Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
ГЕРМАН ГЕСЭ. ГУЛЬНЯ ШЕЛЯНЫХ ПЕРЛАУ
ПІЛІГРЫМАМ У КРАІНУ УСХОДУ
5» шкланых пе^аў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Ёзэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Выдадзена
Германам Гесэ
Пграклаў з нямецкай Васіль Сёмуха
Мінск, «Мастацкая літаратура» 1992
ББК 84.4Ге Г 43
Пераклад зроблены з выдання:
Das Glasperlenspiel; Versuch einer Lebensbeschreibung des Magister Ludi Josef Knecht samt Knechts hinterlassenen Schriften / Herausgegeben von Hermann Hesse. — Berlin und Weimar: Aufbau-Verlag, 1977. — 614 S.
Лауреат Нобелевской премнн Герман Гессе (1877—1962) в романе «йгра в бвсер» пытается решнть проблему, которая его вссгда волновала, — как совместять сушествованне нскусства с сушествованнем бесчеловечной цнввлнзацнн, как спастн от пагубного влняння так называемой массовой культуры высокнй свет художественного творчества.
4703010100-070
Г М 302(03)—92 163 91
ISBN 5-340-00754—5 (беларус.)
©Пераклад. В. С. Сёмуха, 1992
ГУЛЬНЯ ШКЛЯНЫХ ПЕРЛАЎ
Спроба ўсім даступных уводзін у яе гісторыю
...non entia enim licet quodammodo levibusque hominibus facilius atque incuriosius verbis reddere quam entia, verumtamen pio diligentique rerum scriptori plane aliter res se habet: nihil tantum repuqnat ne verbis illustretur, at nihil adeo necesse est ante hominum octilos proponere ut certas qtiasdam res, quas esse neque demonstrari neque probari potest, quae contra eo ipso, quod pii diligentesque viri illas quasi ut entia tractant,, enti nascendique facultati paululum appropinquant.
Albertus Secundus tract, de cristalt. spirit, ed. Clangor et Collof.
lib. I, cap. 28*.
*У рукапісным перакладзе Езэфа Кнэхта: ...бо хай і легкадумныя людзі лічаць, быццам няіснае ў пэўным сэнсе лягчэй і безадказней выявіць праз словы, чым існае, аднак для богабаязнага і сумленнага гісторыка ўсё якраз паадварот: нішто так не ўнікае выяўлення праз слова і ніпіто з такой мусовасцю не вымагае суду людскога, як некаторыя рэчы, існаванне якіх гэтак жа нельга даказаць, як і прыняць за пэўнасць, але якія менавіта таму, што богабаязныя і сумленныя людзі бачаць іх у пэўным сэнсе як бы існымі. хоць на крок набліжаюцца да свайго быцця і да самой магчымасці свайго нараджэння.
Альберт Другі
Тракт. пра крыштал. Оух. Выд. Клангор і Колаф. I, раздз. 28 (лац.)
Мы маем намер адкрыць людзям у гэтай кнізе тое мямногае, што нам удалося 'Сабраць пра жыццё Езэфа Кнэхта, які ў архівах Гульні шкляных перлаў іменаваны як Ludi Magister Josephus IIIЧ Мы не можам абысці ўвагай таго факту, што такая наша спроба пэўным чынам супярэчыць альбо здаецца супярэчнай законам і звычаям духоўнага жыцця. Менавіта бо адмаўленне індывідуальнага і па магчымасці больш поўнае залучэнне асобы ў іерархію Выхаваўчай калегіі і навуковага свету — гэта адзін з найвышэйшых прынцыпаў нашай духоўнасці. Прынцып гэты ўгрунтаваўся і зрабіўся еталай традыцыяй так даўно, што сёння ўжо нялёгка, а часам нават зусім немагчыма высветліць біяграфічныя і псіхалагічныя падрабязнасці з жыцця пэўных асоб, якія выключна плённа паслужыліся гэтай іерархіі, — у многіх выпадках не ўдаецца нават выявіць імёны! Але такая ўжо вызначальная рыса духоўнага жыцця нашай Правінцыі, што яе іерархічная арганізацыя вызнае ідэал ананімнасці і даволі блізка падышла да здзяйснення гэтага ідэалу.
