• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Зрэшты ж, кожны гісторык можа па сваёй волі адносіць пачатак і папярэднюю гісторыю Гульні ў той час, у які яму хочацца. Як і ва ўсіх вялікіх ідэях, у Гульні па сутнасці няма пачатку, яе ідэя вечная. Як ідэю, як нейкае прадчуванне альбо жаданы ідэал мы знаходзім правобраз Гульні яшчэ ў старажытнасці, напрыклад, у Піфагора, пасля на спадзе антычнай культуры — у гнастычных колах элінізму, не радзей у кітайцаў, пазней —
    у перыяды найвышэйшых узлётаў духоўнага жыцця арабска-маўрытанскага свету, а тады ўжо сляды яе перадгісторыі вядуць праз схаластыку і гуманізм да матэматычных акадэмій семнаццатага і васемнаццатага стагоддзяў, аж да філосафаў рамантызму і рунаў з магічных крозаў Наваліса. У аснове руху духу да запаветнай мэты — universitas litterarum *. У аснове ўсякай платонаўскай акадэміі, усякіх зносін інтэлектуальнай эліты, усякай спробы зблізіць дакладныя і гуманітарныя навукі, замірыць навуку з мастацтвам або навуку з рэлігіяй мы бачым адну і тую самую ідэю, якая набыла канкрэтныя рысы ў Гульні шкляных перлаў. Такія слупы духабачання, як Абеляр, Лейбніц, Гегель, яўна выношвалі мару — увесці духоўны універсум у канцэнтрычныя сістэмы, злучыць жывое хараство духоўнасці і мастацтва з магіяй формул, з лаканізмам дакладных дысцыплін. Калі музыка і матэматыка амаль адначасова перажывалі сваю класічнасць, часта можна было бачыць, як па-сяброўску збліжаліся і ўзаемна апладняліся абедзве сферы. А за два стагоддзі да таго ў Мікалая Кузанскага мы знаходзім думкі, народжаныя ў такой самай атмасферы: «Дух засвойвае форму патэнцыяльнасці, каб усё вымераць у статусе патэнцыяльнасці, і форму абсалютнай неабходнасці, каб усё вымераць у статусе адзінства і прастаты, як гэта робіць бог; і форму неабходнай узаемасувязі, каб усё вымераць у дўхавай самабытнасці, і нарэшце засвойвае форму дэтэрмінаванай патэнцыяльнасці, каб усё вымераць у адносінах да яго, духавага, існавання. Апроч таго, дух вымярае і сімвалічна, праз параўнанне: карыстаючыся лікам, геаметрычнымі фігурамі і спасылаючыся на іх як на падабенствы». Мы перакананыя, што не адна гэтая думка Мікалая Кузанскага перагукаецца з нашай Гульнёй, інакш кажучы, адпавядае блізкаму кірунку фантазіі і вынікае з яго гульнёю думкі; у Кузанскага можна знайсці багата такіх сугуччаў. Яго любоў да матэматыкі, яго ўмеласць, нават парыўчасць, пры вызначэнні багаслоўска-філасофскіх дэфініцый карыстацца фігурамі і аксіёмамі з Эўклідавай геаметрыі як тлумачальнымі падабенствамі, здаюцца нам даволі блізкімі да ментальнага ладу нашай Гульні; часам і яго адмысловая лаціна (вакабулы яе часта ім жа адвольна выдуманыя, і тым
    1 супольнасць, сукупнасць навук (лац.).
    не меней ніводзін лацініст не мае клопату з разуменнем іх сэнсу) нагадвае вольную пластыку гульнёвай мовы.
    3 не меншай падставай прабацькам Гульні трэба лічыць Альбертуса Секундуса, пра што сведчыць ужо хоць бы наш эпіграф. Мы лічым таксама, хоць і не можам падмацаваць гэтага цытатамі, што ідэяй Гульні былі апанаваны і тыя вучоныя музыкі шаснаццатага, семнаццатага і васемнаццатага стагоддзяў, якія клалі ў аснову сваіх кампазіцый матэматычныя абстракцыі. У літаратурах мінуўшчыны сюд-туд натыкаешся на легенды пра мудрыя і чарадзейныя гульні, якія ўзнікалі і жылі сярод вучоных манахаў альбо пры двары якоганебудзь духаводнага князя, напрыклад, у форме адмысловых варцабаў — шахматаў, у якіх фігуры і палі мелі апроч звычайных значэнняў яшчэ і іншы, патайны сэнс. Шырокавядомыя і тыя паведамленні, паданні і сагі з дзяцінства ўсіх культур, у якіх музыцы прыпісваюць апрача яе мастацкага ўздзеяння магічную ўладу над душамі людзей і народаў і ператвараюць яе ў тайную законаўкладальніцу або рэгентку людзей і іх дзяржаў. Думка пра ідэальнае, нябеснае жыццё людзей пад гегемоніяй музыкі іграла сваю ролю ад старажытнага Кітая да міфаў грэкаў. 3 такім культам музыкі («і ў вечных пераўтварэннях вітае нас існа напеву таемная ўлада» — Наваліс) самым цесным чынам звязана і Гульня шкляных перлаў.
