• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    — Неяк будзе, — сказаў я нявызначана і перавёў размову на іншую тэму.
    — I ўсё ж, калі прыпрэ, можаш пажыць у манастыры, — вярнула нас да ранейшай гутаркі Жэнька. — Грошай манахі за пражыванне не бяруць. Можна паломнікам прыкінуцца, а яны сталуюцца з імі разам. Мы гэтак з сяброўкай у Полацак ездзілі. У гасцініцы дорага, а ў манастыры — бясплатна. Праўда, папрацаваць крыху давялося. Падлогі мылі, па гаспадарцы дапамагалі...
    — А што! Дзельная ідэя, — пакепліва ўсміхнуўся Зміцер. — Глядзіш, сан потым прымеш.
    Я не пакрыўдзіўся. Выказаная Жэнькай ідэя сапраўды была вартая ўвагі і, як варыянт, магла некалі мне спатрэбіцца. Я з непрыхаванай удзячнасцю паглядзеў на дзяўчыну і прамаўчаў.
    Потым мы доўга гулялі яшчэ па старым горадзе. Пілі ў манастыры манастырскае піва, рэцэпт якога ведалі адны толькі манахі. Захапляліся са схілаў Петржынскага ўзгорку чырвона-чарапічнай Прагай. Наведалі сабор Святога Віта і выставу Франца Кафкі, якая месцілася на тэрыторыі былой цагельні Гергета.
    Здзівіў незвычайны фантан, дакладней, арыгінальнасць аўтарскай ідэі — двое мужчын спраўлялі прылюдна свае фізіялагічныя патрэбы ў ночвы, якія па сваёй форме нагадвалі абрысы Чэхіі. Фігуры ўвесь час рухаліся, шчодра распырскваючы вакол сябе празрыстую вадкасць. Як патлумачыла нам гід, аўтар такім чынам хацеў падкрэсліць, што бедную і няшчасную краіну, па якой мы цяпер вандравалі, «паліваюць» і Усход, і Захад. Моладзь шчыра смяялася з арыгінальнай задумы, а я думаў, што гэткі ж лёс валачэ і мая краіна. Але на яе дружна мочацца шмат вякоў не толькі Усход ды Захад, але яшчэ і Поўдзень, і Поўнач. Верагодна, прымаць усё, як дадзенасць — наканаванасць малых краін.
    3 Любо ў той дзень мы так і не сустрэліся. Затое на Карлавым мосце я ўбачыў незвычайнага жабрака. Здзівіў мяне не сам факт яго існавання ў гэтым прыгожым і багатым горадзе, а знешні выгляд мужчыны і пастава, у якой ён жабраваў. Жабрак стаяў на каленях, упёршыся лбом у асфальт, і маліўся. Галава яго была схавана пад чорным каптуром, а таму твару разглядзець было нельга. Верагодна, па гэтай прычыне мне і хацелася ўвесь час адхіліць каптур і зазірнуць яму ў вочы.
    — Яшчэ не факт, што бяздомны, — з веданнем справы сказаў Стась. — Я шмат падарожнічаў, таму ведаю, што міласціна — гэта адзін са спосабаў выжывання. Дарэчы, хочаш навучу цябе быць жабраком? — нечакана прапанаваў ён мне.
    — Хіба гэтаму можна навучыць? — здзівілася Наталля.
    — А ты думала! У любой справе ёсць свае сакрэты. Можна суткамі тут сядзець і ні цэнта не атрымаць. Найперш, ты павінен выклікаць у прахожых шкадобу. А таму трэба мець акторскае майстэрства. Талент, калі жадаеце. Давайце паспрачаемся, што пад гэтым каптуром хаваецца адзін з нашых браткоў-славян.
    — Жахліва! — перасмыкнула плячыма Жэнька і зірнула на мяне сваімі дзіцячымі шырока вылупленымі вачыма.
    — Перастань! Нармальна! — не пагадзіўся з ёю Стась. — Голад не цётка. Захочаш жыць, не да такога яшчэ дадумаешся. Некаторыя з маіх сяброў палову Еўропы аўтаспынам праехалі. I я ведаю...
    — He смяшы! — умяшаўся ў размову Зміцер. У яго былі жахліва кастлявыя рукі. Я глядзеў на іх, потым пераводзіў позірк вышэй, бачыў, як на шыі рухаецца ўніз-уверх кадык, як неахайна соўгаецца на целе, быццам бы на вешалцы, кашуля і скептычна ўсміхаўся. I ўсё-ткі ён быў прыгожым.
    — He верыце, і не трэба, — адмахнуўся ад нас Стась.
    Я яшчэ раз зірнуў на жабрака. Мужчына ледзь заўважна пагойдваўся. Здавалася, ён медытуе. Насамрэч, ён імкнуўся схавацца, растварыцца ў пустэчы ад нясцерпнай духоўнай навалы. Ён нагадваў нечым скульптуру «Камандор», якая ўвасабляла ў сабе Донну Анну, жанчыну без твару, якую мы толькі што бачылі ў старым горадзе. «Дык вось што чакае нас пасля смерці!» — падумаў я і рушыў да помніка Яну Непамуцкаму...
