• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Ен жыў у бясконцых вандроўках, хаваючыся, не тое каб па-сапраўднаму ўцякаючы ад людзей, а пазбягаючы іх. I вось аднаго разу вандроўкі прывялі яго ў зялёны пагорысты край, які здаўся яму такім цудоўным і радасным, нібыта ўсё тут вітала яго, як даўняга знаёмага: ён пазнаваў то поле ў даліне, дзе калыхаліся пахучыя травы, то сакоўныя лугі — усё нагадвала яму вясёлы і
    бесклапотны час, калі ён не ведаў кахання і рэўнасці, злосці і помсты. Гэта быў той край, дзе калісьці з таварышамі ён пасвіў каровы: найлепшы час яго маладосці глядзеў на яго з далёкіх глыбіняў незваротнага. Салодкай скрухаю заныла сэрца ў Дасы на прыветлівыя галасы гэтых мясцін: ласкавага ветрыку, што шалясцеў у серабрыстай лістоце вярбы, імклівага ручая, што напяваў такую задорыстую і вясёлую паходную песню, на звонкія галасы птушак і басовае брунжанне залатых чмялёў. Усё тут гучала прыстанішчам, радзімай, і яму, звыкламу да вандроўнага пастухоўскага жыцця, яшчэ ніводзін край не здаваўся такім родным.
    Гэтыя галасы ўжо гучалі ў ягонай душы, яны падганялі яго, і ён з пачуццямі, падобнымі на пачуцці чалавека, які вярнуўся на радзіму, бадзяўся па землях гэтай прыязнай яму краіны ўпершыню за многія страшныя месяцы не як чужы, нс як выгнанец, асуджаны на смерць уцякач, а з шчырым сэрцам, ні пра што не думаючы, нічога не прагнучы, увесь у ціхай радасці жыцця, убіраючы ў сябе ўсё, што было вакол яго, з глыбокай удзячнасшо і пэўным здзіўленнем перад гэтым новым, нязвыклым, упершыню з захапленнем перажытым станам душы, перад гэтай адкрытасцю без жаданняў, гэтай весялосцю без запалу, перад гэтай радаснай і ўдзячнай гатоўнасцю да сузірання. 3 зялёных лугоў яго пацягнула ў лес, пад шаты дрэў, у запырсканы сонечнымі блікамі морак; пачуццё вяртання на радзіму там яшчэ памацнела і павяло яго па сцежках, якія ногі яго, здавалася, знаходзілі самі, пакуль ён, прабраўшыся праз зарасці папараці, гэты маленькі лес у вялікім лесе, не ўбачыў будан, а перад ім нерухомага ёга ■— таго самага, якога ён калісьці падглядваў і якому насіў малако.
    Даса стаяў, быццам прачнуўшыся. Тут усё было як раней, тут час не ішоў, тут ніхто не забіваў і не пакутаваў; тут жыццё і час застылі, быццам крышталь, у непарушным спакоі. Ен глядзеў на старога, і ў яго сэрца вярталіся тыя самыя захапленне, любоў і туга, якія ён адчуваў тут, калі першы раз убачыў Era. Ен глядзеў на будан і думаў, што на пачатку вялікіх дажджоў яго трэба было б крыху паладзіць. Потым ён асмеліўся асцярожна падысці да будана, увайшоў у яго, агледзеўся і ўбачыў, што ў ім амаль нічога не было: ляжанка з лісця, высушаны гарбуз з вадой і пусты плецены кош. Ен узяў кош, выйшаў і пачаў шукаць у лесе чаго-небудзь на ежу,
    знайшоў некалькі пладоў і салодкіх каравёў, вярнуўся, узяў гарбуз і прынёс свежай вады. Вось ён і зрабіў тое, што тут трэба было зрабіць. А як мала трэба чалавеку, каб жыць! Даса сеў на зямлю і аддаўся марам. Ен быў рады гэтаму маўкліваму, летуценнаму спакою ў лесе: ён быў рады голасу ў яго душы, які прывёў яго сюды, дзе ён яшчэ хлопцам адчуваў нешта падобнае на мір, шчасце і радзіму.