    Аднак, хоць мы і прызнаём ідэю Гульні вечнай, a гэта азначае, што яна жыла і заявіла пра сябе задоўга да свайго рэальнага здзяйснення, усё.ж у вядомай нам форме яна мае сваю пэўную гісторыю, пра самыя важныя этапы якой мы паспрабуем цяпер збольшага расказаць.
    Духоўны рух, вынікам якога былі заснаванне Ордэна і Гульня шкляных перлаў, пачаўся ў той гістарычны перыяд, які з часоў фундаментальных прац гісторыка славеснасці Плінія Цыгенхальса носіць уведзенае памянёным славеснікам найменне «фельетаністычная эпоха». Такія назвы вельмі прыгожыя, але і небяспечныя; яны спакушаюць на несправядлівыя ацэнкі мінулых эпох чалавецтва і прымушаюць нас удакладняць: «фельетаністычная эпоха» зусім не была эпохай бездухоўшчыны альбо хоць бы духоўна беднай. I ўсё ж, зноў паводле
    Цыгенхальса, эпоха гэтая не ведала, што рабіць са сваёй духоўнасцю, ці, правільней, не ведала, як вызначыць духу вартае месца ў структуры жыцця дзяржавы. Шчыра кажучы, мы кепска ведаем гэтую эпоху, хоць менавіта на яе глебе вырасла ўсё тое, што сёння характарызуе наша духоўнае жыццё. ІІаводле Цыгенхальса, эпоха гэтая была ў высокай меры «бюргерская», яна заплаціла багатую даніну разгалістаму індывідуалізму, і калі мы прагнем перадаць яе атмасферу і бяром на сябе рызыку, спасылаючыся на Цыгенхальса, прыкінуць пекаторыя яе рысы, дык робім гэта з поўнай пэўнасцю, што яны не выдуманыя, не перабольшаныя і не знявечаныя, бо вялікі даследчык пацвярджае іх аўтэнтычнасць мноствам літаратурных і іншых дакументаў. У ацэнцы гэтай эпохі мы сыходзімся з гэтым вучоным, які, дарэчы, быў адзіны, хто сур’ёзна вывучаў фельетаністычную эпоху; пры гэтым мы рупімся не забывацца, што даволі лёгка, але, бадай што, недарэчы і зусім ужо неразумна крывіць губы з памылак і замарачэнняў колішніх часоў.
    Пачынаючы ад схілу сярэднявечча, духоўнае жыццё Еўропы выявілася ў дзвюх асноўных тэндэнцыях: вызваленне думкі і веры з-пад уплыву любых аўтарытэтаў, інакш кажучы, барацьба розуму супроць панавання Рымскай царквы, розуму, які ўсвядоміў сябе паўнапраўным і суверэнным, і, з другога боку, патаемная, але тым больш пільная патрэба розуму ва ўзаконенні гэтай яго свабоды, у новым аўтарытэце, які б зыходзіў з яго самога і быў яму адэкватны. Падсумоўваючы, можна смела сказаць: у цэлым дух узяў верх у гэтай часам надзіва супярэчлівай барацьбе ў імя дзвюх прынцыпова палярных мэт. Ці акупіла гэта перамога процьму ахвяр, прынесеных у імя яе, ці дастаткова дасканалы сённяшні парадак духоўнага жыцця, ці доўга ён пратрымаецца, каб апраўдаць усе цярпенні, сутаргі і анамаліі — ад працэсаў супраць ерэтыкоў і публічных аўтадафэ да здзяцінелых, звар’яцелых альбо «руканаложаных геніяў», — займацца такім пытаннем пам не дазволена. Мінулае мінулася: было яно ўдалае ці лепш яго і зусім не было б, прызнаем мы за ім які-колечы «сэнс» ці не прызнаем, — усё гэта не мас аніякага значэння. Адгрукаталі і памянёныя вышэй баталіі за «свабоду» духу; дух цзлкам скінуў з сябе апеку царквы, а часткова і дзяржавы і ў канцы «фельетаністычнай эпохі» здабыў
    нечуваную і для яго самога нясцерпную свабоду, аднак ён так і не знайшоў сфармуляванага ім самім і паважанага закону, новага аўтарытэту, праўдзівай легітымнасці так і не здабыў. Далібог, дзіву даешся з прыведзеных Цыгенхальсам прыкладаў прадажнасці і самапаганьбення духу ў тыя далёкія часы.