Калі ж мы ўсё-такі ўпарта дамагаемся 'Публікацыі сякіх-такіх асобных момантаў з жыцця Магістра Гульні Езэфа III, каб хоць збольшага ўзнавіць яго вобраз, рысы яго асобы, дык мы робім гэта зусім не ад непаддатнасці сіле звычаяў, як можа здацца, а наадварот, мы перакананыя, што гэтым самым сябрымся шчырай праўдзе і навуцы. Даўняе правіла вучыць: чым больш дакладна і зацята мы дакляруем тэзіс, тым больш ён вымагае антытэзісу. Мы ўхваляем і шануем ідэю, пакладзеную ў грунт безназоўнасці нашых устаноў і нашага духоўнага жыцця. Але варта толькі краем вока зірнуць на яго папярэднюю гісторыю, асабліва на развіццё Гульні шкляных перлаў, як мы ўвачавідкі пераконваемся, што кожная фаза гэтага развіцця, кожнае адгалінаванне, кожная змена ў Гульні, кожнае істотнае ўварванне ў яе сутнасць — хай прагрэсіўнага, хай кансерватыўнага характару, — хоць і не паказвае нам яўна свайго адзінага і галоўнага натхняльніка, усё ж ярка паўстае перад намі менавіта ў асобе таго, каму выпала быць толькі інструментам зменаў, перабудоў і ўдасканалення.
Праўда, само тое, што мы сёння называем асобай, далёка адышлося ад сэнсу, які ў яго ўкладвалі біёграфы
1 Магістр Гульні Езэф III (лац.).
і гісторыкі былых часоў. Ім, асабліва аўтарам з тых эпох, калі панавала цікавасць да біяграфій, істотным здаваліся адхіленне асобы ад нормы, анамаліі, непаўторнасць, часта нават паталогія, тым часам як сёння мы ўважаем чалавека за выбітнасць толькі ў тым разе, калі ён здолеў найбольш дасканала выявіць сябе ў агульнасці, найбольш аддана паслужыць звышасабістаму і пры гэтым пазбег усякіх вычудаў арыгінальнічання — што-та я! Калі мы пільней прыгледзімся, убачым, што і старажытнасць ведала такі ідэал: возьмем, напрыклад, хоць бы вобраз «Мудраца» або «Дасканальца» ў старажытным Кітаі або ідэал Сакратавага вучэння пра дабрачыннасць — гэта ж амаль нельга адрозніць ад нашага сённяшняга ідэалу; зрэшты, не адна вялікая духоўная арганізацыя, як, скажам, Рымская царква, у часы свайго росквіту, усталёўвала тыя самыя прындыпы, і не адзін вялікі персанаж яе гісторыі, як, скажам, святы Фама Аквінскі, паўстае перад намі скульптурай грэчаскай антыкі, бадай, больш класічным прадстаўніком пэўнага тыпу, чым індывідуальнасцю. I ўсё-такі ў часы да рэфармацыі духоўнага жыцця, якая пачалася ў дваццатым стагоддзі і спадкаемцамі якое сталі мы, гэты чысты старажытны ідэал быў амаль зусім страчаны. Мы шчыра здзіўляемся, калі знаходзім у той ці іншай біяграфіі таго часу грунтоўны аповяд пра братоў і сёстраў героя, пра тое, якія душэўныя шнары і насечкі пакінулі ў ім развітанне з дзяцінствам, пераходны ўзрост, барацьба за прызнанне, любоўныя прыгоды. Нас, сённяшніх, цікавіць не паталогія, не сямейныя лініі, не юнацкія гоны, не страваванне або сон героя; нават гісторыя яго духоўнага сталення, яго выхаванне пад уплывам любімых заняткаў і любімых кніг не здаюцца нам такімі ўжо важнымі. Нам толькі той і герой, толькі той нам цікавы, хто праз свае задаткі і выхаванне здольны амаль да канца падначаліць сваю індывідуальнасць іерархічнай функцыі і пры гэтым не страціць сілы, свежасці, дзівоснага імпэту і гарту, якія складаюць дух і сутнасць індывідуума. Калі ж асоба заканфліктуе з іерархіяй, мы разглядаем менавіта гэтыя канфлікты як нейкі пробны камень, на якім правяраецца веліч асобы. Як мала мы ўхваляем мяцежніка, які, падупаўшы афектам і капрызам, парывае з парадкам, так глыбока шануем памяць па ахвярах, па сапраўды трагічным.
Зрэшты, калі ў нас заходзіцца пра сапраўднага героя, з якога варта браць прыклад, дык цікавасць да індывідуальнасці, да імя, да выгляду і руху нам здаецца натуральнай і апраўданай, бо ў самай беспахібнай іерарХЛі, у самай спраўнай арганізацыі мы бачым не машыну, складзеную з мёртвых і халодных частак, a жывое цела, дзе кожны член, кожны жывы орган сваім існаваннем і сваёй свабодай удзельнічае ў таемнасці жыцця.
