• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    цыяльных салонах гуказапісу. Але цябе не цікавіла змесціва кружэлкі, цябе цікавіў яе здымак. I яго ты будзеш захоўваць усё астатняе сваё жыццё. I гэты крадзёж, першы і апошні ў тваім жыцці, стане для цябе ўчынкам, за які табе ніколі не будзе сорамна. 3 пакоя ты выберашся незаўважна. Проста ім будзе не да цябе. Міне час і ты перарасцеш сваё першае захапленне. Але дасюль так і будзеш слухаць адну і тую ж песню з кружэлкі з сімвалічнаю назвай «Снзокрнлнй птах». Пакутліва сапраўдны голас спявачкі будзе зноў і зноў вяртаць цябе ў тую далёкую мінуўшчыну. Ты будзеш слухаць яе голас, каб плакаць у сне. Ад пяшчоты... Ажэнішся позна. На яе пляменніцы. А праз восем гадоў вашага сумеснага жыцця, заспееш яе ў ложку са сваім лепшым сябрам. I гэтая кавярня на рагу дзвюх пешаходных вуліц стане для цябе яшчэ адным рэанімацыйным пакоем. Сюды ты будзеш прыходзіць тады, калі жыць табе будзе невыносна, як цяпер, пасля гэтага недарэчнага допыту ў следчым ізалятары, і напівацца ў дрызіну. Навошта людзям памяць? Навошта ім гэты цяжар, без якога можна лёгка абыходзіцца?..
    Каб пра ўсё забываць!
    «Але мы, гэта і ёсць тое, што захоўвае пра нас Ha­ma памяць», — супраціўляюся я свайму ўнутранаму голасу і імкнуся ўзгадаць хоць адну знакавую падзею ў жыцці за апошнія дзесяць гадоў. Мне ўсё яшчэ хочацца выбрацца з нары свайго «Я» і зірнуць на сябе з вышыні пражытага, ажывіць у памяці тое важкае і значнае, якое мог прапусціць, якое засталося жыць толькі ў марах. Мінае час, а я так і не знаходжу, за што можна было б зачапіцца, чым не сорамна было б падзяліцца з людзьмі. Дзесяць год выпала з жыцця. Вырасла новае пакаленне. Нешта сцерлася, страціла свой былы лоск, ранейшую знакавасць. Утварылася яміна. Я выпаў з часу, у якім нарадзіўся, так і не прыжыўшы-
    ся ў часе цяперашнім. Я заблудзіўся ў сваіх сапраўдных пачуццях і поглядах. Разгубляў сяброў. Некаторыя з іх адмовіліся ад мяне. Ад некаторых адмовіўся я. Здарылася так, што цяперашнімі маімі калегамі сталі людзі нашмат маладзейшыя, і працяглыя дыскусіі з імі на тэмы маралі канчаткова заблыталі мяне. Я сутыкнуўся з падменай паняццяў, адчуў, што прапусціў нешта важнае, не заўважыў яго ў свой час і цяпер яно стала не маім. Час апярэдзіў мяне. Я цягнуся ў яго хвасце. I гэты марафон не па сілах мне. Мала таго, што мяне не разумеюць, мяне і не хочуць разумець. «Ніхто нікому і нічым не абавязаны! — папярэджваюць сябры. — Ты не пахан, а тым больш не будысцкі манах, каб чытаць нам пропаведзі!» Я задыхаюся ад крыўды, узмацняю голас. Мяне абзываюць псіхапатам і ігнаруюць. Я так і не здолеў знайсці дзеля апраўдання патрэбныя, аргументаваныя словы. Я сыходжу, уключаю маўчанне, знікаю з актыўнага жыцця. I чым даўжэй цягнецца гэты мой аскетызм, тым невыносней робіцца жыць...
