Гульні з нулявымі сумамі
Алесь Паплаўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2020
Гэта ўсё, на што я здольны ў гэтую хвіліну. Прапанаваць нешта іншае ёй я не магу. Я перакананы цвёрда, што ўсё, што са мною здарылася, гэта мае праблемы і разабрацца з імі павінен я сам.
Радана нешта крычыць мне ўслед, але я яе ўжо не слухаю. Калі шчыра, я баюся пачуць яе. Я не ведаю, што мне адказаць ёй. Іду да прыпынку і купляю ў шапіку свежую газету. Перачытваю некалькі разоў артыкул і вырашаю патэлефанаваць Насце. Доўга шукаю нумар яе тэлефона і націскаю на гузік. «А што калі яны праслухоўваюць мяне?» Ад гэтай высновы робіцца не па сабе. Скідваю званок і выціраю даланёй лоб. Гартаю меню. Гудок не пайшоў, а значыць нумар не зафіксаваны. 3 палёгкай уздыхаю. Роля канспіратара — не мая роля. Прашу тэлефон у незнаёмага мне мужчыны. Голас па іншы бок слухаўкі стомлены і абыякавы. Вітаюся і называю сябе. Дзяўчына заўважна ажыўляецца і доўга апраўдваецца. Па голасе чую, што яна не вельмі рада майму званку. Дамаўляемся аб сустрэчы. Скідваю званок і вяртаю тэлефон мужчыне. Барсетку з сотавікам вырашаю пакінуць дома. Іду ў горад пешкі. Праз квартал мне на вочы трапляе цыганё з марозівам. На выгляд яно, як мой Дзімка. Уражвае кантрастнасць чорнага з белым. Хлопчык сядзіць на траве непадалёк ад лаўкі. За яго плячыма на тратуары вялізная брудна-чырвоная пляма. Гэта кроў. Над ёю кружляюць некалькі зялёных мух. Хлопчык не бачыць гэтага, а можа, не хоча бачыць. Ён заняты марозівам. I гэта, верагодна, ратуе яго ад жорсткай сапраўднасці, пра што яму яшчэ рана ведаць. Хаця, мне здаецца, ён ужо шмат аб чым здагадваецца. Гэты свет звар’яцеў. Але ён прыгожы, і ў гэтым уся справа.
У Насты бледны, хваравіты твар. Яна толькі што выпісалася з бальніцы. У яе быў выкідыш. Я слухаю дзяўчыну і маўчу. Словы, якія б суцешылі яе, чалавец-
твам яшчэ не прыдуманы, і псіхолагі, якія цяпер кожны дзень працуюць з ёй, усяго толькі прытупляюць боль. 3 непрацяглай размовы вынікае, што хлопец, якому яна папрасіла дапамагчы, ёй не муж, а ўсяго толькі блізкі знаёмы. Ён лідар нейкай маладзёвай апазіцыйнай партыі, і гэтая справа атрымала ўжо скандальны розгалас у прэсе. Хлопец усё яшчэ ў бальніцы, і ў палату да яго нікога не пускаюць. Як сцвярджаюць родзічы, становішча яго крытычнае. Аповед Насці толькі ўзмацняе мае трывогі. Паказваю ёй газету. Артыкул яна, як мне здаецца, не чытае. Паўзіраўшыся некалькі хвілін тупа ў паласу, вяртае газету назад.
— Наста, ты адзіная, хто ведае праўду, — гавару я. Павісае працяглая паўза.
— Магчыма, — адказвае Наста і мітусьліва азіраецца. Некалькі хвілін маўчыць і пытае: — Табе афіцыйна прад’явілі абвінавачванне?
— He... Але вось гэта што? — трасу яе перад яе носам газету. — Гэта факт, ад якога нікуды не падзецца.
— Гэта шантаж, — спыняе мяне дзяўчына. — Верагодна, каб пазбегнуць скандала, яны хочуць павесіць на цябе забойства гэтага хлопца.
— Але ён жывы.
— Таму ты і на волі яшчэ.
— I што ?
— He ведаю.
Я расказваю ёй пра сімку, якую даў мне следчы, і пра сваё ўтрыманне ў «амерыканцы».
— Табе трэба з’язджаць з краіны, — раіць мне Наста.
— Як? — не разумею яе я. — Я ж не вінаваты, і ты гэта ведаеш. — Недаўменна гляджу на дзяўчыну. — Я падам на іх у суд. I на газетчыкаў гэтых, таксама.