    Шчыра кажучы, не можам мы даць адназначнай дэфініцыі таго прадукту, па якім мы называем усю эпоху эпохай «фельетона». Складваецца ўражанне, што «фельетоны» як асабліва папулярныя публікацыі ў штодзённых газетах прадукаваліся мільёнамі і былі галоўнай духоўнай спажывай прагнай да адукацыі публікі, што яны трактавалі ці, правільней кажучы, «абсмоктвалі» ўсялякія прадметы ведаў і, як нам здаецца, самыя разумныя фельетаністы самі пакепвалі са сваёй працы. Цыгенхальс, прынамсі, прызнаецца, што ў сваіх даследаваннях сустракае такія працы, якія трэба разглядаць як здзек аўтара з сябе, інакш бо яны ўвогуле не паддаюцца тлумачэнню. Мы сапраўды можам дапусціць, што ва ўсю гэту масавую прадукцыю замешана вялікая доза іроніі і сама:роніі і што яшчэ трэба падабраць ключ да яс ўразумення. Вытворцы гэтых тандэтаў або сядзелі ў рэдакцыях газет, або былі «вольныя» мастакі, часам іх нават называлі паэтамі: здаецца, многія з іх былі з вучонага саслоўя, скажам, высокага рангу прафесары з вышэйшых установаў. Найбольш папулярны матэрыял такіх артыкулаў — анекдоты з жыцця і перапіскі славутых людзей, мужчын і жанчын, мілыалі прыкладна такія загалоўкі: «Фрыдрых Ніцшэ і дамскія моды ў сямідзесятыя гады дзевятнаццатага стагоддзя», «Любімыя стравы кампазітара Расіні» або «Роля пакаёвых сабачак у жыцці славутых куртызанак» і г. д. Вялікая любоў прыпала таксама на долю псеўдагістарычных опусаў на тэмы салонных гутарак, напрыклад: «Векавечныя мары пра штучпы выраб золата і відазмяненні іх па працягу стагоддзяў» альбо «Спробы хімікафізічнага ўздзеяння на надвор’е» і г. д. Перакладаючы прыведзепыя Цыгснхальсам загалоўкі такіх мудраванняў, мы дзіву даёмся не так таму, што знаходзіліся людзі, якія дзень у дзснь глыталі такую бурду, як таму, што аўтары з імем, уплывам і не абы-якой адукацыяй пасаблялі, як гэта тады называлася, «абслугоўваць» неверагодны попыт на займальную лухту; тэрмін гэты азначаў, між іншым, і колішнія адносіны чалавека да
    машыны. Часам фельетаністы захапляліся ўсялякімі інтэрв’ю са слыннымі людзьмі на надзённыя тэмы, пад што Цыгенхальс адводзіць цэлы раздзел. У славутага хіміка або піяніста пыталіся, напрыклад, якое ён думкі пра тыя або іншыя палітычныя падзеі; папулярным акторам, балерынам, спартсменам, лётчыкам, a то і паэтам задавалі пытанне пра перавагі і недахопы халасцякоўства, прычыны фінансавых крызісаў і г. д. Адзіна важным пры гэтым лічылася спалучэнне гучнага імя з актуальнай тэмай; у Цыгенхальса мы знаходзім забойчыя прыклады гэтага, ён прыводзіць іх сотнямі. Як мы ўжо казалі, да такой рупнасці, мусіць, дамешвалася добрая шчэпця іроніі, гэта была дэманічная іронія, іронія роспачы, нам цяжка асэнсаваць усё гэта; што ж да процьмы недасведчаных, якія ў тыя часы проста-такі прападалі за чытаннем, дык усе тыя гратэскі яны прымалі на чыстую веру. Калі якая-небудзь славутая карціна пераходзіла да іншага*ўладальніка, калі з малатка прадавалі каштоўны манускрыпт, калі згараў стары замак альбо атожылак знакамітага роду ўблытваўся ў скандальныя авантуры, у тысячах фельетонаў чытачу не толькі падавалі гэтыя факты, але таго ж дня або назаўтра яго частавалі процьмай анекдатычных, гістарычных, псіхалагічных, эратычных і ўсякіх іншых падрабязнасцяў на гэтую тэму, кожнае надзённае здарэнне выклікала лавіну пісаніны, прычым сама манера падачы гэтых матэрыялаў была пазначана пячаткай «шырспажыўнага» тавару, вырабленага ў спеху і пры поўнай безадказнасці. Далей, да сферы фельетанізму, як нам здаецца, трэба залічыць і некаторыя гульні, на якія запрашаліся і без таго перакормленыя пазнаваўчым матэрыялам чытачы, пра што сведчыць шырачэзны экскурс Цыгенхальса ў дзівосны феномен — «красворды». Тысячы спрацаваных і змораных цяжкім жыццём людзей у хвіліны адпачынку, каб вы ведалі, сядзелі над квадратамі і крыжамі і ўпісвалі ў іх, як таго вымагалі правілы гульні, розныя літары. He будзем, аднак, спяшацца разглядаць гэта як смяхотную і дзівацкую вычуду, устрымаемся ад кепікаў. Людзей, якія гулялі ў гэтыя дзіцячыя гульні-загадкі, чыталі гэтыя фельетоны, ані ў якім разе нельга назваць наіўнымі дзецьмі альбо ахвочымі да ўсякіх забаў феакійцамі, божа барані, яны жылі ў вечным страху сярод палітычных, эканамічных і маральных узрушэнняў, вакол іх усё віравала, яны пера-