• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гульні з нулявымі сумамі  Алесь Паплаўскі

    Гульні з нулявымі сумамі

    Алесь Паплаўскі

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 298с.
    Мінск 2020
    52.56 МБ
    — Супакойся ты, Чуча! — злосна зірнуў на яго той. — На, вазьмі свой аловак. Можаш засунуць яго сабе ў сраку.
    У паветры павісла трывожная паўза.
    — У бальніцу табе трэба, — першым парушыў маўчанне Буся. — I тэрмінова...
    — У бальніцу? Ты што? Што я скажу маме? — крыкнуў ён у запале. — Што я скажу маме?.. Што?.. Што?..
    — Ну, тады аслепнеш, дурань!
    — Заткніся. Гэта ўсё праз цябе!
    — Што — ўсё?
    — Вось гэта... — сказаў ён, выстаўляючы перад ім аловак.
    — Дэбіл! Паглядзі, да каго ты падобны. Размазня. Памыйся спачатку. Давай, здымай кашулю, і хутка. Ладна, ляжы, я дам сваю.
    Ён скінуў з сябе кашулю і парваў яе на шматкі.
    — Блін! — жахнуўся ён.
    — Перавязвай!
    — Ды пачакай ты. Павязка да раны можа прысохнуць, трэба нешта падлажыць.
    I тут ён успомніў пра абразок.
    — Залезь да мяне ў кішэню. Там ёсць... кардонка.
    Ён адчуў, як Бусева рука слізганула па целе, і спужаўся. Ён яго не бачыў. Наваколле было нейкай адзінай
    суцэльнай расплывістай плямай. Яно нібыта замкнулася тоўшчай мутнай смярдзючай вады. Смуродныя калыхлівыя хвалі ахіналі яго з галавой. I ён тануў у гэтай зманлівай бездані. Ён адчуваў сябе часткай гэтай бруднай калыхлівай сапраўднасці.
    Божая Маці не дапамагла. Хуткую дапамогу давялося выклікаць. А яшчэ праз некалькі гадзін яму зрабілі аперацыю.
    Першае, аб чым ён папрасіў, калі знялі павязку, падаць яму люстэрка. Мама нехаця дастала з сумачкі сваю касметычку. Ён доўга трымаў яе ў руках, баючыся адкрыць. Наўмысна цягнуў час. Нарэшце наважыўся, зірнуў на сябе і адхіснуўся ад выявы.
    — Квазімода, — выціснуў ён пасля непрацяглай паўзы і шпурнуў касметычку ў сметніцу. Калі доўга і бязмэтна ўзірацца ў люстэрка, яно можа скрасці вашу душу... Гэта ён некалі ўжо чуў...
    3 кожным днём я страчваю сябе. Адчуваю, як маё жыццё выцякае з мяне, кропля за кропляй. Распаўзаецца бруднай, невыразнаю плямай. Hi чысціні Ta66, ні празрыстасці. Я — пустэльніца. Я — закладніца выпадковасцей. Я матылёк Каліма, асуджаны прыкідвацца сухім лістком, каб быць незаўважаным. Я — кепскі прыклад для іншых. А таму мама цяпер мяне адну на вуліцу не адпускае. Трымае пад хатняй вартай. Так ёй, сцвярджае яна, спакайней. Пра гэта яна гаворыць усім: суседзям, сваім знаёмым. I мне нічога не застаецца, як толькі чакаць чарговых выхадных, чакаць і назіраць за іншымі праз акно. Кожную нядзелю мама вязе мяне на інвалідным вазку ў горад. He ведаю, з якой мэтай яна гэта робіць. Я з лёгкасцю абыходжуся і без інваліднага вазка. У мяне ёсць ногі, рукі. Я — здаровы, жывы чалавек. «Значыць, так трэба! — жорстка спыняе мяне мама, калі я выказваю ёй сваё непаразуменне. — Есці хочаш? Хочаш. I я хачу. Значыць, маўчы». Яна пакідае мяне адну ля газетнага шапіка на гандлёвай плошчы, і там я гадзінамі баўлю час. Гэта маё законнае месца. Такіх, як я, у горадзе шмат, і кожнаму з нас хочацца есці! Так сцвярджае мама. Яна заўжды недзе побач. Непадалёк. У эпіцэнтры імклівага мітуслівага жыцця. Але побач — гэта не значыць, што са мной. У яе іншая задача. Забірае яна мяне толькі пад вечар. Падлічвае міласціну. I калі колькасць сабраных мною за дзень грошай за-
    давальняе яе, настрой яе заўважна паляпшаецца. I тады яна дазваляе мне крыху пагуляць бліз дома адной. Гэта і ёсць узнагарода за маю цярплівасць. Прызнаюся шчыра, выседзець цэлы дзень на адным месцы ў інвалідным вазку — справа не з лёгкіх. Аднойчы я наважылася парушыць усталяваныя мамай правілы. Прыбіральня, куды мне захацелася, была недзе побач. Праз квартал. I мне падумалася, што нічога не здарыцца трагічнага за той час, пакуль я туды збегаю. Я ўстала і пайшла. А калі вярнулася, мама чакала мяне ля вазка. Такой абуранай і злой я не бачыла яе яшчэ ніколі. Здавалася б, з-за чаго? Мама не стала са мной абмяркоўваць гэта, тым больш нешта тлумачыць. Але з-за гэтага выпадку цяпер я амаль ужо месяц сяджу дома. Цяпер мяне нават у выхадныя дні не вывозяць у горад. Гэта так кепска, скажу я вам, адчуваць сябе ўвязненай. Сядзець адной, замкнёнай у пакоі, і размаўляць сама з сабою. А яшчэ са стодзівамі. Іх маўклівыя здані я маю магчымасць кожны дзень назіраць праз акно.
