Гульня шкляных перлаў
Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
Герман Гесэ
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 476с.
Мінск 1991
— Равана! — закрычаў Даса. — Равана, сынку мой, кветачка мая! — ён упаў на калені, прынік тварам да галавы хлопчыка; як на малітве, стаяў ён на каленях перад замоўклай жонкай і сынам, аплакваючы абаіх, пакланяючыся абаім. Ен адчуваў пах крыві і тлену, змяшаны з пахам ружовага алею, якім былі намашчаныя валасы дзіцяці. Ледзяным позіркам глядзела Праваці на абодвух.
Нехта крануў Дасу за плячо — гэта быў адзін з военачальнікаў Гавінды, ён загадаў яму ўстаць і вывеў з пакоя. Hi слова не сказаў Даса Праваці, ні адзінага яна яму.
Яго звязанага кінулі на падводу і завезлі ў сталіцу
княства Гавінды, дзе кінулі ў вязніцу; тут з яго знялі частку кайданоў, салдат прынёс збанок з вадою, паставіў яго на каменную падлогу і выйшаў, зачыніўшы дзверы на завалу. Адна рана на плячы паліла агнём. Даса вобмацкам знайшоў збанок, абліў рукі і твар. Яго даймала смага, але ён не напіўся — так ён хутчэй памрэ, вырашыў ён. Калі ж гэта ўсё скончыцца,' калі? Ен прагнуў смерці, як яго перасохлае горла вады. Толькі смерцьзбавіць яго сэрца ад пакуты, толькі смерць назаўсёды сатрэ ў ягонай душы вобраз маці з мёртвым сынам на каленях. Але сярод гэтай пакуты слабасць ( поўная знямога як бы прыйшлі да яго з дапамогай, ён апусціўся на зямлю і задрамаў.
Прачнуўшыся, ён, усё яшчэ нічога не ўсведамляючы, хацеў быў працерці вочы, але не змог, рукі былі занятыя, яны нешта трымалі. Тады ён канчаткова прачнуўся, расплюшчыў вочы і не ўбачыў ніякіх сцен — усюды было разліта яркае, пераможнае святло: на дрэвах, на лістоце, на траве. Даса доўга маргаў, святло ўдарыла яго бясшумна, але з вялікай сілай, і страшныя дрыжыкі прабеглі па ўсім целе ад галавы да пят, ён маргаў і маргаў, твар яго перакрывіўся, як ад плачу, і нарэшце ён зусім разамкнуў вочы. Ен стаяў у лесе і трымаў у руках сасуд з вадою, каля ног пералівалася крыніца то зялёным, то рудым колерам, а за папаратнікавымі зарасцямі, ён ведаў, стаіць будан і там яго чакае ёг, які паслаў па ваду, які так дзіўна смяяўся, калі Даса прасіў яго расказаць яму пра майю. Дык значыцца, ён не прайграў бітвы, не страціў сына, не быў князем, не быў бацькам, і ўсё ж ёг выканаў яго жаданнс і паказаў яму, што такое майя: палац і сад, кнігі і птушкі, княскія клопаты і бацькоўская любоў, вайна і рэўнасць, каханне да Праваці і пакутлівы недавер да яе — усё гэта было Нішто. He, не Нішто, усё гэта было майя! Даса стаяў ашаломлены, слёзы беглі па твары, у руках дрыжаў сасуд, якім ён толькі што зачарпнуў вады пустэльніку, вада плёскалася цераз край і бегла па нагах.
