• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    дыяментаў. Сённяшняя Натанія —адзін з самых буйных кУР°РтаЎ У Ізраілі.
    — А што значыць Натанія? — цікаўлюся я.
    — Горад названы ў гонар вядомага амерыканскага прамыслоўца Натана Штраўса, — адказвае Роза і ўдакладняе: — Менавіта Натан Штраўс ахвяраваў большую частку свайго прыбытку на развіццё габрэйскіх паселішчаў у Палесціне, у тым ліку і на развіццё гэтага горада. Але, згадваючы гэтае прозвішча, немагчыма таксама не ўзгадаць прозвішча яшчэ адной знакавай для Ізраіля асобы — барон Эдман дэ Ротшыльд...
    — 3 дынастыі тых самых? — цікавіцца нехта з дасведчаных жанчын.
    — 3 тых самых, — загадкава ўсміхаецца Роза. — Унёсак гэтых асоб у развіццё нашай краіны неацэнны, і тое, што знаёмства з Ізраілем мы пачынаем менавіта з гэтых імёнаў, вельмі сімвалічна. Менавіта яны фінансавалі першыя габрэйскія паселішчы ў Палесціне напрыканцы дзевятнаццатага і напачатку дваццатага стагоддзяў. Яны, як і шмат хто іншы, былі піянерамі сіянісцкага руху, стваральнікамі Сіянісцкага Кангрэса. I меў рацыю Эдман дэ Ротшыльд, калі сцвярджаў, што без яго сіяністы няшмат чаго б дасягнулі, але і яго прыватныя справы без сіяністаў таксама не мелі б поспеху.
    — Лухта галімая, — хітра ўсміхаецца мне сусед, што сядзіць ад мяне па правы бок. — Вас як зваць?
    — Ілля, — нехаця адказваю я.
    — А мяне Станіслаў. He супраць, калі я перасяду да вас? — пытае ён.
    — Як хочаце.
    Станіслаў шэпча нешта на вушка сваёй жонцы, потым перасядае да мяне.
    Гэта каржакаваты мужчына сталага веку.
    — He піянеры яны ніякія, тым больш не ідэалісты, а звычайныя захопнікі, — катэгарычны ў сваіх высно-
    вах Станіслаў. Хвілінку збіраецца з думкамі і тлумачыць: — Большасць з гэтых так званых перасяленцаў былі або зэкамі, якім было ўсё роўна куды ехаць, або ўцекачамі, адурманенымі сіянісцкай прапагандай.
    — А дзе вы бачылі дзяржаву без прапаганды? — не згаджаюся я. — Так не бывае. Зрэшты, з нечага ж трэба было пачынаць. Як па мне, дык важна сама ідэя вяртання на зямлю продкаў. Важна ідэя стварэння дзяржавы.
    — He забудзьце яшчэ нагадаць пра абранасць, — скептычна ўсміхаецца Станіслаў.
    — Як бы там ні было, але ж знайшліся людзі, багатыя, такія, як той жа Ротшыльд, і прафінансавалі гэтыя ідэі, далі ім жыццё.
    — Гэта былі не толькі яго грошы, — удакладняе Станіслаў. — Гэта былі грошы кланавага «абшчаку». Насамрэч Ротшыльда ніколі не цікавіў лёс простых габрэяў. Такія, як Ротшыльд, будавалі сваю «кішэнную» дзяржаву.
    — Кішэнную не кішэнную, але ж пабудавалі, — парырую я. — Мы і такой не пабудавалі. Хаця, хлушу.
    — Ты што, габрэй? — недаверліва пазірае на мяне Станіслаў.
    — Як сцвярджаў Сартр, усе мы — крыху габрэі, або ўсе мы імі можам быць, — усміхаюся я лісліва.
    Я не настолькі дасведчаны ў тонкасцях стварэння габрэйскай дзяржавы, каб спрачацца са Станіславам, таму пераважна маўчу. Вуліца, па якой мы рухаемся, носіць назву Герцыль. Гэта галоўны праспект Натаніі. Гляджу з цікавасцю ў акно. У вочы кідаецца архітэктурная аднатыпнасць гарадскіх забудоў. Абапал праспекта шмат трох-чатырохпавярховых будынкаў. Паводле Розы, пабудаваныя яны ў мінулым стагоддзі ў стылі «баўхаўз». Для мясцовага насельніцтва гэтыя будынкі нешта накшталт нашых «хрушчовак». Праўда, выглядаюць яны няблага, і, магчыма, яны больш даўгавечныя, чым нашы «хрушчобы».