    Так ён і застаўся ў маўклівага. Мяняў подсцілку з лісця, збіраў у лесе плады і карэнне, потым паправіў стары будан і непадалёк пачаў будаваць новы, ужо сабе. Здавалася, стары трывае яго, аднак ці заўважыў ён наогул яго, зразумець было ніяк нельга. Устаючы пасля самапаглыблення, ёг ішоў у будан і клаўся спаць, або крыху еў, або прагульваўся па лесе. Даса жыў каля шаноўнага, як слуга каля вялікага пана, правільнсй нават, як хатняя жывёліна, прыручаная птушка або мангуста жыве каля людзей, амаль непрыкметная, з калівам карыснасці. Даса, які быў уцякач і доўга жыў з нячыстым сумленнем, няўпэўнены ў заўтрашнім дні, штохвіліны чакаў пагоні, гэта спакойнае жыццё, лёгкая праца і суседства чалавека, які, здавалася, не заўважаў яго, нейкі час былі шчасцем: ён спаў без страшных сноў, а выпадалі дні, калі ён ні разу не ўспамінаў пра мінулае. Пра будучыню ён не думаў, а калі і ўзнікалі жаданні або туга па чым-небудзь, дык гэта па тым, каб застацца тут, каб ёг увёў яго ў таямніцы пустэльніцтва, каб і самому зрабіцца ёгам, далучыцца да ганарлівай спакойнасці. Ен пачаў пераймаць позы шаноўнага, спрабаваў, скрыжаваўшы ногі, як і ён, сядзець нерухома, як і ён, сузіраць невядомы свет, глядзсць на праявы жыцця і не ўспрымаць таго, што непасрэдна блізка ад яго. Пры гэтым ён хутка стамляўся, зацякалі ногі, ныла спіна, дакучалі камары або раптам пачынала свярбець скура, гэта змушала яго юрзаць, часацца і рэштаю ўставаць. Але бывала і так, што ён адчуваў нсшта іншае, падобнае на спустошанасць, на незвычайную лёгкасць, ён быццам лунаў, як лунаюць у сне: трэба толькі крыхукрыху адштурхнуцца ад зямлі, і ўжо ляціш, як пушынка. У такія хвіліны на яго находзіла прадчуванне таго, як гэта будзе, калі ён увесь час будзс так лунасць, калі цела і душа скінуць з сябе цяжар і будуць узносіцца ў дыханні вялікага, чыстага і сонечнага жыцця, узвысяцца і растануць у незямным, бясчасавым і вечным. Аднак
    хвіліны гэтыя так і заставаліся хвілінамі і прадчуванні — толькі прадчуваннямі. Расчараваны, зноў вяртаючыся ў сваю будзённасць, ён думаў, як добра было б, калі б майстар узяў яго ў вучні, увёў у свае практыкаванні, у тайну свайго майстэрства і зрабіў з яго ёга. Але як гэтага дасягнуць? Здавалася, пустэльнік ніколі не ўбачыць яго, як бачаць вачамі, ніколі і словам з ім не перакінецца. Здавалася, дні і гадзіны, лес і будан — усё гэта было недзе па той бок, як і ён сам быў па той бок слоў.
    I ўсё ж аднойчы ён сказаў адно слова. У Дасы зноў настаў такі час, калі ён ноч у ноч бачыў страшныя сны, то завабліва салодкія, то завабліва страшныя, то Праваці яўлялася яму, то ён зноў перажываў усе страхі ўцёкаў. I ўдзень ён не дабіваўся ніякіх поспехаў, доўгага нерухомага спакою і паглыблення ў сябе ён не вытрымліваў, думаў пра жанчын, пра каханне і падоўгу без нічога ніякага блукаў па лесе, магчыма, было вінаватае надвор’е: стаяла засуха, наляталі парывы гарачага ветру... I вось зноў настаў адзін такі нядобры дзень, калі звінелі камары, а надоечы ўночы Даса бачыў сон, гнятлівы, страшны, што там у тым сне было, ужо і не памятаў, але цяпер на яве сон здаўся яму недазволеным, мізэрным і ганебным вяртаннем у ранейшае жыццё, на раннія яго ступені. Увесь гэты дзень ён таптаўся каля будана, устрывожаны і пануры, усё валілася з рук, некалькі разоў ён садзіўся папрактыкавацца ў самапаглыбленні, але яго адразу агортвала нейкая ліхаманкавая трывога, рукі і ногі тузаліся, быццам тысячы мурашак паўзлі па яго целе, у патыліцы гарэла, хвіліны ён не вытрымліваў такога стану; збянтэжаны і прысаромлены, ён касавурыўся на старца, які сядзеў у дасканалай позе, вочы звернутыя ў сябе, усярэдзіну, a зіхаткі ад спакойнай радасці твар пахітваецца, быццам кветка на сцябліне.
    Калі ёг устаў і пакіраваўся да будана, Даса, які ўжо даўно пільнаваў гэтага мігу, заступіў яму дарогу і з роспаччу запалоханага ўцекача сказаў:
    —■ Даруй, шаноўны, што я ўварваўся ў тваю цішышо. Я шукаю міру, шукаю спакою. Я хацеў бы жыць, як ты, і стаць, як ты. Я яшчэ малады, але зазнаў шмат гора, доля жорстка абышлася са мною. Я нарадзіўся князем, але мяне прагналі да пастухоў, і я вырас пастухом, дужы і вясёлы, як малады бычок, і я быў чысты сэрцам.
