• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    як радзімай «эрэктусаў» лічыцца Усходняя Афрыка, гэтыя факты даюць падставы сцвярджаць, што Палесціна была сапраўдным прахадным дваром, праз тэрыторыю якой ляжалі шляхі ў Еўропу.
    Аўтобус паркуецца. Пры выхадзе з яго нас атачаюць з усіх бакоў назойлівыя гандляры. Такое ўражанне, што яны нас пераследуюць ад самога Бейт-Лахема.
    — Просьба не разбягацца. На наведванне кляштара нам адведзена ўсяго гадзіна. Памятайце, за намі яшчэ адна група.
    Абыходжу месца актыўнага гандлю і крочу да ўваходнай брамкі. Кляштарны дворык невялікі, але ўтульны. Уражанне, што ты патрапіў у свет казачны, штучны і несапраўдны. Царкоўныя муры зіхацяць на сонцы. Такое ўражанне, што сцены злеплены з белага воску. Галоўная царква патанае ў зеляніне. Пабудавана яна нядаўна. Гляджу і не магу наглядзецца. Любуюся не навізной убачанага, любуюся яго веліччу.
    — Мы знаходзімся з вамі на вяршыні аднаго з чорных камлюкоў, — пачынае Роза. — Менавіта ў пячоры, якая знаходзіцца ад нас па правы бок, згодна з паданнямі, начавалі вешчуны, вяртаючыся з Віфлеема, — тыя самыя, што абвесцілі ўсяму свету аб нараджэнні Ісуса Хрыста. Гэтае месца і абраў некалі для заснавання кляштара святы Феадосій.
    Цікаўнасць мая пакрыху згасае, я свядома адстаю ад групы. Крочу да невялічкіх памераў навеса з шыферным дахам. Па ўсім відаць, гэтае месца і ёсць рэшткі таго самага візантыйскага храма, разбуранага персамі ў 614 годзе. Нехта далікатна кранаецца майго пляча. Азіраюся. Гэта айцец Серафім.
    — He крыўдуйце на мяне за ўчарашняе, — просіць ён. — Я не хацеў вас пакрыўдзіць.
    — Што вы, — бянтэжуся я. — Я і сам сябе часта ненавіджу. Але я ўжо далёка не той, кім прыехаў сюды.
    — Мы ж з вамі на Святой Зямлі, — усміхаецца айцец Серафім. На твары яго дрыжыць павуцінне зморшчын.
    — Я сур’ёзна.
    — Сіла чалавека ў пакоры, — прамаўляе айцец Серафім. Усмешка спаўзае ў глыбокую ямінку на падбародку. — У кожнага свой шлях да ісціны.
    — Гэта так, — згаджаюся я. Даказваць, што паняцце пакоры людзі сказілі і што папы прыклалі да Ta­ro таксама руку, не хочацца — я пражыў сваё жыццё пераважна ў бязбожнасці, але ад гэтага не стаў ні лепшым, ні горшым. Я ёсць самім сабой. Я лічыў і лічу Біблію творам чалавечым, а не божым.
    — Мы з вамі амаль аднагодкі, — спыняе мяне айцец Серафім. — I мы выдатна памятаем савецкія часіны. Калі шчыра, я таксама з атэістычнай сям’і. Я, як і вы, быў у свой час і піянерам, і камсамольцам. I бацькі мае былі супраць таго, каб я паступаў у духоўную семінарыю. Каб не адзін выпадак, верагодна, жыццё маё склалася б інакш.
    — Выходзіць, што ўсё ў жыцці вырашае выпадак? Верыце ў лёс?
    — Веру ў Бога, — папраўляе мяне айцец Серафім. — Бог зрывае з нашых вачэй заслону.
    — А я, відаць, таксама захворваю... Але зусім не «галілейскай хваробай». Ва ўсякім разе, я перакананы, што мой заступнік — сонца... А яно тут такое незвычайнае.
    Айцец Серафім нервова перамінаецца з нагі на нагу. Нехта з групы кліча яго.
    — Вы ўпэўнены, што знайшлі сябе?
    — Хацелася б у гэта верыць, — непераканаўча адказваю я. — Ва ўсякім разе, сюды я не дарма прыехаў. I гэта я ведаю дакладна.
    — Добра... Я думаю, мы яшчэ вернемся да гэтай размовы. Мне тут дазволілі адслужыць акафіст. Спадзяюся, папрысутнічаеце?
    — Безумоўна, — абяцаю я, хаця гэтае «мерапрыемства» не ўваходзіць у мае бліжэйшыя планы. Здагадваюся я таксама і аб тым, што да размовы, распачатай мною сёння, мы з ім больш ніколі не вернемся. Прызнацца шчыра, мне не вельмі хочацца псаваць адносіны з гэтым чалавекам, але ніколі не ведаеш, што чакае цябе праз хвіліну. Чым стану я займацца далей, для сябе я даўно вырашыў ужо.