    Адрываюся ад думак і акідваю позіркам залу. Насупраць за суседнім столікам заўважаю маладога чалавека. Ён прыйшоў толькі што. Я прапусціў яго, не заўважыў за сваімі думкамі. Мужчына нагадвае нечым следчага. А можа, мне ўсё гэта толькі здаецца? Цяпер у кожным стрэчным я схільны бачыць людзей, падобных да следчага. Страх зрабіў сваю жудасную справу. I я не здольны супраціўляцца яму. Мужчына ўсміхаецца мне, і я не вытрымліваю, гляджу паўз яго. У людзях ёсць нешта гідлівае і неахайнае, у што заглыбляцца не хочацца. Але ад гэтага чалавека адасобіцца нельга. Ён — касмічны магніт, які прыцягвае да сябе ўвагу. «Няўжо я таксама такі ж неахайны?» — думаю я і апускаю вочы. Хочацца зірнуць на сябе збоку. Хочацца пераканацца, што я іншы. Характары людзей, вычытаў я ў ней-
    кім выданні, выяўляюцца па тым, як і што яны ядуць. Гэты сваімі манерамі нагадвае гадавалага кормнага падсвінка. Ён перакідвае са шчакі за шчаку ежу, гучна прыцмоквае языком і задаволена клацае сківіцамі. Ежа імгненна знікае з талеркі, і з бездані яго ненажэрнага чэрава вырываецца на волю гулкае рэха цыбульнай адрыжкі. Звоніць тэлефон, і мужчына, працягваючы жаваць, марудліва цэдзіць:
    — Слухаю, мая любая!.. Так, маё любінятка!.. Безумоўна, мая радасць!.. Як скажаш, мая добрая!..
    Ежа распырскваецца са слінай. Мужчына гідліва зіркае ў мой бок, — я стаў сведкам таго, чаго бачыць быў не павінен — і просіць прабачэння. Пры гэтым чамусьці апускае вочы. Потым спешна хавае тэлефон і пачынае ікаць. Цягнецца да куфля з півам. Адпівае некалькі выратавальных глыткоў і з новым шаленствам накідваецца на недаедзены антрыкот. Мне здаецца, што канца гэтаму не будзе ніколі. Я імкнуся палюбіць яго, як аб тым сказана ў бібліі, але акрамя агіды, ніякіх іншых пачуццяў разбудзіць у сабе ўжо не здольны. Я чэрствы і халодны чалавек! I ненавіджу сябе за гэта. Хочацца забыцца, не глядзець у яго бок. «Ну і дзянёк! — раздражняюся я. — Спачатку следчы, цяпер гэты тып...» Дастаю з пачка цыгарэту і прыкурваю. Думкі мімаволі вяртаюць мяне да нядаўніх жахлівых падзей. Тым незабыўным летнім надвячоркам я сядзеў у гэтай жа невялічкай кавярні і жлукціў кілішак за кілішкам гарэлку. Мне не хацелася жыць. I я думаў, што здрада, якую толькі што давялося зведаць з боку блізкага мне чалавека, ёсць найвялікшая несправядлівасць у свеце. Тады я не здагадваўся яшчэ, што наперадзе мяне чакае куды большае зло. I калі б я пра тое ведаў, магчыма, не быў бы такім наіўным...
    4
    Быць тым, кім хацелася стаць, не атрымлівалася. Мы ішлі з ім па ранішняй Празе і я адчуваў сябе тут чужаніцай. Мне здавалася, што я трапіў у зусім іншы свет. Я ўзіраўся ў маўклівыя твары выпадковых прахожых і рабіў выснову, што гэтыя людзі — поўная супрацьлегласць мне і тым, з кім даводзілася жыць на радзіме. I справа была, відаць, не ў іх ментальнасці, не ў іх разняволенасці, што кідалася ў вочы адразу, у гэтых людзей быў іншы выраз твару. На ім адсутнічала таўро трывогі і страху. Я недаверліва пазіраў на незнаёмых людзей, потым пераводзіў позірк на свайго спадарожніка і чакаў ад яго пэўных тлумачэнняў, быццам бы ён мне павінен быў іх даваць. Я не ведаў, з чаго пачаць размову. Я не ведаў ні звычак гэтага народа, ні яго гісторыі, ні культуры. Усё, чым я мог пахваліцца, гэта, што крыху быў знаёмы з творчасцю Кафкі. Але кніжкі, гэта адно, а жыццё — зусім іншае. Мне хацелася мець зносіны з людзьмі напрамую. «Безумоўна, — думаў я, — кожны народ заслугоўвае таго, чаго заслугоўвае. I праблема не ў сістэмах, якія пануюць у тых ці іншых краінах, ні ў дыктатурах, тым больш не ў дыктатарах, як тое схільна лічыць пераважная большасць маіх сяброў, а ў нашых адносінах і стаўленні да жыцця.» Але ці здольны я быў знайсці словы, з дапамогай якіх можна было данесці да гэтага, па-сутнасці незнаёмага мне чалавека, сваю пазіцыю? He мог жа я яму сказаць, што мяне і такіх, як я, задавальняе тое, што адбываецца ў маёй краіне...