Гэтым мы якраз і кіраваліся, калі шукалі звестак пра жыццё Майстра Гульні Езэфа Кнэхта, калі дужа дбалі, каб выявіць усё, што ён сам напісаў, і нарэшце нам пашчасціла знайсці некалькі манускрыптаў, якія, як мы сабе думаем, зацікавяць чытачоў.
Члены Ордэна і найперш майстры Гульні, відаць, знаюць усё альбо частку таго, што мы маем паведаміць пра жыццё і асобу Кнэхта, і ўжо нават з гэтай прычыны наша кніга адрасуецца не толькі гэтаму колу, мы ж спадзяёмся знайсці ўдумлівага чытача і па-за яго межамі.
На першае, вузейшае кола кнізе не спатрэбіліся б ні ўводзіны, ні каментарыі. Але як што мы ўзялі на сябе клопат зацікавіць жыццём і працамі нашага героя чытачоў па-за Ордэнам, дык мы маем даволі цяжкую задачу дадаць да кнігі невялікі ўступ, які папулярна ўвядзе тых нямногіх падрыхтаваных чытачоў як у сэнс, так і ў гісторыюГульні шкляных перлаў. Мы падкрэсліваем, што ўступ гэты папулярны, бо ён ні ў якім разе не замахваецца на разгляд тых пытанняў і праблем Гульні і яе гісторыі, спрэчкі вакол якіх не аціхаюць у самім Ордэне. На аб’ектыўнае асвятленне гэтай тэмы яшчэ час не прыспеў.
Дамовімся: дарэмна было б вымагаць ад нас поўнага выкладу ўсёй гісторыі і тэорыі Гульні; такая задача не па сіле нават больш спрактыкаваным і вартым за нас. Рашыць яе дазволім будучым пакаленням, калі толькі да іх часу захаваюцца крыніцы і духоўныя патрэбы. Яшчэ менш наша праца можа служыць падручнікам Гульні — ён увогуле ніколі не будзе напісаны. Правілы гэтай выключнай Гульні засвойваюцца толькі звычайным, статутным спосабам, на што ідуць гады і гады, і нікому з выбраных і дапушчаных не прыйдзе ў галаву спрашчаць або палягчаць працэс іх засваення.
Гэтыя правілы, мова знакаў і граматыка Гульні — не што іншае, як дасканала развіты тайнапіс, укладаюць яго розныя навукі і мастацтва, асабліва матэматыка і музыка (адпаведна і музыказнаўства), гэты тайнапіс можа выявіць і ўзаемна ўвязаць сэнс і вопыт амаль усіх навуковых дысцыплін. Такім чынам, наша Гульня шкляных перлаў — гэта гульня з усімі сэнсамі і каштоўнасцямі нашай культуры, майстар гуляе з імі, пацвельваецца, як у эпоху росквіту жывапісу мастак гуляў фарбамі сваёй палітры. Усім, што ў свае творчыя эпохі чалавецтва стварыла ў сферы пазнання, высокіх намыслаў, мастацтва, усім, што стагоддзямі замацоўвалася ў навуковых формулах і стала агульным інтэлектуальным здабыткам, — усім гэтым неверагодна багатым духоўным скарба.м майстар Гульні валодае, як арганіст сваім арганам, і арган гэты та-кі неверагодна дасканалы, што і ўявіць сабе цяжка, яго клавіятура і педалі ўзнаўляюць увесь духоўны космас, яго рэгістры амаль незлічоныя, тэарэтычна на такім інструменце можна рэпрадукаваць усё духоўнае змесціва сусвету. Клавіятура, педалі і рэгістры строга зафіксаваныя, толькі тэарэтычна, бадай што, можна ўдасканаліць іх колькасць і парадак: узбагаціць мову самой Гульні, уносячы ў яе новыя сэнсы, можна толькі пад найстражэйшым кантролем вярхоўнага кіраўніцтва Гульні. У той самы час у рамках гэтага каркасу ці, каб не выйсці з нашага вобраза, у рамках складанай механікі велізарнага аргана майстру адкрываюцца бясконцыя магчымасці і камбінацыі: зтысяч сыграных дакладна па правілах партый нельга вылучыць дзве хоць бы вонкава падобныя. Дапусцім нават, што два майстры выпадкова выбралі зместам сваіх партый адну вузкуютэму, але і тады абедзве будуць рэзка адрознівацца адна ад адной ходам думкі, характарам, настраёвасцю, віртуознасшо выканаўцаў, а ў адпаведнасці з гэтым па-рознаму афарбуецца і сам працэс Гульні.