• Часопісы
  • Гульня шкляных перлаў Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў Герман Гесэ

    Гульня шкляных перлаў

    Спроба жыццёпісу Магістра Гульні Езэфа Кнэхта з дадаткам ягоных твораў
    Герман Гесэ

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 476с.
    Мінск 1991
    151.07 МБ
    Аднойчы, калі яны пасвілі статак недалёка ад горада, пастух, вярнуўшыся адтуль, расказаў, што гараджане рыхтуюцца да вялікага свята: стары князь Равана зусім страціў сваю былую сілу, пастарэў і вызначыў дзекь, калі сын яго Нала заступіць яго месца і будзе
    абвешчаны царом. Дасу захацелася пабыць на свяце, паглядзець горад, пра які з дзяцінства ў яго не засталося амаль ніякіх успамінаў, паслухаць музыку, паглядзець на святочнае шэсце і спаборніцтвы высакародных, хацелася хоць раз пабыць у тым невядомым свеце гараджан і ўладароў, пра які так часта расказваецца ў легендах і паданнях і пра які ён ведаў — можа, гэта таксама была толькі легенда, казка, можа, штосьці яшчэ меншае, — што калісьці ў старавечныя часы гэта быў яго свет.
    Пастухі атрымалі загад даставіць у двор масла на святочныя ахвяраванні, і, на радасць Дасы, старэйшы пастух прызначыў яго і двух другіх ехаць у горад.
    Напярэдадні свята яны былі ўжо пры двары і здалі масла брахману Васудэву: менавіта ён быў галоўны распарадчык пры ахвяраваннях, але хлопца ён, вядома, не пазнаў. Пастухі ўзялі ўдзел у святкаванні, бачылі, як раніцай пад кіраўніцтвам брахмана пачаўся абрад, як залаціста-жоўтае масла аддалі агню, як полымя ўзвілося да неба, угору, у бясконцасць, а напоены тлушчам дым псратварыўся ў пахошчы тройчы дзесяці багам. Яны бачылі шэсце сланоў з пазалочанымі балдахінамі, пад якімі сядзелі воіны, бачылі ўпрыгожаную кветкамі княскую калясніцу і ў ёй маладога раджу Налу, яны чулі аглушальную музыку барабанаў. Усё было цудоўна, пышна і крыху смешна, ва ўсякім разе, так гэта здалося маладому Дасу; ап’янелы і аглушаны нязвыклым шумам, грукатам калясніц, упрыгожанымі конямі, усёй гэтай раскошаю і транжырлівым багаццем, Даса захапіўся танцоркамі, якія скакалі перад княскай калясніцай, статнымі і гнуткімі, як сцябліны лотасу, захапляўся такім велізарным і прыгожым горадам, ўсё ж, насупсрак гэтаму ап’яненню, гэтай радасці, гл^дзеў на ўсё вачыма пастуха, які ў душы пагарджае w раджанамі. Але пра тое, што на самай справе ён быў першародны, што толькі што яго братаніча Налу, яког^ ён ужо зусім не памятаў, памазалі і ўзвялі ў цары і гэта Налу ўшаноўвалі, а на самай справе гэта ён, Даса, павінен быў ехаць ва ўпрыгожанай кветкамі калясніцы, — не, пра гэта ён не думаў. Аднак малады раджа яму вельмі не спадабаўся, ён здаўся яму дурным, злым і разам з тым спешчаным, нязносна славалюбным у сваім раздзьмутым самапакланенні, і ён, Даса, быў не ■супраць таго, каб адкалоць штуку гэтаму блазню, як;
    строіў з сябс цара, ды і правучыць яго як след, але нагоды не было, і Даса неўзабаве забыўся пра гэта, — надта шмат на што было тут паглядзець, шмат чаго паслухаць, з чаго пасмяяцца і парадавацца. Гараджанкі былі прыгожыя, дзёрзкія былі ў іх позіркі, і паходка, і мова; усе тры пастухі таго дня наслухаліся такога, што яшчэ доўга звінела ў іх вушах. Праўда, жанчыны загаворвалі з імі пакепліва, — бо гараджанін жа ставіцца да пастуха так, як пастух да гараджаніна, з пагардай, — але ўсё-такі прыгожыя і дужыя, узрослыя на малацэ і сыры, амаль круглы год пад адкрытым небам, хлопцы вельмі спадабаліся гараджанкам.
