• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    Нехта штурхнуў мяне далікатна ў плячо. Я пахіснуўся і наваліўся ўсім целам на сетку. Тыя ж моцныя рукі імгненна, адным рыўком, адарвалі мяне ад яе і вярнулі ў ранейшае становішча. Усё адбылося настолькі хутка, што я не паспеў нават войкнуць. Пачуўся гучны вар’яцкі рогат.
    — А-а-а!.. Баішся!?
    Я азірнуўся і акінуў «жартаўніка» абыякавым позіркам. Аднаму Богу было вядома, якіх высілак гэта ўсё каштавала мне.
    — Hi ў якім разе, — прамармытаў я, з цяжкасцю захоўваючы тактоўнасць. Здзівіла чыстае, амаль
    без акцэнту, вымаўленне незнаёмца. «Скуль ён ведае рускую мову?» — падумаў я, але пытацца пра тое не стаў. Нейкае шостае пачуццё падказвала мне, што незнаёмец — замежнік. Хаця, у маім становішчы гэта паняцце было цалкам адноснае і некарэктнае. У любым выпадку, замежнікам у гэтай краіне быў я.
    — Скуль вы ўзялі, што я рускі? — пацікавіўся я праз хвілінку па-ангельску. Пытанне прагучала неахайна, з заўважным рускім акцэнтам і мне стала няёмка за свае недасканалыя веды вялікай мовы. Мужчына перастаў усміхацца.
    — У вас яскрава выражаны славянскі тып знешнасці, — адказаў ён заікаючыся. I я зразумеў, што ён хлусіць. Сакрэт, відаць, хаваўся ў нечым іншым. Відавочна, мяне выдавалі мае звычкі, бачныя толькі яму аднаму. Відаць, я паводзіў сябе не так, як паводзяць сябе еўрапейцы. Яно і зразумела, з гэтай краінай я быў на Вы. 3 ёю ніколі не былі звязаны ні маё жыццё, ні мае ўспаміны. Я быў госцем, чалавекам без статусу, а таму не меў права злавацца на такіх, як ён.
    — Вы чэх? — пацікавіўся я ў незнаёмца пасля непрацяглай паўзы.
    — Славак, — адказаў той і чамусьці зноў усміхнуўся. Нягледзячы на сваё лёгкае заіканне, яго голас падаўся мне ветлівым і мае нядаўнія перасцярогі, што гэты чалавек можа несці нейкую небяспеку, пакрыху сталі развейвацца.
    — У такім разе, я беларус, а не рускі, — падкрэсліў я, працягваючы ўважліва вывучаць незнаёмца.
    — О, а гэта нашмат ужо лепей! — не хаваючы свайго задавальнення, сказаў ён і паляпаў мяне пасяброўску па плячы. Высвятляць, чаму лепей быць беларусам, а не рускім, я, вядома, не стаў. Счакаўшы, назваў сябе:
    — Павал!
    — Павел! — паўтарыў ён крыху нараспеў і, як мне падалося, наўмысна з акцэнтам. Што ён хацеў гэтым падкрэсліць, я так і не зразумеў.
    — He Павел, а Павал, — далікатна паправіў яго я.
    — Павел, з табой усё ў парадку? — спытаў ён, ігнаруючы мяне. Я не спяшаў адказваць. Рашэнне перайсці на ты з яго боку было цалкам апраўданым. Як мне падалося, мы былі аднагодкамі і выкаць не мела сэнсу.
    — А з табой? — адказаў я пытаннем на пытанне.
    Ён лісліва асунуў бровы.
    — Я ведаю, хто ты, — сказаў ён нечакана. У яго голасе я пачуў лёгкую іронію. — Ты Голем!.. — Ён зноў усміхнуўся і з зайздроснай упэўненасцю паўтарыў: — Так, так! Ты — Голем!
    — Хто? — не зразумеў я.
    — Голем!
    — Хто гэта? — зірнуў я недаверліва.
    — Персанаж падання аб пражскім гета, — адказаў незнаёмец. Памаўчаў хвілінку і дадаў: — Так звалі глінянага слугу, створанага равінам Львом бен Бецалелем, у абавязкі якога ўваходзіла вядзенне гаспадаркі, чараўніцтва і абарона гета ад пагромаў. Нягледзячы на сваю мажнасць і выродлівасць, Голем быў дужым мужчынам...
