• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    — Значыць, заўтра яшчэ зможаш забраць сваю працоўную кніжку?
    Чую, як здрадліва дрыжыць яго голас, і разумею, што ён для сябе ўсё ўжо вырашыў, а таму ніякія довады яго наўрад ці цяпер пераканаюць.
    «Спакойна, вытрымай паўзу, — пераконваю я сябе. — Ты не абавязаны прымаць яго правілы гульні. Яго правілы — гэта яго правілы, а твае — ісці супраць яго правілаў. Hi ў якім разе не паддобрывайся, тым больш не крывадушнічай. Ты павінен сысці годна».
    — Добра, дамовіліся, — адказваю я як мага спакайней. Даецца мне гэта з цяжкасцю, і, каб канчаткова не выдаць свой фальш, я першым кладу слухаўку. «Калі Бог хоча зрабіць цябе шчаслівым, ён вядзе цябе самымі цяжкімі шляхамі...» — іранізую я, выдатна разумеючы, што іронія не зусім да месца. «Ну вось, ты цяпер у дадатак да ўсяго яшчэ і беспрацоўны».
    Я пакуль нават не здагадваюся, што сапраўдныя выпрабаванні яшчэ толькі плануюцца нябёсамі і што рашэнне шэфа звольніць мяне з пра-
    цы — дробязі ў параўнанні з тым, што мяне чакае наперадзе.
    — Ты таксама слухаеш музыку з заплюшчанымі вачыма? — звяртаюся я да Алі, хаваючы за гэтым недарэчным пытаннем свой сапраўдны настрой.
    — Хто табе тэлефанаваў? — пытае яна. — Як толькі нешта сур’ёзнае, ты абавязкова пераводзіш размову на музыку. He хітруй, я ведаю, нешта здарылася. Што?
    — Перастань, што можа здарыцца? Музыка найперш, Аля. Табе калі апошні раз чыталі вершы?.. Хочаш, пачытаю?
    — Хто табе тэлефанаваў? — дамагаецца Аля.
    Шэф.
    — Што ён хацеў?
    — Хацеў парадаваць мяне перад паездкай. За квартал па выніках працы мяне, як аднаго з лепшых спецыялістаў, прэміравалі двума месячнымі акладамі, — хлушу я.
    — Праўда? — здзіўляецца Аля.
    — Каб я здох...
    Аля верыць мне. Яна да вар’яцтва любіць грошы, і як толькі гаворка заходзіць пра іх, яе нібыта падмяняюць.
    Прачынаюся ў добрым гуморы. Забіраць працоўную кніжку, як абяцаў учора, не збіраюся. Рака часу цячэ ў адным кірунку і ў яе немагчыма ўвайсці двойчы. Чуеце, я лячу на Святую Зямлю, і не час мне псаваць настрой сустрэчамі з тымі, хто наўрад ці зразумее мяне, не час выслухоўваць ад іх парады і папрокі, тым больш няшчырыя спачуванні і шкадаванні. Людзі любяць збіраць плёткі, прыдумляць тое, чаго ніколі не было. Што ж, асуджайце мяне. Я пакідаю за вамі такую магчымасць. Я ведаю, што, калі намі не цікавяцца, мы страчваем сваю прысутнасць, наша месца займае нехта іншы, болын значны, больш цікавы. Я не сыходжу, не, чакайце мяне, пакуль я прывучаю сябе да новых абставін, да новых умоў жыц-
    ця, пакуль рыхтуюся да сустрэч з незнаёмымі людзьмі. 3 незнаёмцамі нашмат прасцей. А тое, што чакае мяне праз месяц, не настолькі актуальнае для мяне цяпер, каб на ім зацыклівацца.
    Рэшту дня баўлю ў прыемных клопатах, цалкам прысвячаю сябе падрыхтоўцы да бліжэйшага падарожжа.
    3 рэчаў у дарогу бяру самае неабходнае і з радасцю заўважаю, што торба мая напалову пустая. У заплечніку толькі нэтбук, здымач, запісная кніжка і некалькі бутэрбродаў на дарогу. 3 ежай, безумоўна, перабор. Аля, як заўжды, перастаралася, але, каб не крыўдзіць яе, прымаю гэты факт як дадзенасць.
    — Вось і ўсё, — уздыхаю я з палёгкай. — Цяпер можна і прысесці на дарожку.
    Аля сядае побач і прыціскаецца да мяне.
    — Я буду сумаваць па табе, — хлусіць яна. — Пазвані мне абавязкова праз вайбер, калі прыляціш.
    — Аля, гэта будзе позна ноччу, і я не стану цябе будзіць, — адмахваюся я.
    — Я не буду спаць. Патэлефануй, калі ласка, — просіць яна.
    — Добра, пазваню, — згаджаюся я. — Давай памаўчым хвілінку...
    Хвіліна зацягваецца. Мінае дзве ці тры... хто ведае, колькі? Час перастае існаваць, калі не глядзіш на гадзіннік. Час спыняецца...