    У яго было прыгожае славянскае імя — Любо. I ў адрозненне ад мяне, ён быў чалавекам добрым. Адзінае, што мне не падабалася ў ім, гэта яго скрытнасць. Калі шчыра, я не зусім разумеў, як могуць ужывацца ў людзях гэтыя дзве прынцыпова розныя, у маім разуменні, якасці характару. Быць закрытым у гэтай краіне я не жадаў і не тоячыся пачаў расказваць свайму новаму сябру пра сябе і пра свой народ. Я перабольшваў, я хлусіў, я прыдумляў, я вымушаў яго паверыць у тое, ува што сам не верыў. Мне хацелася выказацца. Палітычная сітуацыя ў краіне навучыла мяне маўчанню. Змушанаму маўчанню на роднай мове. Але цяпер я быў за яе межамі і быць нямым і глухім мне не хацелася. А вось дабрыні, трэба прызнацца, мне сапраўды не хапала. Дабрыня была раскошай для такіх, як я. Мы не залежылі ад саміх сябе, ад сваіх магчымасцяў і жаданняў. Мы былі рабамі чужога настрою, неймавернага апетыту і сквапнасці, скажонага да абсурду разумення свету. Усе свае заганы і недахопы мы спісвалі на свой лёс і сваю наканаванасць. Нам прапаноўвалі сваё разуменне дабрыні. Але ёй немагчыма было навучыцца. 3 ёю трэба было нарадзіцца. Я быў такім жа сентыментальным і слабавольным чалавекам, як і мноства іншых людзей, і гэтага ніколі ні ад кога не хаваў. Мне трэба было жыць, і за такую магчымасць з мяне вілі вяроўкі. Мне сорамна, агідна за сваю бяззубасць і генетычную меланхалічнасць. Mae недахопы і заганы рэзка выдзяляюцца на фоне такіх людзей, як Любамір. I тады ўзнікае жаданне стаць іншым, растварыцца ў святле таго, хто нясе гэтае святло. Так я думаў...
    Яго імя казала само за сябе. Праўда, я ведаў і іншага славака з такім іменем — саракавасьмігадовага забойцу Любаміра Гармана, крывавая гісторыя якога абляцела ўвесь свет. У мяне яна таксама ў свой час выклікала жах і расчараванне чалавекам разумным, да-
    датковы раз пераканала ў тым, што людзі — істоты загадкавыя, непрадказальныя, што іх пачуццямі і паводзінамі рухаюць жывёльныя інстынкты. Я баюся гэтай нашай непрадказальнасці. Са слоў блізкіх сяброў, той жа Любамір Гарман быў чалавекам таварыскім і ўраўнаважаным, але гэтыя якасці не сталі перашкодай на шляху да жорсткага злачынства. Узброены аўтаматам, ён уварваўся ў кватэру да суседзяў і бязлітасна расстраляў ні ў чым не вінаватую цыганскую сям’ю. Цяжка ўявіць сабе, але забойца зрабіў 242 стрэлы, у выніку чаго забіў сем і параніў пятнаццаць зусім выпадковых людзей. Адной з яго ахвяраў стаў дванаццацігадовы хлопчык, якога Гарман застрэліў зблізку на вачах у маці. «Скуль у нас гэтая жорсткасць?» — задаваўся я неаднойчы гэтым пытаннем і не знаходзіў на яго адказу.
    Я наўмысна не стаў расказваць Любаміру гісторыю пра яго цёзку-забойцу, а загаварыў пра сусветна вядомага славака, паважанага і любімага мною футбаліста Любаміра Мараўчыка. Было заўважна, што яму падабаецца той факт, што яго землякоў ведаюць у свеце. Думаю, мне таксама было б прыемна чуць гэта. Мы доўга расказвалі адзін аднаму свае жыццёвыя гісторыі. Паводзілі сябе, як блізкія і даўно знаёмыя людзі. Безумоўна, я гаварыў больш, чым мой сябар. Любаміру даводзілася ўвесь час слухаць ды ківаць у адказ галавой. Аднак шмат чаго пра сябе расказаў мне і ён. Любо быў старэйшы за мяне на некалькі год — равеснікам сумна вядомых «пражскіх падзей». Яго бацькі, этнічныя славакі, жылі ў тыя часы ў Празе. Любо нарадзіўся ў год Малпы, магчыма таму, ён не верыў у Бога. Эвалюцыйная тэорыя Дарвіна набыла для яго сваеасаблівы кананічны сэнс. Яго горад тады быў спавіты суднаю цемрай, а па брукаваных вузкіх вулачках, высякаючы тракамі іскры-