Гульні з нулявымі сумамі
Алесь Паплаўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2020
гэтым яго папрасіў малады чалавек, з якім Лена была ўвесь час. Гэты хлопец і расказаў яму гісторыю яе жыцця. Як выявілася, Лена была хворай на лейкемію і не магла не ведаць, што жыць ёй засталося нядоўга. Прыехала яна ў Прагу наўмысна, каб тут памерці. 3 Taro часу, як яе забрала хуткая дапамога, ніхто яе больш у кавярні не бачыў.
У той дзень я напіўся ўшчэнт і ледзь было не патрапіў у паліцыю.
Мінула некалькі дзён, і жыццё зноў прымусіла мяне заняцца нязвыклым і ганебным заняткам. Як толькі пачынала змяркацца я, як і раней, спяшаўся заняць сваё месца ля помніка. Уладкоўваўся непадалёк, каб не замінаць турыстам, прымаў улюблёную позу і пачынаў чытаць вершы. Трэба прызнацца, я ніколі не глядзеў у вочы тым, хто ахвяраваў мне грошы. Мая галава заўжды была схілена долу, і я мог толькі бачыць ногі сваіх выпадковых і нявольных спонсараў. Тое размаітае мноства фасонаў туфляў і басаножак з усіх краін свету, якія я кожны дзень меў магчымасць назіраць, маглі б зрабіць з мяне сапраўднага спецыяліста-артапеда, а, магчыма, і мадэльера. Звінелі-сыпаліся ў абрэзаную пластыкавую бутэльку манеты. Іншы раз яны не траплялі ў посуд і падалі на брук. Я паспешліва падбіраў іх і паўтараў, як зачараваны: «Зорка Венера ўзышла над зямлёю, светлыя згадкі з сабой прывяла... Помніш, калі я спаткаўся з табою, зорка Венера ўзышла ...» Аднойчы, калі я збіраўся ўжо сыходзіць, нечакана ўбачыў ля сябе сабаку. Дакладней, убачыў яго пярэднія дужыя лапы. Верагодна, гэта была аўчарка. Сабака лізнуў мне лісліва руку, і я гідліва прыбраў яе. Потым прыпадняў каптур і аглядзеўся. Сабака візгліва адскочыў убок і стаў брахаць. Наморднік на ім быў зняты, і я падумаў, што ён можа папросту ўкусіць мяне.
— Карэнін! Карэнін! — паклікаў я наўгад.
Сабака працягваў брахаць на адлегласці. Аднекуль з’явіўся гаспадар і начапіў яму на пысу наморднік. Але сабака ўсё роўна не супакоіўся. Тады мужчына сілай адцягуў яго ўбок. I тут я пачуў сваё імя. Упершыню за ўвесь гэты час да мяне звярталіся, як да свайго знаёмага:
— Павел!
Я ўздрыгнуў і падняў галаву. Я не мог не пазнаць гэтага крыху заіклівага, з заўважным акцэнтам, голаса. Вядома, гэта быў Любо. I той факт, што мы нарэшце знайшліся, быў для мяне сапраўдным шчасцем.
— He Павел, а Павал! — далікатна паправіў я яго. I, не хаваючы радасці, дадаў: — Любо! Ты так і не навучыўся правільна вымаўляць маё імя.
Мы абняліся, як блізкія людзі, і доўга не адпускалі адзін аднаго з абдымкаў. Сабака лагодна павізгваў no634 ля нашых ног і звар’яцела кружляў вакол у зразумелым толькі яму аднаму рытуальным танцы.
— Я шукаў цябе, Любо! — шчыра прызнаўся я. — Быў час, калі мне цябе вельмі не хапала.
«Божа, што я раблю? — думаў я, папракаючы сябе за гэтую сваю сентыментальнасць. — Ці патрэбна яму мая гэтая адкрытасць?..»
Але я не хлусіў. Мне сапраўды не хапала яго. Вось толькі ці меў я права разлічваць на ўзаемнасць, на яго разуменне? Ці не наіўны і беспадстаўны я быў? Ці мог даверыцца сваёй інтуіцыі? Безумоўна, не мог. Мяне, як заўжды, перапаўнялі эмоцыі. А яны, як вядома, — не самы лепшы дарадца і памагаты ў жыцці. Я ідэалізаваў гэты жорсткі вар’яцкі свет. Мне проста не хацелася верыць у тое, што Любо такі ж выпадковы мінак, як і ўсе тыя людзі, якіх я сустрэў у гэтым чужым мне горадзе. Так, я не хацеў у гэтае верыць. I толькі. Бо, калі на радзіме мне было напляваць на чужую любоў і спагаду, калі я наўмысна адмаўляў іх, то тут, у Празе, наадварот,
я прагнуў гэтага. Мне катастрафічна не хапала людскога паразумення. Мая душа была безнадзейна хворая, атручаная нянавісцю, і лячыць яе можна было толькі дабрынёю. Любо не здзівіўся майму новаму занятку, болей за тое, ён нічога не стаў высвятляць і раіць. I за гэта я быў яму шчыра ўдзячны.