— Табе трэба з’язджаць з краіны, — з зайздроснай упэўненасцю паўтарае яна. — Справы твае дрэнь! Разумееш? Яны хочуць павесіць на цябе чужую віну. Надаць
справе не палітычную, а бытавую афарбоўку. I тут я Ta66 не памочніца.
— Але ты ведаеш, што гэта не так, — хвалююся я.
— Ведаю. I што?
— Ты адмаўляешся быць сведкай?
Я не адмаўляюся, але гэта табе не дапаможа... На жаль.
На гэтым наша размова спыняецца. Развітваюся і крочу прэч.
Ранкам мяне зноў выклікаюць да следчага. Выказваю яму ўсе свае прэтэнзіі і нязгоды. Асоба ў пенсне моўчкі выслухвае іх і робіць здзіўлены заклапочаны выгляд.
— Як, ты нічога не зразумеў? — гідліва пазірае на мяне следчы. — Твой лёс, хлопец, цалкам залежыць ад цябе самога. I яшчэ... Ад становішча пацярпелага. Будзеш паводзіць сябе разумна, атрымаеш некалькі гадоў хіміі. Праз паўгады іх сажрэ амністыя, і ты зноў выйдзеш на волю. Станеш артачыцца — засядзеш надоўга.
Крыўда сціскае горла. Хаця крыўда, гэта не дакладнае слова. Я растаптаны і зняважаны. Я знішчаны. Aco63 ў пенсне падсоўвае нейкія паперы і я, не чытаючы, падпісваю іх. Вечарам таго ж дня збіраю неабходныя рэчы і з’язджаю ў Львоў. Адтуль аўтаспынам дабіраюся да Прагі.
12
Нідзе мне няма паратунку, ні тут, ні ў сваёй краіне...
Ногі самі нясуць мяне да цагельні Гергета — пакрыўджанага, параненага, загнанага абставінамі і несправядлівасцю. Ніхто не пераследвае мяне, але гэта яшчэ не факт, што паліцыю не выклікалі. Копы могуць з’явіцца ў любы момант, а таму трэба спяшацца. Спускаюся па вулачцы ўніз і перад Карлавым мастом бяруся ўлева. Вароты цагельні адчыненыя. Вялізны плакат з літарай «К» заўважаю здалёк. Крадуся, як злодзей, праз двор да фантана. У кавярні насупраць гарыць святло. Відавочна, там нехта ёсць. У дворыку — ні адзінай душы. Толькі я ды містычныя зялёныя прывіды. Магчыма, яны таксама нажлукціліся піва і цяпер, карыстаючыся момантам, спраўляюць пад покрывам ночы свае фізіялагічныя патрэбы. Я зайздрошчу той лёгкасці, якую яны атрымліваюць ад гэтага. Ім пляваць на мяне і на краіну, якая дала мне прытулак. Яны занятыя сабой. Я — у іншай іпастасі. Я не заслужыў гэтай невыноснай лёгкасці быцця. Я — госць, а таму не магу сабе дазволіць вольнасці. Ные выбітае плячо. Баліць рассечаная да крыві губа. Але боль — усяго толькі фізічная слабасць. I яна пакідае ўжо маё спакутванае і стурзанае бяссіллем цела. Станаўлюся на калені перад зялёнымі балванамі і цягнуся ротам да срэбнай бруі. Прывіды хаатычна рухаюцца, і ледзяная вільгаць распырскваецца па маім твары. Злізваю яе са скуры, наталяю знясілены арганізм вадкасцю. Потым падстаўляю
пад брую далоні і старанна змываю з вопраткі кроў. У кавярні гасне святло. Рыпяць здрадліва дзверы, і нехта гучна кашляе. Гэта намёк на тое, што заставацца мне тут далей небяспечна. Выціраю рукавом твар і плятуся да адчыненых варот. Час здзяйсняць учынкі і час несці за іх адказнасць. Крыўда даўно мінула. Засталіся горыч і расчараванне. Але і яны некалі мінуць. Разумею, для Анаса я не проста асоба, а прадстаўнік замежнай дзяржавы, а таму яго прэтэнзіі не столькі да мяне, колькі да народа, які я маю магчымасць прадстаўляць. Але я не здольны пакуль яшчэ несці адказнасць за іншых. Я жыву ў краіне, дзе ўсё шыварат навыварат, дзе звычка разлічваць на чужую спагаду — норма. Я ўзурпатар чужых духоўных каштоўнасцяў, я няўдзячны іх спажывец. Я толькі-толькі пачынаю вучыцца духоўнай узаемнасці і ў пірамідзе Маслоу займаю пакуль самую ніжэйшую нішу...
