Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
' деман, геній-ахоўнік (грэч.).
2 любоў да (свайго) лёсу (лац.).
Бах — выхаваўча суцяшальнае прыняцце цярпенняў і смерці як бацькоўскай волі бога. Але ж усё гэта мы бачым не з іх біяграфій або перададзеных нам сучаснікамі фактаў з іх прыватнага жыцця, а, бадай што, толькі з іх твораў, з іх музыкі. Апрача ўсяго, да таго Баха, чыя біяграфія нам вядомая і чый вобраз мы склалі сабе з яго музыкі, мы міжволі дакладаем і яго пасмяротны лёс: мы ўяўляем, быццам ён, яшчэ жывучы, ведаў і маўкліва пасмейваўся з таго, што адразу пасля смерці ўсе яго творы будуць забытыя, рукапісы загінуць як макулатура, што замест яго адзін ягоны сын зробіцца «вялікім Бахам» і пажне славу, што пасля свайго адраджэння яго музыка стане аб’ектам варварскіх непаразуменняў фельетаністычнай эпохі і гэтак далей. Гэтаксама мы схільныя прыпісваць або прыдумляць Моцарту яшчэ пры жыцці і ў сарцавіне яго такой шчодрай і здаровай творчасці пэўнае веданне пра сваю схаванасць у далонях смерці, нейкую запабеглівасць свае асуджанасці. Там, дзе гісторык разглядае творы мастацтва і навуковыя працы, ён інакш не можа, — ён разглядае іх супольна з жыццём іх творцы, як нераздымныя часткі нейкай жывой суцэльнасці. Так мы робім з Моцартам альбо Бахам, так мы робім і з Кнэхтам, хоць ён належыць да нашай, па сутнасці, нятворчай эпохі і не пакінуў пасля сябе «твораў», дасяглых да твораў тых вялікіх майстроў.
Калі мы паспрабуем апісаць жыццё Езэфа Кнэхта, мы непазбежна зачэпім і вопыт яго тлумачэння, і калі мы, летапісцы, вельмі шкадуем, што не ма.ем ніякіх пацверджаных звестак пра яго апошнія гады, дык менавіта легендарнасць апошняга перыяду яго жыцця і дадала нам адвагі на даследаванне. Мы пераймаем гэту легенду і ўнутрана з ёю згаджаемся, хай яна будзе сумленная выдумка ці не будзе. Гэтак як мы нічога не ведаем пра нараджэнне і генеалогію Кнэхта, так нічога нс ведалі і пра яго канец. Але ў нас няма аніякіх падстаў думаць, што канец гэты быў выпадковы. Жыццё Езэфа Кнэхта ў той меры, у якой яно нам вядомае, выразна бачыцца збудаванай паслядоўнасцю прыступак угору, і калі ў нашых додумках пра яго канец мы з добрай волі далучаемся да легенды і трапятліва яе прымаем, дык робім гэта таму, што распавяданае ў легендзе якраз і ёсць самая апошняя прыступка яго жыцця ў строгай адпаведнасці з папярэднімі. Мы прызнаём
таксама, што сыход гэтага жыцця ў легенду здаецца нам арганічным і заканамерным, як не выклікае сумнення існаванне свяціла, якое вечарам зайшло за небакрай, знікла з нашых вачэй. У тым свеце, у якім мы, аўтар і чытач, жывём, Езэф Кнэхт дасягнуў верху і здзейсніў найвышэйшае: як Magister Ludi, ён быў правадыр і прыклад для адэптаў і прыхільнікаў духоўнай культуры, ён узорна ахоўваў і памнажаў прынятую духоўную спадчыну як першасвятар таго храма, што кожнаму з нас святы. Але ён не толькі ўзвысіўся да ўзроўню Магістра, падняўся да прасторавых неабсягаў на вяршыні нашай іерархіі, — ён іх перасягнуў і перарос у тым вымярэнні, пра якое мы можам толькі пашанліва здагадвацца, і якраз з гэтай прычыны нам здаецца, што выхад яго біяграфіі за рамкі звычайных вымярэнняў і ўрэшце ператварэнне яе ў легенду цалкам адпавядае ўсяму яго жыццю. Мы схіляем галаву перад дзівам гэтага факта, радуемся з яго і не збіраемся заглыбляцца ў яго тлумачэнне. Але ў той меры, у якой Кнэхтава жыццё ёсць гісторыя, а яно сапраўды гісторыя да пэўнага дня, мы яе і будзем разглядаць як гісторыю, стараючыся перадаць паданне такім, якім яно адкрылася нам у час нашых даследаванняў.