Яму здалося, быццам ад яго нсшта адрэзалі, нешта выбралі з галавы, і ўтварылася пустата': так раптам ён страціў такія доўгія пражытыя гады, скарбы, зведаныя радасці, перанесены боль, перажыты страх і роспач, якія выпалі яму на самым парозе смёрці, — усё гэта ў яго забрана, эггнула, ецёрта, ператварылася ў Нішто і ўсё ж не ў Нішто! Засталіся ўспаміны, цэлыя карціны
адбіліся ў мазгу; ён усё яшчэ бачыў: вось сядзіць Праваці, вялікая і застылая, з пасівелымі ўмомант валасамі, а на каленях у яе ляжыць сын, і здаецца, быццам яна сама задушыла яго, быццам гэта яе здабыча, а рукі і ногі ў дзіцяці, як завялыя сцяблінкі, звісаюць з яе каленяў. 0, як хутка, як пачварна хутка і страшна, як грунтоўна яму паказалі, што такое майя! Усё кудысьці адсунулася, доўгія гады, поўныя такіх значных падзей, сціснуліся ў імгненні, і ўсё, што ўяўлялася яму такой поўнай рэальнасцю, усё гэта ён бачыў толькі ў сне. A што, калі і ўсё астатняе, што было да гэтага, уся гісторыя пра княскага сына Дасу, яго пастухоўскае жыццё, яго жаніцьбу, яго помсту, яго ўцёкі да пустэльніка •— раптам усё гэта былі толькі карціны, якія можна ўбачыць наразьбёных сценах палаца, дзе сярод лісця паказаны кветкі і зоркі, птушкі, малпы і багі! А тое, што ён прачнуўшыся перажываў і бачыў толькі што, пасля страты княства, пасля бітвы і палону, тое, што ён стаіць цяпер каля крыніцы з сасудам у руках, з якога вось зноў выплюхнулася крыху вады, усе ягоныя думкі — ці не з таго яны самага матэрыялу, ці не сон усё гэта, ці нс майя? А ўсё, што яшчэ напсрадзе, што перажывс, пабачыць вачыма, памацае рукамі, пакуль не прыйдзе смерць, ■— хіба гэта будзе з іншага матэрыялу, хіба гэта будзе нешта і'ншае? He, уся гэта прыгожая і жорсткая, чароўная і безнадзейная гульня жыцця, з яе пякучымі асалодамі і пякучым болем, — толькі гульня і падман, толькі бачнасць, толькі майя.
Даса стаяў ашаломлены. Сасуд у яго ў руках зноў уздрыгнуў, выплеснулася вада і пабегла па нагах на зямлю. Што ж яму рабіць? Зноў напоўніць сасуд, занесці ёгу, каб ён пасмяяўся з яго, з усяго таго, што Даса перажыў у сне? Гэта не дужа цешыла. Ен апусціў сасуд, выліў ваду і адкінуў яго ў мох. Сеў і задумаўся. Хопіць яму сноў, гэтага дэманічнага перапляцення падзей, радасцяў і пакут, што рвалі сэрца і студзілі кроў, а потым раггтам аказваліся майя і дурылі цябе, годзе яму ўсяго гэтага, не трэба яму ні жонкі, ні дзяцей, ні тропа, ні перамог, ні помсты, ні шчасця, ні розуму, ні ўлады, ні дабрачыннасці. Нічога яму не трэба, акрамя спакою, ён прагне канца, хоча спыніць раскручанае кола, гэтую бясконцую змену праяў, ён прагне сцерці іх. Ды і сябе ён прагне спыніць і сцерці, як ён гэтага прагнуў, калі ў тым апошнім баі накінуўся на ворагаў, сек
і крышыў, калі секлі і крышылі яго самога, і ён наносіў раны і атрымліваў іх, пакуль не зваліўся на зямлю. A што было потым? Потым настаў правал няпамяці, ці дрымоты, ці смерці. I тут зноў абуджэнне, і ў сэрца зноў урываецца хваля жыцця, плынь пачварных, прыгожых і страшных відзежаў, бясконцая, няўхільная, і ты не ўвінешся ад яе да наступнай няпамяці, да наступнай смерці. Ды і яна, магчыма, будзе толькі кароткім перапынкам, нядоўгім адпачынкам, каб перавесці дўх і зноў стаць адной з тысячаў фігур у гэтым дзікім, абмарачальным і безнадзейным танцы жыцця. He, гэта згладзіць нельга, гэтаму няма канца!
Нейкі неспакой прымусіў яго ўскочыць. Калі ўжо ў гэтым клятым танцы няма спакою, калі яго адзінае запаветнае жаданне нельга выканаць, тады нішто я.му не замінае зноў зачэрпнуць вады і занесці старому, як той яму загадаў, хоць ніякага права не меў загадваць. Гэта была паслуга, якой ад яго патрабавалі, даручэнне, і яго можна было паслухмяна выканаць, гэта лепей, чым сядзець тут і прыдумляць розныя спосабы самазабойства, наогул паслушэнства і служэнне намнога лягчэйшае і лепшае, намнога больш нявіннае і карыснае, чым улада і адказнасць — гэта ён ведаў добра. Так што, Даса, бяры сасуд, зачарпні вады і занясі яе свайму гаспадару!