— Прабач, але я павінен ісці! Мяне даўно чакаюць! — сказаў Любо скупа, вызваляючыся з абдымкаў. Крыху памаўчаў і спытаў: — Хочаш паслухаць, як мы іграем?
— Так! — кіўнуў я ў адказ. Эмоцыі крыху сціхлі. I я зноў глядзеў на свет цвяроза.
— Тады пайшлі. Пасля працы можам папіць піва.
— А сабака? — спытаў я разгублена.
— Сабака? Сабаку зараз забяруць. Сябар папрасіў прыглядзець, — сказаў Любо і ўдакладніў: — Калега, з кім я іграю... 3 хвіліны на хвіліну павінна прыйсці яго дачка і забраць. Так што, — усміхнуўся ён, — не хвалюйся.
Як мне падалося, яго ўсмешка была больш падобная да разгубленасці.
Мы рушылі да Старамесцкай плошчы. Хаця, мне было ўсё роўна куды ісці. Я гатовы быў крочыць з ім хоць у пекла.
— He люблю гэтае месца, — нечакана прызнаўся Любо, і я зразумеў, што гаворка ідзе пра Карлаў мост. — Тут заўжды людна... Заўжды процьма турыстаў. Іду сюды, як на катаргу. Ратуе толькі адно, разуменне, што сваёй музыкай мы дапамагаем выжываць іншым. I то, іграем апошнім часам мы рэдка. Раней нас было чацвёра. Цяпер трое.
«Хіба не дзеля заробку вы тут іграеце? — карцела мне спытацца ў Любо. — Хіба не грошы ёсць той самы магніт, які цягне вас сюды?..»
— А вось і мае калегі, — апярэдзіў мяне Любо. Пытанне так і засталося неагучаным.
Мы падыйшлі да музыкантаў. Хлопцы былі прыкладна майго ўзросту. Таго, што сядзеў за барабанамі, звалі Ян. Таго, што з акардэонам — Анас. Ян быў чэхам, Анас — баснійцам. Hi Ян, ні Анас па-руску не разумелі. Ва ўсякім разе, я так чамусьці вырашыў. Размаўляць з імі даводзілася пераважна на ангельскай мове. У адрозненне ад мяне яны ёю валодалі дасканала і я не заўжды разумеў іх. Шмат што даводзілася перапытваць, шмат чаго здагадвацца па сэнсу, а калі і гэта не давала вынікаў, звяртацца па дапамогу да Любо. Размова наша была непрацяглай. Праз пэўны час хлопцы пачалі іграць і, каб не замінаць ім сваёю прысутнасцю, я адыйшоўся убок і пачаў слухаць іх на адлегласці. Першыя два музычныя творы былі з рэпертуара Яна Гарбарыка. Я любіў і больш-менш ведаў творчасць гэтага джазавага музыканта, таму з першых акордаў пазнаў яго адметную музыку. Спытай у мяне ў гэты момант, што для мяне ёсць шчасце, я б не задумваючыся адказаў: Быць тут! Так, у гэтыя хвіліны я зноў быў самым шчаслівым чалавекам у свеце і пакуль яшчэ не здагадваўся, што гэты вечар для мяне — развітальны з гэтым горадам. Ціха гучала музыка. Побач чуўся шчаслівы дзявочы смех. А недзе ўнізе пад маімі нагамі плескацела хвалямі начная Влтава: з адлюстраваннямі гатычных шпіляў, з безліччу бародавак-агеньчыкаў на паверхні, з пяцізоркавым німбам чэшскага святара Яна Непамуцкага.