Нечы патрабавальны, пагрозлівы вокрык спыняе мяне на паўдарозе. Я ля самых варот. Яшчэ крок — і я на волі. Азіраюся. Тая ж нябачная істота, што паклікала мяне, уключае электрычнае святло, і дзядзінец патанае ў белых неонавых плямах. Святла зашмат. Яно слепіць мяне. Яно прапальвае мае грудзі. Закрываю далонямі твар і раблю некалькі няпэўных крокаў назад. Потым адымаю іх ад твару і бачу вакол сябе мноства дзіўных істотаў. Я заціснуты імі з усіх бакоў. Твары людзей падсвечаныя святлом. Яны, нібы святыя з абразоў на алтары — позіркі пакутлівыя, недаўменныя. У зрэнках неапісальны страх. I ўздыхі — уздыхі зданяў. Гляджу на іх і не веру сваім вачам. Дзе я? Што са мной? Да мяне падыходзіць двое істот, апранутых у доўгія чорныя балахоны. Пазнаю іх. Той, што хціва мне ўсміхаецца — прываротнік. Той, што ў гіпсавай масцы — Голем. Першы — служыцель закона. Другі — беззаконня.
— Хто гэтыя людзі? — звяртаюся я з пытаннем да прываротніка.
— Падсудныя, — коратка адказвае той.
— У чым яны правініліся?
— У тым, што яны ёсць людзі. Але ты задаеш зашмат пытанняў, — незадаволена перасмыкае плячыма прываротнік.
— Што ж мне рабіць па-твойму, маўчаць? — раздражнёна пытаюся я.
— Чакаць.
— Чакаць чаго?
Прысуду...
— Ха-ха-ха!.. Ля варот закону стаіць прываротнік! — разбірае мяне вар’яцкі смех. — Да яго прыходзіць пасялянін і просіць дапусціць да закону. Яму раяць чакаць. I ён чакае гадамі.... Гэтую прыпавесць я чуў неаднойчы і не збіраюся патураць гэтаму глупству. Я не хачу чакаць. Я не прашу, каб ты дапускаў мяне да закону, — лемантую я.
— Прысуд не выносіцца адразу! Само разбіральніцтва паступова ператвараецца ў прысуд!
Прываротнік дастае з кішэні ключы і зіркае скоса на вароты.
— Ты не замкнеш іх! — крычу я і прабіраюся праз натоўп да выхаду. У след мне нясуцца праклёны і лятуць камяні.
— За што?..
— За тваю нікчэмнасць!..
Расплюшчваю вочы і не магу зразумець, дзе я. Раблю некалькі асцярожных крокаў і ўпіраюся рукамі ў жалезную сетку. 3 жахам гляджу ўніз. Свядомасць пакрыху вяртаецца да мяне. Чую выразнае гудзенне начной аўтастрады за плячыма і азіраюся. «Гэта ж Нусельскі мост!» — канстатую я і павольна плятуся ўздоўж парапета. Недзе пад нагамі сніць фантастычныя сны
дзіўны Горад. Хаўрусліва падміргвае далячынь размаітымі неонавымі сполахамі. Пільна ўзіраюся ў непраглядную цемру. Наваколле застыгла ў чаканні новага дня. Падыходжу да ліхтара, дастаю з кішэні скураны гаманец і пачынаю пералічваць грошы. Дзвесце даляраў — сума для мяне фантастычная. Але самае каштоўнае, што цяпер я маю, гэта сапраўднасць. Я жывы. Я жыву. I пасля няўдалай спробы стаць іншым жыццё зноў ставіць мяне перад выбарам. Можна зрабіць крок уніз і застацца навечна ў гэтым горадзе мараў, а можна рушыць у цемру і згубіцца ў маўклівай непрадказальнай невядомасці. He бяруся разважаць, які шлях з гэтых двух падыйшоў бы мне ў гэты момант. Абіраю самы складаны...
Прага-Берасце 2011 г.
ГУЛЬНІ
3 НУЛЯВЫМІ СУМАМІ
«Мастацтва першапачаткова ўзнікае ў форме гульні, мастацтва першапачаткова разыгрываецца...»
Ёхан Хэйзінга
Я ўсё яшчэ шукаю сябе. Пражываю звыклае, будзённае «сёння», з недаверам узіраюся ў безвыходную прывіднасць невядомага мне «заўтра». Верагодна, людзям, такім як я, наканавана лёсам шукаць сябе пажыццёва. Малюнкі быцця змяняюцца. Відзежы ілюзорнага свету, намаляваныя ўяўленнямі, з зайздроснай абыякавасцю сціраюцца ўсюдыісным часам, але я настырна працягваю маляваць. Я мастак, і мая мэта — ствараць сябе.