• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    вязкова патэлефануе ёй, калі ўжо не патэлефанавала. А гэта — зноў слёзы. Сапсаваны настрой. I ён вырашыў апярэдзіць настаўніцу.
    — Перавядзі мяне ў іншую школу, — папрасіў ён вечарам у мамы.
    На яе твары застыла здзіўленне.
    — Гэта немагчыма, сынок. Ва ўсякім разе, ты як мінімум павінен скончыць чвэрць. Ну а потым паглядзім.
    — Мне прыкра вучыцца ў гэтай школе, — заявіў ён нечакана, выціскаючы слязу.
    — Гэта чаму? — зірнула на яго недаверліва мама.
    — Яны здзекуюцца з мяне, зневажаюць. Называюць мяне Азазелай, — схлусіў ён.
    Кім?
    — Азазелай.
    — Ну, што ты такое пляцеш! Якім яшчэ Азазелай!.. Усё, з мяне хопіць, заўтра я разнясу тваю школу ўшчэнт, — паабяцала мама і ціха заплакала. Ён спужаўся. Ведаў: так яно і будзе. Спачатку яна паставіць на вушы настаўнікаў, а потым, калі ёй раскажуць праўду, і яго...
    I ўсё ж школу ён сапраўды памяняў. 3 пятай перавёўся ў сямнаццатую. Адразу ж пасля зімовых канікулаў. Дабірацца туды стала нязручна. Але, нягледзячы ні на што, сваім выбарам ён застаўся задаволены. Надзеі на Бусю не апраўдаліся. «Хопіць! Я выходжу з твайго ценю! — вырашыў ён цвёрда. — Ты не той, на каго я разлічваў. Цяпер я сам па сабе».
    Праз месяц ён атрымаў ад незнаёмкі яшчэ адзін ліст. Потым яшчэ адзін... Гэта пачынала раздражняць яго. Лісты прыходзілі звычайна напярэдадні свят. Акрамя іх, ён атрымліваў пасылкі. Падарункі былі самыя звычайныя. Пераважна — танныя сувеніры. Аднойчы ён атрымаў касету з запісамі Арва Пярта. У суправаджальным лісце было напісана наступнае: «Арва Пярт: «ТЕ DEUM»».
    9
    Мой позірк дасягае яго ля пад’езда. Я бачу, як ён адчыняе дзверы і азіраецца.
    — Ляля!.. — ціха шапчу я.
    У паветры завісае жудасная напружанасць. Перасільваю страх і выціскаю ўсмешку. Спадзяюся, яна пагасіць яго злосць. Спадзяванні мае неапраўданыя. Яго твар змрочны і стомлены.
    — Ляля!... — паўтараю я ўпарта. Так я яго называю заўжды, калі мне страшна. Я ўжо даўно перакананая, гэтым чалавекам захапляцца небяспечна. Ад яго, як і ад таго, што на плошчы, вее ледзяным, замагільным холадам. Скуль у іх гэтая векавая напружанасць? Скуль у іх гэты векавы холад? Узіраюся ў твар. Што хавае ён за гэтымі акулярамі? Чакаю, калі ён здыме іх. Але гэтага не адбываецца. У які раз задавальняюся нязначным, мізэрным. Дзверы зачыняюцца. I я застаюся зноў адна. Сама з сабой.
    — Усё роўна цябе пацалую! Ляля!..
    10
    Пераход з адной школы ў іншую не вырашыў яго праблем. Наадварот, комплекс непаўнавартаснасці, на які ён пачаў хварэць пасля той трагічнай гісторыі, укараніўся яшчэ болын у яго свядомасці. Мянушка таксама пацягнулася за ім следам. Цяпер інакш, як Білі, яго ніхто не называў. Гэта толькі ўзмацніла нянавісць да аднагодкаў. Ён пачаў пазбягаць іх, трымацца асобна, на пэўнай адлегласці. Свет, які ён ствараў сабе, быў не заўжды зразумелы іншым, але затое зручны для яго самога. Усё астатняе яго не турбавала. Галоўнае, што ён сам пачуваў сябе ў ім як рыба ў вадзе. На нейкі час яму падалося нават, што ён знайшоў сябе. «Не маеш сяброў, — цвёрда вырашыў ён, — зрабі сваім сябрам сябе самога!» Ён не памятаў ужо дакладна, у каго запазычыў гэтую карысную і неабходную параду, але яна стала выратавальным кругам, які ўтрымліваў яго на паверхні жыцця. Хацелася яму таго ці не, аднак яму давялося вучыцца жыць у згодзе з новымі абставінамі, а найперш у згодзе з самім сабой і трымаць нос па ветры. Выпадалі дні, калі ён забываў пра сваё калецтва, жыў як і ўсе вакол, пакуль нехта далікатна не нагадваў яму пра гэта. У такія хвіліны нянавісць да людзей толькі ўзмацнялася. Калі шчыра, ён ніколі і не любіў іх. На гэты конт ён меў сваю пазіцыю, свае ўласныя перакананні. Ён лічыў, што любіць патрэбна асобнага чалавека, а не чалавецтва агулам. I тое калі ёсць за што.