    Збоку ад увахода ў храм вялікі абраз Ефрасінні Полацкай. Яго, як тлумачыць Роза, падарылі царкве паломнікі з Беларусі. Купляю ў царкоўнай лаўцы некалькі свечак і накіроўваюся да яго. Сярод гаманлівага натоўпу вернікаў заўважаю купку жанчын з нашай групы. Займаю чаргу, каб прыпасці вуснамі да выявы беларускай святой. Доўга гляджу ў сумныя, бяздонныя вочы, чытаю малітву. Яна кароткая. Таму паўтараць яе даводзіцца шмат разоў:
    Я крывінка твая — крывічанка, Я былінка твая — палачанка, Як над пожняй тужлівай чайка, Я лячу да цябе, Радзіма, Са святога Іерусаліма...
    Звестак пра знаходжанне Ефрасінні Полацкай на Святой Зямлі не так шмат. Вядома толькі, што на сваё паломніцтва яна адважылася ў сталым узросце. Адправілася не адна, а з братам Давідам і са сваёй стрыечнай сястрой. Шлях імі быў абраны сухапутны, а таму доўгі і цяжкі. Дабраўшыся да Іерусаліма, паломнікі пасяліліся ў адным з рускіх манастыроў, але Ефрасіння неўзабаве захварэла і памерла. Цела яе было пахавана менавіта ў гэтым кляштары. Еіазней я знайду месца яе захавання ў пячоры, той самай, дзе хаваліся ў свой час ад Ірада Крывавага трое вешчуноў,
    што прыйшлі ў Віфлеем пакланіцца народжанаму Сыну Божаму.
    Пачынаецца служба, і я праціскаюся да дзвярэй. Ля каплічкі, у глыбіні кляштарнага дворыка, натыкаюся на Розу. Лаўка, на якой яна бавіць час у чаканні, калі скончыцца служба, знаходзіцца ў белай засені вінаградніку. Падыходжу да яе. Роза закрывае кніжку, адсоўвае ўбок дамскую сумачку і прапаноўвае сесці. Дзякую, але сесці адмаўляюся.
    — Зноў вы як дрэва ў полі? — дакарае яна мяне. — Усё адзін і адзін. Так і не пасябравалі ні з кім? Чаму не на службе?
    — Таму, што не разумею нічога ў гэтым, — шчыра прызнаюся я.
    — Атэіст?
    — Чаму ж, вернік, — адказваю. — I цяпер ведаю гэта дакладна. Хаця пасрэднікаў паміж мною і Богам не прымаю. Айцец Серафім — выключэнне. Яго я паважаю не за сан, а за тое, што ён — чалавек. Сябры з мяне кпілі, калі я сюды збіраўся ехаць, маўляў, які з цябе вернік, ты нават у царкву не ходзіш і малітваў не ведаеш. А скуль я ім мог навучыцца? У нашым мястэчку нават царквы не было. He было яе і паблізу. Гэта цяпер у кожнай вёсцы па два храмы, а пры «саўку» ўсе мы ў атэістах хадзілі. Мой настаўнік па гісторыі сцвярджаў, што ўсе рэлігіі ад людской недалёкасці і слабасці.
    — Разумею, я сама родам з «саўка». У габрэяў усё па-іншаму.
    — Хіба раў не той жа non?
    — Хто вам такое сказаў? — здзіўлена пазірае на мяне Роза. — Раў не аналаг вашага святара...
    — Роза, а праўда, што габрэі ставяцца пагардліва да хрысціянства? — пытаю я. — Як з гэтым у вас на Святой Зямлі?
    — He смяшыце. Па-першае, неразумна супастаўляць сучасную царкву з глыбіннай сутнасцю самой рэлігіі, — адказвае Роза. — Вось вы мне скажыце: можна вінаваціць Ісуса Хрыста за тое, што яго вучэнне сказілі нядбайныя паслядоўнікі?
    — Безумоўна, нельга.
    — А яго сказілі, прыстасавалі пад сябе людзі, якія зацікаўленыя ў гэтым, якія маюць ад гэтага пэўныя выгоды, — працягвае Роза. — На сённяшні дзень хрысціянства аб’ядноўвае самыя буйныя і самыя развітыя дзяржавы ў свеце з адметнымі культурамі і эканомікай. Як могуць габрэі супрацьстаяць такому «монстру»? Ды і навошта?
    — Прызнацца, я пазбягаю такіх далікатных размоў з айцом Серафімам, — прызнаюся я. — Баюся пакрыўдзіць. Чалавек ён, мяркуючы па ўсім, разумны. Хоць і прарасійскі. Мне гэта не падабаецца. Нам самы час трымаць сваю марку, нацыянальную, а мы чамусьці, наадварот, прыніжаем сваю культуру.