    Яна расплюшчвае вочы і доўга ўзіраецца ў далячынь. Плошча бязлюдная. Пасярэдзіне яе — самотны мармуровы помнік. Яе позірк затрымліваецца на размытай выяве каменнага чалавека. Чамусьці ад яго заўжды чакаеш непрыемнасцей. Мама кажа, што гэта Ленін. Я не ведаю, хто такі Ленін, але я люблю размаўляць з ім...
    8
    Свет абяднеў. Напалову паменшыўся ў сваіх памерах. Вокны і тыя ў кватэры цяпер падзяліліся, адно стала маміным, другое — яго. Мама гэтыя яго песімістычныя настроі патлумачыла наступным чынам:
    — Проста ты стаў дарослым. I цяпер у цябе будзе свой асобны пакой.
    Ён засумняваўся, западозрыў яе ў няшчырасці. Яму падалося, што такое рашэнне мама прыняла дзеля таго, каб менш сутыкацца з ім, каб пакінуць яго сам-насам са сваёю пачварнасцю. А таму і пакой адвяла для яго не самы лепшы. Меншы па памерах, і форма акна іншая. А вокны, для таго вокны, каб забяспечваць пакой святлом. «А вочы?.. — падумаў ён. — Для чаго нам тады вочы?...»
    — Вочы, сынок, — гэта тыя ж вокны... Вокны нашай душы, — сказала яму мама, нібыта ўпотай зазірнуўшы ў яго думкі. — Цяпер у цябе будзе свой пакой.
    — I сваё акно.
    — Так, і сваё акно, — пагадзілася яна.
    «Адно акно, — захацелася ўдакладніць яму, але ён прамаўчаў, сумна зірнуў на маму і падумаў: — Значыць, і душа мая абяднела таксама. Як мінімум напалову».
    — Білі, а праўда, што ты цяпер бачыш не тое, што бачаць іншыя? — спытаў у яго неяк Буся.
    — Я бачу тое, што бачыў і раней! — раззлаваўся ён.
    — He скажы. Ты цяпер своеасаблівы, пазначаны Богам. Ты — геній.
    — Чаму гэта? — здзівіўся ён.
    — Таму што ўсе геніі былі аднавокімі, — усміхнуўся Буся.
    — Ага, расказвай.
    — He верыш? Спытай у любога. Бог шэльму меціць. Глядзі, Гарбаты наш таксама пазначаны Богам.
    — Што ты вярзеш? Хіба Гарбачоў аднавокі? — здзівіўся ён.
    — He, затое Кутузаў быў аднавокім... А праўда, што ты цяпер будзеш насіць чорную павязку, як піраты?
    — Перастань! Якую павязку? — здзіўлена зірнуў ён на Бусю. — Хутка мне паставяць пратэз. Мама абяцала. У дзядзькі ёсць сувязі, ён дапаможа.
    — Пратэз? — недаверліва скрывіўся Буся і задумаўся. — Знаеш, да каго ты будзеш падобны?
    — Да каго?
    — Да Азазелы, — зарагатаў ён.
    — Хто такі гэты твой Азазела?
    — А фіг яго ведае. Так гавораць усе. Хочаш, я табе акуляры падганю? Спецыяльныя, з зацемненымі шкельцамі. Іх насіў мой нябожчык дзядзька.
    — Што захочаш узамен?
    Буся задумаўся:
    — А што ў цябе ёсць?
    — Ну-у... Шмат чаго.
    — Давай фотаапарат, — зірнуў на яго з выклікам Буся.
    Аддаваць фотаапарат за нейкія акуляры, няхай сабе і з зацемненымі шкельцамі, яму было шкада, але выбіраць не даводзілася.
    — Ну што, згода? — напіраў Буся.
    — Ладна, згода, — пагадзіўся ён.
    Спадзяванне, што ад калецтва можна схавацца за цёмнымі шкельцамі, не спраўдзілася. Варта было яму паказацца раніцай у школе, як у класе адразу ж усталёўвалася падазроная цішыня. Вучні зіркалі на яго, лезлі, не
    саромеючыся, з непрыстойнымі пытаннямі. I гэтая іх звышувага пачала пакрыху раздражняць яго. Адзіным выйсцем з той сітуацыі, якая пачала складвацца, была адзінота. I тады ён вырашыў вучыцца сябраваць з сабой.