    Вучыўся ён цяпер у дзясятым класе і лічыў сябе чалавекам дарослым. Яму падабалася, што ён ужо можа самастойна прымаць любыя рашэнні і несці адказнасць за іх. I калі мама надумала ў чарговы раз узяць шлюб з нейкім сумнеўным, на яго думку, тыпам, ён нават цынічна падтрымаў гэты яе намер. Вядома, загадзя падлічыўшы ўсе за і супраць. Тое, што аднойчы яму давялося пачуць у свой бок ад мамінага хахаля, толькі дадаткова пераканала, што жыць разам з імі ён не стане і што разлічваць з гэтага часу яму давядзецца толькі на сябе.
    — Я не збіраюся марнаваць час на выхаванне твайго байструка, — жорстка папярэдзіў неяк маму айчым. Ён так і не зразумеў, з якой такой нагоды яны абмяркоўваюць яго асобу. Мама ў адказ прамаўчала, а айчым катэгарычна дадаў: — Ты павінна вызначыцца. I ў са~ мы кароткі тэрмін. He бойся, ён не прападзе, ён ужо дарослы...
    Слухаць далей іх размову ён не стаў. I, каб не расплакацца наўзрыд, выбег на лесвічную пляцоўку. Маме пра тое, што ён чуў усё, нават не намякнуў, але айчыма з гэтага дня ціха ўзненавідзеў. Таму яе рашэнне пераехаць па месцы жыхарства мужа прыняў за шчасце. Кватэра заставалася яму, і цяпер ён быў сам сабе гаспадар.
    — Сяргей, нам шмат ёсць аб чым пагаварыць... I я хацела б... — наважылася неяк мама. Гэты яе парыў не заспеў яго знянацку. Ён загадзя ведаў, пра што пойдзе гаворка, і ўнутрана быў падрыхтаваны да яе.
    — Сяргей! — пачала непераканаўча яна пасля працяглай паўзы. — Хацелася б, каб ты зразумеў мяне... Ты дарослы, а таму я буду гаварыць з табой шчыра... Пэўны час табе давядзецца пажыць аднаму...
    У пакоі павісла цішыня. I яму падалося, што ўсё ў гэтым пакоі, у тым ліку і яны самі, створана з хлусні і маў-
    чання. А яшчэ з цынізму. Мама марудзіла. Ён таксама не спяшаўся. Гэта быў своеасаблівы двубой — хто каго.
    — Ва ўсякім разе, я не ў Амерыку з’язджаю, — сказала яна нарэшце. I нават паспрабавала выціснуць з вачэй слязу. Ён выразна адчуў гэтую яе няшчырасць і штучнасць пачуццяў. Вільгаць у кутках вачэй так і засталася нявыплаканай. — Бацькам табе Ігар ніколі не стане. Гэта відавочна. А разрывацца на часткі паміж вамі я не змагу, не хопіць здароўя. Так што...
    Думка абарвалася. Значыць, Ігар? Паўтараць двойчы не было патрэбы.
    — Я яшчэ маладая... Мне яшчэ і сарака няма. Я хачу жыць... Мы будзем бачыцца з табой кожны дзень. Я буду прыходзіць да цябе, і ты прыходзь да нас... Але жыць з гэтага дня нам давядзецца паасобку. Так будзе лепей... I для мяне, і тым больш для цябе.