    7
    I сніцца мне Вавілонская вежа. Фантастычна прыгожая, як на карціне Пітэра Брэйгеля. Але ўражвае не яе прыгажосць, а незлічоная колькасць людзей вакол. Усе яны нейкія аднолькавыя, нібыта толькі што вылупленыя з інкубатара. У чорных шыкоўных касцюмах і белых сарочках.
    — Хто гэтыя людзі і чаму іх так многа? — пытаюся я ў першага сустрэчнага. Чалавек гэты таксама з ліку тых, прыгожа апранутых асобаў. Ён на дзіва тактоўны і ветлівы.
    — Гэтыя людзі — будаўнікі! — тлумачыць ён мне.
    — Скуль яны? — здзіўляюся я.
    — 3 усіх канцоў свету.
    — Што прывяло іх сюды?
    — Бог сцвярджае, што ганарлівасць.
    — А што самі яны думаюць?
    — Што іх прывяла сюды неспазнанасць.
    — I што яны збіраюцца тут рабіць?
    — Яны хочуць адбудаваць разбураную Богам Вежу.
    — Навошта? — здзіўляюся я.
    — Каб зноў адчуць сябе людзьмі! — усміхаецца незнаёмец.
    — А гэта што, па-вашаму? — паказваю я яму пальцам на брэйгелеўскі твор.
    — Гэта муляж, напамін пра тое, што людзі ніколі больш не пабудуюць такога, — адказвае мінак. Чую ў голасе яго сум і шкадаванне.
    — Выходзіць, вы пярэчыце Богу?
    — Не!.. Мы пярэчым самім сабе...
    Прачынаюся ад прадчування невытлумачальнай трывогі. У акенца настырна стукаюцца, а я не магу зразумець, дзе я. Праціраю вочы і гляджу на гадзіннік.
    — Дапамажыце! — даносіцца да мяне знадворку.
    Адчыняю дзверцу і выходжу з машыны. Нясцерпна баліць галава. Каламуціць. Маладая дзяўчына хапае мяне за руку і цягне за сабой.
    — Хутчэй!.. Прашу вас!.. Яму трэба ў шпіталь. Тэрмінова. Я тэлефанавала ў хуткую, але яны нешта не едуць...
    Малады хлопец без ніякіх пазнак жыцця. Ён ляжыць на траве ніцма. Побач з лаўкай. 3 цяжкасцю паварочваю яго дагары і намацваю на шыі пульс. Намацваецца ён з цяжкасцю.
    — Званіце яшчэ раз у «хуткую» — загадваю я дзяўчыне.
    Яна матляе ў адказ галавой і цярэбіць сумачку ў пошуках сотавіка.
    — He марудзьце!..
    Расшпільваю пацярпеламу верхнія гузікі на кашулі і кладу пад галаву сваю барсетку. Мужчына цяжка стогне і раз-пораз нервова ўздрыгвае. Яго твар у крыві. Трава, дзе ляжаў, таксама.
    — Што з ім? — звяртаюся я да дзяўчыны.
    — Яго пабілі амапаўцы! — тлумачыць яна.
    — Нейкая палітычная акцыя? — гляджу я на яе.
    — Быццам бы... Я не ўдзельнічала.
    Пад’язджае хуткая дапамога. Кладзем параненага на насілкі. Пасля чаго павольна крочу да сваёй машыны. На паўдарозе мяне спыняе нечы настойлівы вокрык. Азіраюся. Ля «хуткай» спыніўся міліцэйскі УАЗік. Чалавек у форме вяртае мяне назад. Праз хвіліну пад’язджаюць яшчэ некалькі машын
    без апазнавальных знакаў. Нас абступаюць людзі ў цывільным. He разумею, што адбываецца. Распіхваю іх убакі, спрабую вырвацца з атачэння. Нехта неахайна штурхае ў плечы. Спатыкаюся, але ўтрымліваюся на нагах. Інстынктыўна азіраюся. Высачэзны амбал з квадратнай галавой незадаволена моршчыць лоб. На яго левай шчаце глыбокі пачварны шнар. Усмешка ледзь заўважная, абразлівая — намёк на тое, што ад яго можна чакаць што заўгодна. Відавочна, гэта ён мяне толькі што штурхнуў. Яго калега, такі ж плячысты, з пляскатай бычынай шыяй, крочыць з ім поруч. Твары ў абодвух смуглыя, загарэлыя. Валасы кароткія. I адзін і другі атлетычнага целаскладу, нібыта ў амерыканскіх фільмах. Заглядзеўшыся, зноў спатыкаюся. Малодшы лейтэнант утрымлівае мяне за локаць і штурхае да аўтазака. Гэтая яго бесцырымоннасць злуе мяне, і я бесперспектыўна тузаю рукой, спрабуючы вызваліцца.
