• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Як і сама радасць жыцця, яго сад, яго кнігі паступова яму ачужэлі, здрадзілі яму, альбо ён ім, так пасту-
    пова чужэла і зневяралася яму і тая, што доўгія гады была шчасцем і слодыччу ягонага жыцця. Усё пачалося з палітыкі, і тады, калі Праваці сказала перад ім сваю палымяную прамову, амаль адкрыта назваўшы ягонае нежаданне ўчыніць несправядлівасць, яго любоў да свету — баязлівасцю, і калі яна з расчырванелымі шчокамі кінула яму ў твар пякучыя словы пра княскі гонар, геройства і ганьбу, — менавіта тады яго ахапіла пачуццё, падобнае на кружэнне галавы, і ён раптам убачыў, наколькі аддалілася ад яго жонка ці ён ад яе. 3 таго часу прорва паміж імі ўсё шырэла і шырэла, і ні ён, ні яна нічога не рабілі, каб перакрыць яе. Правільней, самому Дасу трэба было нешта зрабіць, бо прорву гэтую бачыў ён адзін і гэта ў ягоным уяўленні яна пашыралася і нарэшце стала непраходнай бсзданню, прорваю паміж двума светамі, паміж светам мужчыны і светам жанчыны, паміж «але» і «не», паміж душой і целам. Азіраючыся назад, ён бачыў усё вельмі ясна і выразна: даўно калісьці Праваці, цудоўная Праваці, закахала яго ў сябе, гуляла ім, пакуль не дамаглася, што ён разлучыўся з сваімі таварышамі і сябрамі і ўсім ціхім, радасным пастухоўскім жыццём і дзеля яе пасяліўся на чужыне, пачаў служыць, стаў зяцем у доме ў нядобрых людзей, якія выкарысталі яго любоў і прымусілі цяжка працаваць. Потым паявіўся гэты Нала, і пачаліся ўсе няшчасці ў Дасы. Нала адабраў у яго жонку — ён жа быў раджа, яго святочныя строі, палаткі, слугі, коні спакусілі бедную, не прывыклую да раскошы жанчыну, і наўрад ці гэта яму абышлося вялікай турботай. Аднак ці мог бы ён спакусіць яе так хутка і лёгка, калі б яна ў глыбіні душы была цнатлівая і верная? Ну што ж, раджа спакусіў яе або проста авалодаў ёю і прычыніў Дасу самы горкі боль, які Даса датуль ведаў. Але ён, Даса, адпомсціў, забіўшы таго, хто адабраў у яго шчасце, і гэта была вялікая перамога. Яму адразу давялося ўцякаць. Многія дні, тыдні, месяцы ён хаваўся ў зарасніках і ў трыснягу, не давяраючы нікому, пастаўлены па-за законам. Але што рабіла ўвесь гэты час Праваці? Ніколі яна не расказвала яму пра гэта. Як бы тое там ні было, яна не пабегла за ім, а пачала шукаць Дасу толькі тады, калі яго як першароднага абвясцілі князем і ён ёй спатрэбіўся, каб узысці на прастол і пасяліцца ў палацы. Вось тады яна і знайшла яго ў лесе і вывела, адарвала ад шаноўнага пустэль-
    ніка. Дасу ўвабралі ў багатае адзенне, абвясцілі раджай, але ўсё гэта быў толькі пусты бляск, толькі блізір шчасця, а на самай справе, ад чаго ён уцёк тады і на што прамяняў сваё жыццё ў лесе? Прамяняў на бліскучае княжанне, на абавязкі князя, якія спачатку здаліся яму лёгкімі, але паступова рабіліся ўсё цяжэйшымі і цяжэйшымі, прамяняў на сваю прыгажуню-жонку, на салодкія гадзіны кахання з ёю і на сына, на любоў да яго, але і на трывогу за яго жыццё, за яго шчасце, — вайна ж стаяла ля парога! Вось што прынесла з сабой Праваці пасля таго, як убачыла яго каля крыніцы ў лесе. Але чаго ён пазбыўся, што пакінуў? А пазбыўся ён лясной заміранасці, пабожнай самоты, суседства і прыкладу святога старца, надзеі на вучнёўства і права зрабіцца пераемнікам, надзеі на забыццё глыбокага, яркага, непахіснага душэўнага спакою мудраца, надзеі вызваліцца ад барацьбы і бедаў, якія заўсёды спадарожнічаюць жыццю. Спакушаны прыгажосцю Праваці, зачараваны жанчынай, ён заразіўся яе славалюбствам і пакінуў тую адзіную дарогу, якая толькі і можа прывесці да вызвалення і спакою. Вось якім цяпер уяўлялася яму яго жыццё, ды і праўда, яго лёгка было растлумачыць менавіта такім чынам, варта было яго толькі крыху прыхарошыць і сёе-тое прапусціць. А прапусціў ён, між іншым, тое, што яшчэ зусім не быў вучнем пустэльніка, а наадварот, збіраўся пакінуць яго. Як лёгка ўсё ссоўваецца з месца, калі азіраешся назад!
