• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    — He варта прымаць усё за праўду! — данёсся да мяне нечы надрыўны, замагільны шэпт. — Трэба толькі ўсвядоміць неабходнасць усяго!.. Прысуд не выносіцца адразу! Само разбіральніцтва паступова ператвараецца ў прысуд!..
    Сэрца шчымліва сціснулася. Па целе зноў пабеглі дрыжыкі. Я чуў ужо некалі гэтыя словы. Ад каго?.. Счакаўшы хвіліну, я расплюшчыў вочы і збянтэжана агледзеўся. Істота некуды знікла. Ля помніка таксама нікога не было. Толькі з вокнаў «акварыума» за мною па-ранейшаму сачылі пільныя вочы ахоўнікаў. Гэты факт яшчэ мацней усхваляваў мяне. «Выканаўшы сваё заданне, Голем ператвараецца ў прах! — успомніліся мне словы Любо. — Ды ну, глупства нейкае! Ніякай логікі...» — падумаў я і паспяшаўся прагнаць жахлівую думку прэч. Хучэй за ўсё, мне прымроіўся нечы сон. I я прыняў усё за чыстую манету. Счакаўшы некалькі хвілін, я павольна пайшоў уздоўж загароджы. Вуліца па-ранейшаму была бязлюднай. I раптам я ўсё зразумеў. Гэтыя здані, якіх я толькі што бачыў, былі, відавочна, тымі штучнымі, ажыўленымі па аналагу біблейскага Адама, канібалісцкімі істотамі, пра якіх мне нядаўна расказваў Любо. I ім, верагодна, было даручана выканаць нейкую невядомую мне пакуль, гістарыч-
    ную місію. Ва ўсякім разе, гэтая нямая гліняная варта не пусціла мяне да Кафкі. Я спыніўся ў жахлівай роспачы, і калі чорная павута страху пакрыху пачала развейвацца, выціснуў з сябе нешта неймавернае, што напужала мяне да смерці і прымусіла паглядзець на сітуацыю іншымі вачыма.
    — Няхай сабе я спазніўся, але я ўжо тут! — ціха прамовіў я.
    Адзін з ахоўнікаў у вакне «акварыума», як мне падалося, нахабна ўсміхнуўся. Я не здзівіўся гэтаму. Па ўсім відаць, «амерыкос» таксама здагадаўся, што мне толькі што нашапталі важную, выратавальную думку. Хаця, якая розніца, пра што ён мог здагадацца. Важна было, што я сам зразумеў сэнс таго, што адбылося.
    — Прысуд не выносіцца адразу! Само разбіральніцтва паступова ператвараецца ў прысуд! — паўтарыў я некалькі разоў застраглую ў падсвядомасці думку.
    Усё правільна. Цяпер я дакладна ведаў, што ў бліжэйшы час вяртацца на радзіму мне нельга. Я намацаў у кішэні гаманец са сваім незайздросным скарбам і рушыў да бліжэйшай станцыі метро.
    Рэштку дня прысвяціў знаёмству з горадам. Захапляўся прыгажосцю славутага Народнага музея, на сценах якога дасюль яшчэ захаваліся сляды ад савецкіх куль, да чаго, дарэчы, мог мець дачыненне і мой бацька. Здзіўляўся архітэктурнай размаітасці і адметнасці жылых будынкаў вакол Вацлаўскай плошчы. Фатаграфаваўся ля помніка Святому Вацлаву. Піў піва ў кавярні «Дэмінка», дзе, па сцвярджэнні вядомага расійскага журналіста і літаратуразнаўцы Пятра Вайля, сустракаліся сусветна вядомыя класікі Кафка і Гашэк. Дарэчы, на маё наіўнае пытанне, так гэта ці не, бармэн толькі загадкава ўсміхнуўся і кіўнуў на аблепленыя шматкамі старых газет сцены, маўляў, чытай, там усё напісана. Чэшскай мо-
    вы я не ведаў, а таму знайсці патрэбную інфармацыю ў гэтых векапомных старых выданнях было не пад сілу мне. Потым я бадзяўся з гадзіну ля прыгожага будынка старой школы, што непадалёк ад трамвайнага прыпынку Водзічкава, чакаў Любо, але той на прызначаную на тры гадзіны сустрэчу не прыйшоў. He знайшоў я яго і на Карлавым мосце, дзе яго гурт, як ён сам тое сцвярджаў, павінен быў іграць джаз. Крыўдаваць на яго з-за гэтай дробязі, тым болын злавацца, было б неразумна. Мала якія жыццёвыя абставіны паспрыялі яго гэтай