Гульні з нулявымі сумамі
Алесь Паплаўскі
Выдавец: Галіяфы
Памер: 298с.
Мінск 2020
гаварыў без спыну. Ці меў я на гэта маральнае права? Безумоўна, не.
Нарэшце я скончыў, дапіў піва і ўстаў з-за стала. Заставацца далей тут, пасля таго, што я сказаў, не мела сэнсу. I ўвогуле, было ўжо пэзна, а мне яшчэ трэба было знайсці месца для начлегу.
— Ты куды? — паглядзеў на мяне здзіўлена Любо.
— He ведаю, — шчыра прызнаўся я і наўмысна зірнуў на Анаса. — Любо, у мяне прадчуванне, што я нечым пакрыўдзіў гэтага чалавека.
— 3 чаго ты ўзяў?
— За ўвесь вечар, што мы былі разам, ён не вымавіў ніводнага слова.
— I гэта ўсе твае аргументы? — усміхнуўся Любо. — Ты памыляешся. У кожнага з нас свой характар. Ты любіш паразважаць, іншыя — не. Што ж нам з-за гэтага крыўдаваць адзін на аднаго?
— Безумоўна, не, — паціснуў разгублена я плячыма. — Але я хачу ведаць прычыну, за што ён пакрыўдзіўся на мяне.
— Дык спытай у яго, — сказаў Любо.
— За што? — звярнуўся я да Анаса па-ангельску.
— Вы падтрымалі Мілошавіча, — сказаў той на чысцюткай рускай мове. Здзіўленне маё не мела межаў.
— Хто «вы»? — не зразумеў я. У сваім голасе я адчуў ноткі ваяўнічасці.
— Беларусы.
Я засмяяўся. Здзівіла не столькі яго незразумелая скрытнасць, колькі беспадстаўныя абвінавачванні.
— На тваім месцы я б не стаў рабіць нейкіх глабальных высноў.
— Ты не на маім месцы, — выскаліўся Анас. — Мы не забылі той ваш візіт да Мілошавіча.
— Зноў мы... Хто мы?
— Баснійцы.
— Шаноўны ты мой, я не прадстаўнік улады, каб вінаваціць мяне ў яе дыпламатычных праліках. Тым больш, нельга вінаваціць у гэтым увесь народ. Я мала што кемлю ў палітыцы, але, на маю думку, гэта быў усё ж міратворчы крок. Няхай сабе і не зусім удалы.
— Міратворчы крок? — істэрычна зарагатаў Анас і ўстаў з-за стала: — Заткніся!
— Супакойцеся! — асадзіў нас расхваляваны Любо. Басніец груба адхіліў яго руку і падыйшоў да мяне. — Усё прадаецца і ўсё купляецца, так? — вылупіўся ён. Я прамаўчаў. Я не мог ведаць, што гэтыя словы належаць яшчэ аднаму лідару сербаў Младзічу, — Так вось, гэта Мілошавіч разыграў карту сербскага нацыяналізма. Гэта ён развязаў вайну супраць косаўскіх албанцаў. А вы падтрымалі яго ў гэтым.
— Што ты заладзіў: вы, мы! He абагульняй! — узмацніў я голас. Мяне пачыналі раздражняць гэтыя яго паводзіны. Абвінавачванні былі надуманыя, высмактаныя з пальца. Я не жадаў браць на сябе адказнасць за памылкі іншых і заявіў яму аб гэтым прама. I тады ён мяне ўдарыў. Наводмаш, некалькі разоў. Я сцяўся і нанёс яму стрэчны ўдар. Ён не ўтрымаўся на нагах. Пачуўся звон разбітага посуду. Марудзіць было нельга. 3 хвіліны на хвіліну тут маглі з’явіцца паліцэйскія. А патрапіць у паліцыю для мяне было падобна смерці. Я не жадаў быць дэпартаваным з краіны, а таму не стаў чакаць, калі Анас падымецца з падлогі, і кінуўся да выхаду. У дзвярах азірнуўся. Любо спагадліва ўсміхаўся мне...
11
Пасля палудня мне тэлефануе жонка. Мінуў месяц, як мы не жывем з ёю разам. Пасля скандалу, калі я заспеў яе ў ложку з сябрам, яна з’ехала з сынам да бацькоў, і з таго часу мы з ёю больш не бачыліся. Яе званок для мяне як бальзам на душу. Рады не столькі пачуць яе голас, колькі магчымасці пачуць голас сына. Адразу ж прашу яе аб гэтым. Жонка мямліць у адказ нешта невыразнае і дамаўляецца са мной аб тэрміновай сустрэчы. Вырашаем сустрэцца праз гадзіну на нейтральнай тэрыторыі, пры ўмове, вядома, што яна возьме з сабой сына. Скверык, дзе мы павінны сустрэцца з ёю, цягнецца ўздоўж набярэжнай амаль да цешчынага дома. Павольна крочу праз яго, баўлю час. Сын заўважае мяне здалёк і з крыкам кідаецца мне на шыю. Абдымаю і моцна цалую яго ў вусны.