    Праваці глядзела на ўсё гэта, зразумела, зусім іначай, хоць яна куды меней думала пра гэта, чым яе муж. Пра Налу яна ўвогуле не думала. Калі ўспаміны не заводзілі яе, яна і склала адна Дасава шчасце, яна дамаглася гэтага шчасця і заснавала яго, гэта яна зрабіла яго зноў раджам, падарыла яму сына, аддала яму сваё каханне, ашчаслівіла яго і нарэшце вымушана была прызнацца сабе: ён не варты яе велічы, яе гордых задум. Бо ж яна была перакананая, што будучая вайна прывядзе толькі да паражэння Гавінды, а тым самым да падваення яе магутнасці, яе багацця. Але замест таго каб радавацца гэтаму і самому рупліва працаваць над дасягненнем гэтай мэты, Даса нягодным для раджы чынам супраціўляўся вайне, быццам нічога так палка не жадаў, як састарыцца ў спакоі сярод сваіх кветак, дрэў, папугаяў і кніг. Хіба можна паставіць яго побач з начальнікам кояніцы Вішвамітрам, разам з ёю Вішва-
    мітра самы зацяты прыхільнік вайны і хуткай перамогі. Колькі яна ні параўноўвала яго з Дасу, перамагаў заўсёды гэты адважны воін.
    Сам Даса выдатна бачыў, што жонка ягоная зблізілася з Вішвамітрам, бачыў, як яна захаплялася ім і дазваляла захапляцца сабой гэтаму вясёламу, дзёрзкаму, магчыма, не вельмі разумнаму і крыху павярхоўнаму военачальніку, які заўсёды так гучна смяяўся, у якога былі выдатныя моцныя зубы і дагледжаная барада. 3 горыччу глядзеў на гэта Даса, але разам з тым і з пагардай, з той пакеплівай абыякавасцю, якую ён сам на сябе напускаў. Ен не дасочваў іх, ды і не хацеў ведаць, ці пераступіла дружба гэтых дваіх межы дазволенага, межы прыстойнасці. На гэтую закаханасць Праваці і прыгожага палкаводца, на тое, што аддала яму перавагу над занадта негераічным мужам, Даса глядзеў з тым самым нібыта абыякавым спакоем, аднак з унутраным ажарсцвеннем і горыччу, з якімі ён прывучыў сябе глядзець на ўсё, што адбывалася навокал. Ці збіралася яна здрадзіць яму, ці гэта было толькі выяўленнем яе пагарды да ладу думак Дасы — было не так ужо і важна, але нешта расло і развівалася, насоўваючыся на яго, як насоўвалася вайна, як сам лёс, і не было нічога, што магло спыніць гэта, не было іншага выбару, як прыняць гэта і пакорліва пераносіць сваю долю, бо ў гэтым і быў гераізм і мужнасць Дасы, а зусім не ў ваяўнічых набегах і не ў жаданні захапіць чужыя землі.
    Ці заставалася захапленне Праваці палкаводцам або яго ёю ў межах дазволенага, у межах прыстойнасці ці не, у кожным разе — і ён разумеў гэта — Праваці даводзілася тут вінаваціць менш, чым яго самога. Ен, Даса, мысліцель, якога мучыла панявсрка, быў схільны прыпісваць жанчыне віну за сваё расталае шчасце альбо хоць лічыць яе адказнаю за тое, што сам заблытаўся ва ўсім: у каханні і славалюбстве, у імкненні адпомсціць і ў разбойных набсгах на суседавы землі; так яно, у думках ён лічыў жанчыну, каханне, сладастраснасць вінаватымі за ўсё на зямлі, за ўсе гэтыя дзікія скокі, ліхаманку страсцяў і жаданняў, за пералюбства, смерць, забойствы і вайну. Але пры гэтым ён добра ўсведамляў, што Праваці зусім не вінаватая і не прычына ўсяго гэтага, яна сама ахвяра, ні яе прыгажосць, ні яго каханне да яе нс зрабілі яе тым, чым яна была, яна толькі пылінка ў сонсчным промні, кропля ў патоку,
