• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    — Роза, а можна спыніцца тут, ну хоць на некалькі хвілін? — просіць нейкая незнаёмая мне кабета.
    — На жаль, па праграме нам не адведзены час на наведванне гэтых мясцін, — шкадуе Роза. — Але... Адну хвілінку.
    Яна адключае мікрафон і нахіляецца да кіроўцы. Праз пэўны час уключае яго зноў і паведамляе:
    — Так і быць, робім санітарны прыпынак на пятнаццаць хвілін. Просьба да ўсіх заставацца на сваіх месцах, пакуль кіроўца не прыпаркуецца.
    Аўтобус спыняецца, і мы пакідаем салон. На вуліцы спёка. Неба нізкае, бляклае. Сонца вылінялае, чужое. Паветра задушлівае, напоўненае пылам. Тэмпература паветра за трыццаць градусаў.
    — He разумею, як тут жывуць людзі? — здзіўляецца кабета, якая толькі што прасіла спыніцца. Прозвішча яе я не ведаю, бо так і не паспеў пазнаёміцца з групай.
    Роза ігнаруе пытанне. Моўчкі спускаюся ўніз па дарозе, потым доўга гляджу на гару Кармэль. Думкі міжволі вяртаюць мяне ў далёкую Беларусь. «Верагодна, у кожнага народа ёсць свой Армагедон, — думаю я. — Для нас, беларусаў, — гэта сама краіна... Колькі крыві праліта на гэтым невялічкім лапіку найпрыгажэйшай у свеце зямлі. Бессэнсоўнай крыві. Трагедыя майго народа мала чым адрозніваецца ад трагедыі габрэйскага. Як і некалі дзяржава Мегідо, Беларусь таксама ляжыць на стратэгічным шляху. А вялікім народам заўжды цесна, заўжды няўтульна і сумна на сваіх абсягах. Яны схільныя шукаць шчасця па-за межамі сваіх тэрыторый. Цікава, ці падлічваў хто-небудзь з нашых навукоўцаў, колькі культурных слаёў, занесеных пылам часу, налічвае Беларусь? Ці здагадваюцца суайчыннікі, колькі разоў на працягу гісторыі руйнавалі яе ворагі і колькі разоў потым адбудоўвалі яе продкі? На вялікае шчасце, людзей майго пакалення абмінулі жахі захопніцкіх войнаў, але выпрабаванні бываюць
    розныя. I немагчыма забыць тое, чаго немагчыма забыць. Я памятаю, той далёкі, незабыўны тысяча дзевяцьсот восемдзесят шосты год выдаўся спякотным і засушлівым. Круглае лета стаяла гэткае ж сухое, задушлівае надвор’е. Напрыканцы кастрычніка пачалі гарэць тарфянікі, і паветра было перанасычанае стронцыем. Мы на поўныя грудзі ўдыхалі гэты радыёактыўны смог і амаль нічога не ведалі пра чарговае выпрабаванне. Мы хадзілі са сцягамі і лозунгамі на дэманстрацыі. Мы будавалі камунізм. А трэці анёл трубіў у трубы. Мы не чулі яе гукаў, мы ўшаноўвалі памяць правадыроў, мы славілі сваіх катаў, спявалі ім асану. Мы не заўважылі нават, калі «ўпала з неба вялікая зорка, палаючы, нібы светач, і ўпала на траціну рэк і крыніцы водаў. I імя той зорцы было Палын; і траціна ўсіх водаў зрабілася палыном, і многія людзі памерлі ад водаў тых, бо яны прагорклі»».
    — Гэтае месца вядомае ў свеце яшчэ і тым, што непадалёку адсюль, на адрэзку разбуранай дарогі паміж Джэнінам і Мегіда, у 1964 годзе папа Павел VI сустракаўся з нашым прэзідэнтам, — прабіваецца праз мае думкі голас Розы. — Як думаеце, чаму Папа абраў месцам сваёй сустрэчы менавіта Мегіда, дарогу, па якой ніхто з 1948 года не ездзіў? У сваёй прамове ён узгадаў Пія XII, і для габрэяў гэта быў яўны намёк. Краіна знаходзілася ў стане вайны.
    — Тады знаходзілася? — разважаю я ўслых. Падыходжу бліжэй да Розы і пытаю: — А цяпер?
    — He зусім разумею.
    — Але цяпер таксама ваша краіна знаходзіцца ў cra­ne вайны, — удакладняю я.
    — На жаль, так, — без энтузіязму адказвае Роза. Хвілінку маўчыць і працягвае: — Але мы не жадаем быць ахвярамі. Мы хочам вырашаць свае праблемы самі. Хаця антысемітызм у апошні час зноў пачынае набі-
    раць моц у свеце. На мой погляд, праблема людзей усё тая ж, людзі баяцца іншых, не падобных да сябе. Але гэта наша краіна. Гэта наш дом... I гэта дае нам пэўную надзею. Менавіта тут, на гэтай зямлі, упершыню за столькі вякоў мы адчуваем сябе людзьмі. Жыццё працягваецца. Яно павінна працягвацца. А як жа яшчэ?