    3 свята Даса вярнуўся ўжо не хлопцам, а мужчынам, пачаў бегаць за дзяўчатамі, і няраз яму даводзілася кулакамі адстойваць свае правы перад іншымі. Няшмат прайшло часу, як яны перакачавалі на новае месца, дзе былі прасторныя лугі і шмат азёр, парослых трыснягом і бамбукам. Тут Даса сустрэў дзяўчыну, звалі яе Праваці, і загарэўся апантаным каханнем. Яна была арандатарава дачка, і Даса так моцна пакахаў яе, Што забыўся на ўсё і ўсё закінуў, толькі каб дабіцца яе кахання. А калі праз нейкі час пастухі пагналі статак далей, ён нс паслухаўся іх засцярог і парад, а развітаўся з імі, ды і з сваім пастухоўсгвам, якое яму датуль дужа падабалася, асеў на зямлі і дасягнуў свайго: Праваці аддалі яму ў жонкі. Ен жаў проса і рыс на цесцевым полі, дапамагаў у млыне і ў лесе, паставіў жонцы бамбукавую хаціну, абмазаў яе глінай і трымаў Праваці пад замком. Якою неадольнаю павінна быць сіла, што прымушае маладога чалавека адмовіцца ад усіх ранейпых радасцяў, таварышаў і звычак, змяніць жыццё і зяць на сябе незайздросную ролю зяця сярод чужых му людзей! Такая вялікая была прыгажосць Праваці, аКое вялікае спакушальнае абяцанне радасцяў кахання, ^кім праменіўся яе твар, яе цела, што Даса аслеп для Дяго астатняга, увесь аддаўся гэтай жанчыне і сапраўды зведаў у яе абдымках вялікае шчасце. Апавядаюць, быццам некаторыя багі і святыя, заварожаныя спакуслівай жанчынай, забываліся пра ўсё, зліўшыся з ёю, і не выпускалі яе з сваіх абдымкаў дні, месяцы і гады, цалкам аддаўшыся асалодзе, адцураўшыся ўсяго на свеце. Вось такое долі і жадаў сабе Даса, такога сабе кахання. Алс яму было наканавана інакш, і шчасце яго не задоўжылася. Яно трывала не болей за год, ды
    і гэты год не ўвесь быў напоўнены адным толькі шчасцем — і на другое заставаўся час: на дакучлівыя прыставанні цесця, на швагровыя прычэпкі, на вычуды маладой жонкі. Але кожны раз, як ён быў з ёю ў ложку, усё гэта забывалася і ператваралася ў нішто — так вабіла яго яе чароўная ўсмешка, так соладка было яму лашчыць і песціць яе гнуткае цела, так расцвітаў усімі сваімі кветкамі, надзячы халадком і водарам, сад пажады яе маладога цела.
    Дасава шчасце не патрывала і года, як у тых мясцінах узнікла трывога і прыйшоў неспакой. Явіліся ганцыверхаўцы і абвясцілі, што прыязджае малады раджа, a за ганцамі прыехаў і сам раджа Нала, з конямі, паляўнічымі і ўсім абозам, каб папаляваць у тых мясцінах; слугі раскінулі намёты, коні ржалі, рогі трубілі. Даса працаваў у полі, потым на млыне, як мог пазбягаў сустрэчы з паляўнічымі і людзьмі раджы. Нсяк вярнуўшыся ў хаціну і не застаўшы ў ёй жонкі, якой у гэтыя дні строга наказаў не выходзіць, ён адчуў укол у сэрца і зразумеў, што блізіцца бяда. Ен тут жа паспяшаўся да цесця, але і там не знайшоў Праваці, ніхто яе не бачыў. Дасава сэрца сціснулася яшчэ пакутлівей. Елі абышоў агарод, палеткі, — дзень, потым другі толькі і рабіў, што бегаў паміж сваёй хацінай і цесцевым домам, падпільноўваў на полі, спускаўся ў калодзеж, маліўся, выкрыкваў яе імя, угаворваў, праклінаў, вышукваў яе слядоў. Нарэшце самы малодшы швагер, хлопчык яшчэ, расказаў яму, што Праваці — у раджы, яна жывс ў яго ў «амёце, ён бачыў яе верхам на ягоным кані. Прыхапіўшы прашчу, якая засталася ў яго з той паіры, калі ён пасвіў каровы, Даса выправіўся да лагера Налы і пачаў чакаць. Як толькі ён заўважыў, што княскі намёт нікім не ахоўваецца ці то ўдзень, ці то ўночы, ён падкрадваўся, але кожны раз аказвалася варта, і ён адступаўся. Схаваўшыся ў шатах вялікага дрэва, ён сачыў за намётам і аднаго разу ўбачыў раджу, твар якога быў яму знаёмы і ненавісны яшчэ з вялікага свята ў горадзе; раджа ўскочыў на каня і паскакаў, а калі ён праз некалькі гадзін вярнуўся, саскочыў на зямлю і адкінуў полаг намёта, Даса паспеў заўважыць маладую жанчыну, якая прывітала раджу. ГІазнаўшы ў гэтай жанчыне сваю жонку Праваці, Даса ледзь не зваліўся з дрэва. Цяпер ён ужо ўпэўніўся, і на сэрца яму лёг яшчэ большы цяжар. I калі шчасце ягонага кахання з Праваці
    было вялікае, дык не менш вялікае, калі не большае, было цяпер ягонае гора, яго шал, пачуццё страты і знявагі. Так яно і бывае, калі чалавек засяроджвае ўсё сваё каханне на чым-небудзь адным, а страціць гэта адно — усё рушыцца, усё з рук валіцца, і застаецца ён адзін сярод руінаў.
