• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    — Яшчэ раз!
    Кнэхт паўтарыў першы голас, а Майстар сыграў разам другі і трэці. На тры галасы гучала ў класе прыгожая даўняя песня.
    — Яшчэ раз! — Майстар сыграў адразу тры галасы. — Цудоўная песня, — ціха сказаў ён. — А цяпср зайграй яшчэ раз у альце.
    Кнэхт паслухмяна зайграў, Майстар задаў яму першы тон і цяпер іграў усе тры галасы разам. Зноў і зноў паўтараў: «Яшчэ раз!», і з кожным разам словы гэтыя гучалі весялсй. Кнэхт іграў мелодыю ў тэнары, пад акампанемент двух ці трох супрацьпастаўленых галасоў. Так яны некалькі разоў прайгралі старадаўнюю песню; іншага паразумення цяпер і не трэба было, з кожным новым паўторам песня як бы сама сябе ўзбагачала колерамі, расцвітала. Маленькі пусты пакой, асвстлены ранішнім сонцам, святочна гучаў у адказ.
    Праз якую хвіліну стары раптам спыніўся.
    — Можа, годзе? — спытаўся ён.
    Кнэхт патрос галавой і адразу зноў зайграў, да яго тут жа далучыліся светлыя гукі трох галасоў, і чатыры галасы павялі свае тонкія, ясныя лініі, перагукаліся,
    падтрымлівалі адзін аднаго, перасякаліся і ахіналі адзін аднаго дугамі і фігурамі, якія ўзнікалі з перапляценняў, аддаваліся ў палон гэтым нябачным мярэжам, музыкавалі, ціха пагойдваліся, быццам па волі нябачнага капельмайстра. Так было, пакуль Майстар, закончыўшы мелодыю, не павярнуў галавы:
    — Табе спадабалася, Езэф?
    Хлопчыкавы вочы свяціліся ўдзячнасцю, — ды і не толькі вочы, ён сам свяціўся, але не мог вымавіць ні слова.
    Майстар спытаўся:
    — Можа, ты ўжо ведаеш, што такое фуга?
    У Кнэхта на твары адбілася сумнснне. Ен няраз чуў фугі, але на ўроках іх яшчэ не разбіралі.
    — Добра, — сказаў Майстар. — Тады я пакажу табе. Лепш за ўсё ты зразумееш, што гэта такое, калі мы самі створым фугу. Значыцца, так: для фугі найперш патрэбна тэма, але тэму выдумляць мы не будзем, возьмем яе з нашай песні.
    Ен прайграў нскалькі нот, урывачак мслодыі, які прагучаў вельмі дзіўна, нейкі абрубак без галавы і хваста. Потым сыграў тэму яшчэ раз і далей, вось пайшоў ужо першы ўступ, другі перайшоў з квінты ў кварту, трэці паўтарыў першы на актаву вышэй, чацвёрты паўтарыў другі і вырашыўся ў танальнасці дамінанты. Другая распрацоўка свабодна мадулявала ў іншыя танальнасці, трэцяя, з ухілам у субдамінанту, завяршылася пераходам у асноўны тон. Хлопчык глядзеў на разумныя белыя пальцы, бачыў, як на засяроджаным твары ціха адбівалася плынь музыкі, пакуль вочы спачывалі пад павекамі. Хлопчыкава сэрца аж калацілася ад захаплення, ад любові да Майстра, яго слых убіраў фугу, і яму здавалася, што ён упершыню слухае музыку, ён адгадваў за спалучэннямі гукаў шчасцедайную гармонію закона і свабоды, служэння і ўлады, ён аддаваў сябе і прысягаў у вернасці гэтаму Майстру, ён бачыў у тыя хвіліны, як ён сам і яго жыццё, як увесь свет упарадкаваны, асэнсаваны і вядзецца духам музыкі, і калі ігра скончылася, ён бачыў, як яго кумір, яго чарадзей і кароль яшчэ некалькі імгненняў схіляўся над клавішамі, прыплюшчыўшы вочы, з тварам, які ціха праменіўся з сябе, і хлопчык не ведаў, ці бурна радавацца ад шчасця гэтых імгненняў, ці горка плакаць па тым, што яны вось ужо і адышлі. Потым стары павольна ўстаў з
    зэдліка, пранікнёна і ў той самы час невымоўна пяшчотна глянуў на яго вясёлымі блакітнымі вачыма і сказаў:
    — Ніколі людзі так лёгка і хутка не сябруюцца, як калі музыцыруюць. Гэта цудоўна. Думаю, мы застанемся сябрамі, ты і я. Можа так стацца, што ты і сам навучышся складаць фугі, Езэф.