    «Няўжо я такі мажны і выродлівы?» — падумаў я, пакрыўдзіўшыся. Але чым далей слухаў гэтую міфічную гісторыю, тым выразней бачыў сваё падабенства з яе персанажам. Я, як і гэтая міфічная пачвара, увасабляў сабой толькі нейкую матэрыю. Безумоўна, у адрозненне ад яе, я меў душу, але затое я не меў свабоды выбару. Сістэма пазбавіла мяне магчымасці самастойна прымаць рашэнні, зрабіла істотай сярэдняга роду, створанай наўмысна для рабскай працы, а яшчэ, каб адпужваць сваёю выродлівасцю тых, хто робіць замах на яе бяспеку. Яднала нас з Големам, верагодна, наша непрадказаль-
    насць. Мы былі асуджаныя на вечны бунт, а таму мімаволі рабіліся небяспечнымі. Смяротная сіла, якая накаплялася ў нас вякамі, магла некалі быць разбуджанай, і з намі ўвесь час неабходна было нешта рабіць. Сваім існаваннем мы пагражалі стваральнікам.
    — Кожныя трыццаць тры гады Голем з’яўляецца на вуліцах Прагі, — адарваў мяне ад разваг голас незнаёмца. — I ў ноч, калі ён вяртаецца, у горадзе адбываюцца жахлівыя падзеі...
    — Ты хочаш сказаць, што я прынёс у твой горад бяду? — сумна ўсміхнуўся я. Ён праігнараваў маё пытанне і палез у кішэню па цыгарэты.
    — Ладна, пайшлі адсюль, — сказаў раптам мужчына. — Тут нельга доўга затрымлівацца.
    — Гэта чаму? — здзівіўся я.
    — Ёсць вялікая спакуса застацца назаўжды.
    — Завядзі мяне, калі ласка, да Кафкі, — нечакана папрасіў яго я. Мая просьба, магчыма, падалася яму нахабствам. Незнаёмец рэзка азірнуўся і я, не вытрымаўшы пранізлівага халоднага позірку, адвёў вочы.
    — Ты дзеля гэтага сюды прыехаў? — спытаў ён.
    У паветры павісла працяглая паўза. За нашымі спінамі несліся ў невядомасць аўтамабілі. 3 неабсяжнасці на нас здзіўлена пазіраў Вялікі Горад. Усё заставалася тым жа, што і некалькі хвілін таму. I усё ж адной дробязнай дэталі ў гэтай зайздроснай аднолькавасці не хапала. He было чалавека на балконе. Мне ніхто не махаў больш рукой і не клікаў мяне. Я зноў быў сам-насам з гэтым незнаёмым мне месцам. Хаця, хлушу, цяпер нас было двое. I я адчуваў, што мы пасябруем. Я параўняўся з незнаёмцам і зазірнуў яму ў вочы.
    — Я прыехаў сюды, каб пазбавіцца ад нянавісці, — ціха сказаў я.
    3
    «Такіх брыдкіх, непрыгожых жанчын, як яна, не бывае апрыёры!» — думаю я і заплюшчваю вочы, каб уявіць яе побач з сабой у ложку. Майму нахабству можна толькі пазайздросціць. Але эратычныя фантазіі не маюць нічога агульнага з сапраўднасцю. Яе голас ацьверажае і вяртае мяне да жыцця. Жанчына какетліва ўсміхаецца і кладзе на столік меню. За той непрацяглы час, што мы з ёю не бачыліся, яна ні кропелькі не змянілася. Такая ж дагледжаная, грудастая і ружовашчокая. Такая ж ганарлівая і фанабэрыстая. Афіцыянткі такімі быць не павінны, перакананы я. Доўгімі, спрытнымі, як у піяністкі пальцамі, яна паспешліва занатоўвае на паперцы мой заказ, выціскае ліслівую, змушаную ўсмешку ў адказ на мой іранічны і не зусім да месца жарт, і, вульгарна пагойдваючы сцёгнамі, павольна плыве праз залу на кухню. Гляджу ёй услед і шчыра зайздрошчу. Вось яны, тыя паважлівасць і вышыня, якіх мне не дасягнуць ніколі. Я не варты іх. Я чалавек, які не ўяўляе сваёй будучыні. Чорная павута паклёпу, хлусні і несправядлівасці аблыталі маю душу і гэтая трохгаловая, пажадлівая пачвара зжырае мяне знутры, выштурхоўвае з жыцця, падкрэсліваючы маю нікчэмнасць. Хіба да та~ кой вышыні я імкнуўся ўсё сваё свядомае жыццё? «Ты такім быў заўжды!.. — даносіцца да мяне з глыбіні падсвядомасці нечы чужы, незнаёмы голас. — Ты толькі прыкідваўся, што ў цябе ўсё выдатна, дэманструючы калегам сваю задаволенасць жыццём, насамрэч усё бы-