    і гэта быў яго абавязак ухіліцца ад сустрэчы з гэтай жанчынай, ад кахання да яе, ад прагі шчасця, ад славалюбных думак і альбо застацца пастухом, задаволеным сваім лёсам, альбо пайсці таемнымі шляхамі ёгаў і пераадолець у сабе недасканалае. Ен упусціў гэтую магчымасць, ён пацярпеў паражэнне, на вялікае ён не быў закліканы альбо ж сам здрадзіў свайму прызванню, і жонка яго не такая ўжо і няслушная, калі называе яго баязліўцам. Але затое ў яго ёсць сын ад яе, прыгожы, пяшчотны хлопчык, за якога ён так баіцца і само існаванне якога ўсё яшчэ надае ягонаму жыццю сэнс і цану, параджае адчуванне вялікага шчасця. Праўда, такое шчасце прыносіць боль, усяляс страх, але ўсё-такі гэта шчасце, яго шчасце. I за гэтае шчасце ён расплачваецца пакутамі і горыччу ў сэрцы, гатоўнасцю ісці на вайну, на смерць, усведамляючы, што ідзе насустрач лёсу. Там, па той бок граніцы, сядзслі раджа Гавінда і маці забітага Налы, гэтага нядобрай памяці спакусніка, яна бясконца падбухторвала Гавінду на новыя і новыя набегі, і той усё больш і больш нахабіўся; толькі саюз з магутным раджам Гайпалі дадаў бы Дасу дастаткова моцы, каб прымусіць злога суседа трымацца міру. Але Гайпалі, хоць і быў прыхільны да Дасы, быў сваяк Гавінды і самым ветлівым чынам ухіліўся ад усіх спроб заключыць такі саюз. He, няма куды Дасу падзецца, няма чаго яму спадзявацца і на розум і чалавечнасць, лёс насоўваўся, і трэба было яго выпакутаваць. Даса сам ужо амаль хацеў вайны, хацеў, каб зрынулася нарэшце гэта скопішча маланак, каб паскорыліся падзеі, якіх усё адно не пазбегнуць. Ен яшчэ раз пабываў у князя Гайпалі, без ніякага поспеху абмяняўся з ім знакамі ветлівасці, прапаноўваў у савеце выявіць цярплівасць і асцярожнасць, але рабіў гэта ўжо без асаблівай надзеі і — узбройваўся. У савеце думкі цяпер разыходзіліся толькі ў адным: ці адказаць на чарговы набег суседа паходам у ягоную краіну, ці дачакацца, калі вораг сам пачне вайну, каб той паўстаў перад народам і ўсім светам у ролі агрэсара і парушальніка міру.
    Аднак вораг не рабіў сабе згрызотаў такімі пытан•нямі, і настаў дзень, калі ён паклаў канец усім гэтым разважанням, нарадам і ваганням, напаўшы на княства Дасы. Спачатку ён інсцэніраваў вялікі набег на пагранічныя землі, які прымусіў Дасу і начальніка конніцы з лепшымі воінамі паспяшацца да рубяжоў краіны, і
    калі Даса быў яшчэ ў дарозе, нспрыяцель увёў у бой галоўныя сілы, падышоў да сталіцы, уварваўся ў браму і аблажыў палац. Даведаўшыся пра гэта, Даса адразу павярнуў і паскакаў назад, і сэрца ў яго сціскалася ад пякучага болю, калі ён думаў, што сын яго і жонка ўвяэненыя ў абложаным палацы, што над імі навісла смяротная небяспека і на вуліцах ідзе крывавы бой. Цяпер ужо яго нельга было назваць міралюбным, абачлівым военачальнікам — ён ашалеў ад болю і лютасці і ў дзікім бегу панёсся з сваімі людзьмі да сталіцы, застаў на ўсіх вуліцах гарачы бой, прабіўся да палаца, уступіў у рукапашную схватку з ворагам і біўся як апантаны, пакуль нарэшце ў канцы гэтага крывавага дня не змогся і ўвесь паранены не ўпаў на зямлю.
    Калі памяць вярнулася да яго, ён ужо быў палонны, бітва прайграная, а горад і палац заняты ворагам. Звязанага Дасу падвялі да Гавінды, і той насмешліва прывітаў яго і загадаў адвесці ў пакоі, тыя самыя, што былі з разьбёнымі сценамі і лазалотай і дзе захоўваліся шматлікія звіткі. На дыване, выпрастаная, з акамянелым тварам, сядзела яго жонка Праваці, за ёю стаяла варта, а на каленях у яе ляжаў яго сын Равана. Зламанаю кветкай панікла яго нежывое цела, твар пашарэлы, адзежа ў крыві. Жонка не абярнулася, калі ўвялі Дасу, яна і не глянула на яго, без ніякага выразу, не адрываючыся, яна глядзела на нежывога сына. Дасу яна здалася дзіўна непадобнай на сябе, і толькі праз нейкі час ён заўважыў, што ў валасах у яе, некалькі дзён таму яшчэ 'Сінявата-чорных, прабівала'ся сівізна. Мусіць, яна ўжо даўно так сядзела, застылая, з тварам-маскай, а мёртвы хлопчык ляжаў у яе на каленях.