    Пазнаёміліся мы Аляй выпадкова. Дакладней, яна Ma­ne знайшла сама. I праз нейкі месяц ужо нахабна заявіла, што я, маўляў, асоба нікчэмная, ні на што самастойнае не здольная, а таму яна бярэ цалкам на сябе адказнасць за маё далейшае жыццё і становіцца маёй «апякункай».
    — Mene, mene, tekel, uparsin, — пажартаваў я.
    — Я без жартаў, — сказала Аля, хітра ўсміхаючыся. — Такія экзоты, як ты, Люша, самастойна рухац-
    ца па жыцці не здольныя. Вам не пад сілу гэта. He крыўдуй, але гэта дакладна. Мы жывём на зломе дзвюх эпох, — патлумачыла яна, акцэнтуючы ўвагу на маім наўмысна скарочаным імені. — Мы, Люша, ахвяры вайны дзвюх цывілізацый. Адна з іх — новы соцыум, з уласцівым яму інтэлектам, другая — пячорныя людзі з жывёльнымі інстынктамі, галоўнымі аргументамі якіх ёсць «вока за вока...» Ты не з тых і не з іншых. Ты — унікум, Люша. Твае браты ў хуткім часе вымруць, як маманты...
    Яна памылялася. А я ўсміхаўся. Прызнацца, я не меў патрэбы ў яе «апякунстве», і мне трэба было б заявіць ёй аб гэтым шчыра. Я ж чамусьці марудзіў.
    Мне было пад сорак, а ёй і таго менш, і наша жыццё, як нам тады здавалася, толькі-толькі пачыналася. Лёс і сапраўды, нібыта легендарная Цырцэя, заварваў нам прываротныя зёлкі, і мы пакорліва пілі гэтае ведзьміна варыва нагбом. Аля для мяне была той містычнаю кветкай мандрагоры, што квітнее апоўначы пад шыбеніцай самотнікаў-самагубцаў, і я даў ёй нават адпаведную мянушку — Альраунэ. Я называю яе іншы раз так і цяпер. Генетычная патрэба аб некім клапаціцца давала падставы ёй думаць, што я нібыта і ёсць той адзіны, каго яна шукала ўсё жыццё. Зазірнуць праўдзе ў вочы, прызнацца сабе ў тым, што яе новы бойфрэнд — усяго толькі забаўка, груднічок, у яе не хапала ні інтуіцыі, ні мужнасці. Калі гаварыць пра сябе, то для мяне Аля стала чарговай сэксуальнай партнёркай — жанчынай, з ласкі якой я вырашаў свае жывёльныя патрэбы. Прызнацца, я не быў ні батанікам, ні тым болын знакамітым генетыкам, каб ляпіць з гэтага «міфічнага кораня» цуд. He збіраўся я таксама і кантраляваць яе пачуццяў, як рабіў тое са сваёй падапечнай знакаміты прафесар Якаб тэн Брынкен. Я жыў не задумваючыся...
    Аля збіраецца са мной ісці да прыпынку. Адмаўляю сабе ў такой раскошы. Яна крыўдзіцца і пачынае пла-
    каць. Ну вось. Усё так, як і павінна быць. А я ўжо разлічваў, што хоць на гэты раз абыдзецца.
    — Вочы, мае вочы праліваюць ваду!.. — іранізую я і лаўлю сябе на думцы, што наўмысна крыўджу яе. Навошта?.. — Навошта гэтая сентыментальнасць?.. Ты таму і адна, што так часта плачаш. Слёзы састарылі цябе, і мяне разам з табой. Твае слёзы — мае маршчыны. Чуеш, Альрауне?..
    Жанчына кончыкамі пальцаў выцірае вочы. «I чаму я не навучыўся чытаць яе думкі?..» — шкадую я.
    — Няпраўда, — шэпча на вуха мне Аля і туліцца да маёй шчакі. — Я не адна, я з табой.
    — Гэта табе толькі здаецца. Гэта, Аля, ілюзія. Кожны з нас даўно паасобку. Калі шчыра, мы і напачатку былі з табой чужымі людзьмі. Мы проста прызвычаіліся і церпім адно аднаго.
    — Што ж тады нас утрымлівае разам? — збянтэжана глядзіць яна на мяне.
    — Жывёльная жарсць, Аля.
    — Чаму ты такі жорсткі, халодны? За што ты мяне ненавідзіш?..
    — He перабольшвай.
    Я абдымаю яе напаследак і прыціскаюся шчакой да яе шчакі. Адчуваю, як уздрыгвае, як пульсуе крывёю на яе скроні жылка.
    — Я буду сумаваць па табе, — шапчу я. — Я сапраўды буду сумаваць... Я не хлушу.
