• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    Адназначна, для мяне колеры жыцця жоўтыя. У гэтым я пераконвалася неаднойчы. Аб гэтым я думаю пастаянна, нават цяпер, узіраючыся ў неаглядную мёртвую цішыню. Святло ў акне ў доме насупраць — адзіная крыніца жыцця ў гэтым нямым згустку начной прасторы. I ўсё, што мне засталося, гэта назіраць за іншымі. Апошнімі днямі я амаль не сплю. Думаю, думаю. Пра маму, пра Цябе. Толькі навошта мне ўсё гэта? Навошта мне гэты жоўты нямы квадрат з залатымі фіранкамі, да краёў запоўнены чужым шчасцем? Спачатку яны пазбавілі мяне зносін з іншымі, цяпер прагнуць пазбавіць прасторы. I я, нібы той матылёк Каліма, што імкнецца прыпадобніцца сухому лістку, змушана ўпотай ад вас прыпадабняцца гэтаму жоўтаму колеру, колеру чужога жыцця.
    Частыя пераезды з горада ў горад — гэта маміны хітрыкі. Так бы мовіць, спробы хаваць мяне ад людзей, ад сваіх знаёмых. А самой — хавацца ад нязручных і крыўдных пытанняў. Таму гэтыя бясконцыя ваяжы для мяне ёсць не што іншае, як уцёкі ад саміх сябе. Верагодна, некалі гэтая наша мара збудзецца. Інакш навошта ўся гэтая мітусня? Мама, па ўсім відаць, думае гэтак жа, як і я, толькі ніколі не выказвае свае думкі ўслых. Яна пастаянна плача і трызніць. Ад яе трызнення мне іншы раз робіцца не па сабе. Я здагадваюся, што я для яе і ёсць тая прычына яе няшчасцяў, пра якія яна ўвесь час узгадвае, і мне не даспадобы такі яе настрой. Мне б хацелася прыносіць ёй радасць. Я не аднойчы ўжо спрабавала пагаварыць з ёй пра гэта, але варта мне было толькі распачаць гаворку, як я забывала назапашаныя для гэтага словы. Мамін позірк крадзе іх у мяне пастаянна. Яе вочы бянтэжаць мяне. Яе позірк збівае з панталыку. А яшчэ не менш бянтэжаць мяне яе слёзы. Дакладней, іх беспадстаўнасць. Мне здаецца, што мама плача, абы толькі паплакаць. Мне ж даспадо-
    бы слёзы радасці. Таму іншы раз мне таксама хочацца паплакаць. Разам з ёю. Каб быць падобнай да яе. Я прытвараюся і плачу, як і яна, без прычыны. Я імітую свой смутак. Аднойчы мне пашчасціла пакаштаваць яе слёзы. Калі я цалавала яе. Яны былі прытарна горкімі. Няўжо і мае слёзы радасці такія ж салёныя?..
    Але да ўсяго, у тым ліку і да жыцця, можна прызвычаіцца. I магчымасць пераканацца ў гэтым мне выпадала неаднойчы. Толькі ў гэтым вялікім горадзе, куды мы прыехалі з мамай нядаўна, усё па-іншаму. Менавіта тут упершыню ў жыцці я адчула сябе дарослай. A яшчэ я адчула ўнутры сябе тваё жыццё. He здзіўляйся, я запоўненая Табой і не ведаю, што мне з гэтым рабіць. Маё існаванне набыло іншы сэнс. Цяпер мне нават цяжка ўявіць, што станецца са мной і з табой, калі мама ў чарговы раз надумае з’ехаць адсюль. He, з ёю я больш нікуды не паеду. I калі я пачынаю думаць пра гэта, мяне апаноўвае смутак. Магчыма, гэта толькі ілюзія той тугі, пра якую я мару. Але ў гэтым і ёсць цяпер сэнс майго існавання. Мне часта здаецца, што Ты і ёсць маё жыццё. Бо хто яшчэ, калі не Ты? Ты і ёсць той адзіны, дзеля каго я прыйшла ў гэты свет. Дзеля Ka­ro я буду ісці, каб не дайсці. Ты, і толькі ты, — Тое, што любяць, што застанецца пасля нас!..
