яго складаюць міфы. Чые словы ўваскрэсяць мяне? Ці стану я шэптам тваіх неагучаных думак? «Мама, мамачка! — крычу я і не Ma­ry да цябе дакрычацца. — Што ты ведаеш пра мяне? Што?.. Бездань між намі толькі павялічваецца. Ты заўжды саромелася мяне. Ты заўжды хавала мяне ад сваіх сяброў і знаёмых. Тваёй любімай фразай, якую ты паўтарала ўвесь час нястомна, была: «Чаму ты не памерла, калі была маленькай!» Голас чужы і фальшывы. Мама!.. Мамачка!.. Ад тваіх слоў вее холадам. Так, людзі толькі любяць памерлых. Няўжо і мне трэба памерці, каб ты палюбіла мяне?..»
    24
    Разбудзілі яго нечыя галасы. Ён прахапіўся і не зразумеў, дзе знаходзіцца. Агледзеўся. Пачынала світаць. Неба на даляглядзе заўважна пасвятлела. Гаслі адзін за другім ліхтары. Са сцяны ратушы, з плаката, на яго гэтак жа падазрона пазіраў усё яшчэ самадастатковы малады чалавек у нацыянальнай кашулі. Як на не BapTyro ўвагі драбнату. «Не, гэты горад занадта прыгожы для таго, каб ён змог мяне палюбіць! — падумаў ён без шкадавання. — Такому дзікуну, як я, тут не месца». Ён з нянавісцю зіркнуў на чалавека з плаката. Пагардлівы і самадастатковы позірк таго нібыта папярэдзіў: «Пустэльня — вось дзе твой дом!» Што стане ён рабіць далей, пакуль што не ведаў. Сядзеў і проста бязмэтна ўзіраўся ў далячынь.
    У рэдакцыі паявіўся толькі пасля паўдня.
    — Хм! — нявызначана мыкнула сакратарка ў адказ на яго сціплае прывітанне. Тлумачыць, што гэта азначае, не мела патрэбы.
    — Што здарылася, Білі?..
    — Ты закахаўся, Білі?
    — Білі, табою цікавіўся галоўны рэдактар!
    — Білі!.. Білі!.. Білі!.. — неслася з усіх кутоў. О, як ён іх усіх ненавідзеў!..
    — Білі, хачу цябе пазнаёміць з нашай новай супрацоўніцай.
    — He трэба, мы з ім знаёмыя даўно, — заспяшалася маладая жанчына. Выйшла з-за стала і зрабіла не-
    калькі крокаў яму насустрач. — Прывітанне, Білі!.. Няўжо я змянілася?.. Няўжо не пазнаў?..
    — Чаму ж гэта, пазнаў, — нехаця адказаў ён.
    Яшчэ б яму было яе не пазнаць. Гэта была Марына. Ва ўсёй сваёй прыгажосці.
    — Рада бачыць цябе, Білі!
    — I я таксама, — схлусіў ён, памаўчаў і чамусьці з выклікам сказаў: — Між іншым, мяне Сяргеем завуць.
    — Даруй, я па звычцы, — папрасіла прабачэння жанчына. — Але тады я таксама даўно ўжо не Пстрычка. Я — Марына, — нагадала яна яму з тым жа націскам у голасе. Усміхнулася: — Вось і пазнаёміліся.
    I тут яго прарвала.
    — Я вам не Білі, чуеце, вы! — крыкнуў ён, звяртаючыся да калег. — У мяне ёсць імя. I памятайце, цярпець болей вашы знявагі я не збіраюся. Зразумелі?
    — Білі, якая муха цябе ўкусіла?
    — Мухі тут ні пры чым. Халтуршчыкі! Я звальняюся. Сёння ж. Усе чулі? — узмацніў ён да непазнавальнасці голас. — Мне надакучыла пісаць пасквілі на заказ.