    Цэлы дзень і цэлую ноч бадзяўся Даса па навакольных лясах, і варта было яму спыніцца і перадыхнуць, як вялікае гора сэрца гнала яго, змардаванага, наперад. Ен не мог не рухацца, ён павінен быў кудысьці бегчы, хоць на край свету, хоць упрочкі з гэтага жыцця, бо яно страціла ўсё сваё хараство і ўсякую цану. I ўсё ж ён нікуды не ўцёк, а кружляў-кружляў паблізу ад месца, дзе застала яго гора, — каля сваёй хаціны, млына, раллі і княскага намёта. Нарэшце ён зноў схаваўся ў шатах дрэва каля намёта, сядзеў і высочваў, поўны прагі і горычы, падобны на галоднага драпежніка, які затаіўся ў засадзе, пакуль не настала тое імгненне, дзеля якога ён і запашваў усе свае сілы: раджа выйшаў з намёта. Нячутна Даса саслізнуў на зямлю, раскруціў прашчу, і камень пацэліў у лоб ненавісніку: Нала ўпаў нерухомы. Навокал — нікога, буру салодкай помсты, якая бушавала ў грудзях у Дасы, на момант змяніла дзіўная і вусцішная глыбокая цішыня. I перш чым каля забітага замітусіліся слугі і ўзняўся гвалт, Даса кустоўем выбраўся з лагера і схаваўся ў зарасніку бамбуку ў даліне.
    У той час, як ён спускаўся з дрэва, быццам ап’янелы раскручваў прашчу, пасылаючы смерць, ён адчуваў, быццам ён разлучасцца і са сваім жыццём, быццам гэта апошняя сіла выходзіць з яго, быццам разам з смертаносным каменем ён і сам ляціць у прорву, і ён быў згодны загінуць, абы ненавісны вораг хоць на хвіліну загінуў раней за яго. Але цяпср, калі за чынам настала нечаканая цішыня, прага да жыцця, пра якую ён дагэтуль і не падазраваў, павяла яго ад краю раззеўранай прорвы, а ўсімі яго думкамі авалодаў нейкі першасны інстынкт, які і пагнаў яго ў лес, у бамбучнік, і прымусіў уцякаць, зрабіцца нябачным. I толькі ўжо схаваўшыся, унікнуўшы першай небяспекі, ён усвядоміў, што сталася. I калі ён, вымучаны, задыханы, прынік да зямлі, ап’яненне пачало развейвацца, прыйшла цвярозасць, і ён найперш адчуў расчараванне і агіду: як жа гэта сам ён застаўся жывы? Але як толькі дыханне яго супакоілася,
    як толькі перастала круціцца ў галаве ад празмернай стомы, дык і агіднае пачуццё слабасці змянілася ўпартай прагай жыць, зноў да яго вярнулася дзікая радасць ад таго, што ён учыніў.
    Неўзабаве непадалёк ад яго паднялася трывога, пачаліся пошукі, пагоня, і было гэта цэлы дзень; яго не знайшлі толькі таму, што ён праляжаў увесь час, не варухнуўшыся, у зарасцях, а шукальнікі не хацелі лезці ў самую гушчобу, баючыся тыгра. Даса заснуў ненадоўга, потым зноў ляжаў, прыслухоўваючыся, папоўз далей, зноў даў сабе спачынку, а на трэці дзень ужо перабраўся праз ланцуг пагоркаў і, не ведаючы стомы, усё ўцякаў і ўцякаў у горы.
    Бяздомніцтва прымусіла Дасу пабываць у самых розных краях, яно зжарсцвіла яго, з’абыякавіла да ўсяго, але і навяло на розум, уціхамірыла, і ўсё ж начамі яму снілася Праваці, яго мінулае шчасце з ёю або тое, што ён так называў; часта яму сніліся ягоныя ўцёкі і пагоня — страшныя, цяжкія сны. Напрыклад, такі: ён бяжыць лесам, за іч пагоня, чутны барабан, трубяць трубы, а ён прадзіраецца праз гушчар па куп’і, праз калючыя зарасці, па хісткіх кладках, нешта нясе, нейкую ношу, нешта спавітае, схаванае, невядомае, пра што толькі і ведае, што яно вельмі дарагое яму і ні ў якім разе не іпавінна трапіць у чужыя рукі, нешта бясцэннае і крохкае, нейкі скарб, магчыма, крадзеную здабычу, загорнутую ў хустку, у яркую тканіну з чырвонымі і блакітнымі ўзорамі, такімі самымі, як і на святочнай сукенцы Праваці, — і з гэтай ношай, скарбам або здабычай ён бяжыць, паўсюль небяспека, трасе страх, ён крадзецца пад навіслымі галінамі і скаламі, міма сыклівых змей, а то і на страшэннай вышыні па хісткіх кладках цераз бурлівыя рэкі, поўныя кракадзілаў, і пад канец, зацкаваны і вымучаны, спыняецца, цярэбіць тасёмкі вузлоў, развязвае адзін за адным, разгортвае тканіну, і скарб, які ён дастае, аказваецца сваёй, ягонай галавой.