    — А што ж вы хацелі? — усміхаецца Роза. — Царква ж расійская. Я гідам даўно працую. Розныя групы ваджу па Святой Зямлі. Скажу шчыра, з беларускімі паломнікамі працаваць мне нашмат прасцей і камфортней.
    — Ой, не ведаю. He ўсё так проста з намі, беларусамі, — не згаджаюся я. — Аўтарытэт царквы падае. Яе сімбіёз з уладай іншы раз прама шакуе сваёй крывадушнасцю. Царква не павінна быць рупарам прапаганды. Неаднойчы лаўлю сябе на думцы: чаму памяць людская такая кароткая? Здавалася б, зусім нядаўна тая самая ўлада разбурала цэрквы і гнаіла святароў у турмах. Кроў яшчэ не высахла, а мы забыліся.
    — На жаль, так. Я родам з Крыма. З’ехала ў Ізраіль у далёкія дзевяностыя. Бацькі не былі супраць, хаця самі так і не адважыліся прыехаць. Тут выйшла замуж.
    Тут выгадавала двух дзетак. 3 трывогай і болем гляджу, што адбываецца цяпер на паўвостраве.
    — Бацькі жывыя?
    — На жаль, не... Сястра толькі. У Алушце жыве.
    — Даўно не былі на радзіме? — пытаю я.
    — Даўно, а цяпер і ўвогуле наўрад ці паеду. Тут ужо мая радзіма.
    — Мне трэба ісці, — кажу я і цікаўлюся: Ане маглі б вы мне паказаць, дзе знаходзіцца пячора?
    — Дык вось жа яна, перад вамі, — паказвае габрэйка на шарападобны купал. — Спуск побач з руінамі старога храма.
    Спускаюся ў крыпту. Падзямелле падзелена на дзве часткі — месца, дзе пахаваны вялікія пакутнікі, і памяшканне, дзе некалі начавалі вешчуны. Падыходжу да пажылой манашкі, якая гандлюе свечкамі пры ўваходзе, і цікаўлюся, дзе мне знайсці сястру Фаціну. Манашка — румынка, але някепска валодае рускай мовай. Гэта дапамагае нам паразумецца. Даведваюся, што сястра Фаціна памерла мінулай восенню, што пахавана яна непадалёк на могілках, і мне, пры жаданні, сёстры могуць паказаць месца пахавання. Выказваю шкадаванне. Манашка пачынае тлумачыць, да каго звярнуцца, каб паказалі магілку, а я думаю, што мне рабіць з пакункам. He весці ж яго назад у Беларусь. Вырашаю аддаць гэтай жанчыне. Яна прымае яго, як належнае, без лішняй манернасці. Я дастаю з заплечніка невялічкі абразок з выявай Ефрасінні Полацкай і кладу яго побач з пакункам.
    — Гэты абразок з Полацка, — тлумачу я. Жанчына з разуменнем ківае галавой. — Набыў яго яшчэ за савецкім часам, калі вучыўся ў гэтым горадзе. Хацелася б падарыць яе храму, як напамін пра нашу Беларусь...
    Праз паўгадзіны мы пакідаем святое месца і накіроўваемся на заходні схіл Кедрона ў знакаміты Map Сабу,
    альбо лаўру Савы Асветленага. Манастыр гэты вядомы ўсяму свету тым, што на тэрыторыю яго не дапускаюцца жанчыны. Згодна з царкоўным законам, яны толькі маюць магчымасць наведаць Жаночую вежу.
    На стаянцы перасядаем у бусік-мэрсэдэс. Трэба заўважыць, што курсуюць яны бесперапынна. Як тлумачыць нам Роза, турыстычныя паслугі — асноўная крыніца даходаў мясцовых арабаў, а таму ўсё ў гэтым «бізнесе» даволі прафесійна і цывільна. Па вузкай дарозе спускаемся ў цясніну Кедрон. За вокнамі — безжыццёва-камяністыя горы. Рухаемся даволі хутка, і ад стромкіх спускаў да пад’ёмаў па серпанціне сцінае дух. Гляджу на гэтыя незямныя пейзажы і думаю аб тым, колькі пакутніцкіх слёз, колькі крыві, колькі жыццяў пакладзена тут, у гэтай пустыні. I ўсё дзеля таго, каб свет стаў лепшым. А свет усё той жа. I чалавек усё той жа. Дзеля чаго тады ўся гэтая ахвярнасць, усе гэтыя самакатаванні? I ўсё ж, калі б раптам мне некалі выпала магчымасць пажыць у пустыні, я б не прамінуў яе. Хочацца адчуць пульс гэтай зямлі. Машына паварочвае рэзка на 180 градусаў, і перад намі адкрываюцца заціснутыя ў залаціста-ружовых колерах дзве манастырскія вежы. У нямой велічы сярод скал яны нібыта вартавыя.