    Ён разумеў, што паводзіць сябе па-дзіцячы, сцэнічна. Але спыніцца ўжо не мог. Яго несла. Эмоцыі зашкальвалі. Ён адчуваў, як ад гэтай яго пыхі пацеюць шкельцы ў акулярах. Іх трэба было працерці. Але зняць ён іх не мог, інакш выставіў бы напаказ сваё калецтва. Дазволіць ім такой радасці ён не мог. Ён глядзеў на размытыя да непазнавальнасці, мітуслівыя постаці сваіх калег і люта ненавідзеў іх. Гэта ўсё, на што ён быў здатны ў гэты момант. Няёмкая паўза зацягвалася. Кожны рабіў выгляд, быццам бы займаецца сваёй справай. А яго распірала ад гонару. «Я змог! Я заткнуў ім раты!»
    Напрыканцы працоўнага дня на калідоры яго дагнала Марына.
    — Сяргей, — папрасіла яна лагодна. — Ці мог бы ты правесці мяне да аўтобуснага прыпынку?
    У яе голасе было столькі загадкавасці і пяшчоты і цнатлівасці, што ён не здолеў ёй адмовіць. Нешта варухнулася, затрымцела на донцы яго душы, нарадзіла кволае жаданне. Яны ішлі бязлюднай вечаровай вуліцай і размаўлялі. I яму падалося, што ўсё гэта некалі было ўжо. Ва ўсякім разе, усё гэта абвалілася на яго не выпадкова. Вялікае каханне менавіта так і пачынаецца, ведаў ён з кніжак. Марына была замужам, мела дачку, і гэты неаспрэчны факт абавязваў іх асцярожнічаць. Каб захаваць сувязь у тайне, ім давялося зняць кватэру на ўскрайку горада. Сустракацца ў яго дома яна катэгарычна адмовілася. Мужа яна свайго, па ўсім відаць, не кахала і не хавала гэтага. I ён чамусьці паверыў ёй. Адкрыўся. Падумаў, што ўсё гэта яго і назаўжды.
    — Білі, не вер бабам! — папярэдзіў яго пры сустрэчы Буся. — Іх хлебам не кармі, дай пагуляць у пачуцці. Небяспечная і сумнеўная гэтая твая задума. А галоўнае, бесперспектыўная. 3 замужнімі кралямі звязвацца — гэта сябе не паважаць. Нагуляецца і кіне, вось убачыш. Білі, у яе дачка, муж, хата. Што дасі ты ёй узамен?... Што, Білі?..
    Ён не паслухаў яго, узгадаў, як некалі Буся сам заляцаўся да Марыны, і вырашыў: «Зайздросціць, сука! Выпадзі яму такая магчымасць — не прамінуў бы, не прапусціў бы...»
    Ён закахаўся. Упершыню ў жыцці. Купіў машыну. Наўмысна, каб можна было забіраць Марыну з працы. Яны ехалі далёка за горад. Гулялі ўздоўж рэчкі, размаўлялі. Ён адчуваў сябе па-сапраўднаму шчаслівым. Вырашыў, што і яна кахае яго. Ва ўсякім разе, гнаў прэч негатыўныя думкі, рабіў усё магчымае, каб захаваць гэтую ілюзію.
    Неяк на сайце знаёмстваў ён выпадкова натрапіў на адну не зусім звычайную абвестку. «Сямнаццацігадовы хлопец, — прачытаў ён, — жадае пазнаёміцца з мужчынам сярэдніх гадоў з мэтай далейшых інтымных стасункаў». Абвестка зацікавіла яго. Ён патэлефанаваў па пакінутым у ёй нумары, дамовіўся аб сустрэчы. He, яму не патрэбна была інтымная сувязь, усё гэта ён некалі праходзіў ужо. Яму была важна гэтая сустрэча як сам факт, як з’ява. Яму хацелася зняважыць гэтага юнака, паказаць яму яго нікчэмнасць, як гэта зрабілі ў свой час з ім, а заадно і пераканаць сябе ў тым, што ён не адзін такі зняважаны, што ёсць і іншыя, што іх шмат, што яны такія ж нікчэмныя, як і ён. Што жыццём на самой справе кіруе блуд. Што сэкс і ежа — галоўныя каштоўнасці, якімі захапляецца пераважная большасць людзей. Ён хацеў задаць гэтаму хлопцу ўсяго толькі некалькі няёмкіх пытанняў, а потым апісаць усё падрабязна ў сваім палемічным артыкуле. «Няхай чытаюць! — думаў ён. — Няхай ведаюць».
    Сустрэча з юнаком расчаравала яго. Той раскусіў яго з першых жа слоў і паспрабаваў змыцца. На тым гісторыя і скончылася.