Потым мы сядзелі ў кавярні «У ката», што на вуліцы Яна Неруды. Зала зіхацела колерамі вясёлкі. Было даволі людна і шумна. Мы пілі піва і размаўлялі. 3 намі быў і басніец Анас. I ад яго я, трэба прызнацца, не чакаў для сябе нічога станоўчага. Верагодна, басніец спытваў да мяне тыя ж самыя пачуцці. Ва ўсякім разе, з яго боку да мяне адчувалася несхаваная варожасць. Я не мог зразумець сапраўдных яе прычын і камплек-
саваў. У Анаса быў вялікі казачны нос, нізкі лоб і купчастыя чорныя бровы. Менавіта пад гэтай маскай хавалася яго неспазнанасць. Пра такіх людзей звычайна гавораць, што яны не ёсць сапраўднымі, а толькі імкнуцца здавацца імі. Анас трымаў мяне ў нервовай напрузе ўвесь вечар. Родам ён быў з Тузлы, а ў Чэхію іміграваў у дзевяностых, ратуючыся ад «вядомых» усяму свету этнічных чыстак, учыненых лідарамі сербскіх баснійцаў. Даведаўшыся, што ён з Тузлы, я чамусьці занепакоіўся і вырашыў удакладніць для сябе некаторыя падрабязнасці яго біяграфіі.
— Ты, наогул, хто? — спытаў я ў яго бесцырымонна.
— У сэнсе? — не зразумеў ён.
— Ну, скажам, ты праваслаўны ці католік?
— Я мусульманін, — сказаў ён груба.
Ад пачутага заняло дых. Настрой сапсаваўся канчаткова. 3 мусульманамі ў мяне былі свае стасункі. Я баяўся іх. I не столькі іх, колькі іх веры. Я не ведаў ні яе гісторыі, ні яе сутнасці. Для мяне ўсе яны былі фанатыкамі-тэрарыстамі. Магчыма, гэта быў генетычны страх — пачуццё, якое перадаецца з крывёю ад продкаў, а, магчыма, падсвядомы — вынік шматгадовага ідэалагічнага абалваньвання. Я затаіўся і ніякіх іншых пытанняў яму больш не задаваў. Мы былі на добрым падпітку ўжо і мне трэба было тэрмінова сыходзіць. Ва ўсякім разе, заставацца далей у гэтай тлумнай кампаніі рабілася небяспечна. Я адчуваў гэта, але чамусьці марудзіў.
— Любо, прабач мне, калі ласка! — нечакана звярнуўся я да славака.
— За што? — шчыра здзівіўся той.
— Я хацеў бы табе ў сім-тым прызнацца.
— У чым? — насцярожыўся славак.
— Мне здаецца, што ў тым, што ты заікаешся, вінаваты мой бацька, — выціснуў я сарамліва. Любо вытры-
маў паўзу. — А значыць, і я. Відавочна, гэта грукат яго танка напужаў цябе некалі ў маленстве...
Анас зірнуў на мяне падазрона. Наўрад ці ён зразумеў сэнс сказанага мною. Ва ўсякім разе, я на тое разлічваў. I ўсё ж ад яго пранізлівага, халоднага позірку мне зрабілася неяк не па сабе. Скуль мне было ведаць, што Анас выдатна валодае рускай мовай, аднак, па нейкіх, вядомых толькі яму аднаму прычынах, утойвае ад нас гэта. Любо прыняў мой пасаж без эмоцый.
— He выдумвай! Маё заіканне — вынік няшчаснага выпадку, — сказаў ён і расказаў пра тое, што здарылася з ім у далёкім дзяцінстве. Па яго перакананні, гэты выпадак і стаў сапраўднай прычынай яго фізіялагічнага дэфекту.
Я скоса зірнуў на Анаса. На твары баснійца застыгла пагардлівая халодная ўсмешка. Пад ёю, чамусьці быў перакананы я, хавалася тая самая, блізкая да фанатызму этнічная жарсць, якой я заўжды баяўся. Для мяне яго імя ніяк не атаясамлялася з тымі эпітэтамі, сэнс якіх яно павінна было несці ў сабе — таварыскасць і ветлівасць. Я не ведаў, як паводзіць сябе далей. Хацелася шмат аб чым спытацца ў гэтага незнаёмага мне чалавека, шмат аб чым пагаварыць з ім. Але я баяўся закранаць гэтыя складаныя і нязручныя тэмы. Анас, як і я, нарадзіўся ў краіне, якая даўно ўжо не існавала на сучасных геаграфічных мапах. Але, калі мая краіна атрымала суверэнітэт без крыві, то яго народ у сваёй барацьбе за гэтыя правы стаў ахвярай жахлівага генацыду. I пра тое ведаў увесь свет. Пры ўмове, што ён увогуле нешта ведаў. Я не апраўдваю баснійскіх сербаў, мяне нельга западозрыць у сімпатыях да «славяна-фашыстаў», але я не апраўдваю і баснійцаў. Для мяне Насэр Орыч такі ж крывавы тыран, як і Радован Караджыч. Войны не могуць быць справядлівымі. Я не стрымаўся і выказаў гэтыя думкі ўслых. Я