    — «Баўхаўз» — архітэктурны мадэрнісцкі напрамак 30-60 гадоў мінулага стагоддзя, — тлумачыць Роза. — Асноўны яго прынцып: «што ўтылітарна ды зручна, тое і прыгожа».
    «Верагодна, ёсць у гэтым нейкая кропля ісціны, — думаю я. — Ва ўсякім разе, што яшчэ трэба для натоўпу?»
    Аўтобус выкіроўвае на шашу №2, і мы назаўжды развітваемся з Натаніяй. Наш маршрут пралягае на поўнач краіны, да знакамітага возера Кінэрэт — Галілейскага мора. Па ходу мы плануем яшчэ наведаць святую ropy Фавор і Назарэт. Прыпадаю позіркам да акна. За ім шызыя, камяністыя ўзгоркі. «Верагодна, менавіта тут недзе блукалі біблейскія прарокі. Верагодна, тут пісаліся асобныя раздзелы Бібліі, — думаю я, узіраючыся ў прыгажосць навакольных краявідаў. — Толькі таленавіты мастак мог дасягнуць такой дасканаласці...» Сусед усё яшчэ незадаволена бубніць побач. Імкнуся ігнараваць яго рэплікі, і ў хуткім часе ён страчвае да мяне цікавасць. Мяне ж думкі вяртаюць на Беларусь. Я думаю аб тых сваіх земляках, якія пакінулі пэўны след у маім жыцці і ў жыцці маёй шматпакутнай краіны. Я думаю аб дзяржаве, якую мы стварылі па сваім разуменні і сваім падабенстве. Я думаю аб тых выпрабаваннях і пакутах, якія выпалі на долю нашых прашчураў. Нішто не само па сабе. Тое, што ёсць, што мы маем, выяўляецца тым, чаго ўжо няма. Трагедыя майго пакалення — у наіўнасці, у сляпой веры ў роўныя магчымасці. Мы — людзі духоўна сапсаваныя гэтай ілюзіяй. Мы ўсё яшчэ працягваем верыць у тое, што наша моц у нашай еднасці. Насамрэч мы — сімбіёз безаблічных істот, пазбаўленых самасці і індывідуальнасці, супольнасць асоб, не здольных прымаць на сябе адказнасць за свой лёс і за лёс блізкіх нам людзей. Наша рэлігія — атэізм. A наша жыццё — гульні... Гульні з нулявымі сумамі. Саў-
    ковая сістэма прывівала нам ілюзію так званага «раўнапраўя». Кожны дзень з экранаў тэлевізараў мы чулі пра так званы феномен «сацыяльнага сумлення», але мала хто з нас задумваўся, што сэнс яго якраз у тым, што ты адмаўляеш сабе шмат у чым толькі дзеля Ta­ro, каб і іншыя сабе ў гэтым адмаўлялі. Мы павяліся на падман, мы захапіліся ўтопіяй, не здагадваючыся, што ад нас утойваюць самае галоўнае, што ідэя «роўнасці» тычыцца толькі нас адных, дакладней, падначаленых, і ні ў якім разе «кіраўнікоў». Таму пакуль TaKia, як я, зубрылі на кухні «марксісцка-ленінскі атэізм» і марылі пра палёты на Марс, іншыя, больш нахабныя, больш прагматычныя, прыглядалі сабе тое, што кепска ляжала. Нашых будучых «бонзаў» не цікавіў ні П’ер Бязвухаў, ні тым больш Сотнікаў, іх не цікавіла гісторыя і культура краіны, іх думкі былі занятыя распрацоўкай ідэі стварэння дзяржавы «для народа», а гэта значыць — для сябе. Іх цікавіла толькі адно: як прыбраць да рук «нічыйнае». I як толькі прыспеў час, яны з лёгкасцю ажыццявілі свае мэты. Нягледзячы на нявыхаванасць, неадукаванасць, прымітыўнасць і маральнаэтычную абмежаванасць, яны авалодалі тым, чаго нам зрабіць не дазволіла наша выхаванне. Мы былі і застаёмся ідэалістамі, усё яшчэ верым у справядлівасць. Нашым жа «кіраўнікам» не патрэбны былі веды, каб кіраваць намі, ім хапіла прыроднага нахабства. «Школы глуханямых» кавалі для ўлады абслугу, рыхтавалі належны персанал, які б забяспечыў ім іх сытасць. Тыя, хто былі апошнімі, сталі першымі ў чэргах да дзяржаўнага карыта. I, як высветлілася, каб прыбраць да рук чужое, адукацыі, атрыманай у «школах», было цалкам дастаткова. Пасады ў дзяржаве занялі так званыя «маладыя ваўкі». На жаль, гэта была не метафара. Нахабныя, бездухоўныя, непісьменныя, без пэўных эканамічных ведаў, але з жывёльнай хваткай, гэтыя асобы
    пачалі будаваць дзяржаву па сваім разуменні. Нягледзячы на тое, што краіна на пачатку сваёй незалежнасці мела не зусім благія стартавыя магчымасці сярод іншых постсавецкіх дзяржаў, яна паступова ператваралася ў адну з самых адсталых і бедных краін у Еўропе. Для дурняў колькі ні дай грошай, вынік адзін і той жа. Розум застаўся незапатрабаваным. Частка высокакваліфікаваных спецыялістаў з’ехала за мяжу, частка падалася ў так званы «чаўнаковы» бізнес, а частка прадалася «ваўкам» і за грошы пачала забяспечваць існаванне дзяржаўнага ладу, навязанага грамадству купкай не зусім адэкватных людзей. Але духоўныя жабракі, у якія вопраткі іх ні апранай, у якія палацы ні сялі, застаюцца жабракамі да свайго скону. Нібыта цень, яны носяць за сабою сваю плебейскую сутнасць. I не здольны стаць усім той, хто быў нічым!