— Дзіма, дай пагаварыць нам! — узмацняе голас жонка, і я вымушаны адпусціць яго...
Бацькі надзялілі яе рэдкім, прыгожым імем — Радана. Ініцыятыва гэтая належала бацьку. «Як назавеш карабель, так ён і паплыве!» — любіў паўтараць ён і, магчыма, меў рацыю. Імя паходзіла ад прозвішча легендарнага Пэры Родана, героя шэрагу культавых фантастычных раманаў Карла Хэрберта Шэра, якімі яе бацька ў свой час захапляўся. Яно, на яго думку, і павінна было несці ў сабе тую энергетыку несмяротнасці, якую нёс у сабе герой гэтых раманаў і якую бацька спрабаваў закласці ў характар
дачкі. Імя гэтае, па яго перакананні, валодала ўсімі неабходнымі фонасемантычнымі якасцямі — адважная і разумная. I Радана павінна была быць такой. Жаданне ісці лёгкай і ўпэўненай хадой па жыцці, жаданне падабацца мужчынам і лавіць на сабе іх спакуслівыя, захопленыя позіркі — стала для яе тым, аб чым яна марыла ўсё жыццё. I дадзеныя ёй ад прыроды сімпатычная знешнасць ды дапытлівы розум сялілі пэўную надзею, давалі падставы лічыць, што яна вартая гэтага. Вясёлыя кудзеркі на патыліцы, сабраная грабянцом пухнатая хваля над ілбом, спакуслівы смуглы тварык — і ў цэнтры ўсяго тонкія вусны. Чырвоная памада, якой яна карысталася, глядзельна рабіла іх яшчэ больш тонкімі і заўважнымі.
— Павал! Я даўно хацела сказаць табе, — прызналася яна неяк, — гэта ты выратаваў мяне! Дакладней, твая прысутнасць...
— Ад чаго? — не зусім зразумеў яе я.
— Ад мяне самой, — канстатавала Радана з нехарактэрнай для яе шчымлівай шчырасцю. I мне падалося, што на гэты раз яна не хлусіць.
— I ты мяне таксама, — адказаў я і пацалаваў яе ў вусны. Згадваючы цяпер гэты даўно забыты жыццёвы факт, я дакладна ведаў, што выратавальнікі з нас былі насамрэч нікудышнія. Радана мела тыпаж складанай жанчыны. А прымусіць такіх рабіць тое, чаго яны не жадаюць, было немагчыма. Таму жылі мы ўсе гэтыя гады як бы паасобку. I ні яна, ні тым больш я, не былі шчаслівыя.
Вітаемся сціпла.
— Павал, я ўсё ведаю, — канстатуе яна і пытаецца: — Як тое магло здарыцца? На цябе гэта зусім непадобна.
Яе голас дрыготкі, не такі, які я прывык яго чуць заўжды. У ім шмат трывогі. У ім холад і адчай. Я ўздрыгваю ад нечаканасці. Некалькі хвілін мы глядзім адно
аднаму ў вочы. Радана не вытрымлівае і першай адводзіць позірк.
— Што ўсё? — парушаю я маўчанне.
— Мне сёння тэлефанавалі з ворганаў, — ціха гаворыць яна і чамусьці азіраецца. — А яшчэ... — робіць яна працяглую паўзу: — Мне настойліва раілі вярнуцца ў сям’ю. Сказалі, што нібыта з табой таксама ўсё дамоўлена.
— Са мной? — здзіўляюся я.
— 3 табой, — паўтарае яна. — Ты не супраць?
— Ладна! — усміхаюся я праз сілу. Я не супраць, але... Дарэчы, я цябе не праганяў. Гэта было тваё асабістае рашэнне.
— Хіба я магла разлічваць на нешта іншае? — пазірае лісліва на мяне Радана і канстатуе: — Ты сам ува ўсім вінаваты.
— Хто б сумняваўся. Вядома, я. Хто ж яшчэ? Ты ніколі ні ў чым не была вінаватай. Колькі цябе памятаю, вінаватыя былі толькі іншыя. Разумею, так лягчэй пражыць.
— Перастань! Што ты завёўся? He час вінаваціць адзін аднаго. Павал, прабач мяне, калі ласка!
— А чым нам яшчэ займацца? — ігнарую яе я. — Цікава, а як ты ўяўляеш наша далейшае сумеснае жыццё?..
Яна паціскае плячыма. У вачах слёзы. Гляджу на яе і думаю: «Ці шчырыя гэтыя твае пачуцці?..»