    Потым я ўведаў жанчын, і калі ўбачыў самую прыгожую, я ўсё жыццё аддаў ёй і памёр бы, калі б яна не выйшла за мяне. Я пакінуў таварышаў-пастухоў, прысватаўся да Праваці і стаў зяцем. Я служыў гэтую службу, цяжка працаваў, але ж Праваці была мая, кахала мяне, або я думаў, што яна мяне кахае, і кожны вечар я вяртаўся ў яе абдымкі, і яна туліла мяне да свайго сэрца. I раптам у нашыя краі прыходзіць раджа, той самы, за якога мяне яшчэ змалку выгналі, прыйшоў і адабраў маю Праваці, і я ўбачыў Праваці ў яго абдымках. Гэта быў самы страшэнны боль, які я зведаў, і ён перамяніў мяне і ўсё маё жыццё. Я забіў раджу, я забіў і пачаў жыць жыццём злачынцы, уцекача, за мною гналіся, ні гадзіны я не быў спакойны за сваё жыццё, пакуль не дабраўся сюды. Я чалавек без розуму, о, шаноўны, я забойца, магчыма, калі-небудзь мяне схопяць і чацвяртуюць. He магу я болей жыць гэтым жудасным жыццём, я хачу пазбыцца яго.
    Ёг няўзрушна выслухаў гэтую казань, прыплюшчыўшы вочы. Цяпер ён расплюшчыў іх і глядзеў у твар Дасы, гэта быў ясны, пранізлівы, амаль невыносна цвёрды, засяроджаны і прамяністы позірк, і, у той час, як ён разглядаў Дасаў твар і разважаў над спешлівым расказам, яго рот павольна скрывіўся на ўсмешку і на смех, і з бязгучным смехам ён затрос галавой і паўтараў, смеючыся:
    — Майя, майя!
    Дарэшты збянтэжаны і прысаромлены Даса так і застыў, а старац падняўся і перад вячэрай пагуляў крыху па вузкай сцежцы ў зарасцях папараці, быццам вытрымліваў такт, роўнымі крокамі прайшоўся ўзад і ўперад і, зрабіўшы так крокаў сто, вярнуўся ў будан, і твар яго зноў зрабіўся такі, які ён быў заўсёды, звернуты кудысьці яшчэ, а не да свету з’яў. Што ж гэта была за ўсмешка на гэтым заўсёды такім нерухомым твары ў адказ на сказаныя Дасам словы? Прыйдзецца яму пакруціць над гэтым галаву. Ці быў зычлівы або здзеклівы смех, які так жахліва прагучаў у момант роспачнага прызнання Дасы, яго мальбы, ці быў ён суцяшальны або асуджальны, боскі або дэманічны? Ці быў ён цынічнае хіхіканне старца, які ўжо нічога больш не здольны прымаць сур’ёзна, або смех мудраца з чужое дурасці? Ці азначаў ён адмаўленне, дараванне ці загад згінуць з вачэй? I можа, гэта была парада, прапанова
    Дасу пераймаць і таксама смяяцца? Ніяк не мог ён зразумець гэтага смеху. I ўначы, доўга не могучы заснуць, ён усё думаў пра гэты смех, у які старцу ператварылася ўсё жыццё, усё шчасце і ўсё гора Дасы. Даса не пераставаў думаць пра гэты смех, як не перастаюць грызці стары і цвёрды корань, яго грызуць таму, што ён усё яшчэ нешта нагадвае, нечым пахне, і гэтаксама Даса чапляўся за слова, якое стары гукнуў на такой высокай ноце, так радасна і з такой неспасцігальнай прыемнасцю: «Майя, майя!» Што менавіта азначала яно, ён напалавіну ведаў, напалавіну здагадваўся, ды і тое, як стары выкрыкнуў яго, дазваляла здагадвацца пра сэнс гэтага слова. Майя — гэта было жыццё Дасы, маладосць Дасы, самае салодкае шчасце і горкая доля яго, майя — гэта была прыгажуня Праваці, майя — гэта каханне і яго радасці, майя — гэта ўсё жыццё. Гэта было жыццё Дасава і ўсіх людзей, якім яго бачыў ёг, і было ў ім для яго нешта дзіцячае, блазенскае, нейкі тэатр, гульня ўяўлсння, Нішто ў стракатай абалонцы, мыльная бурбалка, нешта, з чаго можна ахвотна пасмяяцца, але да чаго разам з тым трэба ставіцца пагардліва і што ні ў якім разе нельга прымаць сур’ёзна.