Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
Дарэчы, да таго часу Гульня ў пацсркі, нягледзячы на сваю пашыранасць, заставалася для вучоных прыватным высцігам. Гулялі сам-насам з сабою, удвух, суполкамі, хоць асабліва глыбакамысныя, удала скампанаваныя Гульні фіксаваліся, рабіліся потым вядомымі ў другіх гарадах і нават краінах, дзе імі часам захапляліся, а часам і абураліся. I толькі цяпер, прычым даволі марудна, Гульня ўзмажнела нават функцыяй — яна стала грамадскім святам. Але тым часам і сёння кожны можа гуляць у яе прыватна, чым асабліва заха-
пляецца моладзь. Аднак усе, чуючы словы «Гульня ў пацеркі», перад усім уяўляюць сабе ўрачыстыя публічныя Гульні. На ўсім свеце яны праводзяцца пад эгідай самых дасведчаных і мудрых майстроў, якіх у кожнай краіне ўзначальвае Магістр Гульні, пры свяшчэнным маўчанні запрошаных і напружанай увазе слухачоў; некаторыя Гульні доўжацца па некалькі дзён, a то і тыдняў, і ўвесь час, пакуль трываюць урачыстасці, гульцы і слухачы жывуць паводле строгіх прадпісанняў, якія рэгламентуюць нават працягласць іх сну, жывуць аскетычным і асамотненым жыццём абсалютнага самазаглыблення, падобным на тое строга ўнармаванае падзвіжніцкае жыццё, якое вызнаюць выхаванцы духоўных заўжыванняў святога Ігнація.
Што тут яшчэ дадаць? Пад пераменлівай гегемоніяй розных навук і мастацтваў Гульня выкшталцілася ў нейкую універсальную мову, якою можна выяўляць каштоўнасці духу ў асэнсаваных знаках і падпрагаць іх разам. Ва ўсе поры Гульня была цесна звязана з музыкай і часцей за ўсё вялася па музычных і матэматычных правілах. Пры гэтым называліся адна, дзве, тры тэмы, пасля іх разыгрывалі, вар’іравалі, развівалі як фугу ці музычную фразу канцэрта. Гульня магла, напрыклад, зыходзіць з пэўнай астранамічнай канфігурацыі або з тэмы Бахавай фугі, з фразы Лейбніца ці Упанішад, далей жа, у залежнасці ад задумы і здольнасцяў гульца, дакляраваная галоўная думка магла развівацца і шырыцца або ўзбагачацца ў сваёй выяўленчасці праз водгаласы роднасных ёй уяўленняў. Калі таму, хто пачынаў, удавалася, напрыклад, у знаках Гульні ўстанавіць паралелі паміж класічнай музыкай і формулай фізічнага закона, дык у спрактыкаванага майстра Гульня, пачынаючы з зыходнай тэмы* развівалася свабодна ў бязмежных камбінацыях. У адной школе доўга любілі супастаўленні, супрацьпастаўленні і, нарэшце, гарманічныя спалучэнні ўзаемна варожых тэм і ідэй, напрыклад, закона і свабоды, індывідуума і супольнасці, прычым асаблівая ўвага аддавалася таму, каб абедзве тэмы або абодва тэзісы развіваліся на абсалютна парытэтных правах, без ніякіх дыскрымінацый, і каб з тэзіса і антытэзіса ў як мага чысцейшым выглядзе быў выснаваны сінтэз. Увогуле, калі не лічыць геніяльных выключэнняў, Гульні, якія заканчваліся негатыўным або песімістычным, дысгарманічным акор-
дам, любові не здабывалі; часам іх нават забаранялі, што дыктавалася сэнсам, які набыла Гульня на вяршыні славы для сваіх прыхільнікаў. Яна азначала выштукаваную, сімвалічна шматзначную форму пошукаў дасканаласці, высокую алхімію, набліжэнне да адзінства ў сабе і вышэй за ўсе вобразы і мноствы духу, гэта значыцца — да бога. Як дабрамысныя філосафы ранейшых эпох уяўлялі сабе жыццё створаным сусветам у памкненні да бога і бачылі мноства з’яў свету завершаным і да канца прадуманым толькі ўнутры боскага адзінства, так складваліся, музыцыравалі і мудравалі фігуры і формулы Гульні ў пацеркі на сусветнай мове, выкармленай усімі навукамі і мастацтвамі, у танцы імкнучыся да Дасканаласці, да чыстага Быцця, да глыбокай, поўнай Існасці. Сярод майстроў хадзіла слоўца «рэалізаваць», і свае дзеянні яны лічылі шляхам ад станаўлення да быцця, ад магчымага да існага. Дазволім сабс ў гэтым месцы яшчэ раз прыгадаць памянёнае вышэй выказванне Мікалая Кузанскага.