    Пра тваё існаванне ў маім жыцці мама пакуль не здагадваецца. Менавіта ёй пра Цябе я і не раскажу нічога ніколі. Асабліва пасля ўчарашняга жудаснага выпадку. Дадумацца, мама спрабавала спаліць маю новую ляльку. Пасля гэтага я ёй не веру. Скуль у яе столькі агіды і злосці да мяне? He, рызыкаваць тваім жыццём я не маю ніякіх падстаў... Я ўважліва назірала за ёй, гэта была не мама. Мама так ніколі б не зрабіла. Спачатку яна адарвала ляльцы нагу, потым другую... Потым яна паўтарыла тое ж самае з рукамі. А потым... Потым яна кінула рэшткі ў духоўку. I тады я кінулася прэч,
    на вуліцу. He, я не плакала. Я смяялася. Мама крычала мне нешта ўслед, але я не слухала яе. Я смяялася. Смех забіваў ува мне ўсе астатнія пачуцці. Я бегла і смяялася... Я рагатала...
    4
    Калі ён спрабуе вяртацца ў мінулае і пачынае год за годам гартаць зачытаную кнігу свайго жыцця, кожны раз памяць нагадвае яму пра той далёкі восеньскі дзень — пятніцу 13 верасня. Яму адразу ж узгадваюцца разбітае трумо ў вітальні, срэбная мешаніна аскепкаў на падлозе і слёзы... Шмат слёз. Маміных і яго. Уперамешку. Усё астатняе, усё вонкавае — гэта пакуль што яшчэ толькі неаглядная прастора для падзелу дзвюх стыхій, тая самая ледзяная сусветная Моўча, якая праз пэўны час народзіць міфічных Эрэба і Нікту. Але пакуль яшчэ заўтрашні дзень — загадка для ўсіх. Ніхто яшчэ не падазрае нават, што ўсяго праз нейкія тры месяцы перастане існаваць магутная імперыя, і што крывавыя падзеі ў Малдове, Літве і Латвіі, а таксама жнівеньскі путч і забарона дзейнасці камуністычнай партыі толькі паспрыяюць гэтаму неаспрэчнаму гістарычнаму факту. Але ўражваць яго заўжды будзе не столькі сама гэтая гістарычная падзея, колькі тая ўсеагульная абыякавасць, з якой паставіцца да яе маўклівая большасць. Распад Вялікай Дзяржавы не выкліча ў большасці ні расчаравання, ні настальгіі, ні, тым больш, нейкага шкадавання.
    Пасля таго як мама супакоіцца, ён прыбярэцца ў пакоі і вывалача рэшткі разбітай мэблі на сметнік. Аднак некалькі невялічкіх люстраных аскепкаў ад разбітага трумо ён усё ж пакіне сабе на памяць. Яны застануцца яму не толькі як напамін пра той лёсавы-
    рашальны для яго дзень, але і як своеасаблівы залаты ключык ад дзвярэй да яго мінулага. «Калі доўга і бязмэтна ўзірацца ў люстраную бездань, — будзе ўзгадваць ён кожны раз маміну прыказку, — яна можа скрасці вашу душу». Але маміна страшылка не здолее перамагчы ў ім спакусу глядзецца падоўгу ў нямую люстраную зманлівасць. Ён будзе рабіць тое зноў і зноў, каб знайсці ў ёй сябе сапраўднага. Пяць люстраных аскепкаў. Пяць розных выяў. I ні ў адным аніякага падабенства да сябе колішняга. Наўрад ці калі-небудзь здолее ён скласці з назаўжды страчанага нешта суцэльнае і прыдуманае. «БОЖА! Што людзі робяць з людзьмі?!» — будзе, як мантру, паўтараць ён неаднойчы гэтую няхітрую ісціну, разглядаючы ў люстэрку свой знявечаны твар. Спакуса — пачуццё надакучлівае, яна нібы тыя маміны парады. Але ён і раней не надта да іх прыслухоўваўся, а з таго дня і ўвогуле яны для яго стануць непрымальнымі. Яго жыццёвыя погляды набудуць не толькі новую афарбоўку, але і зусім іншы сэнс. Буся і той не пазнае яго і будзе доўга яшчэ здзіўляцца ягонай раптоўна набытай непрадказальнасці.
    — Ты, Білі, нібы тая зязюлька з бабінага гадзінніка, высунешся са сваёй норкі, вякнеш — і назад у норку.
    Буся рэдка калі памыляўся. Жыць у ценю іншых стане для яго цяпер неабходнасцю. Бо цені, будзе пераконваць ён сябе, звужаюць свет.
    — Асцерагайся людзей, сынок!