неабавязковасці, тым больш што знаёмыя з ім мы былі ўсяго толькі некалькі гадзін і ніякія абавязкі нас пакуль яшчэ не звязвалі. Адчуўшы сябе чалавекам вольным і незалежным ад жыццёвых абставін, я забурыўся ў «MONTMARTRE». Кавярня гэтая месцілася ў старым горадзе, непадалёку ад Карлавага маста. Натрапіў я на яе чыста выпадкова. Як выявілася пазней, мне вельмі пашанцавала. I з цэнамі, і з асартыментам. Але самае галоўнае, што ў памяшканні, нягледзячы на невыносную спякоту, ад якой задыхаўся Вялікі Горад, было даволі прахалодна. Пакой нечым нагадваў стары арачны склеп з масіўнымі цаглянымі сценамі, з высокай столлю ды абітымі жалезам дзвярамі. Бармэн занатаваў на паперцы мой няхітры заказ, на кожны пункт якога мне давялося тыцкаць пальцам у меню, і знік у падсобцы. Я дастаў з кішэні свой патрапаны скураны гаманец і ў каторы ўжо раз пачаў пералічваць свой «сямейны» бюджэт. Безумоўна, дэбіт з крэдытам не сыходзіліся. Будаваць планы на будычыню ў маім становішчы было справай абсурднай і несур’ёзнай. I ўсё ж, я паспрабаваў спрагназаваць сваё жыццё хаця б на некалькі дзён наперад. Гэты занятак быў карысным для мяне хаця б ужо тым, што грошы любілі лік. А так як я не збіраўся ў бліжэйшы час вяртацца на радзіму, то мне неабходна было
    размеркаваць тое, што меў. Дэпартацыя свяціла толькі праз дзевяноста сутак, а гэта ні многа — ні мала, тры месяцы. I іх трэба было неяк пражыць. «Калі траціць па дваццаць даляраў у дзень, — разважаў я, — можна працягнуць дзесяць дзён. Калі па трыццаць — тыдзень...» Гэтыя тэрміны мяне цалкам задавальнялі. Пра тое, што станецца са мной потым, думаць пакуль не хацелася.
    Вярнуўся з падсобкі бармэн з півам, бульбай і сасіскай. Згледзеўшы на талерцы вялікі кавалак падсмажанай свіной каўбасы, замест бледнага, як туалетная папера, соевага канцэнтрату, які на радзіме называлі сасіскай, я шчыра парадваўся выбару і ў знак падзякі нават выціснуў нешта накшталт: «Сэнк’ю!..» Бармэн усміхнуўся майму невуцтву і знік у падсобцы. Для таго, каб управіцца з ежай, хапіла пяці хвілін. Я задаволена аблізнуўся і адпіў з куфля некалькі глыткоў любімага мною напою. Спяшацца не было куды, таму метр за метрам я пачаў вывучаць памяшканне. Знешне яно выглядала неахайна. Старыя дубовыя сталы, такія ж непафарбаваныя і аблезлыя крэслы, абы як атынкованыя сцены з партрэтамі невядомых мне асобаў, з гравюрамі на гістарычныя тэмы — усё гэта не дадавала яму жаданага лоску і не ўпісвалася ў маё разуменне такіх вясельных установаў. Ва ўсякім разе, у маёй краіне яны мелі іншыя інтэр’еры. Калі шчыра, мне даспадобы быў гэты. Ён адпавядаў і настрою, і месцу, дзе я меў шчасце быць. Піва падалося таксама смачным. Меў рацыю Любо, калі раіў мне чорнага «Злата Козела», «Піва для чэхаў — прадукт стратэгічны! — сцвярджаў ён. — TaKi ж, як для Эміратаў нафта!» Цяпер я меў магчымасць увачавідкі спэўніцца ў справядлівасці сказанага. Чэхі маглі па праву ганарыцца гэтым напоем. Хтохто, а я ў піве толк ведаў. Я зрабіў яшчэ некаль-