    25
    Я ведаю нешта такое, чаго не ведаюць іншыя. Я ведаю, як нараджаецца жыццё. Як кропля за кропляй працякае яно з аднаго чалавека ў іншага. Цяпер Ты нагадваеш мне пра сябе кожны дзень. Я чую, як б’ецца побач з маім тваё сэрца. Я люблю цябе, маё любінятка!
    Мама ўчора сказала мне, што аддасць цябе ў прытулак, адразу ж, як толькі ты народзішся. Яна злая, яна катэгарычная. 3 ёй немагчыма размаўляць на такія далікатныя тэмы. Наіўная, яна думае, што можна распараджацца чужым жыццём. Маім... Тваім... He бойся, мае любінятка!.. He бойся!.. Я не аддам ёй цябе ніколі. Цяпер яна зноў кожны дзень вывозіць мяне ў горад. На інваліднай калясцы. Бярэ ў некага за грошы напракат. Цяпер я баўлю ў ёй час ля рынку. Я кармлю птушак. Гэты занятак прыдумала я для сябе сама. Іншы раз мне таксама хочацца быць птушкай — той белай, бяскрыўднай галубкай з чорнаю меткай на шыі...
    26
    Ён адарваўся ад успамінаў і агледзеўся. На вуліцы амаль ужо развіднела. Туман рассеяўся, і сонца заўважна ажывіла цеснату густа засаджанага дрэвамі дворыка. Недзе зусім блізка заскавытаў сабака. 3 вуліцы данёсся аднастайны гул машын. Паявіліся першыя мінакі. Ён заспяшаўся. Абмінуў хуткую, але чамусьці перадумаў і вярнуўся назад. Дзверцы ў машыне былі адчыненымі. Ён падышоў бліжэй. Мужчына ў белым халаце спешна выцягваў з салона каталку. «I што сёння за дзень такі! — расчаравана падумаў ён, пазіраючы падазрона на санітара. Ён не заўважыў нават, як да яго падышоў сусед. Немалады чалавек, хударлявы, з няголеным тварам.
    — Каго забіраюць? — пацікавіўся ён у мужчыны.
    — Кагосьці з Грынічаў, — суха адказаў той. Коса зірнуў на пакунак і, счакаўшы, дадаў: — Верагодна, вар’ятку...
    Ён насцярожыўся. Вытрымаў паўзу. Сэрца трывожна сціснулася.
    — Вар’ятку? — перапытаў ён. — А пляткарылі, што яны з’ехалі.
    — Значыць, не з’ехалі, — адказаў мужчына. — Разрадзілася без пары, недарэка. Дома. Кажуць, хавала сваю цяжарнасць ад маці. Хто іх цяпер зразумее, гэтых... — Ён змоўк, падбіраючы патрэбнае слова. Нарэшце знайшоўся і дадаў: — Гэтых хворых.
    — Так! — цынічна кіўнуў ён у адказ. Памаўчаў і на ўсякі выпадак яшчэ раз спытаў: — Дык яны не з’ехалі?
    — Ды не... Кажу ж табе, — недаўменна зірнуў на яго сусед і чамусьці загадкава ўсміхнуўся. — Відаць, былі на тое прычыны. Цяпер ужо і не з’едуць...
    — Гэта чаму?
    — Куды ім цяпер з малым дзіцём ехаць? — з веданнем справы заўважыў мужчына. — Сын цяпер у яе на руках.
    — Лагічна, — кіўнуў ён і насцярожыўся: — Сын?..
    «Гэта ж мой сын!.. Мой!..»
    — Сын. Хто мог падумаць... — падсумаваў сусед. Дастаў з пачка цыгарэту і закурыў.
    — Пайду я, — нечакана заспяшаўся ён.
    — На працу спяшаешся?
    — Так, на працу, — схлусіў ён.
    — Вядома, ідзі, — сказаў сусед, працягваючы загадкава ўсміхацца. Нечакана яму падалося, што, верагодна, сусед здагадваецца пра яго таемныя сувязі з вар’яткай. Інакш з якой прычыны ён лісліва пасміхаецца? Ад няёмкасці ці ад хвалявання, якое раптам апанавала яго, ён расчырванеўся.