• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    Прахожыя палахліва шарахаюцца і абыходзяць мяне бокам. Узіраюся ў іх маўклівыя, задуменныя твары, шукаю сваё падабенства, генетычнае радство, векавую, глыбока схаваную духоўную повязь. I не знаходжу. Праблема не ў іх. Праблема ўва мне. I я разумею гэта, як ніколі. Мне страшна. Я наіўны летуценнік, якому няма месца ў гэтым гламурным горадзе гіпсавых статуй, дзе ахвяры шануюць сваіх катаў, усталёўваючы ім помнікі, называючы ў іх гонар вуліцы і плошчы — нечуваны гвалт культу тых, хто знішчаў і рабаваў некалі маіх продкаў. I няма нам спакою ні ад іх жывых, ні ад іх памерлых. Я адзін з тых маўклівых і цярплівых пакутнікаў, якому ні-
    колі не адмяжавацца ад гэтай ганебнай сапраўднасці. Я таксама маю да яе дачыненне. Гэты горад — мой надмагільны камень, з-пад якога мне не выбрацца ніколі.. Ён цісне на мяне сваім векавым цяжарам, і я не здольны супраціўляцца яму. Мо таму і спяшаюся я сюды з далёкіх краёў, каб ненавідзець яго ўжо праз некалькі дзён. Але ад нянавісці да любові — адзін толькі крок. Усяго адзін. I я раблю яго заўжды, нягледзячы ні на што. Я люблю гэты горад гэтак жа, як люблю толькі сваю адзіноту. А яна — міласціна Божая, з якой людзі не ведаюць што рабіць, якой страшацца, ад якой бягуць і адхрышчваюцца, як толькі могуць. Мы эгаісты! I пераважная большасць з нас не здольная жыць, не нагадаўшы пра сябе сваім блізкім. «Я ёсць!» «Я тут!» «Вунь жа ён я!» А мне хочацца, каб пра мяне забылі. Усе. Хоць на дзень. Хоць на некалькі гадзін. Я не жадаю нікога чуць!.. Я не жадаю нікога бачыць!.. Дайце мне магчымасць прывыкнуць да самога сябе. Пабыць сам-насам са сваімі думкамі. Са сваёй адзінотай. Вось ён, мой горад, дзе я ёсць і дзе мяне няма. Я крочу ўздоўж аднатыпных дзевяціпавярховікаў і бачу, з якой ненавіснай пільнасцю сочаць яны за маімі рухамі. Сотнямі запыленых вокнаўвачніц утаропіўся на мяне гэты горад. I я не адчуваю перад ім ні захаплення, ні страху. Я крочу наперад. За далягляд. Праз сваё асабістае «я», праз сваю недасканаласць. На край свету. У вечнасць. Я самы шчаслівы сярод няшчасных. Я п’яны і мне мора па калена. Я цалуюся з дрэвамі ў прамым сэнсе гэтага слова. Абдымаю іх за таліі-камялі і прыпадаю гарачай шчакой да шурпатай кары. Мы цалуемся, я не перабольшваю. Калі б нехта заспеў мяне выпадкова за гэтым нязвыклым для людзей заняткам, пэўна вырашыў бы, што я вар’ят. Але я не вар’ят. Я звычайны сярод звычайных. Дакладней, адзін са шматлікіх. А таму не павінен задавацца пытаннем, хто і што пра мяне падумае. Свет прыгожы і ў гэтым
    уся справа. Я ўдыхаю ў сябе яго пахі. Пахі тлену і вечнасці. На поўныя грудзі. Я шчаслівы сярод няшчасных. Гэта для мяне сёння спяваюць птушкі. I такога прыгожага каларытнага спеву я не чуў яшчэ ніколі...
    Але ўсё мае свой кошт. I раскоша адчуць сябе адзінотным — таксама. Дарма мне прымроілася, быццам бы я падмануў Бога, зразумеўшы, якое гэта шчасце быць адзінотным. Бога падмануць можна, людзей — ні за што. Людзі назойлівыя і дасціпныя. I ад іх нікуды не дзецца. Іх цікаўнасць знаходзіць мяне паўсюль. Яна не падуладна сумленню і сораму. Людзі здольныя вычапляць падобных сабе нават з адзіноты. «Не зводзь нас у зман! — недаверліва азіраюцца на мяне прахожыя. — Ты такі, як і мы. Ты таксама заняты пошукам ворагаў!..» Марная справа тлумачыць ім, што ўсё жыццё я толькі і раблю, што ўцякаю ад сваіх ворагаў. Тых, што жывуць ува мне.