    кі сквапных глыткоў і скептычна ўсміхнуўся сваёй самадастатковасці. Потым пачаў разглядаць «Меню». Яно таксама было незвычайным. Прызнацца, усё для мяне ў гэтым горадзе было незвычайным. Магчыма, я перабольшваў, але за апошнія гады ўпершыню я адчуваў сябе вельмі шчаслівым чалавекам. Яшчэ б, я знаходзіўся ў адным з прыгажэйшых гарадоў Еўропы і піў піва ў кавярні, якую некалі аблюбаваў сам Кафка. Менавіта яго здымак я знайшоў на старонках так званага «Меню» сярод мноства іншых невядомых мне асобаў. Мне падалося нават, што чэшская мова падобная да польскай. I я паспрабаваў чытаць тлумачальныя тэксты насупраць кожнага здымка. Гэты факт надаў мне яшчэ больш аптымізму, як-ніяк, у гэтай краіне я збіраўся жыць пэўны час, а таму веданне мовы было для мяне той неабходнасцю, без якой проста нельга зрабіць кроку. Нечакана мяне паклікалі. Я ўзняў галаву і зірнуў на маладога чалавека, які звяртаўся да мяне на ангельскай мове. Трэба зазначыць, што ў яго вымаўленні прысутнічаў яўны расійскі акцэнт. I гэтага нельга было схаваць нават ад такога невука, як я. Але калі быць шчырым, моўная практыка маладога чалавека была значна лепшаю за маю. 3 хлопцам былі яшчэ трое маладых людзей прыкладна яго ўзросту: дзве дзяўчыны і хлопец. Відавочна, я быў нашмат старэйшы за іх, аднак гэты факт не засмуціў мяне, тым больш не стаў прынцыповай перашкодай для нашых далейшых стасункаў. I зразумеў тое я ўжо праз некалькі хвілін. Хлопец ветліва павітаўся і папрасіў дазволу сесці за мой столік, так як іншыя месцы ў зале былі занятыя. Я згодна кіўнуў галавой і вырашыў адразу ж расставіць усе кропкі над «і».
    — Рускія? — спытаў я з зайздроснай бесцырымоннасцю. Кампанія здзіўлена пераглянулася.
    — Беларусы! — адказаў за ўсіх белабрысы, той, што нядаўна «выхваляўся» веданнем англійскай мовы.
    — Адкуль?
    — 3 Мінску.
    — О-о!.. Землякі!..
    Кампанія, як выявілася, у Празе знаходзілася ўжо некалькі дзён. Дабіраліся яны сюды на сваёй машыне. Белабрысага звалі Зміцерам, а яго сябра — Стасем, дзяўчат — Наталляй і Жэнькай. Наталля са Зміцерам не так даўно пажаніліся, а ў Прагу прыехалі, каб павянчацца. Аказваецца, існуе такая турыстычная паслуга і ёю шмат хто з моладзі карыстаецца. Цяпер у іх мядовы месяц. Стась жа з Жэнькай — шафер з шаферкай. Яны таксама збіраюцца пажаніцца. Вяртацца на радзіму ў бліжэйшы час кампанія не планавала. Як заўважыў сам Зміцер, усё будзе залежыць ад цуда-гаманца, гаспадыняй якога цяпер з’яўлялася спадарыня Наталля. Па тым асартыменце, што яны замовілі сабе на палудзень, можна было зрабіць выснову, што запасы ў ім хутка скончацца, бо жылі хлопцы на шырокую нагу, не ў прыклад мне. Яно і зразумела, быў бы я на іх месцы, таксама не прамінуў бы пашыкаваць. За півам я расказаў ім сваю гісторыю, як і з-за чаго апынуўся тут, у чужой краіне і падзяліўся сваімі бліжэйшымі планамі.
    — Што ж, рашэнне разумнае. У тваім выпадку, я зрабіў бы тое ж самае, — адобрыў мой намер застацца Зміцер. — Думаю, пры жаданні можна нават уладкавацца на працу. Хоць на якую. Выбіраць тут ужо не даводзіцца.
    — Наўрад ці, — засумняваўся Стась і зірнуў недаверліва на Зміцера: — Такіх жадаючых тут гаць гаці. Тым болып, што яго могуць шукаць праз Інтэрпол.
    Я ведаў, што такіх, як я, тут не магло быць шмат. Я быў адзін такі, але гаварыць пра гэта не стаў.
    — Глупства. Ён што, злачынец? Каму ён патрэбен? — не пагадзіўся з сябрам Зміцер. У яго голасе чуліся ноткі няўпэўненасці.
    — He скажы. Пры жаданні, зробяць злачынцам. Насамрэч, усё вельмі проста. Думаю, яму ёсць сэнс прасіць палітычны прытулак.
    У думках я згаджаўся са Стасем. 3 нашай размовы выцякала, што гэты хлопец быў болып практычны і дасведчаны, чым астатнія. А яшчэ, нягледзячы на свой узрост, ён быў чалавекам бывалым і адчайным. Зміцер жа быў злеплены з іншага цеста, болып закрытым, цынічным і схільным да непрыстойных жартачкаў. Мы дапівалі па трэцім куфлі піва, і такія неаптымістычныя размовы пачыналі адмоўна дзейнічаць мне на нервы.