    Сказаўшы гэта, старац падаў яму руку і пайшоў да дзвярэй, пасля павярнуўся, прывітаў яго на развітанне позіркам і лёгка кіўнуў галавой.
    Праз многа гадоў Кнэхт расказваў аднаму свайму вучню: калі ён выйшаў з флігеля, дык убачыў горад і свет яшчэ больш новымі і чароўнымі, чым калі б іх упрыгожылі сцягі, вянкі, гірлянды і феерверк. Кнэхт толькі што перажыў акт свайго паклікання, якое можна было назваць таемнасцю; ён заглянуў у свет духоўнасці, вядомы яму дагэтуль толькі з чужых слоў ды з палкіх мрояў.
    Гэты свет не толькі існаваў дзесьці далёка-далёка, у мінулым ці ў прыйшласці, не, ён быў побач і ўздзейнічаў, выпраменьваў святло, пасылаў сваіх вестуноў, апосталаў, ганцоў, такіх, як гэты стары Майстар, які, зрэшты, цяпер ужо і не здаваўся Кнэхту старым. I менавіта гэты свст прыслаў аднаго з сваіх самых паважаных вестуноў, каб паклікаць яго, маленькага гімназіста! Такое было значэнне гэтай сустрэчы, прайшлі тыдні, перш чым Езэф усвядоміў і пераканаўся, што магічнай падзеі, якая адбылася ў тую свяшчэнную гадзіну яго пакліка^ня, адпавядала пэўная падзея і ў рэальным свеце, што пакліканне яго было не адно даброццю і позвай душы і сумлення, але таксама дарункам і заклікам да яго зямных сіл. Бо не магло ж доўга заставацца тайнай, што візіт Майстра музыкі быў не выпадковасцю і не звычайнай інспскцыяй. Ужо некалькі гадоў Кнэхтава імя, на падставе дакладаў настаўнікаў, значылася ў спісах вучняў, прызнаных вартымі ўключэння ў эліту альбо, у кожным разе, рэкамендаваных Вярхоўнай калегіяй. А як што Кнэхта хвалілі не толькі за поспехі ў латыні і добры нораў, але асабліва яго рэкамендаваў і хваліў настаўнік музыкі, Майстар скарыстаўся службовай паездкай і на некалькі гадзін завітаў у Беральфінген, каб самому глянуць на рэкамендаванага вучня. Пры гэтым яму не так важніліся поспехі ў латыні альбо спрыт пальцаў (тут ён цалкам давяраўся на-
    стаўнікам, на ўроках у якіх ён паспеў пабыць), як пег ракананне, што хлопчык сапраўды таленавіты музыкант у найвышэйшым сэнсе гэтага слова, надзелены дарам натхнсння, дарам падпарадкавання вышэйшаму, дарам пакоры і служэння культу. Шчыра кажучы, настаўнікі, з поўнай на тое падставай, увогуле былі шчодрыя на рэкамендацыі вучняў у эліту, але ўсё-такі здаралася, што яны вылучалі якога-небудзь гімназіста па далёка не сумленных прычынах. Часам хто-небудзь з выкладчыкаў ад недахопу празорлівасці ўпарта рэкамендаваў свайго ўлюбёнца, у якога, акрамя стараннасці, славалюбства і ўмення прыстасоўвацца, нічога за душой не было. Такіх Майстар не трываў і вельмі хутка, нейкім адмысловым спосабам, угадваў, ці ўсведамляе той вучань, што цяпер вырашаецца яго лёс і будучыня; і гора таму кандыдату, які выступаў занадта спакойна, самаўпэўнена і разумна або, што яшчэ горш, пачынаў ліслівіць — такіх Майстар адпраўляў яшчэ да экзамена.
    Вучань Кнэхт спадабаўся старому Майстру, нават дужа спадабаўся, ён з прыемнасцю ўспамінаў пра яго і тады, калі даўно пакінуў Беральфінген; запісаў і нататкаў у сваім сшытку ён не зрабіў, але запомніў шчырага і сціплага хлопчыка і адразу, як вярнуўся, сваёй рукой упісаў яго ў спіс самых здольных вучняў, праэкзаменаваных адным з членаў Вярхоўнай калегіі і прызнаных вартымі.