    «Ідзі і жыві!» — цынічна падумаў ён і ледзь стрымаў сябе, каб не сказаць гэта ўслых. Крыўду аддаліла думка аб свабодзе — той, з якой у хуткім часе ён не будзе ведаць што рабіць. Але засяроджвацца на нечым адным было не ў яго правілах. Філасофія яго жыцця была простая і даступная: вось яно — станоўчае, а вось яно — адмоўнае; гэта — так, а гэта — не. «Бяда — пачуццё інтымнае, — быў перакананы ён. — Маўклівае. Яна схавана ў самой сабе і маўчыць... да пары. Цені звужаюць свет!» — заўжды памятаў ён. Схільнасць назіраць за іншымі нарадзілася ў ім толькі з адной мэтай: глуміцца з іх слабасцей і не быць падобным самому да гэтых аўтсайдараў. Яму здавалася, што веды пра тое, хто ёсць такі чалавек на самой справе, толькі духоўна ўзвысяць яго над астатнімі, дададуць упэўненасці, а свае памылкі ў параўнанні з памылкамі іншых пададуцца чыстай дробяззю. 3 Вялікіх «аднавокіх», а цікавіцца імі ўсур’ёз ён пачаў пасля той памятнай размовы з Бусем, ён найбольш захапіў-
    ся Сартрам. Пазнаёміўшыся амаль з усімі яго празаічнымі творамі, ён мог цяпер цытаваць яго цэлымі абзацамі. Сартр стаў для яго своеасаблівым духоўным настаўнікам. 3 ім можна было раіцца, не згаджацца, але яго нельга было выкрасліць са сваёй свядомасці. «Філфак, толькі філфак», — вырашыў ён, калі перад ім паўстала пытанне выбару прафесіі.
    — Кожны сам сабе выбірае жыццё, — сказаў ён, цытуючы свайго куміра. — Пекла — гэта іншыя.
    Выпадковая сустрэча з Бусем на калідоры вышэйшай установы не толькі не абрадавала яго, а, наадварот, раззлавала. Сутыкнуліся яны амаль лоб у лоб ля дэканата, куды ён прыйшоў даведацца пра вынікі нядаўніх іспытаў. Такога ён нават не сніў сабе ў страшным сне. He таму ён развітваўся з Бусем і мяняў школу, каб сустрэць яго зноў. Мінула шмат часу, і яму здавалася, што яны разышліся назаўжды. Для яго было відавочна: ён перарос Бусю.
    — Білі! Білі! — паклікаў яго Буся. Забыць гэты надрывісты, самаўпэўнены тэнар было немагчыма. Ён збянтэжана азірнуўся. — Білі, ёлкі зялёныя! Гляджу — і вачам сваім не веру.
    Малады чалавек моршчыў лоб і задаволена ўсміхаўся. Несумненна, гэта быў Буся, той самы Буся, у ценю якога ён некалі марыў жыць. Буся амаль не падрос за гэты час. Застаўся такім жа, як быў. Мізэрны хітраваты паляшуцкі тварык па-ранейшаму свяціўся той жа глумлівай, нахабнай усмешкай. Меў рацыю Платон: «Чалавеку, для таго каб расці інтэлектуальна, неабходна найперш быць прыгожым фізічна». Нічога такога ў Бусі не было і блізка. Ён так і застаўся ганарлівым самаўпэўненым задавакам. «I я разлічваў на гэтага чалавека? — не хаваючы агіды, жахнуўся ён. — Няўжо нам давядзецца разам вучыцца?»
    — Білі!..
    Што?
    — Чаму на філфак, Білі? — заспяшаўся з пытаннем Буся. — Даруй, але з цябе настаўнік — што з лайна куля, — з’язвіў ён у звыклай здзеклівай манеры.
    «Такі самы, як і з цябе, дарэчы», — збіраўся сказаць ён, але стрымаў сябе.
    — Хто табе сказаў, што я збіраюся стаць настаўнікам? Я буду журналістам... — самаўпэўнена выціснуў ён.
    — Чаму тады на філфак, а не журфак? — цяпер ужо шчыра здзівіўся Буся.
    — На журфак цяжэй паступіць, там конкурс вялікі, — схлусіў ён. — Сюды нашмат меншы.
    — Лады, праехалі. Замнём для яснасці,— спыніў яго Буся. — У якую групу залічылі?
    — У дванаццатую. А цябе?
    — Таксама. Глядзеў спісы?
    — Глядзеў, — нехаця адказаў ён.
    — Адны цёлкі, — задаволена падсумаваў Буся і змоўніцкі паляпаў па плячы. — Адтапырымся, брат, га?!
    Ягонае іранічнае «брат» разанула слых. «Адтапырымся!..» Да жанчын у яго было сваё стаўленне. «Усе гэтыя сюсю-мусю — не для мяне, — лічыў ён. — Усе гэтыя гульні ад жывёльных інстынктаў...»
    Гэтую думку ён неяк паспрабаваў нават агучыць пры маме. Так бы мовіць, хацеў праверыць яе жыццяздольнасць. На што мама толькі сумна ўсміхнулася:
    — Ліха ты маё, ліха! Якое ж ты яшчэ зялёнае!
    Ліхам яна яго называла цяпер часта, асабліва калі выказвала сваю з ім нязгоду. Яму ж чамусьці здавалася, што гэтым словам маці імкнецца падкрэсліць яго знешнюю пачварнасць і непаўнавартаснасць.