— Я раілася сёння з мамай, яна можа дамовіцца з адвакатам, — гаворыць Радана.
— Навошта ён мне? — не разумею я.
— Ты адмаўляешся ад адваката? — здзіўляецца яна. — Справу яшчэ можна замяць. Так сцвярджаюць людзі дасведчаныя, тыя, што ведаюць толк ува ўсім гэтым. I нам сказалі...
— Мне пляваць, што вам там сказалі, — рэзка спыняю я яе. Мне пачынае надакучваць гэтая яе балбат-
ня. — Я ні ў чым не вінаваты. Я не зрабіў нічога такога, каб наймаць адваката.
— А гэта што па-твойму? Як гэта ўсё называецца? — узмацняе голас Радана і выцягвае з сумачкі складзеную ў чацвёра газету. — Пра цябе тут такое напісалі... Ты тут герой дня! I ты яшчэ будзеш строіць з сябе чорт ведае каго? Ты можаш не паважаць мяне. Да гэтага я прызвычаілася. Але што будзе з ім? Што я скажу яму? — тыкае яна пальцам у прыціхлага Дзімку. Я вырываю з яе рук газету і пачынаю чытаць. Здзіўленнем назваць гэта цяжка. Гэта шок. Мяне абвінавачваюць у злосным злачынстве, у спланаванай крывавай бойцы. Аказваецца, гэта я праламаў таму хлопцу чэрап і ён дасюль усё яшчэ знаходзіцца ў коме.
— Але калі гэта так, я павінен сядзець у турме. Ты разумееш гэта? — шапчу я і гляджу на прыціхлага спалоханага сына. Потым пераводжу позірк на Радану. Тая маўчыць. — Чаму ж яны мяне выпусцілі? 3 якой мэтай?
Нарэшце я ўсё пачынаю разумець. На мяне хочуць спіхнуць чужое злачынства. Настрой блізкі да істэрыкі. Стараюся трымаць сябе ў руках. Але быць гаспадаром свайму «Я» не атрымліваецца. Радана нешта мне раіць, прапаноўвае. He слухаю яе. Думкамі я далёка ўжо ад рэчаіснасці.
— Гэта жахліва! — шапчу я. — Я невінаваты! Чуеш мяне?
— Супакойся, нам трэба ўсё абдумаць, — суцяшае мяне Радана. — Скажы, нам можна вярнуцца дахаты?
— Вядома! — матляю я галавой, не разумеючы, што раблю.
— Ты будзеш чакаць нас тут, ці як? — пытаецца яна. Акідвае абыякавым позіркам і тлумачыць: — Нам трэба забраць рэчы.
— Вядома.
— Яны настойліва раяць мне вярнуцца, — апраўдваецца Радана.
— Гэта не іх сабачая справа! — узмацняю я голас. — Чуеш? Гэта не іх сабачая справа! Нашы адносіны, гэта нашы адносіны, і гэта іх не тычыцца!..
— Ты не хочаш, каб я вярнулася? — пытае Радана і зноў пачынае плакаць. — Табе ўсё роўна, што станецца са мной, з ім?
— Я гэтага не гаварыў, — апраўдваюся я. — Вяртайцеся, толькі я не ўяўляю сабе наша далейшае сумеснае жыццё.
— Але паспрабаваць можна! Скажы, можна?..
Я паціскаю плячыма.
— Я затрымаюся. Так што не чакайце мяне сёння, калі ласка, — на ўсякі выпадак папярэджваю я Радану. Гавару гэта не столькі ёй, колькі тым, хто стане цікавіцца мной. А ў гэтым я ўжо не сумняюся.
— Павал, прашу цябе. Толькі без глупства. Памятай, ты падстаўляеш не толькі мяне, але і яго, — папярэджвае Радана. — He ўяўляй сабе больш, чым ты можаш даць гэтаму свету.
Яе словы ацверажаюць, прымушаюць задумацца. Мы крочым па набярэжнай да аўтобуснага прыпынку. Ад вады цягне сырасцю. Над галовамі бясконца кружляюць чайкі. Іх крыкі пранізлівыя, амаль візглівыя. Гэта анёлы плачуць па нас памерлых. Мы развітваемся. Я спасылаюся на занятасць і раблю крок да пешаходнага пераходу. Гарыць зялёнае святло і мне трэба спяшацца.
— Радана! — нечакана азіраюся я. — Ты ўсё-ткі пачакай з вяртаннем. Хаця б, дзеля яго, — ківаю я на Дзімку і сэрца шчымліва сціскаецца. Я не ведаю, хто з нас цяпер хлусіць. — Я павінен спачатку сам усё асэнсаваць. Калі хочаш, я павінен прыняць рашэнне. Але я не гатовы пакуль што зрабіць гэта. Няхай утрасецца ўсё. Чуеш? Настойвай, што мы з табой разыйшліся...