    Вярнуўшыся неяк са школы, ён знайшоў у паштовай скрыні адрасаваны яму ліст. Почырк на канверце сведчыў, што ліст ад дарослага чалавека, хутчэй за ўсё, ад жанчыны. Ён доўга не разрываў канверт, баяўся, а мо прадчуваў нешта нядобрае. Наважыўся толькі праз дзень. Расправіў складзены ўчацвёра ліст і хуценька прабег вачыма: «Вось я і знайшла цябе. Задача была складаная. Сам зразумей, бачыла я цябе толькі аднойчы і то са спіны. Hi твару твайго, ні імя я не ведала... «Божа! — малілася я неаднойчы. — Дапамажы мне знайсці яго...» Шукаць чалавека ў вялікім горадзе — гэта ўсё роўна, што шукаць голку ў стозе сена. I я знайшла яе, сваю голку ў стозе сена. Я хачу папрасіць у цябе прабачэння. Што я магу яшчэ прасіць?! Ведай, я малюся за цябе і буду маліцца да скону дзён сваіх, усё астатняе сваё жыццё. Бачыць Бог, я не хацела гэтага. Я не хацела прычыняць табе боль. Так атрымалася. Я шмат што аддала б цяпер за тое, каб гэтага ніколі не здарылася. На жаль, назад ужо нічога не вернеш. Цяпер я твая вечная даўжніца. Н.»
    Ён некалькі разоў перачытаў ліст. Потым запіхнуў яго ў кнігу, каб не знайшла мама. Яна не ведала ўсіх падрабязнасцяў той трагічнай гісторыі. Ён схлусіў ёй, напрыдумваў усякага-рознага. Увёў усіх у зман. I Бусю падмовіў, каб маўчаў. Чым даў яму падставу для шантажу. 1 трэба прызнацца, Буся не прамінае выпадкаў карыстацца гэтым. Але гэта ўжо іншая гісторыя.
    На наступны дзень ён прапусціў заняткі і ўвесь дзень патраціў на пошукі незнаёмкі. 3 самага ранку ён накіраваўся ў цэнтральную частку горада. Купіўся на тое, што штамп на канверце належаў трэцяму ад-
    дзяленню сувязі. Ён акрэсліў у думках тэрыторыю, дзе магла б пражываць жанчына, і вырашыў абследаваць для пачатку чатыры вуліцы. «Калі яна жыве тут, мы абавязкова сустрэнемся, — саманадзейна вырашыў ён. — Быць таго не можа, каб яна не праявіла сябе. Тым больш што мяне яна, калі судзіць па допісу, цяпер ужо ведае ў твар». Ён зняў акуляры, наўмысна начапіў на твар чорную павязку, каб кідалася ў вочы стрэчным, і пачаў пошукі. Ён не ведаў, што скажа гэтай жанчыне пры сустрэчы, ён нават і не думаў пра тое, для яго было важна яе знайсці. Як выглядае жанчына, які яна мае ўзрост, даводзілася толькі здагадвацца. Тое, што запомнілася, не мела цяпер аніякай карысці. Нязначныя дробязі, фрагменцік: частка рукі, пярсцёнак і невялічкі размыты трохкутнічак блузкі. Вось і ўсё.
    Пошукі не прынеслі вынікаў. Час быў змарнаваны. Ён доўга блукаў па шматлюдных вуліцах, тупа ўзіраючыся ў твары мінакоў. Адны абыходзілі яго бокам, нібы вар’ята, іншыя спяшаліся як мага хутчэй растварыцца ў вірлівым натоўпе ці схавацца ў пад’ездзе свайго дома. Верагодна, у яго і сапраўды быў вар’яцкі выгляд. Пад вечар ён усё ж западозрыў у адной кабеце тую, Ka­ro шукаў. Яму падалося, што пярсцёнак на яе пальцы падобны да таго, які ён некалі бачыў у той жанчыны. Ён плёўся за ёю амаль да пад’езда. Калі ўглядаўся ў жанчыну больш пільна, яму здавалася, што і блузка на ёй таго ж фасону. Спачатку кабета не заўважала яго. Потым, западозрыўшы за сабой сочку, пачала здзіўлена азірацца. Нарэшце спынілася, дачакалася яго і спытала: «Ты нешта хацеў, хлопча?» Ён прамаўчаў. Жанчына ветліва ўсміхнулася і накіравалася да пад’езда. На тым пошукі тады скончыліся. Дзень можна было б выкрасліць смела з жыцця, калі б не школа. Ён прапусціў заняткі, а гэта азначала, што заўтра давядзецца тлумачыць маме прычыну сваёй адсутнасці ў школе. Класная аба-