    Я гляджу на гэтую саракагадовую габрэйку і разумею, што маё пытанне некарэктнае. Некарэктнымі, верагодна, былі і паводзіны святара, які на гэтай палітай крывёю зямлі ўспомніў свайго папярэдніка Пія XII. У лепшым выпадку гэта правакацыя — узгадваць асобу, якую дасюль шмат хто яшчэ лічыць памагатым нацыстаў.
    — Мала сказаць: «Царква любіць усіх!», — працягвае разважаць Роза. — Словы найперш вывяраюцца ўчынкамі. У трыццаць дзявятым, калі Гітлер вераломна акупаваў Польшу, той жа Пій XII інтэлігентна прамаўчаў. Маўчаў ён, і калі катавалі ды нішчылі габрэяў. Як сказала ў сваім інтэрв’ю для кампаніі Бі-бі-сі адна з axBap нацызму, італьянка Сетымія Спіцычына, над якой праводзіў свае доследы нацысцкі «анёл смерці» доктар Ёзэф Менгеле: «Пій XII мог бы нас папярэдзіць аб тым, што нас чакае, але ён быў Папа-антысеміт, пранямецкі Папа. Ён не жадаў рызыкаваць. I калі кажуць, што Папа падобны да Ісуса Хрыста, гэта няпраўда. Ён не выратаваў ніводнае дзіця...»
    — Вы таксама лічыце, што царква любіць нас усіх? — звяртаюся я шэптам да айца Серафіма.
    — Найперш Бог любіць нас усіх. Ну а людзі?.. — вытрымлівае паўзу айцец Серафім. — Людзі павінны любіць людзей. Кожны сам выбірае, якім яму быць.
    «Гэта ўсяго толькі словы, — скептычна думаю я. — Бог — гэта нешта непасціжнае, не створанае людзьмі па сваім падабенстве. Бог — гэта прыклад таго, кім павінен быў быць чалавек. Але мінула столькі вякоў ад Адама, а чалавек усё той жа... »
    Наступны наш прыпынак — знакамітая святая гара Фавор. Роза бярэ ў рукі мікрафон, і мы пакорліва наладжваемся на хвалю эмацыйнага, пазнавальнага аповеда.
    — Такім чынам, мы накіроўваемся ва ўсходнюю частку Ізраільскай даліны, а дакладней — у Ніжнюю Галілею. Гара Фавор — месца Ператварэння Гасподняга. Але перад тым, як я раскажу вам пра саму гару, я б хацела напачатку нашага з вамі паломніцтва папярэдзіць, што Святая Зямля — не музейны аб’ект, — звяртаецца да нас Роза. — Святая Зямля — гэта найперш сумесны Твор Бога і чалавека. I калі вы гэтага яшчэ не адчулі, спадзяюся, што ў вас будзе на гэта яшчэ час і магчымасць. Шмат гадоў таму, калі на Святую Зямлю толькі-толькі пачыналі прыязджаць першыя пасяленцы, гэта было поле ў пустыні. Памятайце пра гэта на працягу ўсяго свайго паломніцтва. 3 тых самых часін, год за годам, метр за метрам, людзі выцясняюць яе, асвойваючы гэтыя дзікія землі. Але найперш людзі выцясняюць пустэльню з сябе, бо без гэтага стала б правальным, безвыніковым першае. За дастаткова кароткі тэрмін мы змаглі пабудаваць незалежную дзяржаву. I, безумоўна, ганарымся гэтым.
    «А вось мы сваёй дзяржавы, на жаль, не пабудавалі, — думаю я. — I надзеі, што ў хуткім часе падбудуем, таксама ніякай. Ва ўсякім разе, будаваць яе будзе не маё пакаленне. Я не магу зразумець, як так атрымалася, чаму мы дазволілі людзям з нізкага саслоўя ляпіць краіну для сябе, па сваім разуменні, па сваіх паняццях...» Вочы слязяцца ад безвыходнасці і ад разумення, што ты бяссільны нешта вырашаць ці мяняць. Роза расказвае біблейскую гісторыю пра евангельскую гару, а я не слухаю яе. Яе аповед прасочваецца праз мае думкі фрагментарна, не звязанымі паміж сабой сэнсам урыўкамі. Узіраюся ў далячынь. Вачам адкрываюцца жывапіс-
    ныя краявіды Ізраэльскай даліны, на горы Самарыі, на Кармэль і на Галандскія вышыні.
    «Татальная няўлоўнасць старасці свету! — лаўлю я сябе на думцы. — I ёсць ва ўсім гэтым нейкі спакой, нейкая неапісальная светласць. Верагодна, гэта і ёсць тое самае месца для тых, хто не можа знайсці сабе месца».