    Адрываюся ад думак. Насустрач мне рухаецца вясельная працэсія. Заўважаю гэты тлумны натоўп занадта позна. Нічога не застаецца, акрамя як ісці яму насустрач. Стараюся трымаць раўнавагу, аднак атрымліваецца гэта з цяжкасцю. Шанец пазбегнуць сораму і ганьбы да канца яшчэ не страчаны. Можна завярнуць у арку, а потым праз двор выйсці да аўтобуснага прыпынку. За ім — стаянка. He раблю гэтага. Пераадольваю сябе і рухаюся далей, насустрач іншаму жыццю. Вочы затрымліваюцца на нявесце. Твару яе разгледзець нельга. Позірк яшчэ не здольны дасягнуць таго, што карціць убачыць. Узіраюся ў расплывісты сілуэт, захапляюся шлюбнай сукенкай. Яна доўгая. Яна крадзе дзявочыя рухі. Падол прытрымлівае шаферка. Жаніх побач з нявестай. Ён дробны і непрыкметны. Яго задача — ствараць ілюзію абрадавай цэльнасці. Вакол маладых завіхаюцца фатографы. Яны, нібыта альбатросы ля карабля, — сімвал
    абавязковай прысутнасці. Маладыя пазіруюць на камеру з розных пазіцый. Цалуюцца. Узіраюцца адно ў аднаго і не могуць налюбавацца сабой. Маладыя гуляюць у маладых. Працуюць на памяць. Адкуль ім яшчэ ведаць, што памяць кароткая, што яна цяжар, ад якога хочацца пазбавіцца. Міне час і ім таксама, магчыма, давядзецца адхрышчвацца ад большасці сваіх неабдуманых, неразумных учынкаў. Толькі Богу вядома, як складзецца іх лёс. Час мяняе людзей. Робіць ворагамі — ненавіснымі і невыноснымі адно для другога. Час — нажніцы, прылада бязлітасная, але і яна не заўжды здольная абрэзаць канцы нітак, спавітых у каўтун, ад якога хочацца, але немагчыма пазбавіцца. Глядзіш і не бачыш вакол сябе нікога. Hi на здымках, ні ў жыцці. Ты адзін. Астатнія абрэзаныя нажніцамі часу. Як нешта непатрэбнае і выродлівае. Нават Бог не здольны мяняць мінулае.
    Вясельны натоўп набліжаецца, і цяпер я маю магчымасць назіраць маладых зблізку. Дзяўчына непрыгожая, кірпатая. Твар у прышчах-крапінках. Верагодна, гэта і ёсць штучны панцыр жаноцкага шчасця. I вырасціла яна яго толькі што. Ва ўсякім разе, ён не паспеў яшчэ закасцянець, але дзяўчына ўжо смела прыкрываецца ім, нібыта ахоўным шчытом. Ад мяне? Ад такіх, як я. Ад несправядлівасці гэтага свету. Ад людской бездухоўнасці і абыякавасці. Дурань! He раўняй усіх па сабе. У гэтай пары ўсё будзе інакш. He так, як у вас з Раданай. He так. Дзяўчына пакуль яшчэ толькі ўзіраецца ў гэты свет. Невідушчымі вачыма. Яна яшчэ не здольная бачыць тое, што не паддаецца логіцы. I ўсё ж, лаўлю сябе я на думцы, яна такая ж нешчаслівая, як і многія з нас. Гэта жорсткая праўда. I мне хочацца, каб мае словы ніколі не спраўдзіліся. Я не жадаю апаганьваць сваёю прысутнасцю чужыя надзеі. Паскараю хаду і абмінаю вяселле. Болып не гляджу ім у вочы. Мы разміна-
    емся і я адчуваю ад гэтага сапраўдную палёгку. Божа! Якое шчасце не быць прарокам!...
    Вось і машына. Мацаю па кішэнях, шукаю ключы. Потым адмыкаю дзверцу і саджуся на пасажырскае месца. Праз некаторы час перабіраюся за руль. Доўга гляджуся ў люстэрка. Кратаю трохдзённае шчацінне і расціраю вільготнымі пальцамі пухліны пад вачыма. Усё кепска! Усё вельмі кепска! Усё не так, як таго б хацелася. Дастаю з кішэні пачак з цыгарэтамі і закурваю. Спяшацца няма куды. Дома ніхто не чакае. Ды і ехаць у такім становішчы я нікуды не збіраюся. Зацягваюся некалькі разоў і выкідваю недасмалак праз фортку. Кладу галаву на руль і заплюшчваю вочы.