Калі ён падышоў да будана, настаўнік сустрэў яго нейкім дзіўным позіркам, і былі ў гэтым позірку і пытанне, і спагада, і вясёлае разумснне: гэта быў позірк, якім юнак сустракае падлетка пасля таго, як той перажыў цяжкую і разам з тым крыху ганебную прыгоду, якое-небудзь выпрабаванне на мужнасць. Гэты царэвіч-пастух, гэты прыблуда-гаротнік хоць і бегаў толькі што да крыніцы, ды і адсутнічаў, можа, з чвэрць гадзіны, але за гэты час паспеў пабыць у вязніцы, страціць жонку, сына, цэлае княства, закончыць цэлае чалавечае жыццё, убачыць вечнае Кола ў руху. Хутчэй за ўсё гэты хлопец і раней абуджаўся адзін або некалькі разоў і ўдыхаў глыток праўды, інакш бы ён не прыйшоў сюды і не заставаўся б тут так доўга; але цяпер ён прачнуўся па-сапраўднаму, цяпер ён выспеў на доўгі шлях. Патрэбен будзе не адзін год, каб толькі паставіць яму дыханне, навучыць яго правільна сядзець.
I гэтым адным позіркам, у якім быў толькі намёк на спагаду, на повязі паміж імі, повязі настаўніка і
вучня, — толькі гэтым адным позіркам ёг учыніў абрад прыёму Дасы ў навуку. Гэты позірк выганяў непатрэбныя думкі з галавы вучня і заклікаў яго да пакоры і служэння.
Больш нам няма чаго сказаць пра жыццё Дасы, усё астатняе адбылося па той бок вобразаў і дзеянняў. Лесу ён больш не пакідаў.
3 М Е С Т
ГУЛЬНЯ шкляных ПЕРЛАЎ
Спроба ўсім даступных уводзін у яе гісторыю . 5
ЖЫЦЦЕШС ЕЗЭФА КНЭХТА, МАПСТРА ГУЛЬНІ
Пакліканнс 39
Вальдцэль . 72
Студэнцкія гады 92
Два Ордэны 121
Місія .... 147
Magister Ludi 172
На пасадзе .196
Два полюсы 222
Г утарка 243
Падрыхтаванні 272
Пасланне 292
Легенда 316
ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА ЕЗЭФА КНЭХТА
Вершы шкаляра і студэнта
Скарга 369
Кампраміс 369
Таемна ж прагнем 370
Літары 370
Чытаючы старадаўняга філосафа 371
Апошні Майстар Гульні шкляных псрлаў . . . 372
Да адной Бахавай такаты 372
Сон 373
Служэнне 376
Мыльныя пузыры 376
Пасля чытання «Summa contra gentiles . . . 377
Прыступкі 378
Гульня шкляных перлаў 378
Тры жыцці
Заклінальнік дажджу 379
Спавядальнік 416
Індыйскі жыццёпіс 443
Гесэ Г.
Г43 Гулыія шкляных перлаў: Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў: Раман/Пер. з ням. В. Сёмуха / Іл. У. Бойкі. — Мн.: Маст. літ., 1991.— 476 с.: іл.
ISBN 5-340-00754-5 (беларус.).
Гессэ Г. Нгра в бнсер: Роман.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Герман Гесэ (1877—1962) у рамане «Гульня шкляных перлаў» спрабуе вырашыць праблему, якая заўсёды яго хвалявала, — як спалучыць існаванне мастацтва з існаваннем бесчалавечнай цывілізацыі, як выратаваць ад згубнага ўплыву так званай масавай культуры высокі свет мастацкай творчасці.
4703010100—070
Г М 302(03)-92 163-91 ББК 84.4 Ге
Лнгерагурно-художественное нзданне
ГЕССЕ ГЕРМАН Нгра в бйсер Роман
Мннск, нздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке
Літаратурна-мастацкае выданне ГЕСЭ ГЕРМАН Гульня шкляных перлаў Раман
Рэдактар Л. I. Каўрус. Мастак У. А. Бойка.
Мастацкі рэдактар В. А. Губараў. Тэхнічны рэдактар М. Ц. Папкова. Карэктар К. У. Дзмітрыенка.
ІБ № 3547
Здадзена ў набор 11.10.90. Падп. да друку 21.02.92. Фармат 84Х Юв’/эг-
Папера пісчая. Гарнітура літаратурная. Ум. друк. арк. 25,20. Ум. фарб.-адб. 25,62. Ул.-выд. арк. 26,33. Тыраж 2 800 экз. Зак. 1551.
Цана 3 р. 80 к.
Выдавецтва «Мастацкая літартура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь 220600, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Друкарня «Перамога», 222310, г. Маладзечна, вул. Таўлая, 11.
ВЫДАВЕЦТВА
«МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА»
Чытайце творы з серыі «Скарбы сусветнай літаратуры»
ТОМАС МЛН
Доктар Фаўстус
Раман
УІЛЬЯМ ШЭКСПІР
Трагедыі. Санеты
ЭРНЭСТ ХЕМІНГУЭЙ