3 дзяцінства Езэфа Кнэхта, гэта значыць з гадоў да паступлення ў элітарную школу, нам вядома толькі адна падзея, затое важкая, яна мае сімвалічнае значэнне, бо сведчыць пра першую позву духу, пра першы акт яго паклікання, і вельмі характэрна, што цершая яго паклікала не навука, а музыка. Як амаль усімі ўспамінамі пра асабістае жыццё Кнэхта, мы заўдзячаем і гэтым аднаму яго вучню па класе Гульні шкляных перлаў, які запісаў і перадаў нашчадкам шмат выслоўяў і расказаў свайго вялікага настаўніка.
У той час Кнэхту было гадоў дванаццаць-трынаццаць, і ён быў вучнем класічнай гімназіі ў гарадку Беральфінген, паблізу нагор’я Цабэрвальд, дзе ён, мусібыць, і нарадзіўся. Хоць хлопчык ужо даўно лічыўся стыпендыятам і настаўніцкая калегія, асабліва настаўнік у музыцы, разы два-тры нарайвалі яго вышэйшай інстанцыі для пераводу ў школу эліты, сам ён пра гэта нічога не ведаў і ні з кім з эліты, ужо на кажучы пра Магістраў Выхаваўчай калегіі, не сустракаўся. I раптам настаўнік у музыцы (Езэф браў тады ўрокі на: скрыпцы і лютні) паведамляе яму, што незабаўным ча-
сам, днямі, у Беральфінген на інспекцыю музычных музычных заняткаў у гімназіі прыязджае Магістр музыкі, і хай ён, Ёзэф, старанна практыкуецца, каб не ўвесці сябе і свайго настаўніка ў няёмкасць. Навіна моцна ўзрушыла хлопчыка, бо ён, вядома, добра ведаў, хто такі Магістр музыкі, ведаў, што той не так сабе з высокіх сфераў Выхаваўчай калегіі, як інспектары, якія два разы на год наведваюць гімназію, не, Магістр адзін з дванаццаці кіраўнікоў гэтай самай пашаноўнай Калегіі і самая высокая інстанцыя ва ўсіх музычных пытаннях для ўсёй краіны. I вось, Magister musicae асабіста наведае Беральфінген! На ўсім свеце для Ёзэфа існаваў толькі адзін чалавек, можа, нават больш таямнічы і неспасцігальны, — Магістр Гульні. Перад Магістрам музыкі Ёзэф загадзя трымцеў ад неверагоднай шанобы, ён уяўляў яго сабе то нейкім каралём, то чарадзеем, то як бы адным з дванаццаці апосталаў або вялікіх майстроў класічных часоў, як бы Міхаэлем Прэторыусам, Клаўдзіо Монтэвердзі, I. I. Фробергерам або Ёганам Ссбасцьянам Бахам, і ён гэтак жа глыбока радаваўся, як і баяўся той хвіліны, калі нарэшце вочы ягоныя ўгледзяць тое свяціла. Што адзін з паўбагоў і архангелаў, адзін з таямнічых і ўсемагутных кіраўнікоў духоўйага свету ў плоці явіцца ім тут у гарадку і ў школе, што ён, Ёзэф, убачыць яго, што Магістр, магчыма, загаворыць з ім, паэкзаменуе, паўшчувае або пахваліць — усё гэта было нешта велічнае і важнае, падобнае на цуд і незвычайнае нябеснае явіска, ды і настаўнікі казалі, што ўпершыню за колькі дзесяцігоддзяў Magister musicae наведвае Беральфінген і яго гімназію. Хлопчык маляваў сабе самыя дзівосныя карціны і найперш пышную ўрачыстасць, сустрэчу, якую ён аднойчы ўжо бачыў, калі заступаў на пасаду новы бургамістр: з духавым аркестрам і сцягамі, можа, нават з феерверкам. Кнэхтавы таварышы ўяўлялі сабе Магістраў прыезд гэтаксама. Праўда, радасць Ёзэфа крыху азмрочылася, калі ён думаў, каб самому не апынуцца небяспечна блізка да гэтага вялікага чалавека і не зганьбіода перад такім знаўцам сваімі адказамі і граннем. Але гэты страх быў нс толькі пакутлівы, ён быў і салодкі, бо ў глыбіні душы, нават самому сабе не прызнаючыся, ён лічыў блізкае свята з усімі сцягамі і феерверкамі зусім не такім цудоўным, хвалюючым, важным і насуперак усяму не такім дзівосна радасным, як тую акалічнасць,
што ён, маленькі Езэф Кнэхт, убачыць гэтага чалавека зусім зблізку, так што Магістр прыедзе ў Беральфінген трошкі і дзеля яго, Езэфа. Бо ён жа прыедзе правяраць выкладанне музыкі, а настаўнік музыкі лічыў магчымым, што экзаменаваць будуць і Кнэхта.