    6
    Мінула гадзіна, як сыйшоў Любо, а могілкі так і не адчыніліся. Я бязмэтна кружляў па бязлюднай вуліцы, бавіў час у чаканні неверагодных цудаў. Відавочна, я быў падобны да вар’ята, якому даўно ўжо няма месца сярод жывых, а таму ён настырна імкнецца наладзіць стасункі з памерлымі. Нават дурню было зразумела, што маё чаканне — марная трата часу, а мае паводзіны — тое, што не падлягае асэнсаванню, выходзіць за межы агульначалавечага мыслення. Усё правільна, калі не хапае паразумення з жывымі, узнікае жаданне паразумецца з памерлымі.
    Маё працяглае бязмэтнае швэнданне прыцягнула ўвагу ахоўнікаў з будынка насупраць. У «акварыуме», як трапна назваў гэты шыкоўны шкляны гмах Любо, месцілася сусветная служба «Радыё Свабода» і ад дасціпных і ўсюдыісных «амерыкосаў» можна было чакаць чаго заўгодна. Ва ўсякім разе, знаходзіцца пад іх пільным наглядам з кожнай хвілінай рабілася небяспечней. Мне здавалася, што яны даўно ўжо прынялі мяне за тэрарыста. I мая кідкая азіяцкая знешнасць ды набітая розным барахлом скураная торба толькі ўзмацнялі гэтыя падазрэнні. Апраўдвацца і даваць сумніўныя паказанні ў пастарунку не ўваходзіла ў мае бліжэйшыя планы, таму, счакаўшы, я хацеў было ўжо падацца да бліжэйшай станцыі метро, але нечакана заўважыў двух дзіўных асоб. Яны вынырнулі аднекуль з-за помні-
    каў і цяпер крочылі па сцяжынцы проста да мяне. Іх несапраўдныя запаволеныя рухі былі ўвасабленнем самой смерці. Ва ўсякім разе, мне так здавалася. Нягледзячы на сонечны, я б сказаў, нават спякотлівы ранак, гэтыя людзі, калі іх можна было назваць людзьмі, былі апранутыя ў доўгія не па сезону плашчы. Іх твары разглядзець было нельга. Нас аддзяляла адлегласць у некалькі дзясяткаў метраў і высокая жалезная агароджа. Гэта была адзіная, па маім перакананні, станоўчая акалічнасць, якая ўсё яшчэ сяліла ўва мне нейкую надзею. Я паспешліва расшпіліў торбу і выцягнуў здымач. Рукі дрыжэлі і не падпарадкоўваліся. Я зрабіў некалькі паспешлівых здымкаў, але суб’екты праігнаравалі, як мне падалося, гэтае маё дзейства і накіраваліся да магілы Кафкі. Наблізіўшыся да помніка, адна з істотаў выцягнула з блакітнай гаспадарчай торбы вялізную чорную посцілку і спрытна, адным рухам, разаслала яе no634 на сцяжынцы. Скуль з’явілася ў яе руках торба, для мяне так і засталося быць загадкай. Ва ўсякім разе, яшчэ хвіліну таму гэтае стварэнне не мела яе. Высвятляць гэты важны і неаспрэчны факт не было ў каго, а таму зацыклівацца на ім таксама было няварта. I ўсё ж, гэта адмоўна паўздзейнічала на мяне. Я адчуў, як па целе папаўзлі дрыжыкі. Крыху супакоіўшыся, я навёў на асобаў аб’ектыў і яшчэ некалькі разоў націснуў на гузік. Мужчына, а адзін з гэтых істотаў быў мужчына, і цяпер я выразна бачыў яго твар, незадаволена зіркнуў на мяне. Ад халоднага і пагардлівага позірку зрабілася не па сабе. Выпрабоўваць лёс далей я не стаў, хуценька схаваў здымач у торбу і затаіўся. Паплечніца мужчыны расправіла канцы чорнай магічнай посцілкі, потым гэтак жа спрытна, як і яе партнёр, адным рыўком, падхапіла яе з зямлі і накінула на помнік. Усё
    адбылося імгненна, нібыта на тэатральнай сцэне, я не паспеў нават усачыць, якім чынам яна гэта ўсё робіць. Мужчына яшчэ раз адарыў мяне варожым, гідлівым позіркам і падыйшоў да загароджы. Яго сціснутыя масіўныя кулакі і чырвоныя безжыццёвыя вочы, яго пляскаты шырокі лоб з дзіўным надпісам «zmet» — загіпнатызавалі мяне цалкам, выклікалі неймаверны жывёльны жах. Дрэвы адкідвалі на зямлю густыя і змрочныя цені. Узнікала ўражанне, што гэтая істота паглынае сабой святло. Ад безвыходнасці я ўціснуў галаву ў плечы і заплюшчыў вочы.