Дарэчы, паняцці хрысціянскага багаслоўя, як што яны былі класічна сфармуляваныя і тым самым, здавалася, зрабіліся агульным культурным здабыткам, вельмі натуральна ўпісаліся ў мову Гульні; у яе аднолькава лёгка ўключаліся як асноўныя паняцці веры, біблейскае маўленне, выказванне святога або лацінская цытата з месы, так і геаметрычная аксіёма або мелодыя Моцарта. Мы не перабяром лішняга, калі скажам, што для вузкага кола сапраўдных майстроў Гульня была ўсё роўна што набажэнства, хоць ад стварэння сваёй тэалогіі яна ўстрымалася.
У барацьбе за сваё існаванне сярод варожых зямных сіл Гульня шкляных перлаў і Рымская царква надта відавочна аказваліся саюзнікамі, каб можна было дапусціць да іх сутыкнення, хоць прычын на тое было болей чым дастаткова, бо і там і тут інтэлектуальная сумленнасць і шчырае імкненне да яснай адназначнай фармулёўкі якраз і штурхалі да разладу. Але да разладу яшчэ не дайшло. Рым то спрыяў Гульні, то асуджаў яе і гэтым удастаткоўваўся; у кангрэгацыях і сярод вышэйшага кліру самыя светлыя галовы не цураліся Гульні. Ды і сама Гульня, з таго часу як Гульні сталі адкрытыя і быў назначаны Magister Ludi, была пад аслонай і апекай Ордэна і Выхаваўчай калегіі, а той і тая ў адносінах да Рыма заўсёды былі — сама ры-
царскасць. Папа Пій XV, які, яшчэ ў сваім кардынальстве, праславіўся як вопытны і руплівы майстар Гульні, а як стаў папам, дык не толькі, як і папярэднікі, назаўсёды развітаўся з Гульнёй, але і спрабаваў з ёю змагацца, — ледзь не дайшло да забароны католікам удзельнічаць у Гульнях. Але папа памёр раней, чым рашэнне было прынята канчаткова, і толькі адна вядомая біяграфія гэтага няпростага чалавска малюе яго адносіны да Гульні як глыбокую заўзятасць, якую ён, ужо папам, спадзяваўся прытушыць у сабе, зрабіўшыся
яе ворагам.
Гульня, у якую раней свабодна гулялі адзіночкі або суполкі і якая задоўга да таго была аблашчана Выхаваўчай калегіяй, — набыла характар грамадскай арганізацыі спачатку ў Францыі і Англіі, а потым даволі хутка і ў іншых краінах. Якраз тады ў кожнай краіне былі створаны Камісіі Гульні шкляных перлаў і пастаўлены вярхоўныя кіраўнікі са званнем Магістра, a афіцыйныя гульні, якія праходзілі пад асабістым кіраўніцтвам Магістра, былі ўзведзены ў ранг духоўнага свята. Вядома, Магістр, як і ўсе высокія і вышэйшыя дзеячы інтэлектуальных сфераў, быў ананімны; за выключэннсм некалькіх набліжаных асоб ніхто нс ведаў яго грамадзянскага імя. Радыё і іншыя міжнародныя сродкі сувязі выкарыстоўваліся толькі ў час афіцыйных буйных Гульняў, за якія адказваў сам Magister Ludi. Апрача кіраўніцтва публічнымі гульня.мі ў абавязкі Магістра ўваходзіла дбанне пра майстроў і школы Гульні і, галоўнае, найстражэйшы прыгляд за развіццём самой Гульні. Толькі сусветная Ка.місія Магістраў вырашала пытанне (сёння гэта вялікая рэдкасць), прыняць ці не прыняць новыя знакі або формулы ў мову Гульні, пашырыць ці не спіс правілаў, пажадана ці непажадана ўключыць у яе новыя галіны ведаў. Калі разглядаць Гульню як нейкую сусветную мову інтэлектуалаў, дык гульнёвыя камісіі асобных краін пад кіраўніцтвам сваіх Магістраў — гэта нібы нсшта накшталт акадэміі, якая наглядае за складам, развіццём і чысцінёй гэтай міжнароднай мовы. У кожнай краінс ёсць Архіў Гульні, інакш кажучы, спісы ўсіх папярэдне вывераных і дапушчаных сімвалаў і кодаў, лік якіх даўно ўжо пераваліў за лік старадаўніх кітайскіх іерогліфаў. Як правіла, дастатковай падрыхтоўкай для майстра Гульні лічыцца выпускны экзамен вышэйшай школы,
асабліва элітарнай школы, аднак — так яно было раней, так маўкліва дапускаецца і цяпер — патрэбны таксама і больш-менш сярэднія поспехі ў адной з вядучых галін навукі або ў музыцы,
Ледзь не кожны з пятнаццацігадовых вучняў школы эліты марыць стаць калі-небудзь членам Камісіі Гульні або нават Магістрам Гульні. Але ўжо сярод дактарантаў толькі мізэрная частка цешыць сябе марнымі мроямі актыўна паслужыцца Гульні і яе далейшаму развіццю. Затое ўсе гэтыя прыхільнікі Гульні старанна практыкуюцца ў тэорыі, у медытацыі, а ў час вялікіх Гульняў складаюць тое вузкае кола глыбокашанаваных і адданых Гульням удзельнікаў, якія і надаюць публічным гульням урачысты характар і ахоўваюць іх ад ператварэння ў нейкае дэкаратыўнас гульбішча. Для гэтых самых заўзятых знаўцаў Гульні Magister Ludi — нейкі цар ці першасвятар, ледзь не божышча.