    Рэшту дня бавім у Назарэце, у адным з самых старых гарадоў на Святой Зямлі. Горад мусульманскі. Пераважная большасць насельніцтва — ізраільскія арабы, палова з якіх хрысціяне. Назарэт — адзіны горад у Ізраілі, дзе нядзеля з’яўляецца выхадным днём. На пачатку нашай вандроўкі наведваем галоўную святыню — грот Добраславення, дзе, паводле Святога Пісання, анёл Гаўрыіл распавёў Панне Марыі аб нараджэнні Хрыста. Храм, які пабудаваны над гротам, уражвае прыгажосцю і велічнасцю. Мне ён нагадвае нечым маяк. Можа таму, што купал яго бачны з любой кропкі горада. На самой справе храм гэты і ёсць маяк хрысціянства на землях Палесціны. Ён, нібыта сапраўдны Вартавы, узвышаецца ў ціхім завулку Каса-Нова. Калі прайсці па завулку вышэй, ён выводзіць на цэнтральную гарадскую вуліцу, якая носіць назву ў гонар папы рымскага Паўла шостага — Paulus-Ha-Shishi. Па ёй мы і рухаемся да каталіцкага Храма, чорныя абрысы ратонды якога бачны здалёк.
    — Гэта пятая па ліку надбудова над пячорай, дзе некалі жыло святое сямейства, — тлумачыць Роза. — Храм пабудаваны па праекце італьянскага архітэктара Джавані Муцыа ў 1969 годзе. А гэты прыгожы і незвычайны купал, які мы назіраем, выкананы ў форме лілеі — знака, які нагадвае вернікам аб бязгрэшнасці Панны Марыі. Купал размешчаны над самай пячорай і сабраны з дваццаці трох зігзагападобных кольцаў. У кожным кальцы трыццаць дзве канструкцыі, якія ўтвараюць лі-
    тару «М», што азначае — месія і Марыя. Сам грот месціцца ўнутры скалы.
    Па сходнях спускаемся ў святліцу. Памяшканне патанае ў загадкавым боскім прыцемку. Святло сочыцца толькі праз вокны. Замест шыбін — прыгожыя маляўнічыя вітражы. Ля ўвахода лацінскі алтар. Ён застаўся тут ад папярэдняга Храма. На мармуры надпіс: «Verbum caro hie factum est».
    — Тут слова стала целам, — перакладае Роза.
    Падымаемся на другі паверх. Перад намі суцэльная пышнасць і раскоша. Мазаіка і вялікага памеру фрэскі на сценах. He ўтрымліваюся і цікаўлюся, хто аўтары гэтых шэдэўраў.
    — Працы падораны хрысціянскімі абшчынамі розных краін, — тлумачыць Роза. — Напрыклад, MasaiKa на ўсходняй сцяне — падарунак ад Італіі.
    Паварочваем галовы туды, куды глядзіць Роза. На сцяне ікона вялікіх памераў з выявай Ісуса Хрыста. Справа ад яго апостал Пётр, злева Багародзіца. Ta­ra сапраўдны цуд рук чалавечых. Пільна ўзіраюся ў хараство тварэння невядомага аўтара, і мне пачынае здавацца, што рукі Ісуса Хрыста цягнуцца да маіх рук, а сасмяглыя вусны богачалавека выразна шэпчуць: «Зазірні ўглыб свайго сэрца... Там усе адказы на твае пытанні!..»
    — У храме сямнаццаць такіх жывапісных твораў, — тлумачыць Роза. — Астатнія — унізе ў галерэі. А ўсяго іх — звыш пяцідзесяці. Дарэчы, сярод іх ёсць Будслаўскі абраз Божай Маці...
    Начуем у былым манастыры святой Маргарыты.
    4
    Па вузкай, звілістай вулачцы ўзбіраемся да Салезіянскай царквы. Праз дарогу ад яе, калі верыць Розе, знаходзіцца наш хостэл. Некалі гэта быў кляштар святой Маргарыты, а яшчэ сіроцкі дом для дзяўчынак. Цяпер гэта гасцініца для паломнікаў. Аўтобус павольна паўзе метр за метрам угору. Машын насустрач — не размінуцца. Падоўгу стаім у чэргах. Гара Набі Ca­in ад цэнтра, куды мы трымаем шлях, — самае высокае месца ў Назарэце. Ідэя будаўніцтва Салезіянскай царквы на яе вяршыні належыць французам. На сённяшні дзень гэта адна з буйных і самых прыгожых цэркваў у Назарэце. На яе даху ўзвышаецца статуя Ісуса Хрыста. На яе і скіроўвае нашу ўвагу Роза. 3 гэтага моманту статуя для нас — пэўны арыенцір, хочацца верыць, што не толькі геаграфічны, але і духоўны. Дарога да вяршыні Набі Саін ад цэнтра займае амаль гадзіну, і гэта нямала, улічваючы, што адлегласць да яе ўсяго толькі некалькі кіламетраў. Нарэшце аўтобус пераадольвае апошні стромкі выступ і выкіроўвае на стаянку. Па перыметры яна абсаджана пальмамі, што надае месцу нязвыклы воку, экзатычны каларыт. Пакідаем аўтобус і гуртам накіроўваемся да хостэла. Гасцінічны дворык патанае ў суцэльнай зеляніне. Па цэнтры яго месціцца кідкі, незвычайны па форме фантан з начным падсвятленнем і з размаітымі кветніцамі вакол. Група распаўзаецца хто куды, хтосьці аглядае «экзотыку», хтосьці фатаграфуецца на фоне антычных