    Надзяваю заплечнік і, не азіраючыся, крочу да дзвярэй. Адчуваю на патыліцы Алін позірк. Па целе бягуць дрыжыкі. На душы моташна і неспакойна. Вось і дзверы. Яшчэ адзін крок, і ўсё. Ён самы цяжкі. Я сапраўды буду па ёй сумаваць. Мне сапраўды яе будзе не хапаць. Вось такое наша каханне. Вось такія нашы адносіны.
    Да аэрапорта дабіраюся самастойна. Хочацца пабыць аднаму, сам-насам са сваімі думкамі. Тэлефа-
    ную спадарыні Ларысе, папярэджваю яе аб гэтым і крочу на вакзал. Вуліца бязлюдная. Ля старой нямецкай кірхі тусуецца купка заезджых турыстаў, аб чым сведчыць нетутэйшы дыялект. Абыходжу іх і накіроўваюся да аўтобуснага прыпынку. Спыняюся ля пешаходнага перахода і, пакуль гарыць чырвоны агеньчык, развітальна гляджу ў вокны сваёй кватэры. Перакананы, Аля цяпер недзе таксама глядзіць мне ўслед. Подбегам перасякаю вуліцу і накіроўваюся да скверыка. Лаўка, дзе збіраюся перакурыць і сабрацца з думкамі, занятая. Відаць, чалавек з нямецкім акардэонам прапісаўся тут стала. Ва ўсякім разе бачу я яго тут апошнім часам часта. Запавольваю хаду і ўслухоўваюся ў мелодыю, якую вытужваюць у паветра старэнькія, хрыпатыя мяхі. Музыка фальшывіць. Колькі чую яго, ён заўжды іграе адну і тую з савецкіх часін мелодыю. I кожны раз іграе яе парознаму. Мелодыя відавочна не ўпісваецца ў сучасны гарадскі пейзаж, як і асоба музыкі. Верагодна, фальшывіць не ён, а фальшывіць сам час, а гэты сталага веку чалавек толькі падладжваецца пад агульны фальш. He супадае ні тэма, ні настрой. I гэта выразна чутна нават мне, чалавеку, абдзеленаму слыхам. Абмінаю акардэаніста і накіроўваюся да прыпынку. Чалавек усміхаецца мне. Верагодна, адчувае сваю роднасць са мной. Верагодна, ён гэткі ж дзівак, як і я. Верагодна, ён таксама шукае сустрэчы з сабой.
    — Ілля! — кранаецца нехта далікатна майго пляча. Разгублена азіраюся. Гэта сусед па лесвічнай пляцоўцы,— Гляджу, ты не ты! Куды так сабраўся?
    — Шукаць сваю адзіноту.
    — А калі без жартаў?
    — У Іерусалім.
    — Куды-куды? — перапытвае здзіўлена сусед і, не дачакаўшыся майго адказу, пачынае часціць: — Іеруса-
    лім, Іерусалім!.. Там жа небяспечна, Ілля. Ты што, тэлевізар не глядзіш?
    — He гляджу.
    — А дарма. Там жа тэракты кожны дзень чыняцца. Там жа вайна...
    Я не слухаю яго. Я заняты сваімі думкамі. «Божа! — думаю я. — Няўжо ў Цябе кепска са зрокам? Столькі брыды напладзілі мы за апошнія гады, столькі гора развялі ў свеце, столькі зайздрасці, столькі нянавісці вакол, а Ты робіш нявінны выгляд, быццам бы нічога не адбываецца кепскага... Як мы жывём?.. Дзе мы жывём?.. Колькі нам жыць яшчэ вось так?..»
    — Дзе-дзе... У Беларусі, — прарываецца праз думкі здзіўлены голас суседа.
    — Гэта дакладна, — уздыхаю я. — У адной краіне жывём, у партызанскай. Таму, пэўна, і жыццё тут затаілася, сышло ў падполле.
    Так, я цярпіла, такі ж, як і ён. Мы абодва з Савецкага Саюза, з краіны, якой не існуе ўжо даўно. I ўсё ж мы з ім розныя людзі. Я беларус, а ён не беларус і не рускі, хоць і жыве ў нашым горадзе ўсё свядомае жыццё. Ён тыповы носьбіт «рускага свету», чалавек, апантаны імперскімі ідэямі, а таму з пагардай ставіцца да тутэйшай культуры. Трагедыя гэтых людзей у тым, што яны — асобы без радзімы, без пэўнага, так бы мовіць, статусу. Мая ж трагедыя — у няздольнасці супрацьстаяць хамству гэтых людзей. Мы цешым сябе надзеяй, што гэтыя людзі самі звядуцца, як кажа мая Аля, вымруць, як некалі вымерлі маманты. Але, як паказвае час, спадзяванні нашы марныя. Гэтыя асобы жывуць з намі побач, плодзяцца, размножваюцца, пры тым што беларускі этнас выраджаецца, самабытная культура гіне, а абыякавасць робіцца нормай жыцця для большасці, у тым ліку і для мяне...