Але для кожнага самастойнага майстра і тым болей для Магістра Гульня шкляных перлаў ёсць найперш музыкаванне, прыкладна ў духу тых слоў, якія сказаў аднойчы Ёзэф Кнэхт наконт сутнасці класічнай музыкі:
«Мы лічым класічную музыку нейкім экстрактам і сэрцам нашай культуры, бо яна ёсць найбольш выразны і характэрны жэст яе. У гэтай музыцы мы бачым спадчыну антычнасці і хрысціянства, дух светлага і мужнага дабралюбства, непераўзыдзеную рыцарскую этыку. Бо ўрэшце ўсякае класічнае самавыяўленнс культуры — гэта сведчанне пэўнай этыкі, гэта даведзены да пластычнай выявы правобраз чалавечых паводзін. Паміж 1500 і 1800 гадамі стваралася ўсякая музыка, стылі і сродкі яе былі самыя розныя, аднак дух ці, правільней, этычны змест яе быў адзін. Пазіцыя чалавека, якая выявілася ў класічнай музыцы, усюды тая самая, яна ўгрунтаваная на адным і тым самым спосабе пазнання жыцця, імкнецца да аднаго спосабу пераважыць выпадковае і ўзвысіцца над ім. Асноўныя рысы класічнай музыкі: веданне пра трагізм чалавечага жыцця, прыняцце чалавечага лёсу, мужнасць і яснасць! Хай гэта грацыя менуэта Гендэля ці Купсрэна, або субліміраваная да далікатнага руху пачуццёвасць, як шмат у якіх італьянцаў ці ў Моцарта, або ціхая, засяроджаная гатоўнасць да смерці, як у Баха, — гэта заўсёды нейкі супор, нейкая незастрашальнасць, нейкас рыцарства, і ва ўсім
гэтым водгук звышчалавечага смеху, неўміручай яснасці. Хай прагучыць гэта і ў нашых гульнях, ва ўсім нашым жыцці, ва ўсім тым, што мы ствараем і перажываем».
Словы гэтыя былі запісаны адным Кнэхтавым вучнем. Імі мы і завяршаем нашу нататку пра Гульню шкляных перлаў.
ЖЫЦЦЕПІС ЁЗЭФА КНЭХТА, МАГІСТРА ГУЛЬНІ
ПАКЛІКАННЕ
Пра паходжанне Езэфа Кнэхта мы нічога не даведаліся. Як і многія іншыя вучні з элітарных школ, ён альбо рана асірацеў, альбо быў узяты з нсспрыяльнага асяроддзя і ўсыноўлены Выхаваўчай калегіяй. Як бы там яно ні было, лёс ухіліў Кнэхта ад канфлікту паміж сям’ёй і школай, які цяжка клаўся на плечы многіх таленавітых юнакоў і ўскладняў ім уступленне ў Ордэн, a часам надзяляў упарцістым і наравістым характарам. Кнэхт быў з тых шчаслівых, якія былі народжаныя і наперад вызначаныя для Касталіі і Ордэна, для службы ў Выхаваўчай калегіі, і, хоць ён і дачыняўся да складаных праблем духоўнага жыцця, трагедыю, якую наканавапа перажыць усім прысвечаным, ён адбыў без горычы. Зрэшты, нс сама трагедыя навяла нас на думку прысвяціць асобс Езэфа Кнэхта такія грунтоўныя даслсдаванні, а, бадай, тая ціхая, прасветленая, прамяністая яснасць, з якою ён ствараў свой лёс, выяўляў талент, сваю долю. Як і ў кожлага выдатнага чалавека, быў і ў яго свой daimonion свой amor fati2, але ягоны amor fati свабодны ад змрочнасці і фанатызму. Вядома, нам нс дадзена заглянуць у запавстнае, і мы не павінны забывацца, што нават самы старонні і аб'ектыўны лстапісец — заўсёды паэт, а гісторыя, напісаная на папсры, — заўсёды паэзія, а яе трэцяе вымярэнне — выдумка. Мы ж зусім не ведасм, ці радасна жылі, ці пакутліва, калі ўзяць самыя яркія прыклады, скажам, Еган Себасцьян Бах або Вольфганг Амадэй Моцарт. Моцарт дае нам прыкладам незвычайна кранальную, душэўна датклівую прывабнасць рана ўсталенага генія.