Але хутчэй за ўсё... ах, не! напэўна ж да гэтага не дойдзе, ды і як яно можа дайсці, — у Магістра ёсць клопат важнейшы, чым слухаць хлопчыкавы цілілікі на скрыпцы, ён пойдзе ў старэйшыя класы, там вучні іграюць лепш. 3 такімі думкамі Кнэхт чакаў запаветнага дня, і дзень гэты нарэшце-такі настаў і адразу расчараваў: на вуліцах не ігралі аркестры, на дамах не было ні сцягоў, ні гірляндаў, трэба было, як і штодзень, збіраць падручнікі і сшыткі і ісці на звычайны ўрок, нават у класе ён не ўбачыў ніякіх святочных знакаў. Усё было як напярэдадні. Урок пачаўся, на настаўніку быў будны каптан, і ён ні словам не згадаў пра прыезд ганаровага госця.
Але на другім ці то трэцім уроку ўсё ж яно здарылася: у дзверы пастукалі, увайшоў слуга, павітаўся з настаўнікам і паведаміў, што вучню Езэфу Кнэхту трэба, перш вымыўшы рукі і пачысціўшы пазногці, праз чвэрць гадзіны з’явіцца да выкладчыка музыкі. Збялеўшы ад хвалявання, Кнэхт няпэўнай ступою выйшаў з класа, убег у інтэрнат, склаў падручнікі, умыўся, прычасаўся, дрыготкімі рукамі схапіў футарал з скрыпкай і сшытак з нотамі і, не могучы праглынуць камяк у горле, патупаў да флігеля, дзе былі музычныя класы. На лесвіцы да яго падбег нехта з таварышаў і ўсхвалявана сказаў: «Вось тут табс сказалі чакаць, пакуль не паклічуць», — і паказаў на музычны клас.
Нядоўга забавілася, але Езэфу гэта была вечнасць, пакуль не прыйшло збавенне. Ніхто яго не клікаў, проста ў клас увайшоў чалавек, зусім ужо стары, як яму спярша здалося, невысокі, сівы, з прыгожым прасветленым тварам і празорлівымі блакітнымі вачыма, позірку якіх можна было спалохацца, аднак ён быў не толькі празорлівы, але і ясны, вясёлы — не смяяўся, не ўсміхаўся, а так вось проста прамяніўся радасцю. Стары падаў хлопчыку руку, кіўнуў, задуменна прысеў на зэдлік перад старым школьным клавірам і сказаў:
— Цябе завуць Езэф Кнэхт? Настаўнік, па-мойму, задаволены табою, я думаю, ён любіць цябе. Сядай, давай крыху памузыцыруем разам.
Кнэхт яшчэ да гэтага выняў скрыпку з футарала, стары ўзяў ноту «ля», хлопчык наладзіў інструмент, потым нясмела і благальна глянуў на Майстра.
— Што б табе хацелася зайграць? — спытаўся той. Але вучань нічога не адказаў, яго перапаўняла любоў да старога, ніколі яшчэ не бачыў ён такога чалавека. Ен нясмела ўзяўся за ноты, падаў іх Майстру.
— He, — сказаў Майстар, — мне б хацелася, каб ты пайграў мне што-небудзь з памяці, не практыкаванне, а што-небудзь вельмі просценькае, што ты ведаеш, можа, песню, якая табе падабаецца.
Езэф сумеўся, гэты твар, гэтыя вочы зачаравалі яго, ён не мог гаварыць, ён вельмі саромеўся свайго няўцяму, ён не мог вымавіць ні слова. Майстар не падспешваў. Адным пальцам ён найграў пачатак нейкай мелодыі і зірнуў на вучня, той кіўнуў і тут жа радасна зайграў гэтую мелодыю — старадаўнюю песню, якую яны часта спявалі ў школе.
— Яшчэ раз! — сказаў Майстар.
Кнэхт паўтарыў мелодыю, а стары падыграў на фартэпіяна другі голас. На два галасы гучала цяпер у пустым класе старая песня.