    — Адпусціце! — крычу я.
    У адказ чую жывёльны рогат.
    — Ён жа п’яны! I матам лаецца. Ах, ты сука!
    Я не п’яны, — апраўдваюся я.
    — Супакойся! Высветлім, хто такі, адкуль і адпусцім, — як мага ветлівей прамаўляе малодшы лейтэнант. Гляджу яму ў вочы і разумею, што гэтая ветлівасць даецца яму з цяжкасцю.
    — Што вы збіраецеся высвятляць? — умешваецца ў размову дзяўчына. Яе завуць Настай. Мы паспелі з ёй пазнаёміцца. Дзяўчына на мяжы істэрыкі. — Што вы збіраецеся высвятляць? — дапытваецца яна. — Я толькі што з цягніка. Я не ўдзельнічала ні ў якіх акцыях. Я выпадкова тут апынулася. Вось мой пашпарт... У дадатак да ўсяго, я цяжарная!
    — Заткніся! — спыняе яе мардаварот з бычынай шыяй. Голас ціхі, блізкі да шэпту.
    — Сам заткніся! — распырсквае сліну дзяўчына. Хоча нешта дадаць, але пачынае заікацца. Словы застраюць у горле. Сэнсу разабраць нельга. Мардаварот падлятае да яе ўсутыч і рабром далоні наводмаш б’е ёй па твары. Дзяўчына хістаецца, але ўпасці ёй не даюць. Двое ў цывільным хапаюць яе пад рукі і валакуць да аўтазака.
    — Адпусціце яе! Адпусціце! — лемантую я. Адштурхваю ўбок лейтэнанта і кідаюся да людзей у цывільным. 3 носа дзяўчыны сочыцца кроў. Хапаю амбала за руку і адпіхваю ўбок. Дзяўчына вызваляецца.
    — Дапамажыце! — крычыць яна, звяртаючыся ў пустэчу людскога натоўпу. Пажылы мужчына нервова тузае плячыма і рабіць крок насустрач, але яго спыняе жонка. Мужчына нехаця адыходзіць убок і паварочваецца да нас спіной. Тады дзяўчына кідаецца да купкі жанчын, што стаяць непадалёк, але амбал даганяе яе, хапае за валасы і цягне назад. Я гляджу на ўсё гэта і ад бяссілля плачу. Адчуваю тупы боль пад лапаткай. Праз хвіліну ён мінае, аднак слабасць застаецца. Нечакана робіцца млосна і, каб не ўпасці, аддаюся волі тых, хто мяне трымае.
    — Адпусціце мяне! — паўтарае дзяўчына па інэрцыі. — Глядзіць на жывот, потым на малодшага лейтэнанта. У вачах яе боль і страх. — Я цяжарная!
    Заўважаю ў позірку міліцыянера спачуванне. Хутчэй, шкадобу.
    — Адпусціце яе! — прашу я за дзяўчыну.
    — Цяжарная? Сядзі, значыць, дома! — незадаволена бурчыць нехта за маімі плячыма.
    — Нефіг па мітынгах лазіць! — падтрымлівае яго другі голас.
    Твараў людзей не бачу. Мяне моцна трымаюць пад рукі двое ў цывільным. У аднаго з іх надакучліва пішчыць рацыя. Ён нешта адказвае ў мікрафон, потым збаў-
    ляе гучнасць і ківае мне на расчыненыя дзверы. Зазіраю ў чорны прарэх і маруджу.
    — Таварыш капітан! Што з ёю будзем рабіць? — пытаецца малодшы лейтэнант у амбала. — Можа, адпусцім?
    Той незадаволена моршчыць лоб і нервова перасмыкае плячыма.
    — Радчанка!.. Адставіць!
    Што адбываецца далей, не бачу. Мужчына з глыбокім шнарам на шчаце неахайна штурхае мяне да расчыненай дзверцы. Упарціцца бессэнсоўна. 3 буды высоўваецца галава яшчэ аднаго міліцыянера.
    — Мнлостн просмм! — здзекліва ўсміхаецца ён. Пакорліва падаю яму руку. I мяне цягнуць у буду. Навобмацак паўзу да закратаванага акенца. Прыціскаюся плячыма да халоднага жалеза і заціхаю ў чаканні. Следам за мною цягнуць дзяўчыну. Наста б’ецца ў гістэрыцы ля маіх ног. Схіляюся да яе і мацаю лоб. Дзяўчына ўздрыгвае і намагаецца сесці. Дапамагаю ёй. Пачуццё крыўды і жалю прабірае да слёз. «Што мы зрабілі супрацьпраўнага? Што? Скуль столькі нянавісці да нас?» — пытаюся я ў сябе і не знаходжу адказаў на гэтыя пытанні.