    Адрываюся ад думак і гляджу ў акно. Аўтобус рухаецца праз маляўнічую даліну Мегіда. Роза распавядае пра Армагедон. Тут павінна адбыцца апошняя бітва сілаў Дабра з сіламі Зла.
    — I пачуў я з храма гучны голас, які загадаў сямі Анёлам: ідзіце і выліце сем чар гневу божага на зямлю, — цытуе яна Іаана Багаслова.
    3 тугой узіраюся ў прыгажосць навакольнага краявіду. Воку адкрываюцца неапісальна-маляўнічыя палотны. He стрымліваюся і выцягваю з заплечніка здымач. Узнікае жаданне захаваць убачанае ў памяці назаўжды, як сваё. Колькі разоў чуў ад іншых гэтае жахлівае слова. Колькі разоў уяўляў сабе ў думках гэтыя мясціны, але ніколі не думаў, што ўсё настолькі маляўніча і геніяльна ў сваёй прастаце. «Чаму тут, чаму сярод гэтай цнатлівасці і прыгажосці лілося столькі нявіннай крыві на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва? — думаю я роспачна. — Неверагодна, але жыццё і смерць ходзяць поруч, ходзяць настолькі блізка, што іншы раз дзі-
    ву даешся. Відаць, прыгажосць прыцягвае нікчэмнасць. Людзі не разумеюць яе існай прыроды, а таму ненавідзяць. Людзі імкнуцца прысвоіць яе сабе. Людзі спрабуюць авалодаць тым, што ім недаступна для разумення, і калі авалодаць не пад сілу, яны знішчаюць яго цалкам. Ці стрымае сваё абяцанне Бог, ці пакладзе KaHep Злу на зямлі?..»
    — Але аб тым дні ніхто не ведае, ні Анёлы нябесныя, а толькі Ён адзін, — працягвае цытаваць Евангелле Роза і ўдакладняе: — «Хар» — на іўрыце гара, а «Мегіда» — назва горада-крэпасці. Знаходзіўся ён на шляху з Егіпта ў Месапатамію. Дарога цягнулася ўздоўж усходняга хрыбта Кармэль на поўнач, — паказвае яна нам гэтае месца на мапе. — Стратэгічнае месцазнаходжанне горада рабіла яго эпіцэнтрам ваенных дзеянняў. За кантроль над ім на працягу многіх вякоў вяліся кровапралітныя бітвы. Тут гінулі цэлыя цывілізацыі. Таму даліна гэтая была вядомая сваёй трагічнай славай яшчэ задоўга да з’яўлення Іаана Багаслова. Да ізраільцян Мегіда далучыў Давід.
    — I колькі разоў быў знішчаны горад ? — цікавіцца Станіслаў.
    — Дваццаць шэсць, — адказвае Роза. — Археолагі падлічылі, што ўзгорак мае безліч наслаенняў, самае старажытнае з якіх адносяць да эпохі Ранняй Бронзы. Як вы зразумелі, паходжанне ўзгорка штучнае. Паказальна тое, што, скажам, жыло пакаленне, гандлявала, развівала сваю культуру, потым пачыналася вайна, людзі забівалі адно аднаго, разбуралі горад і на касцях будавалі новы. I так безліч разоў. Каго тут толькі не было: і персы, і рымляне, і егіпцяне, — пералічвае спадарыня Роза. — У бальшыні сваёй гэта былі бессэнсоўныя кровапраліцці.