    ло далёка не так і ты пакорліва валачыў цяжар непатрэбнасці і незапатрабаванасці. Дарэчы, ты быў заўжды чалавекам нежаданым. I ў гэтым уся справа. Жанчына, якую ты цяпер пазбягаеш называць мамай, рабіла ўсё ад яе залежнае, каб ты ніколі не нарадзіўся. Спачатку ты марыў стаць вайскоўцам, але цябе не ўзялі нават на тэрміновую службу. Ты старанна хаваў ад аднагодкаў сваю плоскаступнёвасць і, нягледзячы ні на што, узмоцнена займаўся спортам. Табе хацелася быць лепшым сярод лепшых. Ты імкнуўся стаць прыгажуном. I ты быў ім. Але твае дасягненні ніколі не ратавалі цябе ад адзіноты. He людзі, а вялікі свет кніжак стаў тваім дарадцам. «Навошта людзям памяць? — неаднойчы дапытваўся ты ў самога сябе. — Навошта ім гэты цяжар, без якога з лёгкасцю можна абыходзіцца?..» Адказ на гэтае рытарычнае пытанне ты працягваеш шукаць і цяпер, калі жыць табе робіцца не пад сілу, калі сімбіёз мінуўшчыны і сучаснасці — існае пекла. Ты разумееш, што гэтае ненажэрнае «стварэнне» прысмакталася да цябе неадчэпна, нібыта заразлівы энцэфалітны клешч, што пазбавіцца табе ад яго самастойна без хірургічнага ўмяшання, ужо немагчыма. Але ты ўпарта чакаеш. Ты спадзяешся на цуд. Ты баішся прызнацца сабе ў тым, што табе насамрэч падабаецца гэты духоўны мазахізм, што ты зведваеш ад свайго нутранога болю пэўную асалоду, без чаго тваё жыццё — не жыццё... «Навошта людзям памяць?» — чапляешся ты да мінакоў са сваім наіўным, неразумным пытаннем. На цябе пазіраюць скоса, як на вар’ята. Табе здзекліва ўсміхаюцца, цябе абыходзяць бокам. I толькі адзін чалавек — п’янтос і бабыль з суседняга дома сумна ўздыхае і шчыра выказвае сваю, зразумелую толькі яму аднаму, гіпотэзу:
    — Каб плакаць па начах... У сне... Ад пяшчоты.
    Цябе не здзіўляе адказ гэтага сталага і стомленага жыццём дзівака. Ты пачуў тое, што хацеў пачуць.
    Верагодна, вам сняцца аднолькавыя сны. Бо ночы, перакананы ты, — час для таго, каб пазбаўляцца ад слёз. Употай, каб ніхто не западозрыў у слабасці.
    Табе не было і пятнаццаці, калі ты ўпершыню закахаўся. Ёй тады быў дваццаць адзін. I яна цябе не кахала. У яе быў хлопец і ты шчыра зайздросціў яму. Ён прыязджаў да яе штовечара на расфарбаванай, як лялька, «Яве», аб якой ты мог толькі марыць. А потым яны ехалі ў ноч. Надоўга. А ты чакаў. Табе нічога не заставалася іншага, акрамя як чакаць і на нешта разлічваць. Магчыма, яе шматабяцальныя ўсмешкі, якімі яна цябе неаднойчы адорвала, і былі той анастэзіяй, якая туманіла твой наіўны, юначы розум. Скуль табе было ведаць, што гэта ўсяго толькі гульня, у якую гуляць ты не ўмееш. I той утульны, дагледжаны дворык побач з яе домам стаў для цябе сапраўдным рэанімацыйным пакоем. Ты жыў ілюзіямі. Табе здавалася, што яна пакідае расчыненыя вокны наўмысна, для таго, каб ты змог забрацца ў пакой і чакаць яе там. На што ты быў здольны яшчэ, акрамя як не на фантазіі? Неаднойчы крадком ты прабіраўся да яе дома і падоўгу сядзеў ля расчыненых вокнаў, услухоўваючыся ў навакольную цішыню. Іншы раз табе шанцавала, і сярод незлічонага мноства вечаровых пахаў ты лавіў п’янкія пахі парфумы. Гэта былі яе пахі. I ты быў у тым перакананы. Аднойчы ты не стрымаўся і залез праз акно ў пакой. Здарылася тое пад ранак. Пачынала світаць і яны з хвіліны на хвіліну павінны былі вярнуцца. Але цябе гэта не спыніла. Ты залез да яе ў ложак і доўга ляжаў там, уткнуўшыся тварам у пярыну. Да рэчаіснасці цябе вярнула далёкае, агіднае вуркатанне матацыкла. To былі яны. Ты падхапіўся з ложка і, як ашалелы, кінуўся да акна. Потым вярнуўся. На пісьмовым стале ляжаў стос старых кружэлак. Ты адшукаў сярод іх адну з яе здымкам. Такія кружэлкі былі модныя ў свой час. Іх запісвалі ў спе-