    3 гэтай старой, як сам свет, парады і пачнецца ў той дзень мамін выхаваўчы маналог. Ён у чарговы раз маўкліва выслухае яе, але ўсё, што стане гаварыць яму мама, будзе тычыцца не яго, а яе самой, і тое, што яна ў соты раз паўторыць, — паўторыць з адной толькі мэтай: любымі сродкамі апраўдаць памылкі сваёй шумлівай маладосці. «Смешная яна нейкая!» — падумае ён у сто першы раз. Людзі на чужых памылках не вучац-
    ца. Ён і то ведае гэта. Для яе бацькоў, людзей адукаваных і інтэлігентных, яе пазашлюбная цяжарнасць стане сапраўднай трагедыяй.
    — А як жа інстытут? — заікаючыся, спытае ў яе мама, устрывожаная нечаканай навіной. — Ты збіраешся кінуць інстытут?.. На апошнім курсе?.. А пра бацьку ты падумала? Яго ж з-за цябе з партыі папруць...
    — А пры чым тут бацька?
    — Як гэта пры чым? Яго ж з партыі вытураць.
    — Жанчынам не адукацыя, жанчынам шчасце патрэбна, — цынічна выпаліць яна ў запале першае, што прыйдзе ёй у галаву... Відавочна, сапраўды, іншы раз мае сэнс сказаць людзям тое, што ты думаеш. Ta­ya цверазіць і цябе, і іх.
    Амбіцыі прымусяць яе адмовіцца ад свайго бестурботнага і насычанага рознымі забаўкамі сталічнага жыцця і памяняць яго на сумнае і аднастайнае правінцыйнае. Бацькі адмовяцца ад яе. Але іншага выйсця з той сітуацыі, што складзецца, яна так і не знойдзе, а калі шчыра, то і шукаць не стане. 3 цягам часу яна пераедзе ў невялічкі раённы гарадок, дзе жыў на той час яе родны брат, здзівіўшы яго і сваёй цяжарнасцю, і сваімі праблемамі. Сустрэне той яе стрымана, без асаблівай радасці, але на невялічкі пакойчык у сваёй чатырохпакаёўцы не паскупіцца. У ім працяглы час яны і будуць жыць. Але перакананне, што жыццё яшчэ не скончана, што ў ім яшчэ можна нешта памяняць, не пакіне яе ніколі. Праз чатыры гады, дзясятага лістапада, у адзін дзень з Брэжневым, памрэ ад інфаркту яе бацька і яго дзед. Ён так і не здолее дараваць дачцэ яе распусту. Верагодна, яго непрымірымасць і затоеная крыўда і стануць галоўнай прычынай заўчаснай смерці. Яшчэ праз год памрэ яе маці. I толькі тады, пасля ўсіх гэтых цяжкіх страт, яны вернуцца назад у сталіцу. Бацькоўскую кватэру ў цэнтры горада ма-
    ма прадасць, а на атрыманыя ад продажу грошы набудзе новую, у прыгарадзе. Hi з дзядулем, ні з бабуляй ён так ніводнага разу і не сустрэнецца. Пра іх існаванне ён даведаецца ад маці, і то ўзгадае яна іх толькі аднойчы. Размовы на гэтую далікатную тэму стануць непажаданымі ў іх доме, і яму нічога не застанецца, акрамя як мірыцца з гэтым...
    Мамін плач адарве яго ад успамінаў.
    — Гляньце, ён не слухае нават! Што, дарослым стаў? А пацалаваць маму? Што, саромеешся?.. Эх ты!..
    — 3 чаго ты ўзяла? — сарамліва спытае ён. I тады яна кінецца да яго ў абдымкі.
    — Сынок, любы мой! Кравіначка ты мая! Надзея мая! Ты лепшы з найлепшых!
    Яна абдыме яго і моцна прыцісне да грудзей. Потым скіруе позірк туды, дзе нядаўна стаяла трумо, і сумна ўсміхнецца:
    — Перажывём і гэтую нязручнасць... Ты ж не наўмысна, скажы, не наўмысна?..
    Што станецца далей, ён ведаў ужо загадзя. Спачатку будуць словы. Шмат слоў. Потым слёзы. Мама заплача, аднак на гэты раз неяк ціха і няшчыра. Але гэта яму, верагодна, толькі падасца. Звышуражлівасць і звышэмацыйнасць, як вядома, часта ўводзяць людзей у зман. I ўсё ж, каб адцягнуць маміну ўвагу ад балючай ёй тэмы, ён паспрабуе скіраваць гаворку ў іншы бок. I сапсуе ёй настрой цалкам.
    — А падарунак? Падарунак ты мне купіла? — спытае ён бесцырымонна, намякаючы на свой дзень народзін. У той дзень яму споўніцца трынаццаць.
    — Сяргей!
    — Што «Сяргей»?
    — Хіба так можна?..
    — Як так?
    — Няўжо цябе задаволіла б нейкая цацка?