    Пра гэты спіс — гімназісты называлі яго «Залатой кнігай», але часам і пагардліва «Каталогам выскачак» — Взэфу выпадала чуць у гімназіі і кожны раз на новы лад. Калі пра спіс згадваў настаўнік, хоць бы дзеля таго, каб упікнуць вучня: такому, казаў, няма чаго і думаць, каб трапіць у «Залатую кнігу», тады ў голасе яго чуліся ўрачыстыя ноткі, штосьці вельмі шанобнае, але была ў гэтым і нейкая пыха. А як здаралася, што самі вучні загаворвалі пра «Каталог выскачак», дык рабілі яны гэта расхамутана, з перабольшанай абыякавасцю. А неяк Езэф ад аднаго маладзёна пачуў і такое: «А што там, пляваў я на гэты ідыёцкі спіс! Спраўнаму хлопцу туды не ўшыцца, гэта ўжо я добра ведаю. Настаўнікі ўпісваюць у яго толькі зубрылаў ды падхалімаў».
    Дзіўны час настаў у Ёзэфа Кнэхта пасля шчаслівай сустрэчы з Майстрам. Спачатку ён не ведаў, што з гэтай
    пары залічаны да electi да flos Juventutis2, як у Ордэне называлі вучняў элітарных школ. Ен і думаць не думаў ні пра якія практычныя вынікі і адчувальныя наступствы той сустрэчы, якія паўплывалі б на яго лёс, на яго буднае жыццё, і тым часам як у настаўнікаў ён ўжо быў выбранцам, як бы ўжо не іхнім, сам ён паставіўся да падзеі як да нечага, што адбылося ўсярэдзіне яго душы. Але і так гэта быў вялікі пералом у яго жыцці. Калі ў гадзіну, праведзеную з чарадзеем, і адбылося або наблізілася нешта, што ягонае сэрца прадчувала, дык усё-такі менавіта гэтая гадзіна аддзяляла ўчарашняе ад сённяшняга, мінулае ад цяперашняга і будучага. I гэта дужа нагадвала тое, як абуджаны, нават калі ён прачнуўся сярод снёных падзей, усё ж засумняваецца, што цяпер ён ужо не спіць, а яўніць. Есць многа розных формаў, у якіх нам расхінаецца пакліканне, але сэрца і сэнс гэтай падзеі заўсёды тыя самыя: гэта абуджэнне душы, пераўтварэнне або ўзвышэннс яе; замест слоў і прадчуванняў, якія ідуць з сярэдзтны, раптам узнікае і ўрываецца заклік звонку, часцінка рэальнай існасці. Перад Езэфам гэтая існасць паўстала ў вобразе Майстра. Дагэтуль вядомы яму толькі як далёкас і абажальнае паўбожышча, як архангел з найвышэйшых эмпірэяў, ён паўстаў раптам у плоці, глядзеў на яго ўсёведнымі блакітнымі вачыма, сядзсў на зэдліку перад школьным піянінам, музыкаваў з ім, дзівосна музыкаваў, амаль без слоў паказаў, што такое, зрэшты, ёсць музыка, багаславіў яго і знік. Але як яно будзе далей, пра тое Кнэхт і думаць не думаў, ён усё яшчэ быў пад уладай непасрэднага ўнутранага водгуку на гэту падзею, якая ўзяла яго ўсяго цалкам. Як каліўца расліны, якая развіваецца моўчкі і непрыкметна, але раптам пачынае дыхаць на поўніцу, расці і буяць, быццам у момант дзіва яму адкрыўся закон свайго ж вобраза і з гэтай хвіліны яно імкне ўсю сваю сілу ў гэты закон, — вось так і Езэф, як толькі рука чарадзея кранула яго, шпарка і імкліва пачаў убірацца ў сілу, напружыў яе і адразу адчуў, як сам змяніўся, як буйна пайшоў у рост, убіраючы ў сябе новую гармонію і новыя дысанансы з навакольным светам. Бывала, на ўроках музыкі, латыні, матэматыкі ён мог рашаць задачы, да якіх ягоным
    ’ выбраныя (лац.).
    2 цвет юнацтва (лац.).
    равеснікам было яшчэ далёка, лічыў сябс здольным да незвычайнага, а тым часам, здаралася, забываўся пра усё на свеце, з нейкай раней нс знанай пяшчотай і самаадданасцю занурваўся ў летуценні, слухаў дождж і вецер, заварожана глядзеў на пералівы рачной вады або разглядаў кветку, нічога не разумеючы, а толькі адгадваючы, захоплены цікаўнасцю, воляй да разумення, панаджаны ад свайго «я» да блізкага, да свету, да тайны і патаемнасці, да пакутліва цудоўнай гульні выяваў.